Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ГЛЁБАВЫЯ ПРАВІНЦЫІ, вылучаюцца ў складзе глебавых зон, адрозніваюцца спецыфічпымі асаблівасцямі глеб і ўмоў глебаўтварэння, звязанымі з увільгатненнем і тэмпературным рэжымам. Гэтыя асаблівасці (глебавае покрыва, рэльеф мясцовасці, ступень праяўлення працэсаў эрозіі і забалочвапня і інш.) вызначаюць перспектыўныя магчымасці развіцця асобных галін сельскай гаспадаркі. Г. п. займаюць вял. тэрыторыі, межы якіх праходзяць у шыротным папрамку. Падзяляюцца на глебава-кліматычныя акругі. На тэр. БССР адпаведна глебава-геагр. раянавання, распрацаванага Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, вылучаны Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая глебавыя правінцыі (гл. адпаведныя арт.). Межы гл. на карце да арт. Глебавагеаграфічнае раянаванне.
I. М. Салавей. ГЛЕБАЗНАЎСТВА, навука пра глебу, яе склад, уласцівасці, паходжанне, развіццё, геагр. пашырэнне, рацыянальнае выкарыстанпе. Асаблівае значэнне мае для сельскай гаспадаркі — дапамагае вырашаць пытанні павышэння ўрадлівасці глеб, выкарыстапня ўгнаенняў, правядзення меліярацыйных мерапрыемстваў (арашэнне, асушэнне, вапнаванне, гіпсаванне і інш.), барацьбы з эрозіяй глебы і інш. У Г. шырока выкарыстоўваюць палявыя, экспедыцыйныя і стацыянарныя метады даследаванняў, лабараторныя (фіз., фіз.-хім., хім., мікраскапічны, рэнтгенаграфічны, радыеізатопны, спектраскапічны і інш.), параўнальна-геагр. і картаграфічны метады. Г. цесна звязана з кліматалогіяй, геамарфалогіяй, мінералогіяй, петраграфіяй, мікрабіялогіяй, геабатанікай, хіміяй, фізікай і інш. навукамі.
Вывучаць глебы пачалі ў канцы 18 ст. У канцы 19 ст. ў Расіі В. В. Дакучаевым створана генетычнае Г., уведзена паняцце аб глебе як аб прыродна-гіст. целе, што мае ўласцівасці жывой і нежывой прыроды. Агранамічны кірунак Г. развіў П. А. Костычаў. геаграфічны — М. М. Сібірцаў, К. Дз. Глінка і інш. Першыя звесткі пра глебы Беларусі ёсць у працах В. М. Севергіна (1820—21), на глебавых картах Еўрап. ч. Расіі, складзеных К. С. Весялоўскім (1851) і В. I. Часлаўскім (1879), у пагубернскіх географа-эканам. апісаннях (1864—-90).
У 1873—98 Зах. экспедыцыя па асушэнню балот (кіраўнік I. I. Жылінскі) сабрала матэрыялы пра глебы Бел. Палесся, якія выкарыстаны М. М. Сібірцавым пры складанні глебавай карты Еўрап. ч. Расіі (1900). У 1911 арганізавана Мінская балотная доследная станцыя, дзе вывучаліся спосабы с.-г. выкарыстання тарфяна-балотных глеб. У 1922 у Мінску адкрыўся Бел. ін-т сельскай і лясногі гаспадаркі з кафедрай глебазнаўства. У 1923 праведзены рэкагнасцыровачныя даследаванні глеб БССР, на іх аснове складзена першая схематычная глебавая карта, апублікаваная ў кнізе В. Г. Касаткіна «Аб глебах Беларусі». У 1922—23 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це пад кіраўніцтвам Я. М. Афанасьева вывучаліся глебы с.-г. доследных станцый Магілёўшчыны і Віцебшчыны. 3 1925 цэнтрам глебавых даследаванняў таго часу стала Бел. с.-г. акадэмія. У 1925—30 абследаваны глебы ва ўсіх 10 акругах Беларусі. У Бел. лесатэхн. ін-це (адкрыты ў Гомелі ў 1930) супрацоўнікі кафедры глебазнаўства пад кіраўніцтвам П. П. Рагавога даследавалі глебы ў далінах Дняпра, Сажа і Прыпяці, вывучалі водны рэжым глебагрунтоў у розных прыродных умовах. На аснове атрыманых матэрыялаў складзена папярэдняя зводная карта глеб БССР (маштаб 1:126 000). У 1931 створаны Аграглебавы ін-т АН БССР, які правёў буйнамаштабныя глебавыя даследаванні шэрагу машынна-трактарных станцый 1 гаспадарак Беларусі. У 1933 ён перайменаваны ў Ін-т аграглебазнаўства і ўгнаенняў, дзе былі расшыраны даследаванні па пытаннях выкарыстання ўгнаенняў пад с.-г. культуры на розных глебах.
У пасляваенны перыяд работы па вывучэнню глеб аднавіліся ў Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР і Бел. с.-г. акадэміі. Рагавой, A. Р. Мядзведзеў, М. П. Булгакаў, У. М. Пілько, В. Н. Чацверыкоў распрацавалі і апублікавалі ў 1949 пад рэдакцыяй I. С. Лупіновіча зводную глебавую карту БССР (маштаб 1: 1 200 000). у 1952 — манаграфію «Глебы БССР». Пытанні акультурвання дзярнова-падзолістых глеб вывучаў I. Ф. Гаркуша. Інстытут глебазнаўства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (з 1969 Глебазнаўства і аграхіміі Беларускі
Да арт. Глебазнаўства. У лабараторыі іонаметрыі Беларускага НДІ глебазнаўства 1 аграхіміі.
НДГ) стаў каардынацыйным цэнтрам работ па вывучэнню глеб БССР. іх уласцівасцей і ўрадлівасці. У 1957 пачаты суцэльныя буйнамаштабныя глебава-геабат. абследаванні зямель калгасаў і саўгасаў рэспублікі. У выніку складзены буйнаі сярэднемаштабныя глебавыя карты і аграхім. картаграмы с.-г. зямель кожнай гаспадаркі, адм. раёна і вобласці (Рагавой, Булгакаў, Мядзведзеў, С. Н. Іваноў, Т. А. Раманава, I. М. Салавей, М. I. Смяян, У. В. Жылко, В. Ф. Клебановіч і інш.), атрыманы новыя даныя па генезісе, водна-фіз. і хім. уласцівасцях тарфяна-балотных і забалочаных глеб (Лупіновіч, Т. Ф. Голуб, М. I. Афапасьеў, A. С. Меяроўскі), па працэсах тлебаўтварэння дзярнова-падзолістых глеб (Рагавой, М. I. Туранкоў, I. А. ІОшкевіч), па мінералага-петраграфічным складзе глеб (П. С. Самадураў, С. А. Ціханаў, У. Д. Лісіца). Устапоўлены заканамернасці развіцця эразійпых працэсаў (Мядзведзеў, У. В. Жылко, Л. М. Ярашэвіч), значэнне аграхім. уласцівасцей глеб у вызначэнні іх урадлівасці (Т. Н. Кулакоўская, I. М. Бадзевіч, Л. П. Дзяткоўская), вызначана ацэнка якасці зямель с.-г. угоддзяў (Мядзведзеў, Л. М. Суровы, I. Ц. Чарпяўскі, Смяян, Клебановіч). Вывучаюцца пытанні неаднароднасці глебавага покрыва Беларусі (Раманава, Т. М. Пучкарова), павышэння ўрадлівасці глеб, іх рацыянальнага выкарыстання, зберажэнпя ад разбурэння і забруджвання. У 1974 выдадзена калект. манаграфія «Глебы Беларускай ССР» (Дзярж. прэмія БССР 1976), у 1977 — глебавая карта ў маштабе 1: 600 000 (Смяян, Салавей, пад рэд. Кулакоўскай і Рагавога), дзе падведзены вынікі навук. і навукова-вытв. даследаванняў за 20 гадоў. Н.-д. работа праводзіцца таксама на кафедрах глебазнаўства БДУ, Бел. тэхнал. ін-та, БСГА і інш. ВНУ. Вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы севазваротаў, планаў унясення ўгнаенняў і вапны, мер барацьбы з эрозіяй, праектаў гідратэхн. меліярацыі і інш. мерапрыемстваў, накіраваных на рацыянальнае выкарыстанне с.-г. угоддзяў і іх ахову.
Літ.: Нтогн нзучення почв Белоруссіш п меропрнятня по рацнональному нспользованню земель.— У кн.: Сельскохозяйственная наука Советской Белорусснн. Мн„ 1967. М. I. Смяян.
ГЛЕБАЗНАУСТВА I АГРАХІМП БЕЛАРУСКІ НДІ Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Створаны ў 1931 у Мінску на базе
каферды глебазнаўства АН БССР і Цэнтральнай аграхімічпай лабараторыі Наркамзема БССР як Аграглебавы ін-т АН БССР.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне глебавага покрыва рэспублікі і распрацоўка навук. асноў павышэння ўрадлівасці глеб: вывучэнне складу і ўласцівасцей розных тыпаў глеб, рэжымаў і працэсаў, якія адбываюцца ў іх; распрацоўка эфектыўных метадаў барацьбы з воднай 1 ветравой эрозіяй; складанне зямельнага кадастру; распрацоўка навук. асноў рацыянальнага выкарыстання забалочаных і тарфянабалотных глеб, рацыянальных сістэм угнаення с.-г. культур з улікам новых форм і відаў мінер., арган. і бактэрыяльных угнаенняў, аграхім. абслугоўванне сельскай гаспадаркі.
Падрыхтавана і перададзена для ўкаранення ў вытв-сць больш за 70 рэкамендацый, штогадовы эканамічны эфект ад якіх складае ў сярэднім 3,5 млн. руб. У выніку праведзеных разам з глебавымі атрадамі абл. с.-г. доследных станцый глебава-геабат. і аграхім. даследаванняў зямель калгасаў і саўгасаў рэспублікі складзены і перададзены гаспадаркам глебавыя і геабат. карты і аграхім. картаграмы, якія з’яўляюцца навук. асновай вядзення сельскай гаспадаркі, рацыянальнага выкарыстання зямель, угнаеняяў і вырашэпня інш. с.-г. праблем. Складзепы зводныя карты раёнаў, абласцей і рэспублікі, глебавыя нарысы раёнаў для распрацоўкі генералыіых схем рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў. Разам з Беларускім рэспубліканскім праектным інстытутам па землеўпарадкаванню праведзены (1968, 1976) якасныя ацэнкі зямель па гаспадарках і раёнах. Картаграфічныя матэрыялы інстытута — тэарэт. аснова для меліярацыі зямель, вапнавання кіслых глеб, супраць эразійнай арганізацыі тэрыторый, планавання вытв-сці с.-г. прадуктаў, вызначэнпя зон спецыялізацыі і вырашэння інш. нар.гасп. задач. Паводле распрацовак інстытута дадзена ацэнка эфектыўнасці мінер. і арган. угнаенняў ва ўмовах гаспадарак, арганізуецца вапнаванне кіслых глеб. Распрацаваны і рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па павышэшпо ўрадлівасці глеб. Узнагароджаны ордэпам Працоўпага Чырвонага Сцяга (1981).
П. I. Шкурынаў, A. С. Меяроўскі. ГЛЕБАЗНАУЦАЎ ТАВАРЬ'ІСТВА. Беларускі філіял Усесаюзпага таварыства г л е б азнаўцаў — добраахвотная павук,грамадская арганізацыя спецыялістаў, якія вядуць работу ў галіне глебазнаўства і сумежных навук.
Засп. ў 1957. Задачы: садзейнічаппе
вывучэнню глебавых рэсурсаў, рэалізацыі навук. работ, вынаходстваў, рацыяналізатарскіх прапаноў, прапаганда ведаў і навук. дасягненняў у галіне глебазнаўства і сумежных навук, аказапне дапамогі членам т-ва ў павышэнні кваліфікацыі, навук. і метадыч. дапамогі ў выкладанні пытанняў глебазнаўства ў вышэйшай і сярэдняй школе і іяш. Таварыства прымала ўдзел у 6 з’ездах (1958, 1962, 1966, 1971, 1977, 1981) і 7 міжнар. кангрэсах па глебазнаўству (1956— Парыж, 1960 — Мадысан, ЗША, 1964 — Бухарэст, 1968 — Канбера, 1974 — Масква, 1978 — Эдмантан, Канада, 1982 —Дэлі). На 1.1.1982 аб'ядноўвала 352 індывід. і 4 калектыўныя члены. м. I. Смяян.
ГЛЕБАПАГЛЫБЛЁННЕ, павелічэпне глыбіні (да 30—40 см) ворнага слоя глебы і паляпшэнпе яго агратэхн. уласцівасцей. У выніку Г. ў глебе назапашваецца больш вільгаці, узмацняюцца мікрабіял. працэсы і аэрацыя, павялічваецца колькасць засваяльных пажыўных рэчываў. На Беларусі прымяняюць на дзярновападзолістых глебах. Праводзяць пры зяблевай апрацоўцы або ворыве папараў. Адначасова ўносяць арган. і мінер. ўгнаенні, вапну (на кіслых глебах), сеюць сідэраты (лубін, сырадэля) на зялёяае ўгнаенпе і прымяняюць інш. спосабы акультурвання ворнага слоя.
ГЛЕБАСТАМЛЁННЕ, рэзкае зніжэнне ўрадлівасці глебы і ўраджайнасці с.-г. раслін пры вырошчванні монакультуры ці частай паўтаральнасці адной культуры ў севазвароце. Асн. прычыны Г.: аднабаковае спусташэнне глебы. назапашванне фітапатагенных мікраарганізмаў (бактэрый, вірусаў, грыбоў), спецыфічных для кожнай культуры, развіццё