Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ДЗІВАЦЬ, ручай, правы прыток Обалі, у Полацкім р-не. Даўж. 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %оВадазбор (49 км2) нізінны, пад лесам 22 %.
ДЗІК, дзікі вяпрук, дзікая с в і н н я (Sus scrofa), млекакормячая жывёла сям. свіных атр. парнакапытных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы; у СССР — у Еўрап. ч., па Каўказе, у Казахстапе, Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Д. Усходзе. На Беларусі аб’ект палявання з часоў неаліту. Паводле Статута Вял. кн. Літ. 1588 незаконная здабыча каралася штрафам (раўняўся кошту 1 каровы). У пач. 20 ст. найболып Дз. было ў Белавежскай пушчы (у асобныя гады 2—3 тыс.). У 1936 на
Беларусікаля 1,5 тыс. Дз. (пераважна на Пд), у 1950 — каля 5 тыс. (не было ў большасці раёнаў Магілёўскай вобл.), у 1970—18,3 тыс. (пашыраны па ўсёй рэспубліцы, найб. у Брэсцкай і Гомельскай абл.), на пач. 1982—27,9 тыс. У размеркаванні Дз. па біятопах адзначаецца сезоннасць: вясной і ўлетку Дз. трымаецца пераважна хваёва-дубова-грабовых лясоў, алешнікаў і поймаў рэк, летам жыве ў тых жа стацыях і ў пошуку корму наведвае палі, увосень — пераважна ў хваёвых з дамешкам дубу і хваёва-дубова-грабовых лясах, заходзіць у поймы рэк і на ўзлескі, зімой трапляецца ў мяшаных хваёвых, хваёвых з дамешкам дубу, сухіх хваёвых лясах, алешніках. Колькасць залежыць ад клімату, корму, інш. умоў. Часта Дз. гіпуць ад бяскорміцы, эпізаотый, снежпых заносаў (у суровую зіму 1840 у Белавежскай пушчы зпаходзілі групы па 20—30 мёртвых Дз.). Жыве невял. статкамі. Старыя самцы (секачы) трымаюцца пераважна паасобку, толькі на перыяд гону далучаюцца да статка. Усяедны. Корміцца жалудамі, сцябламі, карэнішчамі. пладамі дзікіх раслін, мышападобнымі грызунамі, лічынкамі насякомых, дажджавымі чарвямі і інш. Месцамі шкодзіць пасевам бульбы, аўса і інш. 3 1965 на Беларусі адстрэл Дз. па ліцэнзіях: штогод здабываюць каля 2—4 тыс. Дз., частка нарыхтаванага мяса экспартуецца.
Дзік.
У заказніку Дзікае.
Даўж. цела Дз. 130—140 см, маса 100—150 кг, вельмі рэдка да 200 кг. Цела ўкрыта доўгім, пераважна бурым шчаціннем з падшэрсткам. Рыла доўгае. У ніжняй сківіцы 2 іклы, даўж. іх у самцоў 6—10 см. Полавая спеласць у 2— 3 гады. Гон у ліст.— снежні. Цяжарнасць да 120 сут, у сак.— крас. нараджаюцца 4—8 (рэдка 10—12) параоят, якія праз 1,5—2 тыдні пакідаюць логава, у 3 мес пераходзяць на падножны корм.
Літ.: К 0 з л о П. Г. Днкнй кабан,— Мн., 1975; Крупные хшцшікн н копытные зверн.— М., 1978; Соколов В. Е. Сцстематнка млекопптаюіцііх.— М., 1979.
Л. М. Корачкіна. ДЗІКАБРАЗЫ (Hystrix), клас млекакормячых атр. грызуноў. Пашыраны ў Афрыцы, Пярэдняй, Малой і Паўд. Азіі, на а-вах Зондскага архіпелага; у СССР у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі, Паўд. Казахстане трапляецца 1 від — Дз. індыйскі (Н. leucura). На Беларусі рэшткі блізкіх да яго форм выяўлены ў ніжяеантрапагепавых адкладах каля в. Карчова (Баранавіцкі р-н) у складзе ціраспальскага фауністычнага комплексу. Рэшткі маюць значэнпе як палеанталагічныя паказчыкі цёплага сухога клімату.
ДЗІКАЕ, гідралагічны заказнік рэсп. значэння на тэр. Пружанскага і Свіслацкага р-наў. Створаны ў 1968 для зберажэння ў натуральньш crane асн. ч. Дзікага балота, тыповага ў стратыграфічных адносінах для многіх раёнаў Палесся, а таксама для падтрымання гідралаг. рэжыму прылеглай ч. Белавежскай пушчы. Пл. 7,4 тыс. га (1982).
Знаходзіцца ў межах Нарава-Ясельдзінскай раўніны вобласці Перадпалескіх раўнін. Займае ч. стараж. праточнай даліны на водападзеле Балтыйскага і Чарнаморскага бас. У раслінным покрыве пераважаюць бязлесныя згуртаванні (асакова-гіпнавыя, злакава-асакова-гіпнавыя, асакова-сфагнавыя, асаковыя). Наўчастках з мінер. глебамі растуць дубровы злакавыя і сніткавыя, а таксама бярэзнікі вейнікавыя, трапляюцца рэдкія ахоўныя віды арніка горная, венерын чаравічак сапраўдны, зубніца клубняносная, лілея-саранка. Усяго ў флоры заказніка больш за 150 відаў. Тарфяныя паклады ў большасці з драўнянага (найчасцей бярозавага) торфу, укрытага асаковым і часткова асакова-гіпнавым. У глыбокіх западзінах сапрапелі (магутнасць пластоў да 0,6 м) 1 гіпнавы торфз малой ступенню распаду.
В. М. Бялькоў.
ДЗІКАЕ БАЛОТА, нізіппага тыпу, на Пн Пружанскага і Пд Свіслацкага р-наў, у вадазборах Ясельды і Нарава. Пл. 21,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 18,3 тыс. га. Глыб. торфу да 3,6 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 40 %, попельнасць 11,5 %. Запасы торфу па 1.1.1978 50,4 млн. т. Балота пераважна пад хмызняком, часткова пад лесам, месцамі асаковае покрыва. Частка балота ў межах гідралаг. заказніка Дзікае. У Свіслацкім р-не асушана каля 8 тыс. га. На асушаных землях сеюць пераважна травы.
ДЗІКАЕ БАЛОТА, вярховага (80 %), нізіннага (10%) і мяшанага (10%) тыпаў на ПнУ Глускага р-на, на водападзеле р. Пціч і яе прытока р. Ліса. Пл. 1,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,4 тыс. га. На балоце воз. Дзікае. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,7 м, ступень распаду вярховага 26—38 %, нізіннага 35—41 %, мяшанага 31—33 %, попельнасць адпаведна 3,6-5,1 %, 9,5-10,4, 4,2-6 %. Запасы торфу па 1.1.1978 4,9 млн. т. Есць сапрапелі. Балота распрацоўваецца торфапрадпрыемствам «Рэдкі Рог». На вярховых участках пераважае дрэвава-хмызняковая расліннасць з хвоі, бярозы, вольхі; на нізінных растуць пераважпа асокі і імхі.
ДЗІКАЕ ВбЗЕРА, у Петрыкаўскім р-не, у бас. р. Трэмля. Пл. 0,78 км2. Даўж. 1,2 км, найб. шыр. 0,8 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, крыху выцягнута з Пн на Пд, размешчана сярод забалочанага паніжэння. Схілы выш. да 1 м, спадзістыя, параслі хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,25 км) слабазвілістая. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя.
ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Глускім р-не, у бас. р. Пціч. Пл. 0,28 км2. У возеры Дзікаўскае радовішча сапрапелю. Злучана ручаём з р. Ліса.
ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Чэрвеньскім р-не, у бас. р. Волма. Пл. 0,16 км2. На ПнЗ ад возера г. Чэрвень.
ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Чэрвеньскім р-пе, у бас. р. Уса, якая выцякае з возера. Пл. 0,14 км2.
ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Дзятлаўскім р-пе, у бас. р. Моўчадзь. Пл. 0,1 км2. За 1 км на Пн ад возера в. Нагародавічы.
ДЗІКАРОСЛЬІЯ РАСЛІНЫ, група раслін, якія ўваходзяць у склад прыроднай флоры і здольны існавацьнезалежна ад чалавека. У флоры Беларусі каля 1550 відаў вышэйшых сасудзістых Дз. р., у т. л. дзеразападобных 7 відаў, хвошчападобных 8, папарацепадобных 20, голанасенных 4, пакрытанасенных 1511 відаў. Пераважаюць травяністыя формы
(звыш 1380 відаў); у складзе дрэвавакустовай расліннасці: дрэў 27 відаў, кустоў 58, паўкустоў 15, кусцікаў 8 відаў. Многія Дз. р. перспектыўныя для гасп. выкарыстання, з’яўляюцца важнай ч. прыродных рэсурсаў. Сярод іх лек., эфіраалейныя, харч'., тэхн. і дэкар. расліны (гл. адпаведныя артыкулы). Параўн. Культурныя расліны.
Літ.: Козловская Н. В. Флора Белорусснн, закономерностн её формнровання, научные основы нспользовання п охраны.—Мн., 1978.
ДЗІКАЎСКАЕ РАДбВІШЧА САПРАПЁЛІО, у Глускім р-не, пад слоем торфу Дзікага балота. Сапрапель арган. тыпу, запасы 1,9 млн. №, пл. залягання 0,36 тыс. га. Сярэдняя магутнасць адкладаў 0,5 м, пайб. 1,4 м. Попельнасць 18—43 %. У сухім стане мае (у %): карбанатаў кальцыю і магнію 7,2, вокіслаў калію 0,4, фосфару 0,1. Вадародны паказчык (pH) 7,2. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне.
ДЗІКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Глускім р-не, у Дзікім возеры. Сапрапель мяшанага тыпу, запасы 336 тыс. м3. Высцілае ўсю пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,2 м, найб. 3,5 м. Натуральная вільготнасць 87 %. Попельнасць 37 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2, вокіслаў кальцыю 1,1, калію 1,1, магнію 1,1, фосфару 0,1. Вадародны паказчык (pH) 5. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне.
Дзікая пятрушка горная: агульны выгляд расліны і плод.
ДЗІКАЯ КАЗА, млекакормячае сям. аленевых; тое, што казуля.
ДЗІКАЯ ПРЫРОДА, нс парушаныя гасп. дзейнасцю чалавека ўчасткі прыродпага асяроддзя, на якія ён уплывае толькі як біял. істота ці апасродкавана — праз глабалыіыя змены па Зямлі. Паняцце Дз. п. адноснае ў сувязі з хуткім пашырэннем і інтэнсіфікацыяй ва ўсім свеце антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Беларусь практычна ўся знаходзіцца ў зоне такога ўплыву. Эталонныя ўчасткі Дз. п. на яе тэрыторыі вылучаюцца і ахоўваюцца як помнікі прыроды, уваходзяць у склад заказнікаў, запаведнікаў, выкарыстоўваюцца для арганізацыі базавага, экалагічнага, рэгіянальнага і інш. відаў маніторынгу. Гл. таксама Зоны спакою.
ДЗІКАЯ ПЯТРУШКА (Peucedanum), род шматгадовых травяністых раслін сям. парасонавых. Вядома каля 120 відаў, пашыраных у субтрапічных, умераных і субарктычных абласцях Еўразіі і Паўд. Амерыкі. У СССР 32 віды, з іх на Беларусі 3. Лек. расліпы.
Дз. п. г о р н а я (Р. oreoselinum) часта трапляецца ў хваёвых лясах, на ўзлесках. Цвіце ў ліп.— жніўні. Расліна выш. 30—100 см, з верацёнападобным патоўшчаным коранем, на каранёвай шыйцы' якога валакністыя рэшткі адмерлага лісця. Сцябло круглаватае, тонкабаразнаватае, злёгку галінастае. Прыкаранёвае лісце чаранковае, тройчыперыстарассечанае. каленчата-сагнутае, канцавыя сегменты яйцападобныя, пілавата-зубчастыя. Верхняе лісце менш рассечанае. Кветкі белыя або чырванаватыя, у складаным парасоніку з 11—25 роўных па даўж. прамянёў. Плод — шырокаэліпсоідны, амаль нруглаваты віслаплоднік. Дз. п. а л е н е в а я (Р. cervaria) зрэдку трапляецца ў паўд. і зах. ч. рэспублікі. Расце на ўзлесках дубовых і хваёва-дубовых лясоў. Цвіце ў ліп.— жніўні. Расліна выш. 40—125 см. Адрозніваецца скурыстым, цвёрдазубчастым лісцем і буйнымі белымі парасонікамі з 20—30 прамянямі. У навук. л-ры для тэр. БССР (Мінск, Гродна, Магілёў) таксама прыводзіцца Дз. п. настуркавая (Р. ostruthium).
Л. Г. Сгмановіч.
ДЗІКАЯ РАБІНКА, расліна сям. складанакветных. Гл. ў арт. Піжма. ДЗІКАЯ СВІННЯ. млекакормячае атр. парнакапытных; тое, што дзік. ДЗІКІ ВЯПРУК, млекакормячае атр. парнакапытных; тое, што дзік.
ДЗІКІ кот, гл. Кот лясны сярэднееўрапейскі.
ДЗІКІ ЛЯСНЫ КОІІЬ, млекакормячае атр. няпарпакапытпых; тое, што тарпан лясны.
ДЗІКІ НІКАР, нізіннае балота на ПнЗ Пружанскага р-на, у вадазборы канала ІІараўка (зарэгуляваны прыток р. Нараў). Пл. 7,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 5,7 тыс. га.
Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м, ступень распаду 38 %, попельпасць 13,3 %. Запасы торфу на 1.1.1978 13,1 млн. т. Частка балота ў межах Белавежскай пушчы. На тэр. пушчы балота не асушапа, пераважаюць гіппава-асаковыя асацыяцыі, месцамі драбналессе з хвоі, вольхі і бярозы. Сярод балота адзіпы на Беларусі ўчастак лесу з белай піхты. Астатняя ч. асушана адкрытай сеткай, пад ворывам і сенажаццю.