Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
логія. Уласцівасці Г. вывучаюцца лабараторнымі і палявымі метадамі (выпрабаванне на сцісканне штампамі, зандзіраванне, геафіз. даследаванні, адпампоўванне вады і інш.).
Прыроднымі асновамі, асяроддзем і матэрыялам для збудаванняў на Беларусі з’яўляюцца гал. чынам антрапагенавыя Г.— пераважна ледавіковыя (марэнныя і канцова-марэнныя) і флювіягляцыяльныя гліністыя, пясчаныя і буйнаабломкавыя. У асобных раёнах буд-ва вядзецца на лёсападобных гліністых (Мінск, Магілёў, Орша, Горкі, Мазыр і інш.), азёрна-ледавіковых гліністых і пясчаных (Наваполацк, Брэст і іпш.) і пясчаных азёрпа-алювіялыіых Г. (Палессе); у далінах Дняпра, Сажа, Нёмапа, Зах. Дзвіпы — на алювіяльных пясках тэрас; у поймах рэк прымяняецца намыў пяскоў (Гомель, Магілёў, Брэст). Часам будуюць на азёрных мергелях (Міпск, Брэст і інш.), на затарфаваных пясчапых і гліністых Г. пахавапых міжледавіковых і сучасных азёрнабалотных утварэпняў (пераважпа па палевых фундаментах). Дарогі і насыпы пракладваюцца і на тарфяніках. Параўналыіа рэдка асповаю для збудаванняў служаць даантрапагенавыя адклады: верхнедэвонскія даламіты (Віцебск), мел і мергель верхняга мелу (Гомель, Крычаў, Касцюкоўка), пяскі і гліністыя Г. верхняга палеагену (Гомель, Тураў і інш.). Буд-ва вядзецца практычна на ўсіх тыпах Г., мяняецца толькі тып фундаментаў і інж. падрыхтоўка тэр. (намыў, ушчыльнепне і інш.).
У. Р. Лабадзенка. ГРУНТАВБІЯ ВбДЫ, безнапорпыя падземныя воды 1-га ад паверхні пастаянна існуючага ваданоснага гарызонта, які залягае на воданепранікальным слоі. Характарызуюцца свабоднай воднай паверхпяй, ціск на якой роўны атмасферпаму. Прэсныя гідракарбанатпыя кальцыевыя Г. в. выкарыстоўваюць для водазабеспячэння, у с.-г. вытворчасці і г. д.; забор вады робіцца праз калодзежы ці свідравіны. Дэбіт асобных свідравін на Беларусі ад 0,01 да 1—2 м3/гадз. Глыб. залягання Г. в. ад 0,1—0,5 м у поймах рэк да 10—15 м і болып у межах тэрас, водна-ледавіковых раўнін і на ўчастках развіцця эолавых адкладаў. Магутнасць ваданоспых гарызонтаў ад 3—5 м да 12—23 м, у даліпах Нёмана, Віліі, Дняпра, Сажа, Зах. Дзвіны і інш. да 50— 70 м. Пароды, якія ўтрымліваюць ваду,— пяскі рознага саставу і па-
ходжання. Г. в. пашыраны на ўчастках з блізкім да паверхпі залягаппем пясчаных адкладаў (пераважна на Пд рэспублікі) і ў выглядзе выцягнутых палос па далінах рэк. У зоне аэрацыі над лінзамі воданепранікальных або слабапранікальных парод часам назапашваецца часовы або сезонны гарызонт падземных водаў (верхаводка). Рэжым Г. в. залежыць ад метэаралаг. фактараў і характарызуецца ваганнямі ўзроўню (ваганні на працягу года ад 0,5—1,5 да 3—5 м і болып), запасаў, дэбіту і хім. саставу. У далінах рэк узровень Г. в. цесна звязаны з узроўнем вады ў рацэ.
Рух Г. в. ажыццяўляецца ад водападзелаў да далін рэк, якія з’яўляюцца дрэніруточымі сістэмамі, і ад іх вярхоўяў да вусцяў. Асн. крыніца жыўлення Г. в.— атмасферныя ападкі, а таксама падток падземных водаў з напорных ваданоспых гарызонтаў у далінах рэк. На паніжаных участках Г. в. залягаюць блізка да паверхні і выклікаюць забалочванне глебы. Асабліва інтэнсіўна забалочваюцца ўчасткі, дзе ў жыўленні Г. в., акрамя атм. ападкаў, вял. значэнне маюць і напорныя воды (Бел. Палессе). Каб выкарыстаць забалочаныя землі ў с.-г. вытв-сці, праводзіцца меліярацыя.
A. М. Шпакаў. ГРУНТАЕДЫ, беспазваночныя, якія жывяцца арган. дэтрытам. Гл. ў арт. Дэтрытафагі.
ГРУНТАЗНАУСТВА, раздзел інжынернай геалогіі, які вывучае фізікамех. і фізіка-хім. ўласцівасці грунтоў, умовы іх утварэння і змены ў працэсе развіцця і ад правядзенпя інж.-буд. мерапрыемстваў.
Узнікла ў СССР у 20-я г. ў сувязі з задачамі сацыяліст. буд-ва. асабліва дарожнага і гідратэхнічнага. Звязана з рэгіяналыіай інж. геалогіяй і інж. геадынамікай, літалогіяй і петраграфіяй, геахіміяй, гідрагеалогіяй, глебазнаўствам і механікай грунтоў і інш. навукамі. Падзяляецца на тры самаст. раздзелы: агульнае Г. (вывучае прыроду трываласці і дэфармаванасці грунтоў і змены іх уласцівасцей у часе пад уздзеяннем прыродных фактараў 1 ў выніку інж.-гасп. дзейнасці чалавека), рэгіянальнае Г. (даследуе асн. заканамернасці фарміравання 1 прасторавага размяшчэння розных грунтоў, заканамернасці прасторавай 1 часавай зменлівасці саставу, будовы і ўласцівасцей грунтоў), вучэнне пра тэхн. меліярацыю грунтоў (займаецца тэарэт. і эксперым. распрацоўкай метадаў штучнага паляпшэння ўласцівасцей грунтоў іпляхам мех. ’ўшчыльнення, увядзення хім. рэагептаў і ўздзеяннем розных фіз. палёў: электрамех. замацаванне, тэрмічная апрацоўка — замарожванне. прагрэў, абпальванне і інш.).
На Беларусі Г. пачало развівацца ў 30-я г., калі быў утвораны першы ў рэспубліцы праектпа-вышукальны ін-т Белдзяржпраект і разгарнулася сістэматычпае вывучэнне інж.геал. умоў рэспублікі. Пасля вызвалення Зах. Беларусі Белдзяржпраектам праведзепы вышуканні па тэр. ў раёне Гродпа, Брэста, Піпска і інш. гарадоў у сувязі з іх рэкан-
струкцыяй. Распрацавапы генплапы для ўсіх абл. гарадоў Беларусі, выкананы значныя работы па вышуканнях і праектаванніо жылых і адм. будыпкаў у Мінску. У 1960— 70-я гады праведзепы даследаванні марэппых грунтоў (Я. Ф. Вінакураў, I. А. Голубеў, ІО. Б. Колакалаў, У. Р. Лабадзенка, М. А. Саладухін, В. Н. Шарай і інш.), якія выявілі гал. асаблівасці іх стану і ўласцівасцей, будовы марэнных тоўшчаў, прасторавай зменлівасці характарыстык; распрацаваны ўказанні па ўліку асаблівасцей марэнных грунтоў Беларусі, што дазваляе істотпа панізіць кошт фундаментаў на іх. Паспяхова распрацоўваюцца пытанні механікі тарфяных грунтоў (Вінакураў, I. Я. Яўгеннеў, А. Я. Цяцёркін і іпш.), вывучаюцца спецыфічпыя асаблівасці фізіка-мех. ўласцівасцей стужкавых азёрна-ледавіковых адкладаў (Ю. П. Яроменка, У. А. Кузьміцкі. I. Р. Лукінская, Л. К. Марозава і інш.), устаноўлены асн. асаблівасці і карэляцыйныя сувязі фіз., дэфармацыйных і інш. уласцівасцей лёсападобных грунтоў, раёны пашырэнпя прасадачных і непрасадачных рознасцей, распрацаваны ўказанні па іх выкарыстанню як прыродных асноў, даследуецца нясучая здольнасць намыўных грунтоў, рэжым грунтавых водаў на плошчах намыву (A. С. Карамышаў, Ю. А. Сабалеўскі і інш.), распрацаваны метады разліку фільтравальных адхонаў каналаў (М. Ф. Макарачкін, Ю. В. Сапуноў, Сабалеўскі) пры асушэнні забалочаных зямель. Усе даследаванні па Г. праводзяцца з макс. выкарыстаннем дасягненняў бел. геолагаў у стратыграфіі, літалогіі, мінералогіі і геахіміі антрапагенавых адкладаў. Падтрымліваюцца пастаянныя творчыя сувязі з вядучымі н.-д. і вучэбнымі ін-тамі краІНЫ. У. Р. Лабадзенка.
ГРУПА ГЕАЛАГІЧНАЯ, э р а т э м а, буйнейшая адзінка міжнар. стратыграфічнай шкалы (гл. Геалагічнае літазлічэнне), якая аб’ядноўвае ўсе горныя пароды, утвораныя на працягу эры геалагічнай. Кайназойская, мезазойская, палеазойская Г. г. і адпаведныя ім аднайменныя эры з’яўляюцца агульнапрынятымі. Яны ўтвараюць т. зв. фанеразой — эон яўнага жыцця. Кожная з Г. г. фанеразою падзяляецца па тры або болып сістэмы геалагічныя. Архей і пратэразойская група аб’ядноўваюцца ў дакембрый або крыптазой (эон скрытага жыцця), не ўсімі даследчыкамі прызнаюцца раўназпачнымі фанеразойскім Г. г. і пе
маюць агульнапрынятага больш дробнага дзялення.
На Беларусі шырока прадстаўлены геал. ўтварэнні ўсіх Г. г. Кожная з іх адпавядае пэўнаму этапу геал. развіцця тэр. і яе арган. свету, таму характарызуецца своеасаблівасцю адкладаў і рэшткаў арганізмаў, якія яны ўтрымліваюць. Архей і ніжні пратэразой, прадстаўленыя разнастайнымі метамарфічнымі і магматычнымі горнымі пародамі, складаюць крышталічны фундамент, які сфарміраваўся ў асноўным па геасінклінальным этапе геал. развіцця рэгіёпа. Гэты этап цалкам прыходзіцца па т. зв. ранні дакембрый, калі на Зямлі яшчэ не існавала шкілетных жывёл і шматклетачных раслін, таму пароды архею і ніжпяга пратэразою не ўтрымліваюць яўных, упэўнена распазнаваемых рэшткаў арганізмаў або слядоў іх жыццядзейнасці. Болып маладыя адклады верхняга пратэразою, палеазою, мезазою і кайназою ўтвараюць платформавы чахол, які адлюстроўвае наступны, платформавы этап геал. развіцця. На гэтым этапе тэр. Беларусі шмат разоў падвяргалася структурна-тэктанічпай псрабудове, трансгрэсіям і рэгрэсіям мора, двойчы — працяглым шматстадыяльным покрыўным зледзяненням, праяўлепням платформавага вулканізму, інш. геал. працэсам. У выніку нампожыліся рознаўзроставыя, часам вельмі магутныя тоўшчы разнастайных асадкавых (абломкавых, гліпістых, карбанатных, сульфатных, саляных і ішп.), вулканагенна-асадкавых і вулканічных парод.
М. В. Вераценнікаў. ГРУПЫ ЛЯСОЎ, вылучаюцца ў дзяржаўных лясах адпаведна іх нар.-гасп. значэнню, месцазнаходжанню і функцыям з мэтай зберажэішя і ўпарадкавання іх выкарыстання. Дзярж. лясны фонд падзяляецца на 3 групы (у БССР толькі першыя 2). Да 1-й групы належаць лясы (пл. 2159,8 тыс. га. або 33,2 % дзярж. лясоў Беларусі), якія выконваюць водаахоўныя, ахоўныя, сан.-гігіенічііыя і аздараўляльныя функцыі: зялёныя зоны вакол буйных гарадоў, прамысл. цэнтраў і чыг. станцый (41,5%), ахоўныя лясныя палосы ўздоўж чыг. і шашэйных дарог (36,1 %), ахоўныя палосы ўздоўж рэк і вакол вадаёмаў (17,2%), запаведныя лясы (2,9%), курортныя лясы (2,3 %). У 2-ю групу ўключаны лясы, якія маюць ахоўнае і абмежавапае эксплуатац. значэнне (пл. 4345,5 тыс. га, або 66,8 % дзярж. лясоў): лясы малалясістых і сярэднелясістых
густапаселепых раёнаў, дзе прытрымліваюцца строгага рэжыму лесакарыстапня, праводзяцца абмежавапыя высечкі. Гэтыя лясы — асн. крыніца атрымаппя драўніпы. Да
Груша звычайная: 1— галінка з кветкамі; 2— плод у падоўжным і папярочным разрэзах.
Грушанка: 1—круглалістая (а—ніжняя частка расліны; б — суквецце; e — кветка ў разрэзе); 2—малая (а—агульны выгляд расліны; б — кветка; e—плод).
3-й групы адпосяць лясы лясістых раёнаў, якія з’яўляюцца асн. сыравіннай базай для развіцця прамысл. лесанарыхтовак. с. А. Рублеўскі. ГРУПІА (Pyrus), род пладовых дрэў сям. ружавых. Каля 60 відаў, у СССР больш за 30 відаў. Пашырапа ў краінах з умераным і субтрапічным кліматам, у СССР — у паўд. і цэнтр. раёнах Еўрап. ч., у Сярэдняй Азіі. На Беларусі Г. з в ы ч а й н а я, ці лясная (Р. communis) ,— родапачынальнік многіх культ. сартоў, расце ў лісцевых, зрэдку хвойных лясах, на ўзлесках і хмызняках. Культывуецца найб. на ПдЗ. 3-за слабай зімаўстойлівасці ў садах па ПнУ БССР пашырапа абмежавана.