Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Йатлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 2—4 м (на Пн да 13 м), спадзістыя, сугліністыя і супясчаныя, на ПнУ разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,6 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 0,6 м. месцамі абразійныя. пясчаныя, на Пн пад хмызняком. Падводная ч. катлавіны складанай будовы. Літараль спадзістая і шырокая (да 300 м на У), сублітаральны схіл стромкі. Прафундаль з двух адасобленых упадзін. Глыб. да 2 м займаюць 20 % пл. возера. Дно да глыб. 10—12 м выслана пяскамі і апясчаненымі іламі, глыбей — высакапопельнынымі гліністымі іламі. Мінералізацыя вады 160—175 мг/л, празрыстасць 4,2 м. Мезатрофнае. Слабапраточнае: упадае 6 ручаёў. выцякае ручай у воз. Бярозаўскае. Шыр. палосы надводнай расліннасці да 20 м. Падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 3,5 м. Водзяцца лешч, шчупак. акунь, плотка, верхаводка, краснапёрка. На паўд.-зах. беразе в. Цыганкі.
I. I. Богдзель. ДОБРЫНА, возера ў Віцебскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,37 км2. Даўж. 1,59 км, найб. шыр. 0,38 км, найб. глыб. 4,9 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады 1,12 млн. м3. Вадазбор (15,2 км2) спадзістахвалісты, складзены з супескаў і суглінкаў, пераважна разараны, 14 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 20 м (на Пн і Пд да 5 м), спадзістыя, сугліністыя, у верхняй ч. разараныя. на У стромкія, пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,69 км) слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, уздоўж урэзу вады — пад хмызняком, на Пн нізкія, пераўвільготненыя, на Пд участкамі выш. да 0,5 м, задзернаваны. Падводная ч. катлавіны карытападобнай формы, глыб. павольна павялічваецца да цэнтра. На глыб. да 2 м прыпадае 25 % пл. возера. Зона мелкаводдзя выслана пяскамі і апясчаненымі адкладамі, глыбей тонкадэтрытавыя 1 крэменязёмістыя сапрапелі, у паўд. ч. гліністы іл. Мінералізацыя вады каля 220 мг/л, празрыстасць 0,6 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае 1 ручай, на Пн выцякае ручай у Зах. Дзвіну. Зарастае слаба. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. 5—6 м (вакол мысоў да 20 м) да глыб. 1 м. Водзяцца лешч. шчупак, акунь, джгір. плотка, краснапёрка. карась, мянтуз. Каля возера в. Добрына. A. М. Рачэўскі.
ДОБРЫНКА, рака, левы прыток Серакаратнянкі (бас. Лучосы), у Сенненскім р-не. Даўж. 19 км. Пачынаецца каля в. Літусава. Сярэдні нахіл воднап паверхні 2,8 %о. Вадазбор (112 км2) на паўн.-ўсх. ускраіне Аршанскага ўзв„ пад лесам 50 %.
ДОБРЫЧ, рака, правы прыток Сажа, у Кармянскім р-не. У верхн.ім цячэнні наз. Дабрыца. Даўж. 36 км.
Пачынаецца на ПдУ ад в. Задуб'е. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
Вадазбор (234 км2) у межах Чачорскай раўніны. Азёрнасць 1 %, у верхнім цячэнні ракі каля вёсак Задуб’е, Стараград, Хізаў невял. сажалкі. Пад лясамі 9 % (невял. ўчасткамі раскіданы па ўсім вадазборы). Пад ворывам 65 % тэр. Даліна лераважна трапецападобная, шыр. ў сярэднім цячэнні 300—800 м. Схілы спадзістыя, парэзаныя лагчынамі; выш. 10—15 м, на вялікім працягу адкрытыя. Пойма двухбаковая (шыр. 100—500 м), каля в. Хізаў адсутнічае, месцамі аднабаковая. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань ад 1 м у вярхоўі да 5—6 м у ніжнім цячэнні. Берагі сугліністыя і супясчаныя, спадзістыя і ўмерана стромкія, выш. ад 0,5 да 2 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,4 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 68 % гадавога сцёку. Ф. I. Сяцко.
ДбБЫСНА, адна з назваў р. Добасна.
ДОП (ад англ. dog сабака), догападобныя сабакі, група парод вялікіх і моцных службовых сабак. У выніку шматвяковай селекцыі значна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Назва Д. захавалася за нямецкімі Д. (уласна Д.). Караткашэрсную пароду гадавалі ў Даніі, заводскае яе фарміравапне закончана ў 19 ст. ў Германіі. Пашыраны ва ўсім свеце. У СССР выкарыстоўваюць як дамашніх вартавых і для каравульнай службы.
Выш. ў карку не менш як 74—80 см, маса 70 кг і болып. Поўсць кароткая, густая, прамая, глянцавітая; чорная, шэрая, палевая, тыгровая, мармуровая. Морда з масіўнымі сківіцамі. Тып паводзін — спакойны, умерана злосны і недаверлівы. Характэрны алюр-галоп.
Г. М. Базыленка. ДОЖДЖ, атмасферныя ападкі ў выглядзе кропель вады дыям. ад 0,5 да 7 мм. Аблажныя Д.— працяглыя, раўнамернай інтэнсіўнасці, выпадаюць на вял. плошчы; ліўневыя — кароткачасовыя, маюць хутказменлівую і часта вял. інтэнсіўнасць (гл.
Лівень). Выпадзенне Д. на Беларусі часцей за ўсё звязана з цыкланальвым надвор’ем і слаіста-дажджавымі або высокаслаістымі воблакамі; назіраецца ва ўсе сезоны, летам Д. складае амаль 100% ападкаў, у іншыя сезоны адзначаецца разам са снега.ч і мяшанымі ападкамі. Зрэдку назіраецца ледзяны Д. у выглядзе дробных празрыстых ледзяных шарыкаў дыям. 1—3 мм, якія ўтвараюцца пры замярзанні кропелек Д. ў паветры з адмоўнай т-рай. Увосень бываюць выпадкі пераахалоджанага Д., кроплі якога пры адмоўнай т-ры паветра застаюцца вадкімі і замярзаюць у выглядзе галалёду на паверхні зямлі.
На Беларусі за год бы; ае ад 100 (Пд і У) да 105—115 (Пн і 3) сут з Д. (акрамя сутак з мяшанымі ападкамі), у т. л. за крас.— кастр. 80—90 сул, за месяц ад 8 да 15. Пераважаюць кароткачасовыя дажджлівыя перыяды працягласцю ад 2 да 5 сут. На кожны месяц цёплага часу года ў сярэднім прыпадае па 2 такіх перыяды. Летам пераважаюць ліўневыя ападкі з сярэднясутачнай працягласцю 3—4,5 гадз; найб. дажджлівы месяц — ліпень (13—16 сут з ападкамі, каля 80 мм). У халодны перыяд (ліст.—
Дог нямецкі.
сак.) часцей выпадаюць аблажныя дажджы і імжа (1—8 сут з ападкамі за месяц). Вадкія ападкі (пераважна Д.) даюць ад 75 % (на У) да 80 % (на 3) гадавой сумы ападкаў. За год на тэр. Беларусі адзначаецца каля 10 выпадкаў асабліва небяспечных Д., калі менш чым за 12 гадз выпадае больш за 50 мм ападкаў. Зацяжныя Д. выклікаюць у асобньш гады паводкг і навадненнг, заліваюць паеевы ў нізінах, дарогі, часам паселішчы. Д. аказваюць вырашальны ўплыў на развіццё прыроднай і с.-г. расліннасці, ачышчаюць паветра ад пылу. Пры адсутнасці Д. ў летні перыяд прыкладна праз 10 сут развіваюцца прыкметы засухі. Разам з тым у асобныя перыяды інтэнсіўныя 1 працяглыя Д. могуць перашкаджаць с.-г. работам. выклікаць цяжкасці ў выкарыстанні тэхнікі, прыводзіць да палягання збажыны і інш. Дажджавыя ападкі спрыяюць утварэнню яроў, апоўзняў і аплывін, зносяць з палёў драбназёмістыя часцінкі і інш.
Літ.: Справочннк по клнмату СССР. В. 7. Белорусская ССР. Ч. 4.— Л., 1968.
Н. В. Шыманская.
«ДОКЛАДЫ АКАДЁМНН НАУК БССР», навуковы часопіс. Выдаецца з 1957 у Мінску штомесячна на рус. мове (змест друкуецца і на англ. мове). Публікуе кароткія паведамленні аб новых закончаных і яшчэ нідзе не надрукаваных арыгінальных навук. даследаваннях (асабліва тых, якія маюць прыярытэтны характар), выкананых у НДІ All БССР, ВНУ і н.-д. установах рэспублікі па розных галінах навук, у т. л. па прыродазнаўству (біяхімія, генетыка, батаніка, заалогія, геахімія і інш.).
ДОКШЫЦКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Д о к ш ы ц ы, на паўд.-зах. ускраіне г. Докшыцы. Засн. ў 1950. Працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважпейіпыя сярэдпямесячпыя і
Метэаралагічныя паказчыкі па перыяд назірання па Докшыцкай метэаралагічнай станцыі
1
11
111
IV
V
VI
VII
V111
IX
X
XI
XII
За год
Тэмпература паветра, °C
сярэднясутачная
—7,2
—7,0
—3,2
4,4
12,0
15,3
17,2
15,6
10,9
5,4
-0,1
—4,5
4,9
абсалютны мінімум
—40
—41
—32
—18
-8
—1
4
0
—4
—20
-26
—32
-41
абсалютны максімум
Тэмпература паверхні глебы, °C
7
9
18
27
31
34
34
36
29
25
14
10
36
сярэднясутачная
-8
—8
—4
4
14
19
20
18
12
5
0
—5
6
абсалютны мінімум
-44
—45
—36
—20
—8
— 1
4
0
-4
—20
-27
—35
-45
Сярэдняя скорасць ветру, м/с
5,3
4,8
4,6
4,0
4,0
3,7
3,4
3,4
3,7
4,4
5,2
5,1
4,3
Сярэдняя колькасць сутак са скорасцю ветру 15 м/с і болып
2,0
1,5
2,0
0,4
1,2
1,2
1,1
1,2
0,9
9 9
1,0
1,3
16,0
Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
85
83
78
76
71
70
75
80
83
86
87
88
80
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
Сярэдняя колькасць дзён
31
29
31
40
59
80
86
83
59
46
44
35
623
ясных
0,8
1,7
3,7
3,5
2,0
2,6
1,6
2,4
2,5
1,0
1,0
0,8
24
пахмурных
21,1
17,4
13,9
11,9
10,1
8,5
9,3
9,9
11,9
17,3
20,9
22,9
175
сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэдцясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 223 сут, вегет. перыяд 183 сут, безмарозны —138 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 12 мая, першы — 28 верасня. Сярэднясутачная т-ра паветра ў студз. ад -1,3 (1975) да -14°C (1963), у ліп. ад 13,6 (1979) да 19,9°C (1959). Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —45 °C. Раз у 7 гадоў назіраюцца павышана-вільготныя гады (ападкаў больш за 750 мм), у засушлівыя гады не болып за 450 мм ападкаў. Сярэдняя макс. вышыня снегу за зіму 28 см, у асобныя гады да 55—60 см. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 21, з градам 2,6, з туманам 55 (макс. 78), з навальніцай 28 (макс. 36). За год у сярэдыім бывае 26 сут з галалёдам і 28 сут з шэранню. в. Р. Жумар. ДОКШЫЦКІ РАЁН, на ПдЗ Віцебскаіі вобл. Пл. 2,2 тыс. км2. Горад Докшыцы — цэнтр раёна; г. п. Бягомль, 307 сельскіх нас. пунктаў, 10 сельсаветаў.
Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Плоскія забалочаныя ўчасткі чаргуюцца з кароткімі градамі, камавымі ўзгоркамі, озамі. Звыш 80 % тэр. ў межак Верхнебярэзінскай нізіны (на У) і Нарачана-Вілейскай нізіны (на 3). На Пн адгор’і Свянцянскіх град, на Пд — Мінскага ўзвышша. 12 % тэр. на выш. болып за 200 м, 88 % на выш. 160—200 м, у т. л. 50 % на выш. 160—180 м. Найвышэйшы пункт 264,4 м на Пд каля в. Лусцічы (Бягомльскі пасялковы Савет), найб. нізкая адзнака 157 м (урэз Бярэзіны на ПдУ).
Геалагічная будова 1 к ар ы с н ы я в ы к а п н 1. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Вілейскага пахаванага еыступу Бел. антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага. дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 80 да 160 м, ніжэй дэвонскія да 140—170 м. кембрыйскія да 100 м, верхнепратэразойскія 240—300 м адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 550—650 м. Пад ім на глыб. 300—400 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 28 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 163,6 млн. т (найб. Жураўлёўскае балота, Жары, Сэреач, Каралінскае балота, Покя, Казённае-Эмкгна балота, Слабадское балота, Раёўка); 5 радовішчаў пясчанажвіровага матэрыялу з запасамі 34,9 млн. м3 (Крулеўшчынскае, Гечанскае, Валкалацкае, Дубавіцкае, Нябыіпынскае); 3 радовішчы легкаплаўкіх глін з запасамі 2,6 млн. м3 (Варганоўскае, Стралкоўскае, Мількунскае). Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.