Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
меншы за Эзятла зялёнага. Апярэнне галавы і спіны цьмянае, шаравата-зялёнае. Ніз цела шараваты, чырвоны колер толькі ў самцоў на лбе і патыліцы. Ногі зеленавата-шэрыя. Гняздуецца ў дуплах, якія найчасцей выдзёўбвае ў асінах 1 бярозах на выш. ад 3 да 20 м. У крас.— маі адкладвае 6 і болей бліскучых белых яец. Вылет птушанят у паўд. р-нах у пачатку, у паўд.-ўсх.— у сярэдзіне ліпеня. У жн. вывадкі разыходзяцца і з вер. да вясны вандруюць. Пакінутыя птушкамі дуплы — сховішча для некаторых дробных лясных млекакормячых. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дзятлавыя.
ДЗЯЦЕЛ СІРЫЙСКІ (Dendrocopos syriacus), птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ў Паўд.-ўсх. Еўропе і зах. ч. Пярэдняй Азіі; y СССР — у Закарпацці, Малдавіі, Закаўказзі. Інтэнсіўна рассяляецца на ПнУ. У спіс арнітафауны БССР занесены па знаходках Дз. с. (1980) і яго гнязда з 4 птушанятамі (1981) у г. п. Камарын.
Маса 70—90 г. Ад дзятла вялгкага стракатага адрозніваецца адсутнасцю белай палосы, якая ідзе ад дзюбы і злучае чорную палосу на шыі з патыліцай. ДЗЯЦЕЛ СЯРЭДНІ СТРАКАТЫ (Dendrocopos medius), птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Па-
шыраны ў Зах., Сярэдняй і Паўд. Еўропе, М. Азіі, паўн. і зах. Іране; y СССР — у зах. і паўд.-зах. частцы. На Беларусі жыве ў дубровах, альховых, дубова-грабовых, дубова-хваёвых лясах Прыпяцкага Палесся і іпш. раёнах Пд да шыраты Гродна. Аселы і часткова вандроўны від. Корміцца жукамі, павукамі, мурашкамі.
Маса 53—61 г. Лоб, пярэдняя ч. цемя брудна-белыя, верх галавы чырвоны, шчокі белыя. Брушка і падхвосце ружавата-чырвоныя. Дзюба цёмнарагавая, патончаная, вострая, таму птупіка дзяўбе рэдка і слаба. Шлюбны перыяд у красавіку. Гнёзды ў дуплах вольхі, асіны, радзей дубоў, высцілае дробнай парахнёй. Нясе 5—7 белых яец у 1-й пал. мая. Вылет птушанят у 1-й пал. ліпеня. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дз'ятлавыя.
ДЗЯЦЕЛ ТРОХПАЛЬЦЫ (Picoides tridactylus), птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх, Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі рэдкі, спарадычна гнездавальны від, зімой вандруе. Гняздуецца пераважна ў паўн. ч. рэспублікі (у БССР праходзіць паўд. мяжа арэала віду). За апошнія 50 гадоў зарэгістравапы на гнсздаванні ў Гарадоцкім, Расонскім, Баранавіцкім, Хойніцкім, Полацкім, Шумілінскім і Віцебскім р-нах, у Белавежскай пушчы і Бярэзінскім біясферным запаведніку. Трымаецца адзіночна і парамі ў вял. чыстаяловых або са значным дамешкам елкі лясах на забалочапых участках, высечках і выжарынах, у поймах рэк. Агульная колькасць невядома. У 1966—67 у Гарадоцкім р-не ў гнездавы перыяд трапляўся даволі часта. Корміцца пераважна насякомымі, што водзяцца пад карой і ў драўніне. Спрыяе аздараўленню і зберажэнню лесу. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Здабыча забаронена. Для зберажэння віду неабходна вывучаць экалогію і ахоўваць месцы пражывання.
Даўж. цела 21—24 см, маса 51—69 г. Афарбоўка стракатая, спіна белая з чорнымі стракацінамі, надхвосце бураватачорнае, хвост чорны, крылы бураватачорныя з белымі стракацінамі. Лоб, патьіліца і задняя ч. шыі чорныя, бакі галавы і шыі белыя, цемя ў самцоў залаціста-жоўтае, у самак сівае. На нагах 3 пальцы. Звесткі аб размнажэнні няпоўныя. Пачынае гнездаванне ў канцы красавіка. Дуплы для гнёздаў робіць у сухастоінах на выш. 1—6 м. У кладцы 3—6 белых яец. Вывадкі маладняку ў канцы чэрв.— пач. ліпеня. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дзятлавыя. У. М. Дучыц.
ДЗЯЦЕЛ ЧОРІІЫ, тое, што жаўна. ДНЕПР, рака, гл. Дняпро.
ДНЁПРА-БЯРЭЗШСКАЯ ПАЛЯУШЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1970 у міжрэччы Дняпра і Бярэзіны на тэр. Буда-Кашалёўскага і Жлобінскага р-наў. Пл. паляўнічых угоддзяў 151,9 тыс. га (1980), у т. л. лясных 51,6, палявых 98,1, водна-балот-
ных 2,2 тыс. га. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдняй якасці (3—4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (каля 230 асобін), дзік (190), казуля (240), ліс (300), заяц-русак (250), вавёрка (170), куніца (50), бабёр (40), норка (20 асобін). Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны.
ДНЕПРА-СОЖСКАЯ ПАЛЯЎШЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1970 у міжрэччы Дняпра і Сажа, на тэр. Гомельскага, Рэчыцкага і Лоеўскага р-наў. Пл. паляўнічых угоддзяў 89 тыс. га (1981), у т. л. лясных 38,2, палявых 47,3, водна-балотных 3,5 тыс. га. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны добрай і сярэдняй якасці (2—3-і класы банітэту). Водзяцца лось (каля 200 асобін), дзік (210), казуля (1040), ліс (150), вавёрка (160), заяц-русак (1280), куніца (каля 20 асобін). Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны.
ДНЁПРЫК, рака, левы прыток Ведрыча (бас. Дняпра), у Рэчыцкім р-не. Даўж. 20 км. Пачынаецца на Пн ад в. Валадарск, Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (118 км2) нізінны, пад лесам 53 %. ДНЯПРО,_ Д н е п р (стараж.-грэч. Borysthenes Барысфен), рака ў Еўрап. ч. СССР; другая па даўжыні і пл. басейна пасля Волгі. Даўж. 2201 км (да пабудовы вадасховішчаў 2285 км), у БССР 700 км, пл. вадазбору 504 тыс. км2 (на тэр. БССР 63,7 тыс. км2 без бас. Прыпяці). Пачынаецца з невял. балота на Валдайскім узв. на выш. 236 м над узр. м„ цячэ па тэр. РСФСР (у Смаленскай вобл.), БССР (у Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абл.) і УССР. Упадае ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора. Агульнае падзенне ракі на Беларусі 54 м, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,08 %о. Гідраграфічная сетка ў бас. Д. найб. развіта ў верхняй яго частцы (лясная зона), дзе знаходзіпца пераважная большасць малых вадасцёкаў, найменш — у ніжнім цячэнні (стэпавая зона), густата рачной сеткі на тэр. БССР 0,39 км/км2. Асн, прытокі: Вязьма, Сож, Дзясна, Сула, Псёл, Ворскла (злева), Воп, Друць, Бярэзіна, Прыпяць, Цецераў, Рось, Інгулец (справа).
Вярхоўі вадазбору ў межах Смаленскага ўзв., правабярэжжа сярэдняй ч. верхняга цячэння на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, левабярэжжа на Аршанска-Магілёўскай раўніне, што на Пд пераходзіць у нізіну Бел. Палесся. На Пд ад Рагачова па левабярэжжы ракі цягнецца Прыдняпроўская ніз., якая затым пераходзіць у межы УССР. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, найб, павышаныя паўн.
і паўн.-ўсх. ч. вадазбору; цэнтр. ч. (вадазборы Бярэзіны і Сажа) пераважна раўнінная. Левабярэжжа да г. Жлобін моцна парэзана далінамі, ярамі, лагамі, суфазійнымі западзінамі і прыўзнята адносна правабярэжжа на 40—60' м. Паўд. ч. вадазбору — плоская раўніна з неглыбокім урэзам рэк, якія свабодна меандруюць. Грунты сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяна-балотныя. Азёрнасць менш за 1 %. Вялікія лясныя масівы ў вярхоўі і на вадазборах правабярэжных прытокаў — Бярэзіны і Друці. Левабярэжжа аблесена значна менш. Уздоўж ракі да Оршы амаль няма лясоў, далей на Пд яны трапляюцца невял. ўчасткамі, найб. сканцэнтраваны ў нізоўі Сажа. Лясы мяшаныя. асн. пародай у міжрэччы Бярэзіны, Друці і ўздоўж Сажа з’яўляецца хвоя. У паўн.-ўсх. ч. вадазбору буйных масіваў няма, пераважае елка з дамешкам дубу, драбналістых парод (бяроза і асіна), трапляюцца масівы шэрай вольхі. У Палессі разам з барамі пашыраны шыракалістыя лясы (дуб, граб, ясень. ліпа і інш.). Вялікія прасторы вадазбору заняты поймавымі лугамі. Балоты значна асушаны і асвоены. Найб. балоты: Жураўлёўскае, Валмянскае, Домжарыцкае, Гадылёва, Кабылянскае. Цэльская лясная дача, СтрэшынаМормальская група балот (гл. адпаведныя арт.). У вярхоўі даліна добра распрацаваная, трапецападобная, шыр. 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шыр. да вусця р. Вязьма 50—200 м, ніжэй 0,4—1,5 км. Паверхня роўная, лугавая. часта перасечана старыцамі і асушальнымі канавамі. Рачышча свабодна меандруе, ніжэй упадзення Вязьмы разгаліноўваепца на рукавы. Пераважная шыр. ракі 20—50 м. найб. да 120 м. У межах Беларусі даліна пераважна трапецападобная, ніжэй вусця Сажа невыразная, шыр. да Магілёва 0,8—3 км, ніжэй (да вуспя Сажа) 5—10 км, у межах Палескай ніз. зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Схілы выразнай ч. даліны ўмерана стромкія і спадзістыя, выш. 12—35 м, парэзаны ярамі, лагамі, далінамі прытокаў і асушальнымі канавамі. Пойма на значным працягу да Магілёва — двухбаковая тэраса, якая ўзвышаецца над межанным узроўнем вады на 5—8 м, шыр. 0,1—1 км. АдМагілёва да Жлобіна пойма пашыраецца да 3—6 км, у межах Гомельскага Палесся 8№10 км. Паверхня перасечана старыцамі, рукавамі. пратокамі і залівамі, б. ч. адкрытая і разараная. Суправаджаецца павышанымі грывістымі ўчасткамі пясчаных узгоркаў і прырэчышчавых валоў. Рэчышча на вял. працягу моцназвілістае, багатае перакатамі і мелямі, найб. выразнымі на ўчастку паміж вусцямі рэк Друць і Сож. За 9 км вышэй Оршы рака праразае граду дэвонскіх вапнякоў, утварае каля в. Прыдняпроўе т. зв. Кабяляцкія парогі. Шыр. ракі 60—120 м, паміж в. Гацькаўшчына і г. Орша месцамі да 1,3 км. паміж вусцямі Бярэзіны і Сажа 0,2—0,6 км. ніжэй 0.8—1,5 км, а ў месцы падпору ад Кіеўскага вадасх. 3—5 км. Дно роўнае, пясчанае, часам пясчана-жвіровае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, на лукавінах разбураюцца, выш. ад 0,5 да 10 м, у асобных месцах берагавыя замацаванні. У межах УССР у вадазборы вылучаюцца Прыдняпроўскае ўзв., паўд.-зах. схілы Сярэднярускага ўзв., Палеская, Прыдняпроўская і ў нізоўі Прычарнаморская нізіны. Ад вусця Прыпяці да плаціны Кахоўскай ГЭС рака ператворана ў суцэльны ланцуг вадасховішчаў (Кіеўскае, Канеўскае, Крамянчугскае. Днепрадзяржынскае, Дняпроўскае, Кахоўскае), прыроднае рэчышча 1 значная ч. поймы затоплены. Ніжэй плаціны Кахоўскай ГЭС рака цячэ ў прыродным рэчышчы, пойма пашыраецца да 20 км.
Рэжым Д. на Беларусі вывучаецпа з 1876, назіранні вяліся на 15 гідралаг. пастах, з іх у 1983 дзейпыя Орша, Магілёў, Новы Быхаў, Жлобін, Рэчыца, Лоеў. Асн. сцёк ракі фарміруецца ў верхнім цячэнні. Гал. крыніца жыўлення — снегавыя воды (у верхнім цячэнні каля 50 %), грунтавыя складаюць 27 %, дажджавыя 23 %. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной хваляй, у асобныя гады дзвюма, трыма. Сярэдняя выш. над самай нізкай межанню каля Оршы 5,9 м, Магілёва 6,2 м, Рэчыцы 4 м. Выш. найб. ўзроўню на вял. працягу 4—7 м, у вярхоўі, дзе пойма вузкая, да 12 м. Летне-асенняя межань парушаецца дажджавымі паводкамі, зімовая больш устойлівая (3—4 мес). У вярхоўі на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 68 %, летнеасеннюю межань 28, зімовую 4 % гадавога сцёку, на тэр. Гомельскай вобл. доля веснавога сцёку менпіае да 57 %, а летне-асенняга і зімовага большае адпаведна да 30 і 13 %. Ніжэй Кіева на рэжым сцёку аказвае ўплыў каскад гідратэхн. збудавапняў, зарэгулявана 19 км3 вады (амаль 36 % гадавога сцёку). Замярзае Д. ў канцы ліст,— пач. снеж., крыгалом у канцы сак.— пач. крас. ў сярэднім цячэнні, у пач. сак. ў ніжнім. На Бепарусі найб. таўшчыня лёду 60—80 см (у пач. сакавіка). Веснавы ледаход 4—9 сут. Сярэдняя т-ра вады летам 19—22. найб. ў ліп. 28 °C (1954). Сярэднегадавы расход вады каля Смаленска 97 м3/с, Оршы 123, Магілёва 139, Рэчыцы 364. Кіева 1362 м3/с. Каля Оршы найб. расход вады 2000 м3/с (1931), найменшы 8 м3/с (1892), каля Рэчыцы найб. 4970 м3/с (1958). найменшы 36 м3/с (1921), каля Кіева найб. 23 100 м3/с, найменшы 200 м3/с, сярэднегадавы расход вады ў вусці 1670 м3/с. Сярэднегадавы шматгадовы сцёк у вусці 53 км3. Гадавы спёк завіслых наносаў на Беларусі 250 тыс. т. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, умерана жорсткая, павышанай і сярэдняй мінералізацыі. У верхнім цячэнні па даўжыні ракі ў межанпы перыяд (зімой) жорсткасць і мінералізацыя адпаведна 287—500 мг/л і 3,7 — 6 мг-экв/л, вясной да Магілёва 45—121 мг/л і 0,6—1,4 мг-экв/л, каля Рэчыцы 105—178 мг/л і 1,3—2,4 мг-экв/л. Кіслароду ад 50 да 120 %, у перыяд ледаставу 25—30 %. Для памяншэння забруджваняя Дняпра пры прамысл. і камунальных прадпрыемствах