• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    капытападобнай або паўраспасцёртай формы, коркавыя, сядзячыя. Паверхня іх голая, невыразназанальная або без зон, бледна-буравата-жоўтая да шараватабураватай. Тканка колеру драўніпы. Гіменафор лабірынтападобны. Пласцінкі анастамазаваныя, выш. 0,6—3 см, аднаго колеру з тканкай. Споры падоўжанаэліпсоідныя, амаль цыліндрычныя, бясколерныя. Дрэвы заражаюцца спорамі праз раны на месцы зламаных сучкоў. ДУБОВІК, грыб сям. балетавых; тое, што каштанавік.
    ДУБОВЫЯ ЛЯСБІ, д у б р о в ы, д у б іі я к і, фармацыя карэнных шыракалістых лясоў, у якіх пераважае дуб. На Веларусі дрэвастоі Д. л. складаюцца з дубу звычайнага (на ПдЗ зрэдку з дубу скалыіага) з дамешкам ясеніо, клёну, грабу, ліпы, вязаў шурпатага і гладкага, хвоі, елкі, бяроз павіслай (бародаўчатай) і пушыстай, асіны, вольхі чорнай, часта з добра выразным 2-м ярусам. Займаюць 4 % пл. лясоў. Пашырэнне Д. л. і іх фітацэна-
    Пладовыя целы (шапкі) шматгадовыя,
    Дубовыя лясы. Дубровы крапіўная (уверсе), поймавая (злева) і вострыцавая.
    тычная структура маюць выразныя занальныя асаблівасці, абумоўленыя дамешкам занальных дрэвавых парод — елкі і грабу. На Пн, у падзоне дубова-цемнахвойных лясоў яны займаюць 1,6 % лесаўкрытай плошчы і прадстаўлены яловымі дубровамі. У цэнтр. ч., у падзоне грабовадубова-цемнахвойных лясоў іх колькасць павялічваецца (3,2 %), яловыя дубровы змяняюцца ялова-грабовымі. На Пд, у падзоне шыракаліста-хваёвых лясоў пл. дуброў самая вялікая (8,2 %), япы прадстаўлены грабовымі дубровамі. Дамешак елкі і грабу не характэрны для поймавых і вострыцавых дуброў (гэтыя дрэвы не пераносяць працяглага затаплення). Дубнякі займаюць урадлівыя дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліпістыя глебы розпай ступені ўвільгатнення. Прадукцыйнасць насаджэнняў ад I да IV класа баттэту: пераважаюць дрэвастоі II (51,1 %) i III (34,3 %) бапітэтаў. Сярэдняя паўпата дрэвастояў 0,66. Высокая патэн-
    цыяльная прадукцыйпасць Д. л. не выкарыстоўваецца ў выпіку зпачнай колькасці (23,5 %) у іх складзе насаджэнняў нізкай паўнаты (0,3— 0,5). Асабліва зрэджаныя спелыя і перастойныя дрэвастоі. Асн. частку дуброў складаюць маладнякі — 49,7 %, сярэднеўзроставых лясоў 13,8, прыспяваючых 18,8, спелых і перастойных 17,7 %. Узрост тэхн. спеласці дрэвастояў 101—120 гадоў. Д. л. маюць важнае прыродаахоўнае значэнне. Даюць высакаякасную драўніну для мэблевай і інш. галін прам-сці. 3-за певял. пашырэння патрабуюць беражлівых адносін, расшырэння плошчаў і аднаўлення. Лесакарыстанне ў дубровах нрадугледжвае абавязковае прытрымліванне рэжыму высечак і лесааднаўлення, якое ажыццяўляецца прыродным (насеннем і вегетатыўным) і штучным шляхамі. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца дуб, ясень, клён, ліпа, бяроза, вяз, вольха, а таксама граб (у цэнтр. і паўд. ч. Беларусі) і елка (у паўн. і цэнтр. частках). Дрэвастоі сярэдняй паўнаты (0,6—0,7) пры правядзенні неабходных мер па зберажэнню падросту забяспечваюць аднаўленне карэнных фітацэнозаў на высечках. На лесасеках з недастатковай колькасцю падросту або без яго праводзяць штучнае аднаўленне пасадкай лясных культур. Некаторыя масівы ахоўваюцца, аб’яўлены помнікамі прыроды Барэцкая, Вепрыпская, Шолкавіцкая, Язненская дубровы (гл. адпаведныя арт.). На Беларусі вылучаны 8 тыпаў Д. л., кожны з якіх (за выключэннем вострыцавага і поймавага) залежна ад занальных асаблівасцей у межах геабат. падзоп з Пп на Пд прадстаўлены 3 кліматычна замяняльнымі варыянтамі: яловай, ялова-грабовай і грабовай дубровамі.
    Дубровы арляковыя (19,1 % пл. Д. л. БССР) займаюць вяршыні ўзгоркаў або роўныя павышаныя ўчасткі з дзярнова-падзолістымі супясчанымі або лёгкасугліністымі глебамі. Дрэвастоі III, радзей IV класа банітэту, да дубу дамешваюцца хвоя, бяроза павіслая. асіна. 2-і ярус з грабу або елкі (у зоне іх пашырэння) слабавыражаны, у больш сухіх месцах зусім адсутнічае. Рэдкі падлесак з рабіны, ляшчыны. ядлоўцу, зяноўцу рускага, жаўтазелю фарбавальнага. У наглебавым покрыве пераважае арляк, растуць майнік двухлісты, чарніцы, семачок еўрап., суніцы, грушанка круглалістая, плеўрозіум Шрэбера, зрэдку дыкранум.
    Дубровы вострыцавыя (3,2 %) трапляюцца ў паніжэннях з лішкавым веснавым і асеннім увільгатненнем, звычайна сярод кіслічных і сніткавых дуброў. Глебы дзярнова-падзолістыя, алювіяльныя глеявата-пясчаныя, слабаразвітыя, аглееныя. Дрэвастоі дубу адна-
    ярусныя з дамешкам вольхі чорнай, бярозы пушыстай, зрэдку елкі (банітэт II—III класаў). Падлесак рэдкі з крушыны, вербаў. Прыроднае аднаўленне пад полагам лесу слабае, падрост з дубу, вольхі чорнай. У наглебавым покрыве пераважае вострыца дзірваністая (шчучка), пашыраны лазаніца манетчатая, казялец паўзучы, шлёмнік, малінія блакітная, асокі пузыраватая, лясная, чорная і інш.
    Д у б р о в ы кіслічныя (33,6 %) прымеркаваны да роўных плато або невял. схілаў з багатымі свежымі дзярнова-падзолістымі супясчанымі або сугліністымі глебамі. Фітацэнатычная структура і яруснасць складаныя. Дрэвастоі часцей двух’ярусныя (банітэт 1. радзей II класа), да дубу дамешваюцца елка, шыракалістыя (клён, граб, ліпа, ясень, вязы шурпаты і гладкі) і драбналістыя (бяроза павіслая, асіна) пароды. У 2-м ярусе пераважаюць елка і граб. Падлесак добра развіты, складаецца з ляшчыны, рабіны, брызглін бародаўчатай і еўрап., маліны. Асн. фон наглебавага покрыва ўтварае кісліца, растуць дзярачка пахучая, дабраполь жоўты, кураслеп дуброўны, снітка, майнік двухлісты, падалешнік еўрап., медуніца няясная. грушанка круглалістая, асокі валасістая, дрыжнікападобная і пальчатая.
    Дубровы крапіўныя (1,5 %) трапляюцца на паніжаных, добра дрэніраваных участках, часта паблізу чорнаалешнікаў з багатымі перагнойна-глеевымі, перагнойна-карбанатнымі аглеенымі супясчанымі або сугліністымі сырымі глебамі. Дрэвастоі двух’ярусныя, высокапрадукцыйныя (банітэт I, радзей 11 класа), у дамешку шмат ясешо (характэрная асаблівасць дубровы крапіўнай), ёсць вольха чорная, елка, клён, ліпа, асіна, бярозы павіслая і пушыстая. У 2-м добра развітым ярусе елка, граб, вязы шурпаты і гладкі. Падлесак угварае самкнуты ярус з ляшчыны, рабіны, брызглін бародаўчатай і еўрап., крушыны ломкай, маліны, парэчак, чаромхі, кізілу крывава-чырвонага. У наглебавым покрыве пераважае крапіва двухдомная. снітка. бальзамін звычайны, падалешнік еўрап., дабраполь жоўты, купена лек., панікніца рачная, блюшчык плюшчападобны, мудранка чатырохлістая, асокі пальчатая і валасістая, двухпялёснік парыжскі.
    Дубровы папарацевыя (3 %) займаюць схілы і паніжаныя ўчасткі паблізу алешнікаў з дзярнова-падзоліста-глеевымі, перагнойна-глеевымі супясчанымі і сугліністымі сырымі глебамі. У дрэвастоях дубу (банітэт II, радзей III класа) значны дамешак вольхі чорнай. менш ясеню. клёну, ліпы, асіны, бяроз павіслай і пушыстай, 2-і ярус рэдкі, утвораны елкай, грабам. Падлесак развіты слаба, складаецца з крушыны ломкай, ляшчыны, чаромхі, рабіны, маліны і вербаў. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца дуб, ясень, граб, клён, елка, вольха чорная. У наглебавым покрыве пераважае папараць жаночая, пашыраны шчытоўнікі мужчынскі і ігольчасты, снітка, купена лек., бальзамін звычайны, мудранка чатырохлістая. вятроўнік вязалісты, асокі пальчатая і рассунутая.
    Д у б р о в ы п о й м а в ы я (6.9 %) трапляюцца ў поймах Зах. Дзвіны. Дняпра, Бярэзіны, Сажа. Прыпяці, Нёмана і іх прытокаў. Перыядычна затапляюцца. У залежнасці ад рэльефу і глеб поймы. працягласці затаплрння падзяляюцца на некалькі тыпаў. Прырэчышчавапоймавыя д у б р о в ы фарміруюцца ў павышанай, добра дрэніраванай пры-
    рэчышчавай ч. поймы на наносах пясчанага алювію. Дрэвастоі аднаярусныя монадамінантныя, зрэдку з невял. дамешкам вольхі чорнай, бярозы павіслай, асіны (банітэт III—IV класаў). Падлесак негусты. Дрэвастоі рэдка* аднаўляюцца прыродна. У наглебавым покрыве пашыраны злакі, лазаніца манетчатая, асака ранняя, чорнагаловік звычайны, мінушкі чаргаваналістыя, панікніца рачная, мятліцы белая і сабачая, вострыца дзірваністая, метлюжок лугавы. 3 л акава-поймавыя дубровы пашыраны на некалькі павышаных участках цэнтр. ч. поймы з дзярнова-падзолістымі, алювіяльнымі пясчанымі і супясчанымі, знізу аглеенымі глебамі, якія маюць праточнае ўвільгатненне. Дрэвастоі сярэднепрадукцыйныя (банітэт III класа) з нязначным дамешкам бярозы пушыстай, асіны, вольхі чорнай. Падлесак рэдкі з рабіны, крушыны ломкай, брызгліны бародаўчатай. У наглебавым покрыве шмат злакаў і асок, растуць лазаніца звычайная, дабраполь жоўты, дзярачка пахучая, лазаніца манетчатая, мята вадзяная. Альхова-поймавыя дубровы фарміруюцца на паніжаных роўных участках цэнтр. ч. пой.мы з алювіяльнымі дзярнова-падзоліста-глеевымі і тарфяніста-глеевы.мі пясчанымі і су' пясчанымі глебамі, з невял. застойным увільгатненнем. Дрэвастоі дубу (банітэт III класа) са значным дамешкам вольхі чорнай, менш ясеню, асіны, бярозы пу шыстай. Падлесак з рабіны, крушыны ломкай, парэчак чорных, кізілу крывава-чырвонага, брызгліны бародаўчатай, ажыны; развіты слаба. У наглебавым покрыве вятроўнік вязалісты, крапіва двухдомная, панікніца рачная, ландыш майскі. лазаніца звычайная, злакі. асокі. Ясянёва-поймавыя дубровы пашыраны на павышаных, ад-. носна роўяых, найб. аддаленых ад рэ-* чышча ракі ўчастках цэнтр. поймы. якія затапляюцца рэдка. Глебы алювіяльныя дзярнова-падзоліста-глеевыя супясчаныя і сугліністыя. Прадукцыйнасць насаджэнняў вышэй, чым у папярэдніх тыпаў (банітэт II—I класаў). У дрэвастоях дамешак ясешо. трапляюцца асіна, бярозы пушыстая і павіслая, вольха чорная, граб. Падлесак сярэдняй гушчыні з ляшчыны, кізілу крывава-чырвонага, рабіны, брызглін бародаўчатай і еўрап., крушыны ломкай. чаромхі, ажыны. У наглебавым покрыве ландыш майскі, майнік двухлісты, дабраполь жоўты, снітка, кісліца, крапіва двухдомная, дзярачка пахучая. бальзамін звычайны, блюшчык плюшчападобны, лазаніца звычайная, панікніца рачная, шчытоўнік ігольчасты. Шыракатраўна-поймавыя дубровы займаюць найб. аддаленыя ад рэчышча ракі роўныя ўчасткі, якія затапляюцца рэдка. Глебы алювіяльныя дзярнова-падзоліста-глеевыя супясчаныя і сугліністыя, вільготныя. Дрэвастоі (банітэт II, радзей I класа) з нязначным дамешкам грабу, бярозы павіслай, вольхі чорнай, клёну. У падлеску ляшчына. чаромха, крушына ломкая, брызгліна еўрап., кізіл крывава-чырвоны, вярба казіная, ажына. У наглебавым покрыве снітка, кісліца, ландыш майскі, дабраполь жоўты, пралеснік шматгадовы, дзярачка пахучая. крапіва двухдомная, падалешнік еўрапейскі. Поймавыя дубровы маюць важнае водаі глебаахоўнае значэнне: яны памяншаюць скорасць веснавой паводкі, засцерагаюць берагі рэк ад воднай эрозіі, спрыяюць адкладанню наносаў на поймавых тэрасах, рэгулююць водны рэжым рэк. Усе яны належаць да 1 групы лясоў (ахоўныя лясы з асобым рэжымам вядзення гаспадаркі).