• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    У 1960-я гады Цэнтр. бат. садам АН БССР як дэкар. расліны інтрадукаваны 3 віды (радзіма іх — Цэнтр. Азія). Д. цёмна-крывава-чырвоная (Р. atrosanquinea) выш. да 60 см, з буйнымі цёмна-пурпуровымі кветкамі ў мяцёлчатых суквеццях. Цвіце ў чэрв,— верасні. Есць садовыя формы з махрыстымі і амаль чорнымі кветкамі. Д. пурпуровая (Р. purpurea) выш. да 70 см, з цёмна-пурпуровымі махрыстымі кветкамі. Цвіце з чэрв. каля 50 дзён. Д. н е п а л ь с к а я (Р. nepalensis) выш. 20—50 см, з ружовымі або кармінавачырвонымі кветкамі ў суквеццях. Цвіце ў ліп.— верасні. Mae гібрыдныя сарты Міс Вільмот (кветкі вішнёва-чырвоныя з больш цёмным вочкам) і Раксана (кветкі аранжава-ружовыя з чырвоным вочкам). Гэтыя віды — святлалюбныя і зімаўстойлівыя расліны. Лепш растуць на адкрытых участках з рыхлай урадлівай правапнаванай глебай. Размнажаюцца насеннем. атожылкамі і дзяленнем старых кустоў. Выкарыстоўваюцца ў альпійскіх горках, пасадках групамі паблізу дарожак, на рабатках і на зразанне для маленькіх букетаў. 3 мясц. відаў у Цэнтр. бат. садзе АН БССР таксама вырошчваюць Д. белую, Д. скальную і Д. прамую. Дз. I. Траццякоў. ДУБРОЎНІК (Teucrium), род пімат-, зрэдку аднагадовых травяністых раслін і паўкустоў сям. ясноткавых. Вядома болып за 100 відаў, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных абласцях зямнога шара, асабліва ў Міжземпамор’і. У СССР 22 віды, з іх па Беларусі 1 дзікарослы i 1 інтрадукаваны віды. Эфіраалейныя, танідагюсныя і дэкар. расліны.
    Лісце кароткачаранковае суцэльнае або перыста-расчлянёнае. Кветкі ў несапраўдных кальчаках, сабраных у гронка-, коласападобныя ці галоўчатыя суквецці ў пазухах верхняга лісця; чашачка трубчастая або званочкавая, з 10 жылкамі і 5 амаль роўнымі зубцамі; вяночак аднагубы, сярэдняя лопасць губы буйная, акруглая, бакавыя — падоўжаныя; тычынкі (іх 4) выступаюць з трубкі вяночка. Плод — чатырохарэшак, арэшкі акруглыя або адваротнаяйцападобныя. гладкія ці маршчакаватыя.
    Д. ч а с н о ч н ы (Т. scordium) — еўрасібірска-аралакаспійскі від з паўн. мяжой суцэльнага пашырэння па тэр. БССР. Трапляецца пераважна ў далінах Прыпяці, Дняпра, Сажа, радзей Нёмана і Зах. Дзвіны. Расце ў прыбярэжных хмызняках, утварае зараснікі. Цвіце ў ліп.— жніўні. Мнагалетнік выпі. 10—25 см. Сцяблы прыўзнятыя, мяккаваласістыя, часта, як і лісце, з фіялетавым
    адцеппем. Лісцо падоўжана-эліпсоіднае, сядзячае. Кветкі светла-кармінава-чырвоныя, зрэдку белыя, на кароткіх кветаножках у вузкім гропкападобным суквецці; чашачка званочкавая, касмата-валасістая, фіялетавая. Арэшкі акруглыя, маршчакаватыя. Уся расліпа з рэзкім часночпым пахам, пры паядапні яе каровамі малако лабывае непрыемны пах і смак. Д. у с х о д п i (Т. orientale, радзіма — Каўказ, М. Азія, Іран) інтрадукавапы ў 1979 Цэнтр. бат, садам АН БССР як дэкар. расліна. Мнагалетнік выш. 10—50 см з 4-гранным валасістым сцяблом і глыбака-3-перыстарассечаным сіваватым лісцем. Кветкі сіпія, у галінастым рыхлым гронкападобным суквецці. Арэшкі адваротнаяйцападобныя, гладкія, усаджаныя дробнымі празрыстымі залозкамі. Цвіце ў ліп.— жніўні. Размпажаецца пасеннем (высяваюць на зіму). Прыдатны для альпійскіх горак, скалыіых садзікаў, бардзюраў.
    М. Г. Кудрашова, Г. В. Пашына. ДУБРОЎСКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, у Салігорскім і Любанскім р-нах, у вадазборы р. Случ. Пл. 1,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 46 %, попельнасць 12,5 %. Запасы торфу на 1.1.1978 2 млн. т. Балота асушана, у т. л. дрэпажом 1060 га, асушаныя землі пад ворывам і сенажаццю.
    ДУБРОЎСКАЕ БАЛОТА, пізіпнага тыпу, на ПдЗ Светлагорскага р-на, у вадазборы р. Іпа. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Сярэдпяя глыб. торфу 2,1 м. Запасы торфу на 1.1.1978 3,9 млн. т. Балота асушана, у т. л. 0,7 тыс. га адкрытай сеткай, асушаныя землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць.
    ДУБРОЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Дуброва ў Лельчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Лельчыцкім р-не, на 3 Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1971 у падсалявых дэвонскіх адкладах. Уяўляе сабою найб. высокую частку вял. монакліналі, абмежаванай на Пн малаамплітудным разрывам (100— 150 м). Вуглы падзенпя парод 5—7°. Структурныя планы міжсалявых адкладаў ідэнтычныя, разрыўныя парушэнні трацяць амплітуду ў міжсалявых адкладах. Па паверхні верхнесаляносных ялецка-лебядзянскіх адкладаў выдзяляецца слаба выражаная антыкліналь. Фармірава-
    Дуброўнік часночны: 1— агульпы выгляд расліны; 2— кветка.
    Геалагічны разрэз Дуброўскага радовішча нафты: 1— стратыграфічна згодныя і нязгодныя межы паміж комплексамі адкладаў; 2— крышталічны фуініамент; 3— свідравіны; 4— паклады нафты. Адклады рознага ўзросту: P+MZ+KZ — пермскія, мезазойскія і кайназойскія; th— верхнедэвонскія [D3dn — данкаўскі гарызонт (надсалявая тоўшча),В31Ь — лебядзянскі (верхняя саляносная тоўшча), D3zd—el — задонска-ялецкі (міжсалявая тоўшча), D3lv •—лівенскі (ніжняя саляносная тоўшча), D3p — ev — пашыйскі. кынаўскі, саргаеўскі, сямілуцкі, бурэгскі, варонежскі, яўланаўекі (падсалявая карбанатная тоўшча)]; D2 — сярэднедэвонскія (дэвонская падсалявая тэрыгенная падтоўшча); PR — верхнепратэразойскія; AR + PR — архейскія, ніжне1 сярэднепратэразойскія пароды крышталічнага фундамента.
    лася Д. п. ў лівенска-ялецкі час позпяга дэвону.
    ДУБРОЎСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ (ад на.звы в. Дуброва ў Рэчыцкім р-не), за 25 км на ПнЗ ад г. Рэчыца. Адкрыта ў 1979, у выпрабавальнай эксплуатацыі з 1980. Пл. 6 км2. Размешчана на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах ДуброўскаСалтаноўскай зоны падпяццяў, за 10 км на ПпУ ад Асташкавіцкага радовішча. Разам з Асташкавіцкім, Вішанскім, Давыдаўскім, Мармавіцкім, Сасноўскім, Рэчыцкім, Цішкаўскім і інш. радовішчамі ўваходзіць у Рэчыцка-Вішанскую зону нафтагазапакаплення.
    Радовішча шматпластавое; выяўлены 2 нафтаносныя гарызонты ў задонскіх (міжсалявых) і сямілуцкіх (падсалявых) адкладах верхняга дэвону. Паклад нафты ў міжсалявых адкладах масіўны, скляпеністы, прымеркаваны да арганагеннай пабудовы задонскага ўзросту. Пароды-калектары — трэпічынавата-кавернозна-порыстыя даламіты і вапнякі. Глыб. залягання прадукц. парод 2900— 3050 м. Паклад сямілуцкага гарызонта прымеркаваны да галаўной ч. тэктанічнага блока ў падсалявых адкладах, абмежаванага з У, 3 і Пд тэктанічнымі парушэннямі тыпу скідаў амплітудай 150—300 м; пластавы тэктанічна экранаваны. Пласты ў межах блока монаклінальна апускаюцца на Пн пад вуглом 7°. Глыб. залягання паклада 3750— 3900 м. Калектар з трэшчынавата-каверпозна-порыстых даламітаў і вапнякоў. Нафта маласярністая, маласмалістая, высокапарафінавая. Шчыльн. ад 820 кг/м3 (сямілуцкі гарызонт) да 840 кг/м3 (задонскі гарызонт). Т-ра застывання 10—12 °C у сямілуцкім гарызонце, 10—15 °C у задонскім гарызонце; выхад светлых фракцый да 300 °C адпаведна 52—55 % і 37—42 %.
    П. М. Зазуля. ДУБРОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 6 км на Пд ад г. Гродна. Паклад (5 лінз няправільпай формы) пясчапа-жвіровага матэрыялу з праслоямі розназярністага пяску звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення.
    Разведаныя запасы 1,25 млн. м3. Пясчана-жвіровая парода шэрая, жаўтавата-шэрая, месцамі глініетая, з праслоямі розназярністага пяску; жвіру буйней за 5 мм у ёй 18,1—60,1 %. Пяскі-адсевы пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—16,8 м, ускрышы (тонкія пяскі) 0,2—5,9 м. Падсцілаюць паклад пяскі і супескі. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, сілікатных і сценавых блокаў, для муровачных 1 тынкавальных раствораў. Радовішча распрацоўваецца Гродзенскім камбінатам буд. матэрыялаў.
    ДУБ-ТРАЙШК, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Свіцязянскім лясніцтве Навагрудскага р-па. Дуб звычайны, мае ствол, на выш. 1,2 м разгалінаваны ў 3 дрэвы. Узрост каля 300 гадоў, выш. 22 м, дыям. 1,3 м.
    ДУБЫ-ВОЛАТЫ, д у б ы в е л і к ан ы, выдатныя памерамі векавыя экземпляры дубу звычайнага (Quer
    cus robur). Шырока вядомы, напр., Сцялмужскі дуб у Літ. ССР, Грунвальдскі ў Калінінградскай вобл., Запарожскі каля Запарожжа і іпш. На Беларусі больш за 40 Д.-в. узяты пад ахову і абвешчапы помнікамі прыроды рэсп. значэппя. Асобныя шматвяковыя дубы трапляюцца па ўсёй тэр., асабліва мяога іх на Палессі. Сярод Д.-в. 22 дрэвы выш. да 30 м, 13 —да 35 м, 11— да 40 м, 3 — болып за 40 м. Вядомы сваімі памерамі т. зв. цар-дуб (выш. 46 м, дыям. 2,14 м, узрост каля 800 гадоў) у Маларыцкім, дуб-велікап (выш. 28 м, дыям. 2 м, узрост каля 500 гадоў) у Жабінкаўскім, Сувораўскі дуб у Кобрынскім, Д.-в. ў Докшыцкім р-пах і мпогія іпш. Маюць навук., гіст., культурна-пазнавальнае і эстэт. значэнне. Беларусь славіцца таксама дубровамі, у селекцыйны фопд рэспублікі залічапы 329 т. зв. плюсавых дрэў дубу звычайнага, якія вызпачаюцца каштоўпымі генотычнымі якасцямі. Д.-в. з’яўляюцца найлепшымі матачпіКамІ.	В. Р. Анціпаў.
    ДУБЯЕЦКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, Д уб е й ш ч ы н а, лясны масіў у Каецюковіцкім р-пе за 3 км ад в. Дубяец, на тэр. Касцюковіцкага лясгаса. Пл. 1,67 тыс. га. Рэльеф раўнінны, па Пд забалочаны. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя. Лясы бярозавыя (27,4 %), асінавыя (26,7 %), хваёвыя (19,1 %), яловыя (15,1 %), дубовыя (7,9 %), чорнаальховыя (0,8 %), ясянёвыя (0,8 %) ■ Бязлесная пл. 2,2 %. Сярод бярэзпікаў і асіпнікаў пераважаюць сніткавыя і арляковыя тыпы, хвойнікі найб. імшыстыя і арляковыя, ельнікі — імшыстыя і кіслічныя, дубровы — арляковыя, чорнаалешпікі і ясеннікі — сніткавыя. Лясы 2-й групьт, маюць абмежаванае эксплуатац. значэнне.	В. С. Затрымайлаў.
    ДУБЯНЁЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 0,3 км на ПдЗ ад в. Дубяні Барысаўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступапня сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 671 тыс. м3.
    Пяскі жаўтавата-шэрыя, шэрыя палевашпатава-кварцавыя, розназярністыя (пераважна сярэднеі дробназярністыя), з праслоямі пясчана-жвіровага матэрыялу (0,6—23,6 %); гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 0,5—4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,4—5,6 м, ускрышы 0,2—0,3 м. Пяскі прыдатныя на выраб бетону, у дарожным буд-ве, у шыхце з глінамі — на выраб цэглы, Радовішча не распрацоўваецца.
    М. Ф. Янюк.
    ДУГЛАСІЯ, ілжэтсуга, п с е ўдатсуга (Pseudotsuga), род вечназялёных хвойных дрэў сям. хваёвых. Назвапы па імені шатландскага батаніка Д. Дугласа. У родзе