• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ствараюцца ачышчальныя збудаванні, вядзецца сістэматычны кантроль за гідрахім. рэжымам ракі. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась звычайны, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ўкраінская, галавень, падуст, вусач і інш. Суднаходства ад Дарагабужа да вусця. Басейн Д. злучапы з бас. Зах. Дзвіны Бярэзінскай воднай сістэмай, Нёмапа— Агінскім каналам, Буга— Дняпроўска-Бугскім каналам. На рацэ Кіеўская, Канеўская, Крамянчугская, Днепрадзяржынская, Дняпроўская, Кахоўская ГЭС. Гал. гарады: Смаленск у РСФСР, Дуброўна. Орша, Шклоў, Магілёў (порт), Рагачоў, Жлобін, Рэчыца (порт) у БССР, порты Кіеў, Канеў, Чаркасы, Крамянчуг, Днепрапятроўск, Запарожжа, Нікапаль, Херсон у УССР.
    Залажэнне даліны Д. адносіцца да пач. антрапагенавага перыяду (каля 700 тыс. гадоў назад), калі клімат быў параўнальна цёплы, а ўзровень Чорнага м. блізкі да сучаснага. Стараж. алювій Д. на тэр. УССР складае найб. высокую 4-ю надпоймавую тэрасу. У выніку экзарацыйнай і акумуляцыйнай дзейнасці ледавіка бел. зледзянення стараж. даліна д. была засыпана марэннымі 1 інш. адкладамі і амаль поўнасцю знішчана. У налібоцкае міжледавікоўе аднаўленне даліны звязана з макс. за ўсю гісторыю антрапагену тэктанічным падняццем басейна Д. 1 паніжэннем узроўню Чорнага м. Даліна Пра-Дняпра гэтага часу набліжалася да той, якая раней існавала, аднак на асобных участках Пра-Днепр выкарыстаў ледавіковыя лагчыны, з чым звязана адхіленне яго рэчышча ад больш старажытнага і ад сучаснай даліны. Такія ўчасткі выяўлены каля Шклова, Быхава, Рагачова, Жлобіна. Рака была паўнаводнай, але мела слаба выпрацаваную даліну, у веснавыя паводкі вада з яе пералівалася ў Пра-Дзясну. У бярэзінскае зледзяненне даліна Пра-Дняпра зноў была засыпана тоўшчай ледавіковых адкладаў і аднавілася толькі ў перыяд самага працяглага александрыпскага міжледавікоўя. калі ў выніку тэктанічньіх паднявдяў узровень Чорнага м. панізіўся. Гісторыя Д. гэтага часу была даволі складаная, аб чьім сведчыць намнажэнне 2 світ алювіяльных адклалаУ — ніжнекрывіцкай і верхнекрывіцкай. Дняпроўскае зледзяненне аказала вял. ўплыў на даліну александрыйскага ПраДняпра. Узніклі магутныя тоўшчы марэн, краявыя ўтварэнні, гляцыядыслакацыі ледавіковыя пагчыны. У перыяд шклоўскага (рослаўскага) міжледавікоўя фарміруецца пахаваная алювіяльная світа, алювій якой знаходзяць пад навейшымі адкладамі Дняпра. Канчаткова даліна Д. на ўзр ўні другіх і першых надпоймавых тэраз сфарміравалася ў паазерскае зледзяненне. Каля Оршы па даліне Аріпыцы алювій 2-й надпоймавап тэрасы Д. змыкаецца з зандрамі макс. стадыі паазерскага зледзянення, узрост якіх каля 17 тыс. гадоў. Сучасны воолік даліна Д. набыла толькі ў гэты час. Узрост 1-й надпоймавай тэрасы каля 12—15 тыс. гадоў. У' галацэне адбываецца новае ўразанне ракі і намнажэнне поймавага алювію. На фарміраванне дадіны істотны ўплыў аказалі лакальныя
    тэктанічныя структуры 1 зоны краявой акумуляцыі ледавіковых адкладаў, з якімі звязаны рэзкія выгіны даліны Д. каля Оршы, Магілёва і інш. нас. пунктаў.
    Засяленне басейна Д. чалавекам пачалося ў эпоху палеаліту. У 4—3-м тыс. да н. э. ў лесастэпавым Прыдняпроўі жылі плямёны трыпольскай культуры, у 2-й пал. 3-га — сярэдзіне 2-га тыс. да н. э.— плямёны шнуравой керамікі культуры. У жал. веку Сярэдняе 1 Верхняе Падняпроўе насялялі плямёны мілаградскай, потым зарубінецкай культуры. Стэпавыя раёны паўн. Прычарнамор’я займалі скіфы, пазней сарматы. Непадалёку ад вусця Дняпра ў 6 ст. да н. э — 4 ст. н. э. існавала стараж.-грэч. гораддзяржава Ольвія. У 2-й пал. 1-га тыс. сярэдняе цячэнне Д. насялялі паляне, басейн Дзясны і Сейма — севяране, у міжрэччы Дзясны і Д. па Сажы жылі радзімічы, паміж Прыпяццю, Д. і на Пд ад Зах. Дзвіны — дрыгавічы, у вярхоўях Д,-— крывічы. Па Д. праходзіў водны шлях, які звязваў Балтыйскае (Варажскае) мора з Чорным (Рускім) морам (шлях з «варагаў у грэкі»). У 2-й пал. 9 ст. ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі ўзнікла раннефеад. дзяржава Кіеўская Русь. Ніжняе цячэнне Д. да сярэдзіны 11 ст. займалі печанегі, потым полаўцы. Пасля распаду Кіеўскай Русі (1-я трэць 12 ст.) у басейне Д. ўзніклі Смаленскае, Чарнігава-Северскае. Тураўскае, Пінскае, Кіеўскае. Пераяслаўскае княствы. 3 1240-х г. Ніжняе і Сярэдняе Падняпроўе пад уладай мангола-татараў. У 14 ст. амаль усё Прыдняпроўе далучана да Вял. кн. Літоўскага. У пач. 16 ст. вярхоўе Д. і Чарнігава-Северская зямля адьііплі да Вял. кн. Маскоўскага, але паводле Дэулінскага перамір’я 1618 г. зноў перайшлі да Вял. кн. Літ. і Польшчы. Пасля Люблінскай уніі 1569 украінскае Прыдняпроўе ўключана ў Рэч Паспалітую. У ніжнім цячэнні Д. ў канцы 15 ст. паявіліся казацкія пасяленні, у 1-й пал. 16 ст. ўзнікла Запарожская Сеч. У 1590-я г. ў Сярэднім Прыдняпроўі адбыліся антыфеад. сял. і казацкія паўстанні пад кіраўніцтвам К. Касінскага, С. Налівайкі і інш. Народныя масы ўкр. і бел. Прыдняпроўя актыўна ўдзельнічалі ў вызв. вайне ўкр. '1 бел. народаў 1648—54, якая пачалася паўстаннем казакоў на чале з Б. Хмяльніцкім. Паводле Андрусаўскага перамір’я 1667 да Рускай дзяржавы далучаны Смаленскае ваяв., Левабярэжная Украіна з Кіевам. Па Сярэднім Д. праходзіла мяжа паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Нізоўе Д. знаходзілася пад уплывам крымскага хана. Пасля 1-га (1772) і 2-га (1793) падзелаў Рэчы Паспалітай 1 руска-турэцкай вайны 1768—74 увесь басейн Д. ў складзе Расійскай імперыі. У басейне Д. базіраваліся і дзейнічалі Дняпроўская (1737— 39, 1919—20. 1931—40, 1943—44), Прыпяцкая (1919), Пінская (1941) ваенныя флатыліі. У 1941 Прыдняпроўе акупіра-
    У зоне адпачынку Дняпроўка.
    вана ням.-фаш. захопнікамі. У выніку пераможных наступальных аперацый Чырв. Арміі ў 1943 1 1944 вызвалена ад ням.-фаш. акўпантаў. У ходзе баёў за Д. ў 1943 сав. войскі паказалі масавы гераізм, 2438 воінам за фарсіраванне ракі прысвоена званне Героя Сав. Саюза. Іл. гл. на ўкл.
    Літ.: Салазанов В. В. Весенннй сток рек бассейна Верхнего Днепра: (условня формнровання п методы прогнозов).— Л., 1964; Шпроков В. М., Пеньковская A. М., Плужннк о в В. Н. Водохозяйственный баланс бассейна Днепра.— Мн., 1980; Горецк н й Г. II. Аллювнальная летоппсь Велпкого Пра-Днепра.— М., 1970; Л а пон о г о в A. Н. По Днепру: Путеводцтель.— М„ 1970.
    С. Ф. Бычук, Н. Дз. Шэка (гідраграфія), Б. М. Гурскг (геал. гісторыя), М. В. Біч (гістарычная даведка).
    ДНЯПРО, зопа адпачынку мясц. значэння на тэр. Аршанскага р-на, за 10 км на Пд ад Оршы, на беразе Дняпра. Устаноўлена ў 1979. Пл. 4,3 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 10 тыс. чал., прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і месцаў пераважна кароткатэрміповага адпачынку пасельніцтва Оршы. «ДНЯПРО», турысцкая база ў Магілёўскім р-не, на беразе Дняпра, за 1,5 км ад Магілёва.
    Адкрыта ў 1972. Працуе ўвесь год (зімой 263, летам 475 месцаў). Абслугоўвае турыстаў па 12-дзённых пуцёўках, у т. л. бацькоў з дзецьмі 7—12 гадоў. Праводзіць пешыя паходы па маляўнічых ваколіцах, гіст. мясцінах, подачныя па Дняпры, экскурсіі.
    ДНЯПРОУКА, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Дубровенскага р-на, за 20 км на ПнУ ад Оршы, на беразе Дняпра. Устаноўлена ў 1979. Пл. 2,5 тыс. га. Разлічана па адпачасовы адпачынак 6 тыс. чал. Прадугледжапа размяшчэнне ўстаноў і месцаў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Оршы.
    ДНЯПРОУСКА-БУГСКІ КАНАЛ, у паўд.-зах. частцы Бел. Палесся. Звязвае р. Піна (прыток Прыпяці, бас. Дняпра) з р. Мухавец (прыток Буга, бас. Нарава). Праходзіць у Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Драгічынскім, Іванаўскім і Пінскім р-нах. Агульная даўж. 196 км. Штучная ч. шляху 105 км. Вадазбор (8,5 тыс. км2) — плоская, забалочаная раўніна, парэзаная сеткай асушальных капалаў. Канал падзяляецца на 3 часткі: зах. схіл (ад Брэста да Кобрына, даўж. 64 км) — зарэгуляваная р. Мухавец; водападзельны б’еф (ад Кобрына да в. Ляхавічы Драгічынскага р-на, даўж. 58 км); усх. схіл — штучны канал (ад в. Ляхавічы да в. Дубай, даўж. 47 км) і ўчастак рэканструяванай р. Піна (ад в. Дубай да г. Пінск, даўж. 27 км). У перыяд веснавога разводдзя на водападзельным б’ефе вада цячэ на 3 і У. Пункт падзелу патоку (водападзел) непастаянны,
    залежыць ад водпасці года, ім бываюць вусці Белаааерскага канала, Дзятлавіцкага канала і Арэхаўскага канала. Рэжым узроўняў у навігацыю забяспечваюць гідратэхн. збудаванні на р. Мухавец, водападзельпым б’ефе, рэках Піна і Прыпяць (гідравузел Качаповічы), у веснавы і зімовы перыяды плаціны поўнасцю адкрыты і ўзроўні вады блізкія да натуральнага стану. На канале 10 гідравузлоў, 14 вадавыпускаў, 5 земляных плацін і 3 перапады. У перыяд навігацыі глыб. 160 см, шыр. ад 22 да 28 м. Траса часткова праходзіць у паўнасыпе, дзе напорлыя дамбы ахоўваюць прылеглыя землі ад затаплення. Асн. крыніца жыўлення — сістэма, якая ўключае галаўны гідравузел на Прыпяці для водазабору ў азёры Святое, Валянскае (у межах УССР) і Белае. Азёры рэгулююць сцёк і падачу вады па Белаазерскім канале ў водападзельны б’еф. Канал выкарыстоўваецца таксама як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм, размешчаных у яго басейне. Асн. вадасцёкі і меліярацыпныя каналы ўсх. схілу — канал Завішчанскі, р. Піліпаўка і Няслуха, каналы Спад, Залядынскі, Галоўны, Зуброўскі, Ляхавіцкі. водападзельнага б’ефа — каналы Белаазерскі, Дзятлавіцкі, Арэхаўскі, Каралеўскі, зах. схілу — р. Мухавец, канал Казацкі, рэкі Шэўня, Жабінка, Рыта.
    Д.-Б. к. пабудаваны ў асноўным у 1775—1848; злучальны канал паміж Прыпяццю і Бугам без шлюзаў і плацін — у 1775—83. Суднаходства было магчыма толькі ў мнагаводны перыяд. Да 1848 часткова адрэгуляваны рэкі Мухавец і Піна, пабудаваны плаціны на Піне. Мухаўцы і Бугу. У 1919—39 асн. збудаванні разбурыліся, канал стаў несуднаходны. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР рэканструяваны пад судны грузапад’ёмнасцю да 300 т. Рэгулярны рўх суднаў пачаўся ў жн. 1940. У Айч. вайну гідразбудаванні разбураны, у 1945—46 адноўлены, пазней рэканструяваны. Канал тупіковы, выхаду на р. Буг не мае (у вусці Мухаўца створана глухая плаціна для павышэння ўзроўшо вады), рух суднаў да Брэста. Іл. гл. на ўкл.
    П. А. Велікевіч. ДНЯПРОУСКА-ДАНЁЦКІ ПРАГІН, Дняпроўска-Данецкаяўпад з і н а, тэктанічная структура на тэр. Украіны і на крайнім ПдУ Беларусі, асн. частка ІІрыпяцка-Дняпроўска-Данецкага аўлакагену. На ПнУ мяжуе з Варонежскай антэклізай, на ПдЗ — з Украінскім крышт. шчытом, на ПдУ сучляняецца з Данецкім складкавым збудаваннем, на ПнЗ праз глыбока апушчаную Брагіпска-Лоеўскую седлавіну зліваецца з Прыпяцкім прагінам. Д.-Д. п. ровападобны, абмежаваны глыбіннымі разломамі. Даўж. болып за 700 км, шыр, 100—120 км. Макс. глыб. залягапня крышт. фундамента