Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
най формы, выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. 4—5 м, спадзістыя, параслі хмызняком, на ПдУ стромкія, выш. да 15 м. Берагавая лінія (даўж. 1,65 км) звілістая. На Пд выцякае ручай у р. Нача. Каля возера вёскі Багушова і Слабада.
ДРАЗДОУСКАЯ АНТЫКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура ў Любанскім р-не, на 3 Рэчыцка-Шацілкаўскай ступеыі Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмічнымі даследаваннямі.
Па падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах Д. а. мае амплітуду менш за 100 м і памеры каля 5X3 км. Паўд. крыло антыкліналі ўскладнена разрыўным парушэннем, амплітуда якога 100—300 м. Адзнака паверхні падсалявых адкладаў у скляпенні Д. а. -1300 м, міжсалявых 800 м. Па па-
верхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы вылучана пакатая антыкліналь амплітудай менш за 100 м і памерамі 2,5X1,5 км, якая адносна міжсалявой структуры ссунута на У на 3 км. Паверхня верхнесаляноснай тоўшчы залягае на адзнаках —250 350 м.
I. Д. Кудравец. ДРАЗДБІ, вадасховішча на паўн,зах. ускраіне Мінска. Створана ў 1976 плацінай на р. Свіслач для тэхн. водазабеспячэння і воднага добраўпарадкавання горада. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Пл. люстра 2,і км2, даўж. 6 км, найб. шыр. 0,6 км, пайб. глыб. 6 м, сярэдняя 2,7 м. Аб’ём 5,7 млн. м3. Вадазбор (649 км2) на паўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв. Паверхня моцпа ўзгорыстая, парэзаная лагчынамі сцёку і далінамі малых рэк. Складзены пераважна з пясчана-гліністых грунтоў, у нізінах тарфянікі. 46 % пл. занята мяшаным лесам (хвоя, елка, бяроза, дуб) і хмызняком, пад ворывам 34 %.
Катлавіна поймавага тыпу. Берагавая лінія даўж. 13 км, берагі пераважна нізкія, плаўна зліваюцца са схіламі. Глыбіні паступова павялічваюцца ад урэзу да сярэдзіны Д. і да плаціны. Літараль (глыб. да 2 м) займае 30,6 % пл. Дно пясчанае. 4 астравы (пл. 0,05 км2). Сезоннае рэгуляванне сцёку. Гадавая амплітуда вагання ўзроўню 1—1,5 м. Моцнапраточнае, водная маса мяняецца на працягу 7 сут. Сярэдняя т-ра на паверхні вады летам 18,5—21 °C. Замярзае ў пач. снеж., крыгалом у 3-й дэкадзе красавіка. Таўшчыня лёду 50—60 см. Мінералізацыя 265—300 мг/л. Празрыстасць 1,2 м. Водная расліннасць развіта слаба (7 % пл.). Пераважаюць макрафіты (11 відаў), асабліва ў вярхоўі вадасховішча, рдзесты — грабеньчаты, пранізаналісты, бліскучы, аер звычайны, сусак парасоністы, трыснёг звычайны, трапляюцца рагозы вузкалісты 1 шыракалісты, На беразе Д. санаторый «Беларусь», піянерскі лагер, лодачная станцыя, пляжная зона. Паміж вадасховішчамі Заслаўскае і Д. пабудаваны канал воднага слалама. Д. даследаваны ў 1979 кафедрай агульнага землязнаўства БДУ. Іл. гл. на ўклейцы.
У. А. Підоплічка.
ДРАП. рака, левьі прыток р. Кужэц (бас. Віліі), у Смаргонскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца на Пп ад в. Лашапы. Сярэдні нахіл воднай
наверхні 9,5 %о. У сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (15 км2) у межах Ашмянскага ўзв., пад лесам 12 %о-
ДРАКОН (лац. Draco), каляпалярнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Ломаны ланцужок слабых зорак Д. агінае Малую Мядзведзіцу і заканчваецца больш яркай зоркай у (2-й візуальнай зорнай велічыні). Адна з зорак Д,— Тубан была «Палярнай» каля 2,5 тыс. гадоў назад, зноў будзе «Палярнай» праз 20 тыс. гадоў. У сузор’і 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні, знаходзіцца яркая планетарпая туманнасць 8-й зорнай велічыні, якая пашыраецца. 3 тэр. БССР відаць круглы год.
ДРАКОН (Corynopoma riisei), рыба атр. карпападобных. Пашырана ў вадаёмах на Пп Венесуэлы і вострава Трынідад. Завезена ў СССР (у т. л. ў БССР) у 1950-я г. для гадоўлі ў акварыумах.
Даўж. да 7 см. Цела моцна выцягнутае, серабрыстае. На жаберных накрыўках самцоў доўгія ніткападобныя вырасты з булавападобнай аранжавай галоўкай на канцы. Плаўнікі жаўтаватыя, у самцоў спінны, анальны і ніжняя лопасць хваставога даўжэйшыя, чым у самак. Вядома залацістая форма Д.— т. зв. хромісты Д.; цела яго празрыстае, у ім добра бачны пазваночнік і некат. ўнутр. органы. Гадуюць у акварыумах з багатай расліннасцю і свабоднымі ўчасткамі для плавання.
ДРАКОНЫ, паштова-спартыўная парода свойскіх галубоў. Выведзены ў 17 ст. ў Англіі міжпародным скрыжаваннем галубоў кар’ераў з турманамі. У Расіі (у т. л. на Беларусі) вядомы з 2-й пал. 19 ст. Большасць Д. страціла якасці паштова-
спарт. галубоў, у БССР іх гадуюць аматары як дэкаратыўных.
Цела прапарцыянальнае, галава падоўжана-авальная; дзюба доўгая, моцная, злёгку загнутая. Васкавіца нагадвае цвятную капусту; вочы вялікія, абкружаны белаватымі бародаўчатымі кольцамі; хвост доўгі, апушчаны да зямлі. Апярэнне шчыльнае, жорсткае; бывае чорным, шызым, кафейным, блакітным, жоўтым 1 іяш. Добра наседжваюць яйцы і гадуюць птушанят. Палёт працяглы, хуткі, арыентацыя добрая. Іл. гл. на ўкл. да арт. Галубы.
ДРАПАРНАЛЬДЫЯ (Draparnaldia), род ніткаватых зялёных водарасцей сям. хетафоравых. Вядомы 19 відаў, пашыраных у прыбярэжнай палосе азёр, праточных халодных водаў, растуць на розных субстратах. У СССР каля 10 відаў. На Беларусі адзначана ў азёрах і Прыпяці Д. скручаная (D. glomerata), у Зах. Дзвіне і некаторых азёрах — Draparnaldia sp. Індыкатар алігаі мезасапробных водаў.
Кусцікі цёмна-зялёныя, слізістыя. Ніткі разгалінаваныя, дыферэнцыраваныя на сцябло з буйнымі празрыстымі, злёгку бочачкападобнымі клеткамі і бакавыя галінкі з кароткімі клеткамі. Бакавыя галінкі размешчаны на сцябле кальчакамі, маюць шматлікія галінастыя ніткі з доўгім празрыстым валаском на канцы, у клетках ёсць пласціністы хларапласт, 1 ці некалькі пірэноідаў. Хларапласт сцябла і бакавых
галінак зубчасты, прадзіраўлены, са шматлікімі пірэноідамі ў выглядзе паяска пасярэдзіне клеткі або тонкай шырокаячэйкавай сетачкі. Полавае размнажэнне — ізаабо гетэрагамія, бясполае — 4-жгуцікавымі зааспорамі. Іл. гл. на ўкл. да арт. Зялёныя водарасці.
Т. М. Міхеева. ДРАПАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,7 км на ПдЗ ад в. Драпава Слонімскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 467 тыс. мэ.
Пясчана-жвіровая парода шэрая, з праслоямі 1 лінзамі жвірыстых пяскоў, месцамі гліністая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 21—37.1 %. Пяскі-адсевы пераважна дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,7—4,8 м, ускрышы (пяскі) 1—3,7 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, тынкавальных 1 муровачных раствораў, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
ДРАПЁЖНІЦТВА, форма міжвідавых узаемаадносін і спосаб харчавання арганізмаў, пры якіх адзін від жыве за кошт другога, з’ядаючы ч. асобін яго папуляцыі. Пашырана сярод жывёл, трапляецца ў раслін (у флоры Беларусі, напр., у расіц, альдраванды пухіраватай, тлушчанкі звычайнай).
У аснове Д. харчовыя сувязі — драпежнік забівае і з’ядае сваю ахвяру. Д. адыгрывае важную ролю ў рэгуляванні колькасці пэўных відаў жывёлахвяр, адначасова зваротнай сувяззю вызначаецца пашырэнне і колькасць драпежнікаў. Ахвярамі ў першую чаргу становяцца хворыя, аслабленыя асобіны, што спрыяе аздараўленню папуляцыі ў цэлым і павялічвае яе карм. базу. У сістэме драпежнік — ахвяра адбываецца сумесная, спалучаная эвалюцыя: драпежнік пастаянна прыстасоўваецца да ахоўных рэакцый ахвяры, папуляцыя ахвяры прыстасоўваецца захоўваць сябе ва ўмовах бесперапыннага ціску з боку драпежніка. Утвараюцца вызначаныя групоўкі арганізмаў: спецыялізаваныя драпежнікі і спецыялізаваныя ахвяры. Напр., скапа корміцца пераважна рыбай, адначасова воўк — тыповы шмат’едны драпежнік. У любым біяцэнозе ў выніку гіст. развіцця ўзаемаадносін у сістэме драпежнік — ахвяра Д. выступае рэгулятарам колькасці асобных кампанентаў сістэмы, утрымліваючы яе ў межах аптымальнай шчыльнасці папуляцый драпежніка і яго здабычы, што садзейнічае яе прагрэсіўнай эвалюцыі. Гэта можа выкарыстоўвацца ў гасп. дзейнасці, напр., шчупакі ў рыбагадоўчых сажалках, калі іх колькасць не перавышае пэўнай мяжы, стымулююць прадукцыйнасць сажалак. Ва ўмовах узмоцненага пераўтварэння ландшафтаў і інтэнсіўнай гасп. дзейнасці некат. драпежнікі могуць наносіць істотную шкоду. Напр., на пач. 1980-х гадоў у БССР на кожнага ваўка прыпадала толькі 8 ласёў, 10 дзікоў, 8 касуль і аленяў, што выклікала памяншэнне колькасці гэтых каштоўных капытных (страты ад ваўкоў штогод складалі каля 3 млн. руб.) і абумовіла неабходнасць узмацнення барацьбы з небяспечнымі шкоднікамі. Аднак у большасці выпадкаў драпежнік з’яўляецца
210 ДРАП важным фактарам натуральнага адбору 1 яго карысць перавышае шкоду. Таму поўнае знішчэнне якога-небудзь віду драпежнікаў недапушчальнае — неабходна рэгуляванне іх колькасці на аснове глыбокага эколага-эканам. аналізу канкрэтных умоў месцаў пражывання жывёл. Гэта ж вынікае з умоўвасці падзелу жывёл на карысныя і шкодныя (гл. адпаведныя артыкулы). Многія драпежнікі ахоўваюцца, у Чырвоную кнігу Беларускай ССР уключаны 19 відаў драпежных жывёл.
Літ.: Н а у м о в Н. П. Экологня жнвотных.— М„ 1963; О д у м Ю. Основы экологіпі.— М., 1975; Радкевнч В. А. Экологня.— Мн„ 1977; яго ж. Жнвотные п растення: Экологнческне очеркн,— 2 нзд.— Мн., 1980; Р н к л е ф с Р. Основы обіцей экологнп,— М., 1979.
У. А. Радкевіч.
ДРАПЁЖНЫЯ ГРЫБЫ, мікраскапічныя сапратрофныя грыбы, здольныя ўтвараць на грыбніцы лоўчыя прыстасаванні, каб захопліваць здабычу — нематод, інфузорый, амёб і інш. Пашыраны па ўсім зямным шары. Трапляюцца пераважна ў глебе, на раслінных рэштках, драўніпе, якая гніе, экскрэментах жывёл, каранях раслін і інш. Большасць Д. г. адносіцца да гіфаміцэтальных, некаторыя да перанаспаральных, хітрыдыяміцэтаў. Выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, медыцыне, ветэрынарыі для біял. барацьбы з нематодамі, патагеннымі для раслін, чалавека і жывёл.
Міцэлій галінасты, на ім развіваюцца пасткі 3 тыпаў: клейкія (бакавыя вырасты гіфаў, шарападобныя галоўкі, сеткі), кольцы без клейкага рэчыва (дзейнічаюць механічна, ахвяра захрасае ў іх), кольцы з унутр. адчувальнай да дотыку паверхняй (сціскаюць ахвяру). У пастцы з дапамогай ферментаў раствараецца абалонка здабычы, грыбы прапускаюць у яе цела свае парасткі, якія паступова ператвараюцца ў добра развіты міцэлій. Пры адсутнасці здабычы жывяцца як сапратрофы. Канідыі з 1 ці некалькімі перагародкамі ўтвараюцца на вертыкальных канідыяносцах. I. В. Вікторчык,