• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Пяскі шэрыя, жаўтавата-шэрыя, дробпазярністыя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру, месцамі слаоагліністыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—6 м, ускрышы 0,3 м. Паклад падсцілаюць сярэднеі буйназярністыя пяскі. Пяскі як збядняльны кампанент прыдатныя ў вытв-сці цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. ДУБРОВЕНСКІ РАЁП, на ПдУ Віцебскай вобл. Пл. 1,3 тыс. км2. Горад Дуброўпа — цэнтр раёна; рабочы пасёлак Асінторф, 168 селыжіх нас. пунктаў, 10 сельсаветаў.
    Паверхня хваліста-платопадобная, раўнінная. ГІаўд. частка раёна ў межах спадзістахвалістага Смаленскага ўзвышша. На Пн плоская з забалочанымі ўчасткамі і асобнымі марэннымі ўзгоркамі Лучоская нізіна. 43 % тэр. раёпа на выш. болып за 200 м, 38 % на выш. 180—200 м. Найвышэйшы пункт 226,4 м (за 4 км на ПдУ ад в. Кляны), найб. нізкая адзнака 152 м (урэз Дняпра на 3).
    Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на Пн), сожскага, дняпроўскага, зрэдку бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30—70 да 100—133 м, ніжэй дэвонскія 450—480 м 1 верхнепратэразойскія 900—1000 м адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 1400— 1800 м. Пад ім на глыб. 1200—1600 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 31 радовішча торфу з агульнымі запасамі 10,6 млн. т (найб. Асінаўскае балота, Шчэрбгнскг Мох), 4 рад'овішчы глін і суглінкаў з запасамі 8,8 млн. м3 (Макараўскае, Асінторфскае. Валькоўшчынскае, Рэдзькаўскае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 2 мнл. м3 (Стражаўскае, Дубровенскае 1-е, Дняпроўскае). Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.
    К л і м а т . Паўн. частка раёна належыць да Аршангкага агракліматычнага раёна, паўд.— да ГорацкаКасцюковіцкага агракліматычнага раёна. Сярэдпяя т-ра студз. —8, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 618 мм за год. Вегет. перыяд 184 сут. (Іншыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. пра Аршанскую метэаралагічную і Горацкую аграметэаралагічную станцыі.) Гідраграфія. Рэкі належаць да Верхнедняпроўскага гідралагічнага раёна (падраёны А, Б). На тэр. раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Зах. Дзвіпой і Дняпром. Найб. рака Дпяпро з пры-
    токамі Мярэя, Расасенка, Дубровепка. На Пн выток р. Вярхіта (бас. Зах. Дзвіпы). Густата натуральнай рачной сеткі 0,45 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 8,2 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 30 км, магістральных і падвадных каналаў болып за 240 км, рэгуляцыйных каля 100 км. Азёр вельмі мала, найб. Казёшіае возера. Г л е б ы раёна належаць да Аршанска-Горацка-Мсціслаўскага аграглебавага раёна і Сенненска-Расонска-Гарадоцкага аграглебавага раёна (паўн. частка). Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 54,5, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 36,9, дзярповыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 3,3, поймавыя (алювіяльныя) 3, тарфянабалотныя 2,3; паводле мех. складу (У %): сугліністыя 85,9, супясчаныя 10,9, пясчапыя 0,9, тарфяныя 2,3. Плоскасная эрозія па 16.2 % пл. ворпых зямель, у т. л. па 13,9 % слабая; 0,9 % ворных зямель завалунена. Р а с л і н п ы і ж ы в ё л ь н ы с в е т. Прыродная расліппасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі і Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі (на Пн). Агульпая пл. лугоў 22,6 тыс. га. Сухадолы займаюць 46,8 %, нізінныя 42, заліўпыя 11,2 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзопы дубова-цемнахвойных лясоў, 17 % тэр. раёна. пераважпа па Пн. Сярэдняя пл. лясных масіваў да 30 км2, на Пд 5—8 км2,
    1.	Хваліста-ўвалістая лёсавая раўніна з лагчынамі, западзінамі. Глебы дзярнова-палевападзолістыя слабаэрадзі раваныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі яловых лясоў.
    2.	Платопадобная лёсавая раўніна з западзінамі, лагчынамі.
    Глебы лістыя
    дзярнова-палева-падзослабаэрадзіраваныя,
    дзярнова-падзолістыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі яловых, шыракалі-
    3.	Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з камамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолі-
    дзярновыя
    дзярнова-
    карбанатныя забалочаныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі, участкі бярозавых лясоў.
    4.	Хвалістая марэнная раўніна з прыдаліннымі зандрамі, западзінамі, ярамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя, дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі асінавых, шэраальховых, яловых лясоў.
    5.	Платопадобная марэнная
    раўніна з катлавінамі, запа-
    дзінамі. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя слабаэрадзіраваныя
    ныя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых лясоў.
    6. Плоская меліяраваная азёрна-балотная нізіна з марэннымі
    Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя выя, бярозавыя лясы.
    найб. Шчэрбінская лясная дача, значныя масівы Асінторфскі, Кірэеўскі гай, Беражаны, Пугаўцы, Валькоўшчына. Склад лясоў (у %): хваёвыя 51,8, яловыя 14,7, дубовыя 0,4, ясянёвыя 0,5, кляповыя 0,1, бярозавыя 15,9, асіпавыя 6,9, шэраальховыя 5,5, чорпаальховыя 4,3. 72 % лясоў — штучныя, пераважпа хваёвыя насаджэнні. 31 балота (належаць да Аршанска-Мсціслаўскага тарфянога раёна) агульнай пл. каля 8 тыс. га, з іх 5,4 тыс. га вярховыя, 2,5 тыс. га нізінныя, 87 га пераходныя. Найб. балотныя масівы: Асінаўскае, Шчэрбінскі Мох. 3 паляўпіча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, ліс чырвоны, воўк, япотападобны сабака, заяц-бяляк і заяц-русак, вавёрка, тхор, куніца.
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 62,7 % тэр. (44,5 % ворных зямель, 17,4 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 13 калгасаў (41,5 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 9 дзяржгасаў (36,2 тыс. га с.-г. угоддзяў). На канец 1981 асушана 15,1 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 38, найвышэйшы 46, найніжэйшы 29. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мяспая жывёлагадоўля; пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, паліўнай і харч. прам-сці. У раёне Аршанскі лясгас
    ЛАНДШАФТЫ ДУБРОВЕНСКАГА РАЁНА
    Азеры
    Ясінторф
    Нов.3ямля
    Рздзькі
    ЗасценІф
    'Расасна
    Бурая
    Ляды\
    Калінаўкс
    Мал. Савіна
    Дуброўна
    /скозы
    (^Барсукі
    \ал. Бахава
    Зарубы1
    Сіпішчаза
    Кляны
    Баева'
    Дабрынь
    Ляхаўка
    ОБель
    Валяўкі
    тарфяна-балот-
    Аўтар:
    Л.У.Логінава
    А і<е^ісВял.Дзяй,еАь^.
    У-А 11 Z t Цэнтры сельсаветау^ч'П?*^^_//
    
    і камавымі ўзгоркамі, азёрамі.
    супясчаныя. Ворныя землі, асіна-
    (Дубровенскае, Асінторфскае, Шухаўцоўскае лясніцтвы). Зоны адпачынку Лясная дача і Дняпроўка. 3 ахоўных птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца дзербнік, звычайная пустальга; з рыб — рыбец, вусач; з раслін — баранец звычашіы, пярэсна еўрапейская, пералеска высакародная, лінея паўночная. На 1.1.1982 у раёне 84 калект. і 12 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Вурак, Р. I. Лявгцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. ДУБРОВЫ, тое, што дубовыя лясы. ДУБРбК, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Абабіца. Пл. 0,15 км2. Даўж. 0,88 км, найб. шыр. 0,2 км. Катлавіна лагчыннага тьшу, падоўжанай формы, выцягнута з ПдУ на ПпЗ. Схілы выш. да 13 м, стромкія, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,05 км) слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Злучапа ручаямі з азёрамі Мядзведна і Абаб’е. ДУБРОЎКА, рака, левы прыток Усяжы (бас. Гайпы), у Лагойскім і Мінскім р-пах. Даўж. 13 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,1 %оВадазбор (42 км2) у межах цэптр. ч. Мінскага ўзв.. пад лесам 27 %.
    ДУБРОЎКА, радовішча мелу ў Івацэвіцкім р-не; тое, што Коланскае радовішча мелу.
    ДУБРОЎКА (Potenlilla), род шмат-, радзей адна-, двухгадовых травяністых раслін, паўкустоў і паўкусцікаў сям. ружавых. Вядома больш за 300 відаў, пашыраных пераважпа ў Паўн. паўшар’і. У СССР 216 відаў, з іх на Беларусі 20 дзікарослых і 3 інтрадукаваныя. Лек. (вяжучы, бактэрыцыдны, кроваспыняльны, процізапаленчы і ранагаючы сродак), дубілыіыя, фарбавальпыя і дэкар. расліны. Добрыя меданосы.
    Расліны карэнішчавыя, болып-менш апушаныя. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце пальчатаабо перыстаскладанае, з 3—7 лісцікаў ці перыстараздзельнае. Кветкі рознага колеру, з 5, радзей 4 пялёсткамі, са шматлікімі тычынкамі і песцікамі, адзіночныя або ў шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак.
    У БССР найб. вядомы Д. прамастойная, або калган, Д. гусіная, або гусіная лапка, а таксама яшчэ 3 мнагалетнікі. Д. серабрыстая (Р. argentea, нар. назвы жабнік, сярэбнік, гартаппая трава) расце на сухіх лугах, схілах, у зарасніках хмызпяку, уздоўж дарог. на палях. Цвіце ў маі — верасні. Расліна выш. 15— 20 см, з прамастойнымі галінастымі сцябламі. Лісце пальчата-пяціраздзельпае, зверху цёмна-зялёнае, знізу белалямцавае; краі лісцікаў загнуты ўніз, надрэзана-пальчатыя. Кветкі дробныя, светла-жоўтыя, у суквеццях. 3 лек. мэтай выкарыстоў-
    ваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у чэрв.— жніўні). Д. нарвежская (Р. norwegica) расце на сырых лугах, асушаных тарфяніках, уздоўж канаў, па берагах рэк і як пустазелле. Цвіце ў чэрв.— верасні. Расліна выш. 20—50 см, з прамастойным, вілавата разгалінаваным белалямцавым сцяблом. Усё лісце — трайчастае або прыкаранёвае і ніжняе сцябловае — пальчата-пяціраздзелыіае. Кветкі жаўтаватыя, у суквеццях. Вельмі зменлівы від, мае шэраг форм. Д. п а ў з у ч а я (Р. reptans) расце на сырых лугах, вільготных месцах па берагах рэк і азёр, уздоўж дарог, у кюветах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна з дравяністым чорна-бурым карэнішчам і тонкімі паўзучымі ўкараняльнымі сцябламі даўж. 30—60 см. Лісце чаранковае, пяціпальчатае, з гародчата-пілаватымі лісцікамі. Кветкі адзіночныя, параўнальна буйныя, жоўтыя, 5-пялёсткавыя. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца карэнішчы (збіраюць вясной і восенню), сцяблы, лісце, кветкі (у чэрв.— ліпені). Зрэд-
    Дуброўка: 1— цьмяная; 2— паўзучая (а — галінка з лісцем і кветкамі, б — плод, e— плодзік); 3—серабрыстая.
    ку трапляюцца Д. белая (Р. alba), Д. Гейдэнрэйха (Р. heidenreichii), Д. Гольдбаха (Р. goldbachii), Д. нізкая (Р. supina), Д. пірамідкакветная (Р. thyrsiflora), Д. прамая (Р. recta), Д. цьмяная (Р. neptaphylla), Д. пясчаная (Р. arenaria), Д. скальная (Р. rupestris), Д. сярэдняя (Р. inter­media), Д. сіваватая (Р. canescens), Д. ўзгоркавая (Р. collina), Д. небліскучая (Р. impolita), Д. цёмная (Р. obscura), Д. ўсходняя (Р. orientalis).