• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    I. Я. Афнагель. ГРбМАЦЬ. рака, правы прыток Лужасянкі (бас. Зах. Дзвіны), у Ta­pa доцкім р-не. Даўж. 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Вадазбор (84 км2) раўнінны, азёрпасць 1 %, пад лесам 83 %.
    ГРОНАЧНІКІ (Pselaphognatha), атрад мпагапожак падкл. двухпарнаногіх. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне некалькі відаў аднаго сямейства, у Еўрап. ч. СССР (у т. л. на Беларусі) 1 від — гронкахвост звычайны (Polyxenus lagurus). Жыве пад камянямі, карой, у гнілой драўпіне, лясным подсціле, трапляецца ў гнёздах рыжьтх лясных мурашак. Кормяцца Г. аднаклетачпымі водарасцямі.
    Цела (даўж. 2—3 мм) жаўтаватае, укрытае мяккай кутыкулай з шыпападобнымі карычневымі шчацінкамі. На канцы цела кутасік — гроначка з доўгіх валаскоў (адсюль назва). На галаве 1 пара вусікаў, 2 пары сківіц, простыя вочкі. 3 першыя сегменты тулава маюць па адной, астатнія (за выкліочэннем 3-х апошніх) па 2 пары ножак. Раздзельнаполыя. Размнажэнне з вонкава-ўнутр. апладненнем або шляхам партэнагенезу. Самкі адкладваюць яйцы ў поры глебы, якія высцілаюць шчацінкамі з хваста.
    I. У. Рачкоўская. ГРОШЫК, род грыбоў сям. радоўкавых; тое, што калібія.
    ГРУВЧА, нізіппае балота на ПдЗ Брагінскага р-на, у вадазборы р. Несвіч. Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,7 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,4 м, ступень распаду 41 %, попелыіасць 12 %. ІІа 1.1.1978 запасы торфу 1,7 млн. т. Балота асушапа дрэнажом, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ГРУБЫЯ КАРМЫ, сухія раслінныя кармы, багатыя клятчаткай (19— 45 %). Да іх належаць сена, салома,
    Практычныя заняткі студэнтаў Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута.
    сянаж, сянная мука, галінкавы корм, мякіна, сушаныя водарасці. Маюць неабходныя пажыўныя рэчывы (бялкі, тлушчы, вугляводы), вітаміны. макраі мікраэлементы. З’яўляюцца неабходным кампанентам рацыёнаў с.-г. жывёл, выкарыстоўваюцца для падкормкі дзікіх жвачных жывёл, зрэдку грызуноў (зайцоў, трусоў), спрыяюць нармальнаму страваваншо і засвойваншо пажыўных рэчываў. Пажыўнасць 1 кг Г. к. натуральнай вільготнасці — 0,1—0,6 карм. адзінкі. ГРУГАН, птушка сям. крумкачовых; тое, што крумкач.
    ГРУДЗІНАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, каля паўд. ускраіны в. Грудзінава Шумілінскага р-на. Пластавы паклад звязапы з лімпагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзяпення. Разведаныя запасы 9,08 млн. м3, перспектыўныя 2,3 млн. м3. Гліпы чырвона-бурыя, шакаладныя стужкавыя, шчыльныя, пластычныя, з дробнымі ваппяковымі сцяжэннямі. Утрыманпе гліністых часцінак (драбней 0,01 мм) 61,1— 96,6 %, карбанатных уключэнняў 0,01—0,11 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—10,4 м, ускрышы 0,1— 5,6 м (сярэдпяя 0,87 м). Пяскі, супескі, суглінкі, якія залягаюць паміж ускрышай і глінай, можна выкарыстоўваць як дадатак да глін (аташчальнік). Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы, дрэнажных труб. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГРУДЗІНАЎСКІ ПАРК, у в. Грудзінаўка Быхаўскага р-на. Закладзены ў 1-й пал. 19 ст. Пл. каля 6 га. Парк пейзажпы з эломентамі рэгулярнага. Перад зах.-паўд. фасадам партэр з фаптанам (збярогся часткова) і дэкар. пасадкі елкі калючай блакітнай, дубу звычайнага пірамідальнага, ліпы крымскай. У лапдшафтнай
    частцы парку у групах і асобна выкарыстапы кедр сібірскі, елка звычайная змсепадобпая, горкі каштаы звычайны, ясень пенсільванскі, ліпа буйналістая. Парк абмежаваны вадаёмам у нізіне, з ПпЗ масівам лістоўніцы еўрапейскай, з ПпУ шпалерамі туі зах., пасадкамі піхты сібірскай і вольхі шэрай разрэзаналістай. Помнік садова-паркавага мастацтва рэсп. зпачэння.
    В. Р. Анцгпаў. ГРУДНІКА, род травяністых раслін і паўкустоў сям. мальвавых; тое, што сіда.
    ГРУДНІЦА, расліна сям. складапакветных. Гл. ў арт. Крынітарыя.
    ГРУЗДЫ, шапкавыя базідыялыіыя грыбы з роду млечнік сям. сыраежкавых. Вядома болып за 20 відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўп. Амерыцы. У CCGP каля 10 відаў, з іх на Беларусі 8. Мікарызаўтваралыіікі. Іншы раз утвараюць «ведзьміны кругі». Ядомыя. Спажываюцца соленыя (перад засолкай вымочваюць або адварваюць, каб не было гаркаты).
    Г. сапраўдны, або хрушч (Lacta­rius resimus), расце вял. групамі пераважна ў яловых і бярозавых лясах. Пладаносіць у ліп.— жніўні. Шапка дыям. 7—20 см, пукатая, потым лейкападобная, з густаапушаным, завернутым уніз краем, слізкая, клейкая, белая, з празрыстымі, слабапрыкметнымі канцэнтрычнымі зонамі, спелая слаба-жаўтаватая, іншы раз з жаўтаватымі плямамі. Мякаць шчыльная, белая, з вял. колькасцю белага, вельмі едкага млечнага соку, які мае лёгкі пах садавіны і на паветры жаўцее. Пласцінкі зыходныя, частыя, белыя, вузкія. Ножка цыліндрычная, у спелых грыбоў пустая, белая, з бураватымі плямамі. Споры шырокаэліпсоідныя, бледна-жаўтаватыя. дробнабародаўчатыя, амаль шарападобныя. Споравы парашок белы. Г. ж о ў т ы (L. scrobiculatus) расце групамі ў вільготных месцах у хвойпых лясах. Пладаносіць у ліп.— верасні. Шапка дыям. 8—20 см, спачатку плоскапукатая, потым лейкападобная, з завернутым або апушчаным уніз касматым, апушаным краем, слізкая, брудна-жоўтая, з болып цёмнымі капцэнтрычнымі зопамі. Мякаць тоўстая, вельмі шчыльная, светла-жаўтаватая, пры націсканні і на паветры цямнее, з белым, на паветры серна-жоўтым едкім млечным сокам, са слабым пахам садавіны. Пласцінкі каротказыходныя, частыя, вузкія, белаватыя або жаўтаватыя, пры націсканні брудна-рыжаватыя. Ножка кароткая, тоўстая, цыліндрычная, роўная або звужаная да асновы, у спелых грыбоў пустая, жаўтаватая ці ледзь бураватая, са шматлікімі бураватымі авальнымі і выцягнутымі плямамі-ўмяцінамі. Споры амаль шарападобныя, светла-вохрыстыя, дробнабародаўчатыя. Споравы парашок крэмавы. Г. a с і н а в ы (L. cont­roversus) выяўлены ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Расце ў вільготных лісцевых лясах. Пладаносіць у жн.— верасні. Шапка дыям. 6—20 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, з пушыстым завернутым краем, слізкая, белая, з чырванаватымі плямамі і слабапрыкметнымі канцэнтрычнымі зонамі. Мякаць белая, з вельмі едкім. белым млечным сокам, колер якога на паветры не зменьваецца. Пласцінкі зыходныя, бе-
    лыя, потым крэмава-ружаватыя. Ножка цыліндрычная, шчыльная, слаба-ружовая. Споры бясколерныя, шарападобныя, бародаўчатыя. Г. ч о р н ы, або чарнуха (L. necator), вельмі пашыраны від, расце групамі ў бярозавых і мяшаных лясах. Пладаносіць у ліп.— верасні. Шапка дыям. 5—20 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, з завернутым уніз валасістым краем, клейкая, зеленавата-бурая, іншы раз амаль чорная, з аліўкавым адценнем, са слабапрыкметнымі канцэнтрычнымі зопамі. Мякаць белавата-палевая, на зломе бурэе, з белым, на паветры бураватым едкім млечным сокам. Пласцінкі прырослыя або ледзь зыходныя, частыя, вузкія, белаватыя ці жаўтаватыя, потым бурэюць. Ножка цыліндрычная, у спелых грыбоў пустая, шчыльная, аднаго колеру з шапкай, з плямаміўмяцінамі. Споры шарападобныя і шырокаавальныя, дробнабародаўчатыя, светла-крэмавыя, амаль бясколерныя. Споравы парашок крэмава-жаўтаваты. Г. п е рц а в ы, або кароўка, малачай (L. pipe­ratus), расце групамі ў лісцевых, пераважна дубовых лясах. Пладаносіць у ліп.— жніўні. Шапка дыям. 7—20 см, пукатая, потым лейкападобная, з завернутым уніз або апушчаным тонкаапушаным краем, матавая, амаль гладкая, белая, спелая, часта з жаўтавата-бураватымі або шараватымі плямамі. Мякаць вельмі шчыльная, белая (на зломе з блакітпа-зеленаватымі плямамі), з вял. колькасцю пякучага белага (па зломе жаўтавата-зеленаваты) млечнага соку, з пахам, падобным да паху ржанога хлеба. Пласцінкі каротказыходныя, частыя, вузкія, белыя да вохрыста-белых (па зломе з блакітна-зеленаватымі плямамі), нярэдка з кропелькамі млечпага соку, якія пры высыханні робяцца зеленавата-шэрымі. Ножка цыліндрычная. іншы раз да асновы завостраная. суцэльная, вельмі шчыльная, брудна-белаватая або белая, гладкая, часта з жаўтаватымі плямамі. Споры шырокаавальныя, дробнабародаўчатыя, бясколерныя. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне для лячэння ныркава-каменнай хваробы. Іл. гл. на ўклейцы.	Б. М. Прусакова.
    ГРУНТ (польск. grunt ад ням. Grund аснова, глеба), агулыіая пазва горных парод, глеб і штучных утварэнняў, якія выкарыстоўваюцца пры буд-ве як прыродная аспова будынкаў і збудаваішяў, асяроддзе для размяшчэння падземных збуда-
    Грудзінаўскі парк.
    ваішяў (тунеляў, трубаправодаў, сховішчаў і інш.) і матэрыял для буд-ва дарог, плацііг, насыпаў. Паводле трываласці падзяляюцца на скальныя (граніты, гнейсы, пясчанікі з моцным цэментам, шчыльныя і моцныя вапнякі і даламіты і інш.), паўскальныя (выветралыя, моцна трэшчыпаватыя скальныя Г., гліністыя сланцы, мел і інш.) і рыхлыя, або няскальныя Г. (буйнаабломкавыя Г.— валунныя, галечнікавыя і гравійныя, пяскі. гліны, сугліпкі, супескі). Вылучаюць таксама групу слабых Г., якія малатрывалыя і лёгка дэфармуюцца (іл, торф, затарфавапыя Г., азёрныя мергелі, высокапластычныя гліністыя Г., пяскі-плывуны і інш.).
    Адзінай класіфікацыі Г. няма, існуюць агульныя, прыватныя, рэгіянальныя і галіновыя. Агульныя ўлічваюць некалькі або многія прыкметы найб. пашыраных Г. (напр., геал., хіміка-мінералагічныя і петраграфічныя прыкметы, стойкасць, мех. трываласць і інш.) і з’яўляюцца асновай для інш. класіфікацый. Прыватныя класіфікацыі дэталёва дзеляць асобныя Г. па адной або некалькіх прыкметах, напр., скальны Г.— па выветраласці або супраціўленню аднавосеваму сцісканню, пясчаныя — па грануламетрычнаму саставу, шчыльнасці складу або вільготнасці, гліністыя — па ліку пластычнасці, кансістэнцыі, лёсападобныя — па прасадцы і г. д. Спецыяльныя класіфікацыі падзяляюць Г. паводле нясучай здольнасці, устойлівасці ў адкосах, водапранікальнасці, спосабу і цяжкасці распрацоўкі і інш. Рэгіяналыіыя класіфікацыі разглядаюць геал. фармацыі і фацыі адкладаў на пэўных тэр., галіновыя ўлічваюць патрабавапні пэўнага віду буд-ва (гідратэхн., дарожнага і інш.).
    Уласцівасці Г., як прыродна-гіст. утварэнпяў, вызначаюцца іх узростам, генезісам, умовамі залягання, эпігенетычнымі працэсамі, рэчыўным саставам, структураю, тэкстураю і фіз. станам. Прагназіруецца змепа ўласцівасцей Г. у часе пад уздзеяннем як прыродных, фізіка-геал. фактараў (акамяненне, выветрыванне, тэктанічныя парўшэнні і інш.), так і штучных (антрапагепных, тэхпагенпых або інж.-геалагічных), якія ўзніклі ў выніку гасп. дзейнасці чалавека (пры ўзаемадзеянні будынкаў і збудаванняў на Г., затапленні тэр. і падпоры грунтавых водаў пры збудаванні вадасховішчаў і інш. вадаёмаў. арашэнні, будаўнічым водапапіжэнні і г. д.). 3 ліку найб. важных уласцівасцей Г. вылучаюць фізічныя (удзельная і аб’ёмная маса, порыстасць, вільготнасць. пластычпасць, водапранікальнасць і інш.), фізіка-хім. (адсарбцыйная здольнасць, ціксатрапія і інш.) і механічныя (супраціўленне зрэзу, дэфармавапне і інш.). Пры выкарыстанпі пясчаных Г. важнае значэнне мае іх шчыльн. і дзеянне вады, гліністых — сціскальнасць і супраціўленне зрушэншо; лёсападобных — прасадачнасць і г. д. Фізічныя ўласцівасці Г. вывучае грунтазнаўствст, пытанні паводзін Г. пад знешняй нагрузкай і ўстойлівасць масіваў Г.— механіка грунтоў; метады паляпшэння ўласцівасцей Г.— тэхн. меліярацыя Г.; комплексным вывучэннем Г. займаецца гйжынерпая геа-