Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ДУШЛАВІЦКІ ПАРК. у в. Дунілавічы Пастаўскага р-на, Закладзепы ў 1-й пал. 19 ст. на хутары Крыкалы (адсюль другая назва Крыкалаўскі парк). Пл. болып за 20 га. Пейзажны парк. Сфарміраваны на высокіх пагорках і ў даліне з вадасцёкам.
Дупель.
У Дунілавіцкім парку.
Рэльеф вызначыў асаблівасць кампазіцыі. Кальцавы прагулачны маршрут агібаў пагоркі і заканчваўся ў даліне, якая паступова звужалася і завяршалася партэрам і невял. вадаёмам. Драўляны плецены «ведзьмін» мост праходзіў над глыбокім прагінам і вёў да самай высокай ч. парку. Уздоўж р. Заражанка размяшчаўся т. зв. стары парк. Асновай яго кампазіцыі была водная сістэма з востравам (збераглася часткова). Растуць мясц. пароды дрэў, пераважаюць вяз горны і ляшчыпа. Па перыферыі і ў цэптры парку велічна падымаюцца дрэвы (выш. 28—32 м) найб. дэкаратыўнай на Беларусі таполі белай еўрапейскай. Парк ператварыўся ў лясны масіў з мноствам раннеквітучых травяністых раслін, у даліне зараснікі рабінніку. А. Т. Федарук.
ДУПЕЛЬ (Capella media), птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобпых. Пашыраны ў Еўропе і Паўн. Азіі; у СССР — ад зах. грапіцы да Енісея і Пд тундры да зоны лесастэпу. На Беларусі пералётпы від, колькасць якога памяпшаецца. Пашыраны нераўнамерна. Трымаецца на ўскраінах прыазёрных, лясных тарфяных (Пн БССР) і дзікіх травяных (цэнтр. раёны) балот, пад восень трапляецца на сырых лугах каля рэк, на выганах. Корміцца Д. глебавымі беспазваночнымі, насякомымі і іх лічынкамі, увесну і ўвосень карэньчыкамі балотных раслін. Восенню вельмі тлусты. Аб’ект спарт. паляванпя, паляўнічае значэнне невялікае. Нар. пазва дубельт.
Даўж. цела каля 24 см, маса 130— 230 г. Апярэнне стракатае, рыжаватабурае. Адрозніваецца ад бакаса буравата-чорнай папярочнай рабізной і карацейшай дзюбай (да 7,4 см). Прылятае ў красавіку. Такаванне вял. групамі ўначы на лугах і балотах. Песня Д. нагадвае гукі, якія ўтвараюцца пры хуткім перабіранні пальцамі зубоў грэбеня. Гнёзды робіць на купінах, высцілае дно і бакі травой. Нясе 4 зеленаватыя з бурымі плямамі яйцы ў маі. Наседжванне 22—24 сут. Птушаняты вывадкавыя, пачынаюць лётаць з канца чэрвеня, Адлятае Д. у жн.— верасні. Зімуе ў Паўд.Усх. і Паўд. Афрыцы. A. А. Парэйка. ДУПЛО, пустата ў ствале дрэва. што ўтварылася па месцы выгпіўшай драўніны. Найчасцей бывае ў асінах, дубах, вольхах, таполях, ліпах, бярозах і рэдка ў хвоях, елках. На Беларусі ў Д. жывуць пастаяяна або часова, пазапашваюць корм, хаваюцца ад непагадзі і ворагаў млекакормячыя (яіют-паласкун, куніца лясная, вавёрка звычайная, мыш жаўтагорлая, соні, дэндрафільпыя віды лятучых мышэй), птушкі (гогаль, многія віды соў, дзятлавыя,
стрыж чорны, сіваваронка, удод, галка, шпак, попаўзень, дамавы і палявы вераб'і і інш,), насякомыя (пчолы, шэршпі, восы). Часта ад наяўнасці дуплаватых дрэў залежыць пашырэнне розных карыспых жывёл (напр., птушак дуплагняздоўнікаў). Колькасць Д. спрыяо ўзнаўленшо жывёл, павялічвае іх карысную прафілакт. ролю ў лясах, парках, гаях і садах, падтрымлівае стабілыіасць экалагічных сістэм у цэлым. Развешванне дуплянак кампенсуе недахоп Д. у адносна маладых лясных насаджэннях.
М. С. Долбгк. ДУПЛЯНКА, г л а д ы ш, м л е ч я і к звычайпы (Lactarius trivialis), шапкавы базідыяльны грыб з роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўраіі. ч., Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Д. Усходзе, на Беларусі — усюды. Расце адзіночна і невял. групамі ў вільготных хвойных лясах, па ўскрайках балот сярод імху. Пладапосіць у жн,— верасні. Ядомая. Спажываецца солепая.
Шапка дыям. 5—15 см, спачатку пукатая, потым плоскаўціснутая, з апушчаным краем, гладкая, слізкая, бліскучая, брудна-шараватая, з вохрыста-ружаватым або фіялетавым адценнем, з ледзь прыкметнымі ці цёмнымі плямамі. Мякаць белаватая. пад скуркай з фіялетава-шэрым адценнем, потым бураватая. Млечны сок едкі са слабым пахам садавіны, на паветры робіцца зеленавата-жоўтым. Пласцінкі прырослыя або слабазыходныя, жаўтаватыя, потым ружавата-крэмавыя з іржавымі плямамі. Ножка цыліндрычная, пустая ўсярэдзіне, слізкая, гладкая, шараватажаўтаватая. Споры амаль шарападобныя, шыпаватыя. Споравы парашок жаўтаваты.
ДУПЛЯНКА, штучнае жыллё для жывёл з кавалкаў дрэў, у якіх выгніла або выдалена цэнтр. ч. ствала. Памеры ўнутр. поласці Д. і ўваходнаіі адтуліны (лятка) адпавядаюць прыроднаму жыллю, таўшчыня сценак 2,5—5 см. Д. робяць для прываблівання: лятучых мышэй (ляток ўнізе, выш. Д. 100 см, дыям. унутр. поласці 11 і лятка 4 см) птушак (ляток уверсе) — гогаля (адпаведна памеры 75, 27 і 10), шпакоў (33, 12 і 4), вялікай сініцы (25, 12 і 3), сініцы чубатай (16, 8 і 3), гарыхвосткі звычайнай (15, 12 і 4), мухалоўкі-стракаткі (22 см, 11 і 3 см).
ДУПЛЯНКА ШЭРАЯ, грыб сям. сыраежкавых; тое, што шаруха.
ДУРНАП’ЯН (Datura), род пераважна адпагадовых травяністых раслін (у культуры трапляюцца дрэвы і кусты) сям. паслёнавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных пераваж-
Дупло вялікага стракатага дзятла (у разрэзе).
Дурнап’ян смярдзючы: 1— галінка з лісцем, кветкай і плодам; 2— раскрыты плод; з— семя.
Дуплянка.
Дуплянка для птушак.
на ў субтрапічнай і трапічпай зонах, асабліва ў Цэнтр. Амерыцы, нямногія трапляюцца ва ўмеранаіі зопе. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі 2. Лек. і дэкар. расліны.
Д. с м я р д з ю ч ы, або звычайны (D. stramonium, нар. назвы дурац, шалей, чортаў агурочнік, растроп), трапляецца часцей на Палессі. Расце паблізу жылля, на засмечаных месцах, агародах, ускрайках палёў. Цвіце ў чэрв.— верасні. Светла-зялёная расліна выш. 20— 100 см, з непрыемным дурманлівым пахам (адсюль назва). Сцябло простае або ў верхняй ч. вілавата-галінастае, голае, пустое ўсярэдзіне. Лісце вялікае, чаранковае, яйцападобнае, па краі няроўнавыемчата-зубчаетае, з завостранай верхавінкай. Кветкі белыя, на прамых кветаносах, па адной у развілках сцябла; вяночак лейкападобны, з доўгай вузкай трубкай і шырокім адгінам. Плод — яйцападобная 4-гнёздазая каробачка даўж. 3—5 см і шыр. 2—3 см, з шыпамі. Насенне ныркападобнае, чорнае. Антыспазматычны і заспакаяльны сродак. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць лісце (збіраюць у чэрв.— жн.), якое ўваходзіць у састаў прэпарата астматол. 3 насення атрымліваюць атрапін. Ядавіты (мае алкалоіды гіясцыямін, скапаламін). Д. фіялетавы (D. tatu1а) — заносны амер. від. Зрэдку трапляецца на чыг. насыпах Мінска. Сцябло і жылкі лісця цёмна-фіялетавыя. Лісце глыбока разрэзана на буйныя зубцы, нярэдка двойчызубчастае або лопасцевае. Кветкі сіняватаці пурпурова-фіялетавыя. Каробачка раўнамерна ўсаджана аднолькавымі шыпамі. Як дэкар. іншы раз разводзяць у садах. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.
М. Г. Кудрашова. ДУРШЦЫ, расліпа сям. верасовых; тое, што буякі.
ДУРШЧНІК (Xanthium), род адпагадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядомы 25 відаў, пашыраных пераважпа ў Паўп. і Цэнтр. Амерьіцы; пшат відаў як пустазелле занесена ў Еўропу, М. і Усх. Азію. У СССР 12 відаў, з іх на Беларусі 4. Лек., алейныя, меданосныя і фарбавальныя расліпы; ядавітыя.
Д. валлякападобны, або звычайны (X. strumarium), расце на засмечаных месцах, уздоўж дарог, каля платоў, утварае вял. зараснікі. Цвіце ў чэрв.— верасні. Аднадомная шараватазялёная расліна выш. 30—120 см. Сцябло шурпата-валасістае, бураватае. Лісце чаранковае, 3—5-лопасцевае, з няроўнымі буйнымі зубцамі і сэрцападобнай асновай. Кветкавыя кошыкі зеленаватыя, у коласападобных пазушных суквеццях; тычынкавыя — 5-кветныя, са свабоднымі сінявата-шэрымі пыльнікамі, размешчаны ў верхняй ч. суквецця; песцікавыя — 2-кветныя, з двухрадковай абгорткай. якая каля пладоў укрыта калючкамі або шыпамі. Плод — учэпістая авальная сямянка. У наеенні да 40 % тлустага алею, у лісці шмат ёду. Расліна выкарыстоўваецца пры лячэнні валляку, мае антысептычныя, фунгіцыдныя, процізапаленчыя, абязбольваючыя, патагонныя, жарапаніжальныя ўласцівасці. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць лісце і сцяблы (збіраюць у ліп.— жн.), плады (у вер.— кастр.), карані (позняй восенню). Д. ігольчасты (X. spinosum) трапляецца толькі на Пд рэспублікі. Расце на засмечаных месцах, уздоўж дарог, на выганах. Цвіце ў ліп.— верасні. Расліна вельмі калючая, выш. 20—60 см. Сцябло
ад асновы моцнагалінастае. тонкарабрыстае, кароткаваласістае. Каля асновы лісця на сцябле прамыя двухабо трохраздзельныя голыя жоўтыя калючкі. Лісце дробнае, верхавінкавае суцэльнае, астатняе зубчастае, выемчата-зубчастае або 3-лопасцевае, зверху зялёнае з рэдкім апушэпнем, знізу белалямцавае. Тычынкавыя кошыкі жаўтаватыя, у шарападобных суквеццях; песцікавыя — адзіночныя, абгорткі іх пры пладах жаўтавата-бурыя, укрытыя шыпамі і валаскамі. У расліне шмат ёду. 3 лек. мэтай (пры страўнікава-кішачных захворваннях, гемароі, рэўматызме, венерычных хваробах) выкарыстоўваюць лісце і сцяблы (збіраюць у ліп.— жн.), плады (у жн.— верасні). Зрэдку ў паўд. р-нах БССР трапляюцца заносныя віды: Д. берагавы (X. rupicola — сярэднеі паўн,амерыканскі) і Д. каліфарніііскі (X. californicum— паўн.-амерыканскі). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекавыя расяіны. I. М. Ляховгч.
ДУРНБІ СЯВЁЦ, птушка сям. сяўцоў; тое, што хрустан.
ДУТЫІПЫ. валлякаватыя г ал у б ы, парода свойскіх галубоў, здольных раздуваць валлё і няспынна буркаваць. Пашыраны ў Еўропе (радзіма іх — Галапдыя і Бельгія). У БССР гадуюць як дэкаратыўных.
Цела прапарцыянальнае, стройнае. Апярэнне белае, чорнае, шызае. Бываюць Д. даўганогія (старагаландскія. англійскія, франдузскія. нямецкія, сарочыны), каратканогія (старанямецкія, нарвежскія, цюрынгскія), даўганогія карлікавыя (англійскія карлікавыя, брунскія, пражскія), каратканогія карлікавыя (шарападобны амстэрдамскі) з аперанымі або неаперанымі нагамі (касматаі галаногія). Стойка вертыкальная; крылы доўгія, вузкія, дзюба сярэдніх памераў, хвост доўгі. Валлё раздуваюць пераважна самкі. Малапладавітыя. Гадуюць у вальерах асобна ад інш. галубоў. Іл. гл. на ўкл. да арт. Галубы. ДУХАТА, вільготная гарачыня, комплексная біяклімат. характарыстыка, якая адлюстроўвае ўплыў на чалавека абс. вільгацезмяшчальнасці, адноснай вільготпасці, т-ры паветра і колькасці кіслароду. За ніжнюю мяжу Д. прымаецца т-ра паветра 20 °C, пругкасць вадзяной пары 18,8 мб і адпосная вільготнасць 80 %.