• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    ДРАПЁЖНЫЯ ЖЫВЁЛЫ, 1) пазваночныя і беспазваночныя жывёлы, якія кормяцца жывёламі пераважна блізкай або аднолькавай сістэм. групы. Пашыраны ва ўсім свеце. Да Д. ж. належаць драпежныя звяры, драпежныя рыбы, птушкі атр. сокалападобных, паганкападобных, гагарападобных, совападобных, паўзуны, земнаводныя, ракападобныя, павукі, некат. кляшчы, насякомыя. Водзяцца Д. ж. ў лясах, каля вады, жылля, у вадаёмах. Кормяцца птушкамі, млекакормячымі, паўзунамі, земнаводнымі, рыбай, насякомымі, іх яйцамі ці лічынкамі, мярцвячынай. Рэдка корм мяшаны. Належаць да кансументаў. Многія дзікія Д. ж.— аб’ект спец. аховы, промыслу, шкоднікі паляўнічай і сельскай гаспадаркі; нека-
    торыя — аб’ект гадоўлі ў зверасаўгасах БССР. У Чырвоную кнігу Беларускай ССР з Д. ж. занесены барсук, мядзеедзь буры, кот лясны сярэднееўрапейскі, арлан-белахвост, арол-карлік, беркут, падворлік еялікі, дзербнік, змеяед, сапсан, скапа, мышалоў сгэпавы, каршун чырвоны, шулячок, пугач, чарапаха балотная, мядзянка, рапуха чаротная, сом. 2) Жывёлы, якія кормяцца ўсякімі жывёламі. Гл. таксама Драпежніцтва. Іл. гл. на ўклейцы, а таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы і Земнаводныя.
    Літ.: Корытнн С. А. Поведенне н обонянне хшцных зверей.— М., 1979; Жнзнь жнвотных. Т. 1—6,—М., 1968—71.
    М. А. Кулгкава. ДРАПЁЖНЫЯ ЗВЯРЬ'І (Carnivora), атрад млекакормячых. Пашыраны ва ўсім свеце, акрамя Антарктыды. У сусв. фауне каля 240 відаў з 7 сям., у СССР 43 віды (уключаючы акліматызаваных) з 6 сямействаў. На Беларусі 15 відаў з 5 сямействаў — кашэчых, куніцавых, мядзведзевых, сабачых, янотавых
    Пасткі драпежных грыбоў: 1—трохмерная сетка з нематодай; 2, 4— галоўкі;
    3— бакавыя вырасты гіфаў; 5—• механічнае кольца; 6— кольцы, якія сціскаюць ахвяру.
    (акліматызаваныя). Водзяцца ў лясах, каля вады, жылля. Большасць — аб’ект промыслу, на некат. віды паляванне забаронена. У Чырвоную кнігу Беларускай ССР занесены барсук, мядзведзь буры, кот лясны сярэднееўрапейскі.
    Даўж. цела ад 19 см (ласка) да 3 м (белы мядзведзь), маса адпаведна ад 100 г да 1000 кг. Зубы падзяляюцца на разцы, вял. конусападобныя выгнутыя іклы і карэнныя. На канечнасцях па 4—5 пальцаў, кіпцюры добра развітыя, у некат. уцяжныя. У большасці добра развіта валасяное покрыва. Жывуць у норах (барсук), у логавах (воўк), лазяць па дрэвах (рысь, кунгца лясная); ёсць паўводныя жывёлы (выдра). Пераважна драпежнікі, радзей усяедныя, вельмі рэдка насякомаедныя. Ёсць шкоднікі паляўнічай і сельскай гаспадаркі (воўк). Норка амерыканская, ліс серабрыста-чорны, пясец — аб’ект гадоўлі ў зверасаўгасах БССР. У мінулым вадзіліся на Беларусі расамаха, собаль. Іл. гл. на ўкл. да арт. Драпежныя жывёлы і Ахоўныя жывёлы.
    ДРАПЁЖНЫЯ РБІБЫ. У іхтыяфауне БССР з Д. р. найб. вядолы акунь, жэрах, сом (занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР), судак, шчупак. Іл. гл. на ўкл. да арт. Драпежныя жывёлы.
    ДРАСЁН (Polygonum), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. драсёнавых. Вядома каля 300 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 160 відаў, з іх на Беларусі 12 дзікарослых і 6 інтрадукаваных відаў. Лек., дубільныя, вострапрыпраўныя, фарбавалыіыя, кармавыя і дэкар. расліны. Добрыя меданосы.
    Водныя і оухапутныя расліны, з прамастойнымі, распасцёртымі або павойнымі сцябламі. Лісце суцэльнае, часта шурпатае, каля асновы чаранка з раструбам. Кветкі двухполыя, рознага колеру, з 4—8 тычынкамі, у пазушпых пучках, адзіночныя ці ў гронкападобных суквеццях. Плод — арэшак.
    У БССР найб. вядомы з мнагалетнікаў — Д. перцавы, або вадзяны перац, Д. земнаводны, ці вадзяная грэчка, Д. птушыны, або спарыш, Д. змяіны, ці ракавыя шыйкі, Д. звычайны, або гусятнік, а таксама 3 адналетпікі. Д. ш у р п а т ы (Р. scabrum) расце на палях, агародах і засмечаных месцах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Выш. 30—60 см. Верхняя ч. расліны густа ўсеяна жоўтымі залозкамі. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, радзей ляжачае. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, знізу з кропкавымі залозкамі. Кветкі зеленаватыя, у тупых гронках. Д. м а л ы (Р. minus) расце ў зарасніках хмызняку, цяпістых лясах, па берагах лясных азёр. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна выш. 15— 40 см. Сцябло тонкае, каля асновы ляжачае, потым узыходнае. Лісце ліі-іейпа-ланцэтнае, завострапае, з акруглап або злёгку звужанай асновай, раструб па краі з доўгімі рас-
    нічкамі. Кветкі ружовыя або белыя, у прамастойпых гронках. Д. і л ьн ян ы (Р. linicola) расце як пустазелле ў пасевах ільну. Цвіце ў ліп.— верасні. Расліна выш. 40—60 см. Сцябло прамастойнае, з выцягнутымі міжвузеллямі. Лісце вузкалапцэтнае, да канцоў звужанае, маладое знізу белалямцавае. Кветкі зеленавата-белыя або ружовыя, у тоўстых прамых гронках. Зрэдку трапляюцца Д. разналісты (Р. monspeliense), Д. пепрыкметны (Р. bellardii), Д. вузлаваты (Р. lapathifolium), Д. мяккі (Р. mite).
    У 1950—60-я гады Цэнтр. бат. садам АН БССР як кармавыя, дубільныя 1 дэкар. расліны інтрадукаваны Д. Вейрыха, або грэчка Вейрыха, Д. дубільны, або таран дубільпы, а таксама яшчэ 3 мнагалетнікі і адналетнік. Д г о р н ы, або альпійскі. ці кіслец, або башкірская капуста (Р. alpinum, радзіма — Еўропа, Каўказ, Сібір, Д. Усход, Сярэдняя Азія),— расліна выш. 80—160 см, з яйцападобнаабо падоўжана-ланцэтным завостраным лісцем, белымі кветкамі ў густой бязлістай мяцёлцы. Цвіце ў маі —чэрвені. У каранях да 20 % танідаў, выкарыстоўваюцца для атрымання дубільных экстрактаў і як вяжучы сродак. Маладыя сцяблы з прыемным кіславата-яблычным смакам, спажываюцца ў ежу. Д. растапыраны, або забайкальскі (Р. divaricatum, радзіма — Усх. Сібір, Д. Усход),—расліна выш. да 2 м, з вострым, падоўжана-лінейным лісцем, жаўтавата-белымі, з мядовым пахам кветкамі ў раскідзістай мяцёлцы. Цвіце ў чэрв.— жніўні ў 1-ы год вегетацыі. У каранях 12,6—20,6 % танідаў добрай якасці. Зялёная маса (30— 40 т/га) багатая пажыўнымі рэчывамі, у сіласе добра паядаецца жывёлай. Д. ІІ а н іо ц і н a (Р. panjutinii, радзіма — Каўказ) выш. 120—195 см. Сцябло светла-зялёнае з шызаватым налётам. Лісце шырокаланцэтнае. Кветкі белыя дробныя, у раскідзістай мяцёлцы. Цвіце ў чэрв, на 2-і год вегетацыі. У каранях 15,0—27,7 % танідаў. Зялёная маса (да 70 т/га) мае да 26 % пратэіну, добра паядаецца жывёлай. Перспектыўная дубільная і кармавая расліна. 3 аднагадовых інтрадуцэнтаў найб. цікавы як дэкар. расліна Д. усходні (Р. orientale).
    Л. Р. Бірукова, I. П. Мазан. ДРАСЁНАКВЁТПЫЯ (Polygonales), парадак двухдольпых раслін. Вядома 1 сям.— драсёнавыя, 30 родаў, каля 800 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў паўн. умеранай зоне. У CGCP 11 родаў, 343 віды, з іх на Беларусі 29 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў з родаў грзчка, драсён, рэвень, шчаўе. Сярод Д. лек., кармавыя, каштоўныя харч., дубільныя і меданосныя расліны; ёсць ядавітыя.
    Травы, паўкусты, кусты, ліяны або зрэдку дрэвы (у тропіках). Сцябло галінастае, вузлаватае, каленчатай формы. Лісце звычайна чаргаванае, рэдка супраціўнм або кальчаковае, простае, суцэльнае ці лопасцевае, з прылісткамі, якія зрастаюцца каля асновы ў раструб. Кветкі дробныя, звычайна двухполыя, правільныя, 3-членныя, беспялёсткавыя, у цымозных суквеццях, сабраных у складаныя суквецці. Чашалісцікаў 3—6, зялёных, белых або чырвоных,
    свабодных ці больш-менш зрослых. Тычынак пераважна 6 у 2 кругах, ajie ObiBae 9 і болып. У ветраапыляльных відаў развіваецца кольцападобны нектарны дыск. Гінецэй з 2—4 (большай ч. 3) зрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, аднагнёздавая, з 1 прамым семязародкам. Плод — трохгранны арэшак, у многіх відаў у разрослых лісціках калякветніка. Насенне з мучністым эндаспермам.
    Літ.: Бородпна A. Е., К л о ч к ов a 3. В. Порядок гречшпные (Polygo­nales).— У кн.: Жпзнь растенпй, т. 5, ч. 1. Цветковые растення. М., 1980; Тахтаджян А. Л. Снстема н фнлогеішя цветковых растеннй.— М.; Л., 1966.	В. М. Прусакова.
    ДРАСОДЭС (Drassodes), род павукоў сям. гнафазідаў. У фауне Еўрап. ч. СССР каля 10 відаў. На Беларусі пашырапы Д. камяністы (Д. lapido­sus). Цела (даўж. 6—13 мм) буравата-чорпае. Жыве пад камянямі, у лясным подсціле.
    ДРАЎНІННА-СФАГНАВЫ ПЕРАХОДНЫ ТОРФ, залягае паміж слаямі нізінпых і вярховых тарфоў ці на паверхні нізінных, мае невял. магутнасць. Утварыўся з рэшткаў драўніны і кары (пераважна хвоі), сфагнавых імхоў (сфагнум Магелапа, вузкалісты і іпш.), травяпістых
    Драсён: 1— разналісты (а — агульны выгляд расліны, б —• кветка, e — плод); 2—вузлаваты (а— верхняя частка расліны, б — кветка, e — плод).
    раслін (шэйхцэрыя, падвей, трыснёг, асокі), зялёных імхоў. Торф цёмнага колеру, з драўніннымі ўключэннямі. Ступень распаду 30—45 %, попельнасць 3—10 %, цеплатворная здольнасць каля 22,5 МДж/кг (5400 ккал/кг). Выкарыстоўваецца пераважна на паліва. с. Г. Веленькі. ДРАЎНШНЫ ШЗШНЫ ТОРФ, памножыўся на нізінных балотах. Вылучаюць альховы, бярозавы, яловы, хваёвы нізінны і вярбовы віды. Адкладаецца ва ўмовах некалькі паніжанага ўвільгатнення, таму ступень распаду павышаная. Mae больш за 40 % драўнінных рэіпткаў.
    Альховы торф адкладаецца ва ўмовах багатага водна-мінер. жыўлення каля схілаў тэрас, па ўскрайках балот у месцах выхаду грунтавых водаў або прытоку паверхневых. У натуральных умовах чырванавата-карычневага колеру, складаецца са значнай колькасці драўніны і кары вольхі (у сярэднім 38 %) з дамешкамі рэшткаў бярозы, асакі, бабку, трыснягу, хвашчу. Ступень распаду торфу 40—60 %, попельнасць 6—18 %. Бярозавы торф утвараецца ў далінах невял. рэк на нізінных тарфяніках. У свежым выглядзе амаль чорнага колеРУ з украпанікамі белай кары, складаецца з драўніны і кары бярозы (50—70 %), асакі, бабку, трыснягу, пажарніцы 1 хвашчу. Ступень распаду 40—60 %, попельнасць 6—18 %. Яловы торф залягае часцей за ўсё на ўскрайках прытэрасных тарфянікаў. Цёмна-карычневага колеру. У раслінных рэштках пераважаюць драўніна і кара елкі (каля 41 %), ёсць таксама рэшткі бярозы, вольхі, вярбы, асакі, бабку. трыснягу, гіпнавых і сфагнавых імхоў. Ступень' распаду 40—60 %, попельнасць 9—24 %. Хваёвы нізінны торф залягае невял. плошчамі ва ўмовах грунтавога і паверхневага жыўленпя на ўскрайках балот. У натуральным стане карычневага колеру. 3 раслінных рэшткаУ найб. драУніны і кары хвоі (болып за 40 %), меніп бярозы, асакі і інш. Ступень распаду 30—50 %, попельнасць 5,5—12 %. Вярбовы торф адкладаецца на ўскрайках балот ва ўыовах падтаплення з суседніх сухадолаў або на поймавых тарфяніках, колер ад цёмна-карычневага да чорнага. 3 раслінных рэшткаў пераважаюць драўніна, кара і лісце вярбы (каля 45 %), бярозы, вольхі, трыснягу, пажарніцы, хвашчу, бабку. Ступень распаду 35—45 %, попельнасць 6—14 %. Цеплатворная здолыіасць драўнішіага торфу каля 19,2—21 МДж/кг (4800— 5200 ккал/кг). Ён скарыстоўваецца на паліва, часткова на ўгнаенне.