• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    пам, настоеным на кветках раслін, якія патрабуюць апылення. У перыяд медазбору пчолы лёгка адшукваюць у полі расліны з пахам падкормкі. Такім чынам дасягаецца павышэнне ўраджайнасці на 30—50 % і паляпшэнне якасці насенпя як мала прывабных для пчол раслін, так і добрых меданосаў (грэчка, сланечнік і інш.). Цыркавая Д.— пашыраны жанр мастацтва, вядомы са стараж. часоў. У сярэднія вякі з дрэсіраванымі жывёламі выступалі вандроўныя камедыянты, на Русі — скамарохі. У 17 ст. на Беларусі існаваў нар. промысел лоўлі і Д. мядзведзяў (гл. Смаргонская акадэмія). 3 канца 18 ст. дрэсіраваных жывёл пачалі дэманстраваць у заалагічных парках і звярынцах. У канцы 19 ст. ням. дрэсіроўшчык К. Гагенбек увёў т. зв. гуманную Д. жывёл. У Расіі яе прапагандыстам быў У. Л. Дураў, які распрацаваў новыя метады Д., у прыватнасці бязболевы заахвочвальны.
    Лгт.: Дуров В. Л. Дресснровка жнвотных.— М.. 1924; яго ж: Мон зверп.— Уфа, 1980; Тпнберген Н. Поведенне жпвотных.— М., 1978; Служебная собака.—2 нзд.— М., 1972; К о в р пж е н к о II. Н„ К о з л о в Н. II. Выраіцнванне н дресспровка собак.—2 нзд.— Кнев, 19G3; Голубн.— М., 1958; Опыленне сельскохозяйственных растеннй пчёламп.— М.. 1960.	Я. В. Бесман.
    ДРЭТУНЬ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Палата. Пл. 0,28 км2. Даўж. 0,84 км, напб. шыр. 0,44 км, найб. глыб. 3,4 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады 0,54 млн. м3. Вадазбор (14,8 км2) нізінны, складзены з пяскоў, 80 % пад лесам.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, авальнай формы. выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 2—4 it, спадзістыя, пясчаныя, разараныя, на 3 пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,33 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,2—0,4 м, пясчаныя, на Пд і 3 тарфяністыя. Дно плоскае, уздоўж берагоў выслана пяскамі і апясчаненымі іламі, глыбей — крэменязёмістымі і тонкадэтрытавымі сапрапелямі. Мінералізацыя вады каля 90 мг/л, празрыстасць 2.5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае ручай з воз. Чэрмісца, выцякае ручай у р. Палата. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка,
    гусцяра, верхаводка. Каля возера чыг. ст. Дрэтунь.	Б. П. Уласаў.
    ДУБ, возера ў Гродзенскім р-пе, у бас. Нёмана. Пл. 0,35 км2. Даўж. 1,38 км, найб. шыр. 0,35 км. Катлавіна падоўжанай формы, выцягпута з У на 3. Схілы на Пн і 3 выш. 8—10 м, стромкія, на Пд і У выш. 2—3 м, спадзістыя, параслі лесам і хмызняком, на Пд участкамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,25 км) звілістая ў паўн. ч. возера. Дно выслана мяшаным сапрапелем (гл. Дубаўскае радовішча сапрапелю). На ПдЗ ад возера в. Запур’е.
    ДУБ (Quercus), род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сям. букавых. Вядома каля 600 відаў, пашыраных пераважна ў Паўн. паўшар’і i гарах Паўд. Амерыкі. У СССР 19 дзікарослых і 43 інтрадукаваныя віды, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 13 інтрадукаваных. Д,— адна з гал. лесаўтваралыіых парод. Драўніна цвёрдая і гпуткая з высокімі фізіка-мех. і тэхн. ўласцівасцямі і прыгожай тэкстурап, выкарыстоўваецца ў розных галінах прам-сці і гаспадаркі (мэблевая і сталярная вытв-сць, вагонаі суднабудаванне, гідратэхн. пабудовы, буд-ва). Кара (мае да 12 % танідаў) добры дубільнік і лек. (вяжучы) сродак. Жалуды ідуць на корм жывёле і на прыгатаванне сурагату кавы. Многія віды — высокадэкар. дрэвы, выкарыстоўваюцца ў зялёным буд-ве (адзіночныя і групавыя пасадкі, алеі, масівы, абсадка дарог).
    Дрэвы аднадомныя. Лісце перыста-лопасцевае, суцэльнакрайняе або зубчастае. перыста-нярвовае. Кветкі раздзельнаполыя, з зачаткавым калякветнікам; тычынкавыя ў доўгіх павіслых каташках. песцікавыя пераважна адзіночныя, сядзячыя або на кветаножках, размешчаны ў пазухах верхняга лісця. Плады—1-гнёздавыя арэхі (жалуды), у ніжняй ч. з плюскай, выспяваюць восеншо ў год цвіцення. Даўгавечныя, жывуць 400—500 I больш гадоў. Размнажаюцца жалудамі, парасткамі ад пня, 1—2-гадовымі сеянцамі, дэкар. формы — прышчэпліваннем. Усе віды святлалюбныя і засухаўстойлівыя, патрабавальныя да ўрадлівасці глебы. Пашкоджваюцца грыбамі (напр., апенька восеньская, дубовая губка, губы — шафранавая, сернажоўтая, лускаватая) і энтамашкодпікамі. Найб. небяспечныя хваробы — мучністая раса (асабліва ў маладым узросце). вертыцылёз.
    Д. з в ы ч а й н ы, або летні (Q. ro­bur), пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі, асабліва ла Пд, дзе ўтварае дубовыя лясы. Цвіце ў крас.— маі, адначасова з распусканнем лісця, жалуды выспяваюць у вер.— кастрычніку. Mae шэраг феналагічных і марфал. форм, з якіх у лесаводстве маюць значэнне ранараспускальпая (цвіце ў крас.— маі) і познараспускальная (у канцы мая). Дрэва першай велічыні, выш. 30—
    40 м, дыям. больш за 1 м, з магутнай каранёвай сістэмай. У наеаджэннях ствол прамы, крона яйцападобпая або цыліндрычная, на адкрытых месцах — нізкаразгалінаваная, шатрападобная. Кара маладых дрэў і тонкіх галінак шэрая, гладкая, бліскучая, са шматлікімі сачавічкамі, старых — цёмна-шэрая, тоўстая, трэшчынаватая. Аднагадовыя парасткі чырвона-бурыя, пупышкі
    дуб: і— звычайны (а — форма кроны, б — галінка з тычынкавымі каташкамі, e — частка тычынкавага каташка, г — тычынкавая кветка, д — песцікавая кветка, е — галінка з лісцем і пладамі); 2—скальны (а — галінка з тычынкавымі каташкамі б — частка тычынкавага каташка, в — песцікавыя кветкі, г — галінка з лісцем і пладамі); 3—паўночны (о— форма кроны, б — галінка з лісцем, тычынкавымі — si песцікавымі — г каташкамі, д — плады).
    авальныя або круглаватыя. Лісце даўж. 7—15 см, падоўжана-адваротпаяйцападобнае, 4—7-лопасцевае, на чаранках даўж. 0,5—1 см, сабрана каля канцоў парасткаў, зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, увосень жоўта-бурае. Тычынкавыя кветкі з 5— 6 тычынкамі, песцікавыя — дробныя, па 1—3 на кветаносах, акружаны чашападобным пакрывалам. Спелыя жалуды бура-жоўтыя. Ёсць дрэвы
    ва ўзросце 500—550 гадоў, дыям. 1,5—1,9 м. Болып за 40 такіх дубоўеолатаў ахоўваюцца як бат. помнікі прыроды. 3 дэкар. форм найб. цікавыя калопападобная (невысокае дрэва са шчыльнай калоііападобнай кронай, у 25 гадоў дасягае выш. 9,5 м), грабеньчатая (дрэва з глыбакаперыста-разрэзаным лісцем) і ніцая. Д. с к а л ь н ы, або сядзячакветны (Q. petraea), — атлантычпаеўрапейскі рэліктавы від. які па Беларусі знаходзіцца за ўсх. мяжой агульнага пашырэння. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы месцазпаходжанпі ў Белавежскай пушчы. У Каралёва-Мастоўскім лясніцтве расце ў 20 лясных кварталах грабовых і яловаграбовых дуброў кіслічнага тыпу на пл. больш за 1000 га. дзе складае 10—50 % насаджэнняў. Чыстыя дрэвастоі (100 га) сканцэнтраваны ў адным квартале. Колькасць дарослых дрэў стабільная, падросту няма — жалуды паядаюць дзікі. Падобны да Д. звычайнага, з якім утварае гібрыдныя формы, адрозніваецца часам цвіцелня і распускання лісця (пазней), формай жалудоў (амаль сядзячыя). Дрэва выш. 20— 30 м. Лісце даўж. 8—12 см, перыста-лопасцевае, з закругленай або клінападобнай асновай, на чаранках даўж. 1—2,5 см. Песцікавыя кветкі і плады часцей па 2—3 разам, сядзячыя або на вельмі кароткаіі ножцы. Для зберажэння віду неабходны абгароджванне асобных участкаў з мэтай захавання насення і ўсходаў, развядзенне ў лясгасах рэспублікі. У Белавежскай пушчы знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму.
    3 інтрадукаваных у БССР відаў для зялёнага буд-ва прапанаваны 2 паўн,амер. віды. Д. б а л о т н ы (Q. palustris) інтрадукаваны на Беларусі ў пач. 20 ст. Старыя дрэвы зберагліся ў Парэцкім парку Пінскага, Вердаміцкім парку Свіелацкага р-наў, Навагрудку і Брэсце. Цвіце ў 2-й пал. мая. Дрэва выш. да 25 м, з пірамідальнай, потым цыліндрычнай кронай з ледзь павіслымі галінкамі. Лісце глыбокарассечанае, з 2—■ 3 парамі лопасцей, бліскучае, ярка-зялёнае, увосень пурпуровае. Жалуды круглаватыя, з тоўстай, унутры апушанай абалонкай. Устойлівы да гар. умоў. У суровыя маразы абмярзаюць гадавыя прыросты. Прыдатны для вырошчвання ў паўд., паўд.-цэнтр, зах. і часткова паўн.-цэнтр. р-нах. Д. п а ў н о ч н ы (Q. borealis) інтрадукаваны ў канцы 19 ст. Часта яго няправільна называюць Д. чырвоным. Уводзіўся ў лясныя культуры. Добрыя матачнікі яго ў Мінскім (Прылудкая лясная дача). Ганцавіцкім, Камянецкім (Белавежская пушча), Пінскім, Івацэвіцкім і інш. р-нах. Цвіце ў маі. Дрэва выш. да 30 м, з густой шатрападобнай кронай і тонкай шэрай карой. Парасткі чорна-бурыя. Лісце
    буйное, шчыльнае, даўж. да 20 см, з клінападобнай асновай, з 2—4 парамі вузкіх лопасцей, зверху бліскучае, знізу з тонкім рыжаватым апушэннем, летам цёмна-зялёнае, увосень яркіх таноў. Песцікавыя кветкі і плады сядзяць паасобку або па 2. Лепш развіваецца на свежых супесках і суглінках. Зімаўстойлівы, а таксама ўстойлівы да шкоднікаў і хвароб. Прыдатны для шырокага выкарыстання ў зялёным буд-ве рэспублікі. У садова-паркавай культуры і ў дэндрарыях выпрабаваны таксама Д. каштаналісты (Q. castaneifolia), Д. шарлахавы (Q. coccinea), Д. грузінскі (Q. ibeгіса), Д. буйнапыльнікавы (Q. macranthera), Д. Гартвіса (Q. hartwissiana), Д. аксамітны (Q. velutina), Д. мангольскі (Q. mongolica). Іл. гл. таксама на ўклейцы.
    Лгт.: Ю р к е в л ч Н. Д. Феноформы н экотлпы дуба черешчатого (Quercus ro­bur L.V—Доклады AH БССР, 1964, т. 8, № 12; П а р ф е н о в В. Н. Нзменчлвость дуба черешчатого (Quercus robur L.) ii скального (Quercus petraea Liebl). пролзрастаюіцпх в Беловежской пуіце, н возможность лнтрогресслвной глбрлдлзацлл между нпмп.— У кн.: Беловежская пуіца. Мн., 1969, в. 3.
    В. I. Парфёнаў, В. Р. Анціпаў. ДУБ АДАМА МІЦКЁВІЧА, помнік прыроды рэсп. значэпня (з 1968) паблізу в. Шчорсы Навагрудскага р-на. Узрост дуба каля 250 гадоў, выш. 30 м, дыям. 1,2 м. Паводле нар. падання, польскі паэт А. Міцкевіч часта бываўкаля дуба, дзе пісаў асобныя раздзелы паэмы «Гражыпа». ДУБ I ЁЛКА. помпік прыроды рэсп. значэння (з 1980) у Скрыдлеўскім лясніцтве Сенненскага р-на. Растуць быццам з аднаго ствала. Узрост дуба каля 140 гадоў, дыям. 0,6 м, узрост елкі каля 75 гадоў, дыям. 0,33 м. У час Айч. вайны арыгінальныя дрэвы выкарыстоўваліся партызанамі як паштовая скрынка.
    ДУБ I ХВОЯ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1975) у Навагрудскім р-не, на 47-м км шашы Баранавічы — Навагрудак. Дуб і хвоя растуць быццам бы з аднаго кораня, на выш. 1,5 м раздвойваюцца. Узрост дрэў каля 90 гадоў, выш. дуба 23 м, хвоі 20 м, дыям. 1,1 м (на выш. 1,3 м).