• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ДРУЗ, рухляк, рухляковая п а р о д а, выветралая крышт. або абломкавая слабасцэментаваная горная парода, якая лёгка разбураецца, ці несцэментаваны асадак.
    ДРУЙКА, рака, левы прыток Зах. Дзвіны, у Браслаўскім р-не. Даўж. 52 км. Пачынаецца з воз. Дрывяты, цячэ праз азёры Цно, Неспіш, Недрава. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0. Асн. прыток ручай Плесавіца (справа), густата рачной сеткі 0,34 км/км2.
    Вадазбор (1050 км2) у межах Браслаўскай грады. Грунты супясчаныя або сугліністыя. на забалочаных участках паблізу азёр тарфяныя. Азёры займаюць 13 % (Браслаўская група азёр, найб. з іх Дрывяты, Снуды, Струста, Неспіш, Паўн. Волас), лясы па ніжнім левабярэжжы — 19 % (мяшаныя), пад ворывам 30 % тэр. Даліна трапецападобная, шыр. 400—600 м, каля в. Качэргі да 1,7 км. Схілы ўмерана стромкія, радзей стромкія, выш. ад 5 да 30 м. Пойма нізкая, забалочаная, шыр. 50— 250 м у сярэднім цячэнні, 500—800 м у ніжнім. Рэчышча слабазвілістае, шыр. ракі ў межань ніжэй г. п. Друя 6—8 м. Берагі стромкія, часта зліваюцца са схіламі даліны. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 54 % гадавога сдёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы крас., найб. выш. над межанным узроўнем 1,6 м (1956). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вуспі 6,8 м3/с. Рэжым ракі вывучаўся ў 1926—33. 1940—58, назіранні вяліся на гідралаг. пастах Альхоўцы, Чэрнева 1 Друйск. Д. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. У вусці ракі г. п. Друя, каля в. Чэрнева плаціна. Н. Дз. Шэка. ДРУЙСКАЯ ЛЯСПАЯ ДАЧА. лясны масіў у Браслаўскім р-не, у міжрэччы Зах. Дзвіны і Друйкі. Пл. каля 5 тыс. га.
    Рэльеф хвалісты з дзюнна-ўзгорыстымі формамі. Пераважаюць хваёвыя (імшыстыя, верасовыя, бруснічныя, радзей чарнічныя) лясы на пясчаных і супясчаных водна-ледавіковых адкладах. У паніжаных месцах невял. ўчасткі ельнікаў, часцей імшыстых. Сярод лясоў шмат азёр (Берцы, Абаб’е і інш.). Ланд-
    шафт прыдатяы для турызму і адпачынку (гл. карту на ўкл. да арт. Лясы). ДРУЙСКІ ПАРК, у г. п. Друя Браслаўскага р-на. Закладзены ў пач. 19 ст. Пл. каля 4 га. Парк рэгулярны. Цэнтр кампазіцыі — палац на высокім левым беразе Зах. Дзвіны. Парк выцягнуты з У на 3, у паўд. ч. збераглася адзіная на Беларусі алея з вязу шурпатага ніцага, у зах.— некалькі старых ліп. Растуць мясц. пароды дрэў, трапляецца горкі каштан звычайны і інш. віды, Парк належыць санаторыю «Друя».
    ДРУМЛІІІЫ (ад апгл. drumlin), прадаўгавата-авальныя ўзгоркі, выцягнутыя па падоўжнай восі ў напрамку руху былога ледавіка. Часцей уласцівы ўскраінным раёнам распаўсюджвашія «ледавіковага языка», размешчаны веерападобна ці паралельна. Трапляюцца на ўзгорыстых раўнінах Бел. Паазер’я, невял. групы іх вядомы каля г. п. Відзы, на Пн ад воз. Мядзел, на ПдЗ ад Чашнікаў.
    Сярэдняя даўж. 100—1000 м, выш. 5—25 м. Падоўжны профіль спадзіставыпуклы: схілы з боку руху ледавіка (праксімальныя) больш стромкія і высокія, процілеглыя (дыстальныя) спадзістыя і нізкія. Складзены з марэнных адкладаў, могуць мець ядро з флювіягляцыяльных пяскоў ці карэнных na­po д.
    ДРУНЁУКА, рака, левы прыток Рудаўкі (бас. Нарава), у Свіслацкім р-не. Даўж. 11 км. Пачынаецца за 3 км ад в. Ялова. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Вадазбор (52 км2) раўнінны, пад лесам 42 %.
    ДРУЦКАУШЧЫНСКАЕ РАДОВІШЧА БАЛОТНЫХ ЖАЛЁЗНЫХ РУД, каля в. Друцкаўшчына Нясвіжскага р-на. Пластавы паклад звязаны з сучаснымі азёрпа-балотнымі адкладамі. Перспектыўныя запасы 8 тыс. м3. Карысны выкапень — чырвопая вохра са слаба вызпачанымі слаямі бурых і чорных ажалезненых праслояў. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,4 м, ускрышы 0,2—0,4 м. Балотныя жал. руды прыдатныя на выраб фарбы. He распрацоўваецца. ДРУЦЬ, рака, правы прыток Дняпра. Даўж. 295 км. Пачынаецца па У ад в. Пячонаўка Талачынскага р-на Віцебскай вобл., працякае ў Магілёўскай і Гомельскай (у Рагачоўскім р-не) абласцях. Агульнае падзенне ракі 105,2 м, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0Асн. прытокі: Крывая, Няропля, Вабіч, Арлянка, Балонаўка, Грэза (злева), Аслік, Малыш, Даўжанка, Дабрыца (справа). Агульная даўж. рачной сістэмы Д. 2000 км, густата рачной сеткі 0,39 км/км2.
    Вадазбор (5020 км2) у вярхоўі ў межах Аршанскага ўзв., на астатнім працягу ва ўсх. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф паўн. ч, ўзгорысты, паўд.— плоскі з рэдкімі ўзгоркамі. Грунты супясчаныя, пясчаныя, тарфяна-балотныя, радзей сугліністыя. Лясы (37 %) мяшаныя. з перавагай хвойных парод, пашыраны ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Пад ворывам 40 %. Даліна да ўпадзення Крывой невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, выш. 8—30 м, да г. п. Бялынічы адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па цячэнню ў асноўным укрытыя лесам. Левы схіл пераважна спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма пераважна двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні затоплена Цяцерынскім вадасховішчам, у ніжнім — Чыгірынскіл вадасховішчам), адкрытая, лугавая. Паверхня ў прырэчышчавай ч. роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі. У разводдзе затапляецца ў верхнім цячэнні на глыб. 0,5—1 м тэрмінам на 6—12 сут, у сярэднім і ніжнім цячэнні ступень затаплення залежыць ад рэгуляцыйнага ўздзеяння вадасховішчаў. Рэчышча моцназвілістае, свабодна меандруе, ніжэй упадзення Вабіча разгалінаванае на пратокі і рукавы з шматлікімі старыцамі і залівамі. ІПыр. ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй 30—50 м, у межах вадасховішчаў каля 0,9 км. Рэчышча ў вярхоўі зарастае воднай расліннасцю па ўсёй шырыні, ніжэй па цячэнню толькі каля берагоў. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, выш. 1— 2,5 м, на лукавінах 3—5 м. у вусцевай ч. спадзістыя, выш. да 1 м.
    Рэжым Д. вывучаецца з 1931, назіранні на 9 гідралаг. пастах, з іх дзейныя Гарадзішча і Чыгірыпская ГЭС. Асаблівасць рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54 % гадавога сцёку. Веснавы пад’ём узроўню вады інтэнсіўны (7—10 сут), пайвыш. ўзровень разводдзя ў пач. крас., сярэдпяя выш. над межанню 2,5—2,8 м. Летпяя межань перарываецца (да 5 разоў у сезон) дажджавымі паводкамі, якія звычайна на 1,2—2 м піжэй веснавых, Замярзае Д. у сярэдзіне снеж., крыгалом у канцы сакавіка, Веснавы ледаход 3 сут. У вусці сярэднегадавы расход вады 31.6 м3/с, каля в. Гарадзішча найб. 1200 м3/с (1956), найменшы 4,62 м3/с
    У зоне адпачынку Друць.
    (1964)	. Д. выкарыетоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ гарады Талачын, Рагачоў (за 2 км ад упадзення Д. ў Дняпро), гар. пасёлкі Круглае, Бялынічы. Суднаходная ад в. Чачэвічы (за 94 км ад вусця) у паўнаводны перыяд. Іл. гл. на ўклейцы.
    С. Ф. Бычук. ДРУЦЬ, зона адпачыпку мясц. значэння на тэр. Бялыніцкага і Магілёўскага р-наў, за 40 км на ПдЗ ад Магілёва, на маляўнічых берагах р. Друць і яе прытока Ліпаўкі. Устаноўлена ў 1981. Пл. 9,37 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 22 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і месцаў для доўгаі кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Магілёва. ДРЫВАСЁКІ, сямейства пасякомых; тое, што вусачы.
    ДРЫВЯТЫ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. На выш. 130 м над узр. м. Пл. 36,1 км2. Даўж. 9,86 км, найб. шыр. 4,5 км, найб. глыб. 12 м, сярэдняя 6,1 м. Аб’ём вады 223,5 млн. м3. Вадазбор (459 км2 з пл. возера) сярэдпеўзгорысты і спадзістахвалісты, на Пд часткова нізінны, забалочаны, складзены з марэпных суглінкаў і пяскоў, моцна разараны. Катлавіна падпруднага тыпу, авальнай формы, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы пераважна ўкрытыя лесам, асіметрычныя: на Пн выш. да 30—37 м, стромкія, пясчаныя, зверху перакрытыя марэннымі суглінкамі, участкамі ў верхняй ч. разараныя, на Пд выш. да 5 м, спадзістыя, пясчапыя, забалочапыя. Берагавая лінія (даўж. 37,6 км) слабазвілістая, на Пд і ПдУ утварае 3 вял. залівы. Берагі выш. 0,1—0,3 м, пясчаныя і пясчана-галечныя, на значных участках забалочаныя. Попма шыр. ад 20 да 200 м, укрытая водна-балотпай расліннасцю і хмызняком.
    Мелкаводная зопа шырокая (150— 300 м) і спадзістая, глыбакаводная
    ўзгорыстая — упадзіпы глыб. 10—12 м чаргуіоцца з падняццямі. 6 астравоў агульнай пл. 0,92 км2. Дно да глыб. 3,5—5 м выслана пяскамі і апясчаненымі адкладамі, да глыб. 7—8 м — гліністымі іламі, глыбей — крэменязёмістымі сапрапелямі. Найб. магутнасць адкладаў дасягае 11 м. На ўзровень, памеры возера, колькасць астравоў значна ўплывае гасп. дзейнасць чалавека — паглыбленне рэчышча і буд-ва плаціны на Друйцы. У 1926 пры ўзроўні 132 м пл. возера 38,2 км2, 3 астравы, у 1958 пры ўзроўні 129 м пл. 32,6 км2, 11 астравоў. Вял. памеры возера і невял. глыб. спрыяюць добраму ветравому перамешванню і высокаму насычэнню вады кіслародам (95—125 %) у бязлёдавы перыяд. Гіпалімніён складае толькі 1,5—2 % ад аб’ёму воднай масы. Сярэднямесячная т-ра вады да глыб. 7 м у чэрв. 17,2 °C, ліп.—18,8, жн.—17,8 °C. У зімовы перыяд паверхневыя т-ры складаюць 0,1— 0,2 °C, прыдонныя — 3—3,8 °C. Ледастаў з канца ліст.— пач. снеж. да канца сак., часам да сярэдзіны крас.— пач. мая. Ваганні ўзроўню вады за год да 1 м. Мінералізацыя вады 200—240 мг/л, празрыстасць 2,5 м, колернасць 40—80°. Эўтрофнае. Упадаюць рэчкі Усвіца (злучае з воз. Іказнь), Золвіца, Акунёўка, Рака (злучае з воз. Рака), 6 ручаёў, выцякае Р. Друйка. Зарастае ў прыбярэжнай частцы (трыснёг, чарот, рдзесты). Шыр. палосы расліннасці ад 35 да 200 м. У возеры растуць рэдкія для флоры БССР віды: наяда гнуткая, наяда малая, гідрыла кальчаковая. У складзе фітапланктону выяўлена больш за 150 Bi­flay арганізмаў (біямаса да 7 г/м3), зоапланктону — каля 100 відаў (2—4 г/м3), заабентасу — 75 відаў (3,5—4 г/м2). Водзяцца каля 20 відаў рыб: лешч, судак, акунь, плотка, лінь, рапушка, мянтуз, верхаводка, карась, язь, шчупак 1 інш.; ёсць вугор. Адзначана гнездаванне лебедзя-шыпуна — ахоўнай птушкі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Браслаў. На паўн, беразе г. Браслаў, турбаза і'Браслаўскія ааёры», на ўсх.—• Ахрэмавецкі парк «Бяльмонт». Дзейнічае гідралаг. пост Браслаў (назіранні ў 1926—33, 1939 і з 1944). Іл. гл. на ўклейцы.
    Літ.: Бнологнческая продуктнвность эвтрофного озера: (Дрывяты).—М., 1970.— (Труды Всесоюзного гндробнологпческого обхцества; т. 15).