• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Самы доўгі Д. 22 чэрв., у Мінску ён складае 17 гадз 11 мін, а разам з грамадзянскім змрокам 19 гадз; самы кароткі 22 снеж.— 7 гадз 21 мін. У цёплае паўгоддзе (з 19 сак. па 24 вер.) Д. у Мінску больш доўгі, чым ва ўсіх паўд. шыротах і карацей, чым у паўночных. Розніца па даўжыні Д. паміж паўн. і паўд. часткамі тэр. Беларусі ў летні і ў зімовы перыяды складае прыкладна 1 гадз. Працягласць Д. ў Мінску на 15-ы дзень кожнага месяца складае (гадз. мін): студз. 7.56, люты 9.46, сак. 11.46, крас. 14.01, май 15.57, чэрв. 17.08, ліп. 16.39, жн. 14.56, вер. 12.45, кастр. 10.38, ліст. 8.35, снеж. 7.24.
    Літ.: Клнмат Мннска.— Мн., 1976; Ш к л я р A. X. Календарь прнроды Белоруссіш.—2 нзд.— Мн., 1979.
    М. П. Хамгцкі. ДЗЕНЬ КВЁТАК, традыцыйнае штогадовае свята, якое праводзіцца школамі для падвядзення вынікаў даследчай работы па кветкаводству. Вучні набываюць веды аб паходжанні і асаблівасцях вырошчвання кветак, аб тым, як паскорыць іх размнажэнпе, павялічыць час цвіцення, атрымаць добрае насенне. Арганізуюцца конкурсы на лепшы букет, выстаўкі кветак, віктарыны, атракцыёны, масавыя гульні. Метадычныя цэнтры падрыхтоўкі і правядзення свята — галіновыя секцыі і метадычпыя саветы па рабоце з моладдзю ў
    т-вах аховы прыроды. Актыўныя ўдзельнікі Д. к.— Цэнтр. бат. сад АН БССР, саўгас «Дэкаратыўныя культуры» (Мінск), Рэсп. станцыя юных натуралістаў, кветкаводы-аматары.	3. Я. Андрыеўская.
    ДЗЕНЬ ЛЁСУ, традыцыйнае штогадовае свята, якое праводзіцца школамі для падвядзення вынікаў работы па ахове і зберажэнню зялёных насаджэнняў. Адзначаецца з 1923. Вучні абмепьваюцца вопытам практычпай работы, здаюць рапарты, наладжваюць выстаўкі, конкурсы, віктарыны, масавыя гульні. Кіруюць падрыхтоўкай і правядзеннем свята мясц. арг-цыі т-ва аховы прыроды. Дз. л.— адзін са сродкаў выхавання ў дзяцей добразычлівых адносін да прыроды.
    ДЗЕНЬ ПТУШАК, вясенняе свята школьнікаў. Адзпачаецца (з 1926) 24 крас. ці ў адну з першых нядзель красавіка. Да прылёту птушак у школах наладжваецца масавы выраб шпакоўняў і дуплянак, якія ў Дз. п. развешваюць у садах, парках, прылеглых лясных масівах (на Беларусі штогод да некалькіх дзесяткаў тыс. штук). Правядзенне Д. п. разам з удзелам школьнікаў у рабоце блакітпых і зялёных патрулёў, у аперацыях «Жывое серабро», «Мурашка» і інш.— важпы сродак выхавання ў дзяцей добразычлівых адносін да прыроды.
    ДЗЕРАВЙПКА, рака, левы прыток Лахазвы (бас. Шчары), у Баранавіцкім р-не. Даўж. 14 км. Пачынаецца каля в. Дзераўная. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. Вадазбор (75 км2) раўнінны, пад лесам 72 %. ДЗЕРАЗА (Lycopodium), род дзярэзаў сям. дзеразовых. Вядомы 10 відаў, пашыраных у асноўным у Паўн. паўшар’і. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек., фарбавальныя (са сцяблоў атрымліваюць жоўтую фарбу) і дэкар. расліпы; ёсць ядавітыя.
    Дз. булавападобная (L. clava­tum, нар. назвы бабін мур, цякун. вілак) расце. ў яловых, хваёвых, радзей мяшаных лясах, іншы раз утварае курціны накшталт «ведзьміных кольцаў». Спараносіць у ліп.-— жніўні. Спарафіт — шматгадовая вечназялёная расліна з паўзучым вілавата-галінастым сцяблом даўж. да 2 м. Ад сцябла адыходзяць вертыкальныя, густааблісцелыя парасткі выш. 20—30 см са стробіламі на канцах. Лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнае, суцэльнакрайняе, пераходзіць на канцы ў доўгі белы валасок, размешчана густымі спіралямі, якія ўтвараюць на сцябле некалькі падоўжаных радоў. Стробілы на доўгіх ножках па 2—3, радзей па 4—5 або адзіночныя. Спарафілы шыракатрохвугольныя, звужаны да асновы, з выцягнутай у вастрыё верхавінкай, са спарапгіямі на верхнім баку. Спарангіі ныркаабо амаль шарападобныя дыям. 1—2 мм, ускрываюцца папярочнай шчылінай. Усе споры аднолькавыя, маюць да 50 % тлустага алею. Гаметафіт двухполы, бяско-
    лерны, накшталт цыбулінкі, потым разрастаецца дыям. да 2—3 см і набывае форму сподачка; развіваецца вельмі марудна (12—16 гадоў) у глебе на глыб. 6—7 см. Дз. гадавая (L. annotinum) расце ў яловых, радзей хваёвых і чорнаальховых лясах. Спараносіць у чэрв.— ліпені. Вечназялёная расліна з доўгім паўзучым гал. сцяблом даўж. да 1,5 м, якое нясе прамастойныя дыхатамічна разгалінаваныя парасткі выш. 10—30 см. Лісце вузкаланцэтнае, па краі рэдкапілаватае, без воласападобнага белага канца, цвёрдае, размешчана ў 5—8 радоў. Стробілы адзіночныя, шчыльныя, сядзячыя, на аблісцелых верхавінках парасткаў. Спарафілы круглавата-яйцападобныя, завостраныя, верхавінка іх вызубленая. Спарангіі дыям. 1,5—2 мм. Споры прарастаюць праз 6—7 гадоў. Полавая спеласць гаметафіта настае праз 12 гадоў.
    Г. I. Зубкевіч.
    Да арт. Дзеразападобныя. Цыкл развіцця дзеразы булавападобнай: 1 — спарафіт; 2 — спарафіл са спарангіем; 3—6 — развіццё спораў шляхам меёза спарагеннай клеткі; 7,8 — прарастанне споры з утварэннем пратанемы; 9 — гаметафіт з архегоніямі (70) і антэрыдыямі (77); 12— полавы працэс; 13— зігота; 14— новы спарафіт.
    У зоне адпачынку Дзераўная.
    ДЗЕРАЗАПАДОБНЫЯ (Lycopodiophyta), старажытны аддзел вышэйшых споравых раслін, які дасягнуў свайго развіцця ў кам.-вуг. перыяд. Сярод сучаспых Дз. вядомы 3 парадкі, 8 родаў, каля 1300 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. асабліва ў трапічных і субтрапічпых лясах. У СССР 3 парадкі, 6 родаў, 32 віды. з іх на Беларусі 2 парадкі (дзярэзы і палушнікі), 7 відаў з родаў баранец, дзераза, дыфазіястр, лікападыела, палушнік з сям. баранцовых, дзеразовых і палушнікавых. Лек. і фарбавальныя (даюць жоўтую і зялёную фарбы) расліны. Споры маюць тлусты алей, выкарыстоўваюцца ў медыцыне (дзіцячая прысыпка — лікаподый, перасыпка пілюляў) і ў ліцейнай вытв-сці (абсыпка форм). Сярод Дз. рэдкія віды флоры БССР — барапец звычайны і палушнік азёрны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
    Сучасныя *Дз.— шматгадовыя травяністыя расліны (сярод выкапнёвых былі і дрэвы — лепідадэндраны і сігілярыі) з чаргаваннем пакаленняў — спарафіту (бясполае) і гаметафіту (полавае). Абодва пакаленні фізіялагічна незалежныя і жывуць самастойна. Спарафіт мае карані (выключна прыдаткавыя, адыходзяць ад сцябла), сцяблы (найчасцей дыхатамічна разгалінаваныя) і лісце (філоіды), якое ўзнікла ў працэсе эвалюцыі з вырастаў (энацыяў) сцябла. Лісце вузкае, маленькае, чаргаванае або супраціўнае, размешчана па спіралі, зрэдку сабрана ў кальчакі; у некат. відаў (род палушнік) ёсць прыдатак ліста — язычок. або лігула. Размнажаюцца Дз. спорамі. Адрозніваюць раўна(дзярэзы) і разнаспоравыя (селягінелы, палушнікі) формы. Спарангіі размешчаны ў пазухах спарафілаў (спарангіяноснае лісце) або прыраслі да іх асновы. Спарафілы часцей за ўсё сабраны ў верхавінкавыя спараносныя парасткі — стробілы. Споры звычайна з патоўшчанай сеткавай абалонкай і трохпрамянёвым тэтрадным рубцом; мікраспоры драбнейшыя, іх значна больш, чым мегаспораў. Са споры развіваецца гаметафіт (зарастак). У многіх раўнаспоравых Дз. гаметафіты падземныя. масіўныя, нлубнепадобныя, даўж. 2—20 мм, бесхларафілавыя, двухполыя; з грыбамі ўтвараюць мікарызу, развіваюцца марудна (5—20 гадоў). Гаметафіты разнаспоравых Дз.— моцна рэдукаваныя, аднаполыя, недаўгавечныя. На гаметафітах утвараюцца мужч. і жан. гаметангіі — антэрыдыі і архегоніі, у якіх фарміруюцца полавыя клеткі — сперматазоіды (з 2 або некалькімі жгуцікамі) і яйцаклеткі. 3 зіготы, утворанай у выніку апладнення, фарміруецца новая бясполая расліна — спарафіт.
    Лгт.: Отдел плауновндные (Lycopodiophyta).— У кн.: Жпзнь растеннй. Т. 4. Мхп. Плауны. Хвоіцп. Папоротннкн. Голоселменные растення. М., 1978.
    Г. I. Зубкевгч. ДЗЕРАЎНАЯ, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Слонімскага р-на, за 15 км на ПнУ ад Слоніма, на беразе р. Іса. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,5 тыс. га. Разлічапа на адначасовы адпачынак 6,5 тыс. чал. Прадугле-
    джана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Слоніма. ДЗЁІ’БНІК (Faleo columbarius), птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашыраны ў тайзе, лесатундры, часткова ў тундры Еўразіі і Паўн. Амерыкі; у СССР — у межах лясной зоны — ад Прыбалтыкі і Мурманска да Анадыра і Сахаліна. На Беларусі рэдкі гнездавальны від. У паўд. раёнах часам зімуе. Па тэр. БССР праходзіць паўд. мяжа (да лініі Мінск — Клімавічы) гнездавога арэала. Гнездаванне даказана для Віцебскага, Гарадоцкага, Шумілінскага, Верхнядзвінскага, Міёрскага, Расонскага, Дубровенскага, Мядзельскага і Клімавіцкага р-наў. Трапляецца на вярховых балотах, узлесках маладых хваёвых лясоў. Колькасць на вярховых балотах стабільная (шчыльнасць засялення каля 6 пар на 10 тыс. га), у культурных ландшафтах за апошнія 15—20 гадоў зменшылася. Нар. назва галубятнік. Корміцца дробнымі птушкамі (шпакамі, ластаўкамі, аўсянкамі, вераб’ямі), часам нападае на галубоў. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Здабыча забаропена. Для зберажэння віду неабходна арганізацыя комплексных і сезонных арніталагічных заказнікаў на буйных вярховых балотах.
    Дробны сокал (даўж. цела 29,5— 32,5 см, маса 160—210 г), з адносна кароткімі квкламі (18,5—22 см) і доўгім хвастом (11—13 см). Самцы драбнейшыя за самак. Апярэнне на спіне шызае ў самцоў і дымчата-бурае ў самак, знізу белавата-рыжае з падоўжанымі стракацінамі, хвост паласаты. Ногі жоўтыя, дзюба блакітнаватая. Прылятае ў канцы сак., каля гнёздаў паяўляецца ў сярэдзіне красавіка. Уласных гнёздаў не будуе, займае гнёзды шэрых варон. Шлюбны палёт — часты пералёт птушкі з аднаго на другое дрэва. Голас — адрывістае «ке — кек — кек». Кладка яец у крас.— маі. У поўнай кладцы 4—5 вохрыстых яец. Наседжванне 28—30 сут. Птушаняты вылупліваюцца ў канцы мая — пач. чэрвеня, вылятаюць з гнязда ў сярэдзіне ліпеня. Паспяховасць гнездавання нізкая, на адну пару прыпадае па 4,6 яйца і 1.5 подлетка. Адлятае V верасні. Зімуе ў Зах. і Паўд. Еўропе. Йаўн. Афрыцы, стэпавай паласе СССР, у горных раёнах Азіі.
    Літ.: Д о л б п к М. С., Д о р 0 ф e е в A. М. Редкне п псчезаюіцпе птпцы Белорўсснн.— Мн., 1978. A. М. Дарафееў. ДЗЕРВЯПІСКА, возера ў Гродзенскім р-не, гл. Кальніца.
    ДЗЕРКАЧОУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 2 км па ПдЗ ад в. Дзеркачы Зэльвенскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі муравінскага міжледавікоўя. Разведаныя запасы 5,2 млн. т. Гліны карычненыя шчыльпыя, вязкія, карбанат-