• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ныя, пластычпыя, з уключэннямі жвіру і галькі, з праслоямі суглінкаў; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 31—72 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,1—12,4 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі і суглінкі) 0,8—12,6 м. Гліны і суглінкі прыдатныя ў вытв-сці цэменту. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДЗЕСЯЦІНОГІЯ РАКАПАДОБНЫЯ (Decapoda), атрад беспазваночных падкл. вышэйшых ракападобных тыпу членістапогіх. Пашыраны ў морах, прэснаводных вадаёмах, на сушы. У сусв. фауне каля 8500 тыс. відаў; у СССР больш за 280 відаў. На Беларусі ў рэках і азёрах з ілістым дном і чыстай вадой адзначаны рачныя ракі. Зімуюць у глыбокіх мясцінах. Корм раслінны і жывёльны (у т. л. трупы). Ядомыя. Шыракапальцы рак занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
    Даўж. Дз. р., якія жывуць на Беларусі, да 30 см, маса да 150 г. Цела складаецца з нерасчлянёных галавагрудзей з 5 парамі ног для перамяшчэння і падзеленага на 6 сегментаў брушка з 5 парамі плавальных ножак, укрыта хіцінавым панцырам. Вочы сцябліністыя. Раздзельнаполыя. Самцы буйнейшыя за самак. Ікрынкі прымацоўваюцца да брушных ножак. Развіццё прамое — з ікрынак вылупліваюцца сфарміраваныя рачкі. Пры росце Дз. р. некалькі разоў ліняюць. Жывуць да 20 гадоў.'
    Лгт.: Штейнфельд А. Л. Промысел н запасы раков в некоторых озёрах БССР.— У кн.: Совешанне по воспронзводству запасов речных раков. Внльнюс, 1963; Банадысенка А. П., Конюшка В. С., Радкевіч У. А. Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў.— Мн., 1979.	А. П. БанаОысенка.
    Дзербнік.
    ДЗЕТАМЛЯНКА, рака. левы прыток Нёмана, у Навагрудскім р-не. Даўж. 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о. Вадазбор (28 км2) у межах Нёманскай ніз., пад лесам 36 %. ДЗЁННАЯ ПРЫГАЖУНЯ, расліна сям. бярозкавых. Гл. ў арт. Бярозка. ДЗЁННЫЯ ДРАПЁЖНЫЯ ПТЎІПКІ, атрад птушак; тое, што сокалападобныя.
    ДЗЁРНАВІЦКІ КУПАЛ (ад пазвы в. Дзёряавічы), тэктанічная структура ў Нараўлянскім р-не, на У Выступовіцкай ступені Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні міжсалявых адкладаў і прымыкае на Пд да лініі іх выкліньвання. Мінімальная адзнака Д. к.— —2200 м. Памеры скляпення 2X1 км. Сфарміравалася ў фамепскі час верхняга дэвону.
    ДЗІВА, рака ў бас. Тураўлянкі, левага прытока Зах. Дзвіны, ва Ушацкім р-не. Даўж. 29 км. Пачынаецца з воз. Урада, цячэ праз азёры Атолава, Турасы, Бярозавае і Павульскае, упадае ў воз. Янова. Вадазбор (631 км2) у паўд.-ўсх. ч. Полацкай нізіны. Каля 12 % вадазбору прыпадае на 130 азёр (найб. Чарсцвяцкае. Павульскае). Пад лесам каля 20 %. На вадазборы меліярацыйныя работы. Сцёк ракі рэгулююць азёры. ДЗІВАННА (Verbascum), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. залознікавых. Вядома каля 350 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. У СССР 58 відаў, з іх на Беларусі 7 дзікарослых i 1 від інтрадукаваны ў 1970-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР як лек. расліна. Лек. (змякчальны, адхарквальны, процізапаленчы. рапагаючы. слабіцельны, проціглісны сродак) і дэкар. расліны. 3 лек. Ma­ran (грудлы чап) выкарыстоўваюць лісце, кветкі (збіраюць у чэрв.— ліп.) і карані (позняй восенню).
    Расліны пераважна густаапушаныя. з высокімі і прамастойнымі сцябламі і суцэльным лісцем. Кветкі адзіночныя або па 2—10 у гронкападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка.
    У БССР найб. вядомы 3 віды. Дз. з в ы ч а й н а я, або мядзведжае вуха (V. thapsus, нар. назвы каўтунічнік, касмак), расце на схілах, пясчапых мясцінах, на лясных палянах, сярод хмызняку; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв.— верасні. Двухлетнік выш. 50—150 см. з моцным спяблом, укрытым попельна-белым лямцавым апушэпнем. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, крыламі сыходзіць па сцябле. Кветкі светла-жоўтыя, у густой коласападобпай гронпы. Як лек. расліна вядома з сярэдпіх вякоў. Шырока выкарыстоўваецца ў нар. ме-
    дыцыне. Дз. чорная (V. nigrum, нар. назва царская свечка) расце ыа схілах, лугах, сярод хмызнякоў; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв,— жніўні. Мнагалетнік выш. 25—100 см, з верацёнападобным корапем і чырвона-бурым, уверсе рабрыстым сцяблом. Лісце чаргаванае двойчыгародчатазубчастае, зверху голае, знізу тонкашэралямцавае; ніжняе і сярэдняе сцябловае яііцападобнае, з круглаватай асновай, на доўгіх чаранках, верхняе — амаль сядзячае. Кветкі жоўтыя, па 2—4 у пазухах лінейных прыкветкаў, утвараюць гронку. Д з. м у ч н і с т а я (V. lychnitis) расце на палях, лугах, каля дарог. Цвіце ў чэрв.— жніўпі. Двухлетнік выш. 50—150 см. Сцябло ўверсе востраграністае. Лісце буйное, зверху зялёнае, знізу шараваталямпавае; ніжняе — падоўжана-эліпсоіднае, звужана ў чаранок, верхняе — яйцападобпа-ланцэтнае, сядзячае. Кветкі лімонна-жоўтыя або амаль малочнабелыя, па 3—7 у пазухах прыкветкаў, сабраны ў гронкі, якія на верхавінцы сцябла ўтвараюць пірамідальную мяцёлку. Зрэдку трапляюцца Дз. лекавая (V. plilomoides), Дз. густакветная (V. densiflorum), Дз. фіялетавая (V. phoeniceum), Дз. тараканавая (V. blattaria).
    Інтрадукаваная Дз. джунгарская (V. songoricum. радзіма — Каўказ, Сярэдняя Азія, Іран) — двухлетнік выш. 150— 200 см, укрыты попельна-шэрым лямцавым апушэннем. Прыкаранёвае і верхняе сцябловае лісце падоўжана-ланцэтнае, няяснагародчатае, сэрцападобна-яйцападобнае. Кветкі жоўтыя, па 2—7 у галінастай мяцёлцы. Каробачка іпырокаэліпсоідная або адваротнаяйцападобная. Цвіце на 2-і год жыцця, у ліп.— жн., пла-
    Дзіванна: 1— чорная (а— агульны выгляд расліны; б —кветка); 2—звычайная (а — агульны выгляд расліны; б —кветка); 3—мучністая (а-—верхняя частка расліны; б — плод).
    даносіць у жн.— верасні. Размнажаецца насеннем. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.
    С. А. Дзмітрыева, Г. В. Пашына. ДЗІВАСІЛ (Inula), род шмат-, радзей двухі аднагадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 150 відаў, пашыраных у Еўразіі і Афрыцы. У CCGP 32 віды, з іх на Беларусі 4; каля 20 відаў у 1970-я г. прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Лек. (мачагонны, патагонны,
    Дзівасіл брытанскі: агульны выгляд расліны і язычковая кветка.
    вяжучы, кроваспыняльны, адхарквальны, антысептычны, ранагаючы сродак), меданосныя, вітамінаноснця, дэкар., фарбавальныя і інсектыцыдныя расліны. 3 лек. мэтай ужываюць траву (збіраюць у чэрв,— жн.) і карэпішчы з каранямі (позняй восенню); выкарыстоўваюць таксама ў ветэрынарыі.
    Сцябло раслін раўнамерна аблісцелае, гладкае або апушанае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, зубчастае. Кветкавыя кошыкі паўшарападобныя, жоўтыя, адзіночныя або шматлікія, у шчыткападобных суквеццях. Лісцікі абгорткі зялёныя, ланцэтныя, чарапіцападобныя. Сярэдзінныя кветкі трубчастыя, двухполыя, краявыя — несапраўднаязычковыя, песцікавыя. Плод — падоўжаная цыліндрычная, рабрыстая, голая або больш-менш апушаная. бурая сямянка з чубком з шматвызубленых шчацінак.
    Дз. брытанскі (I. britannica, нар. назвы бараўнік, залатушнік) расце на лугах, па берагах рэк, азёр, ручаёў, іншы раз на палянах, узлесках і высечках у лісцевых і мяшаных лясах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Двух-, мнагалетнік выш. 15—65 см, з прамым сцяблом, апушаны мяккімі валаскамі, з лёгкім часночным пахам. Лісце падоўжана-ланцэтнае, мяккае, ніжпяе чаранковае, верхняе сядзячае, з сэрцападобнай асновай, сцяблоабдымнае. Кветкавыя кошыкі нешматлікія, дыям. 3—4 см, у рэдкім шчытку. Лісцікі абгорткі лінейныя, завостраныя. Дз. в е р б а л і сты (I. salicina, нар. назвы жоўтае вока, сардэчная трава) трапляецца найчасцей на Пд. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна выш. 30—70 см, голая або злёгку шурпата-валасістая. Лісце доўгае, ланцэтнае, скурыстае, па краі шурпатае, адыходзіць ад сцябла пад прамым вуглом. Кветкавыя кошыкі дыям. да 2,5 см. Дз. цвёрдаваласісты (I. hirta, нар. пазвы нашатырка, чайная трава) трапляецца на Палессі і ў наваколлі Мінска. Расце на лугах, узлесках, па травяністых схілах, сярод хмызняку. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна выш. 25—50 см, амаль уся густа апушаная рыжаватымі адхіленымі валаскамі, іпшы раз з чырванавата-бурым сцяблом. Лісце цвёрдае, авальна-падоўжанае, бліскучае, з выразнымі жылкамі. Кветкавыя кошыкі адзіночныя. Лісцікі абгорткі шурпатыя, вузкаланцэтныя. Дз. в ыс о к і, або дзікі сланечнік (I. heleni­um), вырошчваецца як лек. і дэкар. расліна, часта трапляецца здзічэлы. Цвіце ў чэрв.— верасні. Расліна выш. да 2,5 м, моцнапахучая, з тоўстым дравяністым цёмна-бурым карэнішчам і тоўстым рабрыстым цвёрдаваласістым сцяблом. Лісце
    вялікае, мяккалямцавае, падоўжанаяйцападобнае, гародчата-пілаватае. Кветкавыя кошыкі адзіночныя, буйныя, дыям. 7—8 см. Лісцікі абгорткі шматрадковыя. Старажытная лек. расліна, у карэпішчах і каранях да 44 % інуліну. Карэпішчы і карані выкарыстоўваюцца як прыправа ў кансервавай і рыбнай прам-сцях. 3 сухіх караяёў атрымліваюць сінюю фарбу.
    3 інтрадукаваных відаў найб. вядомы 4— перспектыўныя лек., кармавыя 1 дэкар. расліны. Мнагалетнікі. Размнажаюцца пасевам насення ўвесну і на зіму, a таксама вегетатыўна. Зімаўстойлівыя, на адным месцы растуць 10—15 гадоў. Дз. ц у д о ў н ы (I. magnifica, радзіма — Каўказ) выш. 100—120 см, з доўгім белым апушэннем. Лісце вострае, буйнапілавата-зубчастае; ніжняе падоўжанаэліпсоіднае, верхняе яйцападобна падоўжанае. Кветкавыя кошыкі адзіночныя, дыям. да 15 см. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Вырошчваецца групамі на газонах, у мяшаных бардзюрах 1 сярод кустоў. Дз. германскі (I. germanica, радзіма — Цэнтр. і Паўд. Еўропа, Зах. Сібір, Сярэдняя Азія) выш. 30—60 см, з белымі валаскамі і кропкавымі дробнымі залацістымі залозкамі. Лісце падоўжана-ланцэтнае, цвёрдае. Кветкавыя кошыкі шматлікія, дыям. 7—14 мм. Цвіце ў ліп.— жніўні. Як лек. сродак выкарыстоўваецца пры захворваннях слізістых абалонак і лімфатычнай сістэмы. Дз. м еч а л і с т ы (I. ensifolia, радзіма — Цэнтр. і Паўд. Еўропа, Каўказ) выш. 20—50 см, з тонкімі, злёгку сагнутымі, у верхняй ч, галінастымі чырванаватымі сцябламі. Лісце густое, вузкалінейнае, ланцэтнае, сядзячае. Кветкавыя кошыкі адзіночныя, дыям. да 4 см. Цвіце ў ліп.— жніўні. Выкарыстоўваецца ў афармленні сухіх гліністых 1 камяністых схілаў, скальных участкаў. Дз. ш у р п а т ы (I. aspera, радзіма — Цэнтр. і Паўд. Еўропа, Каўказ, Зах. Сібір, Сярэдняя Азія) выш. 30—50 см, з густааблісцелым, апушаным цвёрдымі белымі валаскамі сцяблом. Лісце падоўжанае або падоўжана-ланцэтнае, скурыстае, каля асновы сзрцападобна-вушкавае. Кветкавыя кошыкі шматлікія, дыям. 1—3 см. У расліне да 84 мг % вітаміну С, зялёная маса добра паядаецца жывёлай. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекавыя расліны. М. Г. Кудрашова, Л. В. Кухарава.