Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Гліны тугаплаўкія шэрыя, чорныя з праслоямі жоўта-бурых, тлустыя, пластычныя. Магутнасць карыснай тоўшчы 6 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі, марэнныя супескі, суглінкі) 6 м. Гліны прыдатныя на выраб керамічных каналізацыйных труб. як фармовачны матэрыял. Радовішча не распрацоўваецца. ЖГУЦІКАВЫЯ, жгуцікапосцы, бічаносцы (Mastigophora, Flagellata), клас аднаклетачных тыпу прасцейшых. Пашырапы па ўсім свеце. У сусв. фауне каля 8 тыс. відаў з падкл. жывёльных жгуціканосцаў і раслінных жгуціканосцаў. У СССР (у т. л. ў БССР) пайб. трапляюцца вальвокс, эўглена, лямбліі, эўдарына зграбпая (Eudorina elegans). Большасць жыве свабодна ў вадзе. Уваходзяць у склад планктону, удзельнічаюць у біятычпым кругавароце рэчываў у водных экасістэмах, у працэсах самаачышчэнпя вады. Іпдыкатары забруджвання водаў. Ёсць драпежнікі, сапрафіты, паразіты раслін, жывёл і чалавека, некат. выклікаюць хваробы (напр., лямбліёз).
Цела (даўж. 5 мкм —2 мм) мае па•стаянную форму, укрыта пелікулай, хіцінападобным панцырам ці абалонкай з клятчаткавых пласцінак. На пярэднім канцы пераважна 1—8 (у нскат. да некалькіх тысяч) жгуцікаў. Ядро адно, радзей ядраў некалькі або шмат. Некаторыя Ж. (напр., вальвокс) утвараюць калоніі. Размнажэнне пераважна бясполае, простым дзялешіем папалам, радзей палавое, капуляцыяй.
Лгт.: Жпзнь жнвотных. Т. 1. Беспозвоночные.— М., 1968, с. 95—116.
У. П. Ляхновіч.
ЖДАНОВ [ ЦКА Я МIН E Р АЛ ЬНАЯ КРЫНІЦА, радовішча мінеральных водаў на правым беразе Свіслачы, за 10 км па ПпЗ ад Міпска, 1 км на Пп ад чыг. ст. Ждаповічы. Адкрыта ў 1960.
Мінеральпыя воды прымеркаваны да порыстых і трэшчынаватых пясчанікаў і алеўралітаў верхняга пратэразою. Вада з глыб. 433—464 м паводле хім. саставу сульфатна-хларыдна-натрыевая. Агульная мінералізацыя 11,5 г/л, pH 6,5; мае невял. колькасць брому, ёду, стронцыю, жалеза і інш. біялагічна актыўных элементаў, т-ра 10,5 °C. П’езаметрычны (напорны) узровень на глыб. 58 м ад зямпой паверхні. Вада з глыб. 320—379,6 м хларыдна-натрыевая з павышанай колькасцю сульфатаў. агульная мінералізацыя 3,5—4,5 г/л, pH 8, т-ра 9,8 °C. П’езаметрычны ўзровень на глыб. 34.7 м ад зямной паверхні. Дэбіт свідравін пры апробаванні ад 3,2 м3/гадз да 11,9 м3/гадз. Сульфатна-хларыдна-натрыевая вада Ж. м. к. блізкі аналаг мінер. водаў курортаў Сольвычагодск і Саланіха (Архангельская вобл.), Дорахава (Маскоўская вобл.). Прыдатная на лячэнне хвароб органаў стрававання. Выкарыстоўваецца ў санаторыях Крыніца і Беларусь.
Літ.: Режнм. баланс н регпоннка подземных вод.— Мн., 1969, с. 194.
М. Ф. Казлоў. ЖДАНОВІЧЫ, кліматычпа-бальнеагразевы курорт рэсп. зпачэнпя ў Мінскім р-не. За 10 км па ГІнЗ ад Мінска, 1 км ад чыг. ст. Ждаповічы. Лек. фактары: мінер. крыніцы з хларыдна-натрыевымі і сульфатнахларыдпа-патрыевымі водамі з мілералізацыяй ад 3,5 да 11,5 г/л на ванны і пітное лячэппе, сапрапелевыя гразі азёр на Дукорскім тарфяным масівс (Пухавіцкі р-п), маляўпічы лапдшафт з масівам хваёвага лесу. Mae выдатныя рэкрэацыйныя ўмовы. Вадахс. Дразды, Крыніца, Заслаўскае.
Клімат умерана кантынент. з параўнальна мяккай зімой. Сярэдпегадавая т-ра 5,3 °C. сонечна 1815 гадз за год. Ападкаў 220—529 мм летам, 151—219 мм зімой, Лекавыя фактары курорта выкарыстоўваюць у лячэнні хвароб органаў стрававапня і цукровага дыябету. На курорце санаторыі «Крыніца» і «Беларўсь», міжнародны маладзёжны лагер «ІОнацтва» і інш. Б. В. Шалькевіч. ЖДАНОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1 км па ПдЗ ад в. Ждапы Пастаўскага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з камавымі адкладамі па-
азерскага зледзяненпя. Разведаныя запасы 280 тыс. м3.
Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая, месцамі слабагліністая; жвіру буйней за 5 ш у ёй 15,1—70,4 %. Пяскі-адсевы розназярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2—9,5 м, ускрышы (тонкія пяскі) 0,2—3.2 м. Падсцілаюць паклад супескі. Пяскі і жвір прыдатныя на вытв-сць жалезабетонных вырабаў. Радовішча распрацоўваецца Белміжкалгасбудам.
ЖЛОБІН, горад абл. падпарадкавапня, цэнтр Жлобінскага р-на Гомель-
Да арт. Жгуцікавыя. Эўдарына зграбная.
Ж.юбін. Зялёныя насаджэнні па вуліцы Першамайскай.
На курорце Ждаповічы.
скай вобл. Порт на р. Днепр. За 83 км ад Гомеля. Вузел чыгупак і аўтамаб. дарог. Пл. 21 км2. Размешчапы ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Паверхня занятай горадам тзрыторыі раўнінная, агульпае паніжэнне ў бок Дпяпра. Найб. выш. 145 м пад узр. м. (у паўд. ч. Ж.), найменшая — 124 м над узр. м. (урэз Дняпра). Сярэдняя т-ра паветра ў ліп. 18,4 °C, у студз. —6,9, абс. мінімум — 38, максімум 38 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 595 мм. Агульпая даўж. вуліц 115 км. Пл. вуліц, плошчаў, завулкаў 211 га. Зялёных насаджэнняў 487 га, у т. л. парк 6 га, насаджэнняў вуліц і плошчаў 11 га, садоў, сквераў, зял. масіваў 3 га, газонаў і кветнікаў 1 га, на ўчастках індывід. буд-ва 273 га, лясоў і лесапаркаў 84 га. Даўжыпя ліпейных пасадак 57 км. Даўжыня Дняпра ў межах Ж. 3 км. У горадзе Жлобінская метэаралагічная станцыя, гідралаг. пост, бгоро падарожжаў і экскурсій, стапцыя юных натуралістаў. На 1.1.1982 у Ж. 49 калект. і 11,8 тыс. іпдывід. членаў т-ва аховы прыроды. Паблізу ад горада зона адпачынку Вярэйскае. Прадпрыемствы харч., лёгкай, буд. матэрыялаў прам-сці і інш. п. ф. Жукаў. ЖЛОБІНСКАЕ ВОЗЕРА, па паўн,ўсх. ускраіне г. Баранавічы, у бас. р. Шчара. Пл. 0,16 км2.
ЖЛОБІНСКАЕ 1-е РАДОВІШЧА ПЯСКУ. за 5,6 км на ПдУ ад чыг. ст. Жлобін. Лінзападобны паклад звязаны з старажытпаалювіяльнымі адкладамі 1-й надпоймавай тэрасы Дняпра. Разводаныя запасы 2,3 млп. т.
Пяскі белыя. светла-шэрыя розназярністыя. кварцавыя, з нязпачнымі дамешкамі палявога шпату; гліністых 1 пылаватых часцінак у іх 0,7—1,2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12 м, ускрыпіы (пяскі, гліны) 0,5—3 м. Пры абагачэнні пяскі прыдатныя ў ліцейнай вытв-сці. Радовішча распрацоўваецца Жлобінскім кар’ерам «Фармпяскі».
ЖЛОБПІСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧІІАЯ СТАНЦЫЯ, МС Жлобін, на паўн. ускраіне г. Жлобіп. Засн. ў 1924. 3 1930 працуе па праграме метэастапцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказалыіыя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (пайважнейшыя сярэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 238 сут, вегет. перыяд 193 сут, безмарозны—161 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 27 крас., першы — 6 кастрычніка. •Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад —0,7 (1975) да — 15 °C (1950), у ліп. ад 15,3 (1979) да 23,3 °C (1936). Гадавы абс. міпімум т-ры паветра ніжэй за — 36 °C, абс. максімум вышэй за 36 °C раз у 20 гадоў. Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —38 °C. Раз у 8 гадоў пазіраюцца павышапа-вільготныя гады (ападкаў болып за 710 мм), у асобпыя засушлівыя гады пе больш за 400 мм ападкаў. Сярэдпяя макс. вышыня снегу за зіму 15 см, у асобныя гады да 33 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80 %) за год 125, сухіх (з вільготнасцю за адзіп з тэрмінаў пазірання ^30 %) — 12. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 16, макс.— 29, з туманам 50 і 81, з павалыііцай 24 і 38, з градам 2 і 6. За год у сярэднім бывае 12 сут з галалёдам і 18 сут 3 шэранпю. 3. X. Таўцгева. ЖЛОБШСКАЯ СЕДЛАВПІА. тэктапічпая структура на У Беларусі (Го-
мельская вобл.). Аддзяляе Бел. аптэклізу ад Варонежскай і з’яўляецца перамычкай паміж Прыпяцкім прагінам і Аршанскай упадзінай. На 3 мяжуе з Бабруйскім пахаваным выступам Бел. антэклізы, па Пн — з Аршанскай упадзінай, на У — з Суражскім пахаваным выступам, на Пд — з Гарадоцка-Хацецкай тэктанічнай ступенню (пекаторыя даследчыкі адпосяць яе да глыбока пахаванай часткі Ж. с.) Прыпяцкага прагіну. Даўж. Ж. с. (без ГарадоцкаХацецкай ступені) 50, шыр. 45 км.
Крышт. фундамент у межах Ж. с. на глыб. ад -0,5 да -0,8 км. Платформавы чахол складзены пераважна з верхнепратэразойскіх (больш за 60 %) адкладаў. Вышэй залягаюць сярэднедэвонскія, юрскія, мелавыя, палеагенавыя, неагенавыя I антрапагенавыя ўтварэнні. Залажылася Ж. с. ў познім пратэразоі. Блізкі да сучаснага выгляд набыла к канцу герцынскага этапа. У палеазоі і раннім мезазоі пераважалі ўзыходныя тэктанічныя рухі. У жывецкім веку і часам у юрскі, мелавы перыяды і ў палеагене раён седлавіны слаба апускаўся і быў заняты неглыбокім морам. Ад неагену да антрапагену ўключна тэр. Ж. с. ўзвышаецца над узр. м. і з’яўляецца месцам намнажэння кантынентальных асадкаў.
3. А. Гарэлгк. ЖЛОБІНСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Жлобінскага р-на. Арганізаваны ў 1965. 7 лясніцтваў. Пл. 59,4 тыс. га, у т. л. пад лесам 52,7 тыс. га (1.1.1981). Лясы 1-й (30,9 тыс. га) і 2-й (28,5 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 73,6 %, бярозавыя 10,5, чорпаальховыя 8,7, дубовыя 2,3, яловыя 2,1, іншыя 2,8 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 54.6 %, сярэднеўзроставых 31,4, прыспяваючых 8,9, спелых лясоў 5,1 %. Агульны запас дрэвастою
6,7 млп. м3, у т. л. спелага 0,54 млп. м3, гадавы прырост драўніны 0,2 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 38 гадоў, банітэт 1,9, паўната 0,7. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 55,3 тыс. м3, высечак догляду 25 тые. м3, лесаадпаўленне на пл. 295 га. в. м. ніслякоў.
ЖЛОБІНСКІ РАЁН, на ПпУ Гомельскай вобл. Пл. 2,1 тыс. км2. Горад абл. падпарадкавання Жлобін — цэнтр раёна; г. п. Стрэшын, 162 сельскія пас. пункты, 19 сельсаветаў.
Паверхня раёпа пераважна ў межах Гомельскага Палесся, паўн,зах,— у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. 98 % тэр. на выш. 130—145 м над узр. м. Агульны нахіл тэрыторыі з Пп на Пд. Найвышэйшы пункт 151,5 м (на Пд, каля в. Дабрагошча); найменшая абс. адзнака 118 м (на ПдУ, урэз Дпяпра). Характэрны плоскія нізінныя ўчасткі, на ПнЗ забалочаныя.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах тэр. раёна прымеркавана да Жлобінскай седлавіны і Гарадоцка-Хауецкай ступені Прыпяцкага прагіну. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 20—40 м, у ледавіковых лагчынах да 80—100 м; ніжэй неагенавыя і палеагенавыя да 45—50 м, мелавыя 10—115 м, юрскія 16—107 м, дэвонскія да 1000 м адклады. На Пд раёна ў верхнім дэвоне вылучаецца саляносная тоўшча. Пад платформавым чахлом на глыб. 700 м на ПнЗ і Пн і 1500 м ніжэй узр. м. на ПдУ залягаюць пароды крышт. фундамента. 114 радовішчаў торфу з агулыіымі запасамі 68,7 млн. т