• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    4.	Птэростых (Pterostichus). Цела (даўж. 5—20 мм) чорнае, рэдка з металічным бляскам. 20 відаў
    5.	Бягун (Agonum). Цела (даўж. 5— 14 мм) плоскае. Большасць відаў жыве ў вільготных месцах або каля вады. 25 відаў
    6.	Бягун (Harpalus). Цела (7—16 мм) валкаватае. Жукі кормяцца расліннай і жывёльнай ежай, некаторыя шкодзяць. 20 відаў
    Жужаль зярністы (С. granulatus). Лугі, балоты. Часты. Май — верасень
    Жужаль рашэцісты (С. cancellatus). Лясы. Лакальны. Май — ліпень
    Жужаль лясны (С. nemoralis). Лясы, нярэдка паркі, сады. Звычайны. Май — кастрычнік
    Бягупчык бліскучы (В. lampros). Лясы. Звычайны. Красавік — верасень
    Бягунчык палявы (В. properans). Палі, лугі. Звычайны. Май— кастрычнік
    В. andreae subsp. polonicum. Лясы, паркі, умерана вільготныя месцы. Звычайны. Май — кастрычнік
    Бягунчык чатырохкрапінкавы (В. quadrimaculatum). Палі. Часты. Май— кастрычнік
    Бягунчык пукаты (В. doris). Берагі невялікіх вадаёмаў, балоты. Часты. Май— ліпень
    Туснляк лясны (A. communis). Палі, лугі. Часты. Май — кастрычнік (найбольшая колькасць у канцы чэрвеня — ліпені) A. brunnea. Лясы. Часты. Май — кастрычнік (найбольшая колькасць 1-га пакалення ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня, 2-га пакаленпя — у жніўні)
    Тускляк сонцалюбівы (А. аргісагіа). Сельскагаспадарчыя землі. Часты. Чэрвень — верасень (найболыпая колькасць у 2-йпалавіне ліпеня — 1-й палавіне жніўня)
    Тускляк просты (A. plebeja). Палі, балоты. Звычайны. Май — кастрычнік Птэростых медны (Р. cupreus). Усюды. Звычайны. Май — верасень
    Птэростых яміста-крапінкавы (Р. oblongopunctatus). Лясы. Часты. Красавік— кастрычнік (найбольшая колькасць у маі — чэрвені)
    Птэростых звычайны (Р. melanarius). Усе біятопы, часцей лясы. Звычайны. Май — верасень (найбольшая колькасць у чэрвені — ліпені)
    Бягун піасцікрапінкавы (A. sexpunctatum). Лугі, узлескі, лясныя паляны. Звычайны. Чэрвень — жнівень (найбольшая колькасць у канцы ліпеня — пачатку жніўня)
    Бягун цёмны (A. obscurum). Забалочаныя лясы. Часты. Май — жнівень
    A. fuliginosum. Зацененыя месцы каля вадаёмаў. Нярэдкі. Чэрвень — жнівень Бягун стракаты (A. dorsale). Сухія месцы. Часты. Май — верасень
    Жужаль вала сісты (Н. rufipes). Адкрытыя месцы, радзей лясы. Звычайны. Май — верасень (найбольшая колькасць у ліпені — жніўні)
    Бягун залацісты (Н. affinis). Сельскагаспацарчыя землі. Звычайны. Май — верасень (найбольшая колькасць у чэрвені — ліпені)
    Бягун ізумрудны (Н. smaragdinus). Усюды. Часты. Mail — верасень (найбольшая колькасць у ліпені)
    Бягун марудны (Н. tardus). Адкрытыя месцы, радзей узлескі. Часты. Чэрвень — верасень
    Драпежнік-паліфаг. Дажджавымі чарвямі, лічынкамі і кукалкамі пласцініставусых жукоў, вусенямі совак, маладымі слізнякамі Пераважна драпежнік
    Драпежнік, жукі зрэдку кормяцца пладамі суніц і ажыны
    Пераважна драпежнік. Кляшчамі, нагахвосткамі, яйцамі шчаўкуноў, лічынкамі двухкрылых, рэдка маладымі раслінамі капусты, рэпы Драпежнік. Дробнымі чарвямі, нагахвосткамі, дробяымі двухкрылымі, яйцамі шчаўкуноў, азімай соўкі; зрэдку ўсходамі палявых і лясных культур
    Драпежнік. Дробнымі беспазваночнымі
    Пераважна драпежнік (можа пашкоджваць генератыўныя органы многіх раслін). Глебавымі кляпічамі, нагахвосткамі, трыпсамі, яйцамі і лічынкамі дробных беспазваночных
    Драпежнік, жукі зрэдку кормяцца генератыўнымі органамі лугавых злакаў
    Пантафаг, схільны да фітафагіі
    Пантафаг
    Пантафаг
    Пантафаг. Шкодзіць нязначна
    Драпежнік. Дробнымі беспазваночнымі, зрэпку цукровымі буракамі, праросткамі лісцевых дрэў
    Драпежнік. Дробнымі беспазваночнымі, рэдка — ядомымі грыбамі
    Пераважна драпежнік. Дробнымі беспазваночнымі, рэдка — суніцамі і цукровымі буракамі (шкода нязначная)
    Драпежнік
    Драпежнік
    Драпежнік
    Драпежнін
    Пантафаг (схільны да фітафагіі). Буракамі, агародніннымі раслінамі, рэдка — ядомымі грыбамі, праросткамі хвойных і лісцевых дрэў; каларадскімі жукамі, клубеньчыкавымі даўганосікамі, тлямі, хрушчамі, чарнацелкамі, вусенямі пядзенікаў і совак
    Пантафаг. Каларадскімі жукамі, кузькамі,. даўганосікамі, шчаўкунамі; культурнымі раслінамі (шкода нязначная)
    Пантафаг. Рэдка насеннем ільну, збожжавых, зернебабовых, агароднінных, лекавых і іншых раслін
    Пантафаг (зрэдку пашкоджвае насенне лясных дрэў пры прарастанні)
    21 Зак. 2796
    ныя; многія водзяцца толькі па берагах вадаёмаў, некаторыя жывуць на раслінах. У многіх відаў развіты анальныя залозы. якія выдзяляюць едкую вадкасць. Лічынкі прадаўгаватыя, рухомыя, чорныя бліскучыя або белавата-жоўтыя. Жывуць і акукліваюцца ў глебе. Іл. гл. на ўклейцы.
    Лгт.: Сем. Carabidae — Жужелнцы / Сост. О. Л. Крыжановскнй.— У кн.: Определнтель насекомых Европейской частн СССР. М.; Л„ 1965, т. 2; X о т ь к о Э. II. Определнтель жужелнц (Coleoptera. Ca­rabidae).— Мя„ 1978; Шарова Л. X. Жнзненные формы жужелнц (Coleoptera, Carabidae).—М., 1981; Дубровская Н. A. О полевых жужелнцах (Coleoptera, Carabidae) Белорусспн.— Энтомологпческое обозренне, 1970, т. 49, в. 4; Р а дкевнч A. II. Жукп семейства жужелнц Carabidae как энтомофагн полевых н лесных угоднй Белорусского Полесья.— У кн.: Жпвотный мнр Белорусского Поозерья. Мн., 1970, в. 1. Э. I. Хацько. ЖУЖНЕВА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Обаль. Пл. 0,13 км2. Даўж. 0,5 км, найб. шыр. 0,32 км, даўж. берагавой лініі 1,58 км. Катлавіна круглаватая, размешчана сярод лесу. На Пд упадае ручай з воз. Дабрыпец, на У выцякае ручай у воз. Красамай. ЖУК, нізіннае балота ў цэнтр. ч. Пінскага р-на, у пойме р. Ясельда. Пл. 6,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,6 тыс. га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,1 м, ступень распаду 46 %, попельнасць 18,4 %. На 1.1.1978 запасы торфу 7,3 млп. т. Ёсць сапрапель магутнасцю да 1 м. Большая частка балота асушана адкрытай сеткай часткова з мех. падыманнем вады, пад ворывам 0,4 тыс. га, пад палепшанай сенажаццю 0,3 тыс. га, каля 3 тыс. га пад забалочанай сенажаццю. На неасвоеных участках хмызняк з вольхі і бярозы, асака, сітнік, трыснёг і чарот.
    ЖУКАВА Праскоўя Самойлаўна (п. 30.10.1921, в. Рэкта Горацкага р-на), беларускі сав. вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Д-р с.-г. н. (1972). Скончыла Бел. с.-г. ін-т (Горкі, 1947). 3 1956 заг. аддзела агратэхнікі агароднінных культур адкрытага і ахаванага грунту, з 1962 ст. навук. супрацоўнік, з 1976 заг. лабараторыі гербіцыдаў і стымулятараў росту Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Працы па вывучэнню таксічнасці гербіцыдаў, спосабаў выкарыстання рэгулятараў росту пры вырошчванні агароднінных культур, харч. каштоўнасці агароднінных прадуктаў, апрацаваных гербіцыдамі, ступені распаду гербіцыдаў у глебе і прадуктах з мэтаю бяспекі іх выкарыстання.
    Гв.; Гербшцгды н стнмуляторы роста в овоіцеводстве.— Мн., 1976; Разложенпе іі степень накоплення остаточных колпчеств гербнцндов в почве, продукцші овопіных культур н картофеля.— Мн., 1979 (разам з Т. С. ІПырко); Агротехнн-
    ческнй н хпмпческнй методы борьбы с сорнякамп в посадках картофеля.— М., 1981 (з ёй жа).
    ЖУКАВА БАЛОТА, нізіннага тыпу, на У Слуцкага р-на, пераважна ў вадазборы р. Вясейка. Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1 м. На 1.1.1978 запасы торфу 0,9 млн. т. Балота асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    ЖУКАВЁЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 2 км на ПдУ ад в. Жукавец Бярэзінскага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з азёрна-алювіяльнымі адкладамі. Разведаныя запасы 267 тыс. м3.
    Гліны светлаі жоўта-шэрыя, шчыльныя, пластычныя, карбанатныя, з праслоямі тонказярністага пяску, з рэдкімі зернямі жвіру; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 75,6—85 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2—5,8 м, ускрышы 2,4—3,4 м. Гліны прыдатныя
    Жук-алень:	1 — самец; 2 — самка.
    на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам (в. Беражкі). ЖУК-АЛЁНЬ (Lucanus cervus), пасякомае сям. рагачоў. Адзіп з найбуйнейшых жукоў фауны СССР, самы буйпы ў фауне БССР. Жыве ў лісцевых лясах, пераважна ў старых дубровах. 3-за скарачэння плошчаў дуброў колькасць Ж.-а. памяншаецца. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Неабходпа ахова месцаў пражывання віду.
    Даўж. цела самкі 28—45, самца да 75 мм. У самца моцна развітыя верхнія сківіцы. якія нагадваюць па форме рогі аленя (адсюль назва). Цела чорнае, матавае; у самца надкрылы і верхнія сківіцы карычневыя, у самкі чорныя. Самка адкладвае яйцы ў дуплы. трухлявую драўніну адмерлых ствалоў 1 пнёў, у глебу каля асновы ствалоў дрэў, якія адміраюць. Лічынка развіваецца ў гнілой драўніне каля 5 гадоў. Жукі кормяцца сокам, што выцякае з параненых дрэў. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы.	Н. К. Лаўрова.
    ЖУКАУ Прохар Іванавіч (н. 17.1. 1915, в. Альшова 1-е Хоцімскага р-на), беларускі сав. іхтыёлаг. Д-р біял. н. (1968), праф. (1969). Чл. КПСС з 1944. Скопчыў Усесаюзлы зоатэхнічны ін-т пушпасыравіннай гаспадаркі (1937). 3 1951 навук. супрацоўнік Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1967 дырэктар Бел. НДІ рыбпай гаспадаркі, у 1977—79 навук. кансультант Бел. навук.-даследчага і праектна-канструктарскага ін-та рыбнай гаспадаркі, з 1980 — Ін-та заалогіі АН БССР. Асн. працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды Беларусі. Даследаваў іхтыяфауну вадаёмаў БССР, вывучаў сістэматыку, экалогію, гасп. значэнне рыб. Даказаў пашырэнне ў бас. Нёмапа падуста і міногі ўкр., наяўнасць лакальных папуляцый сырці ў Дпяпры і Зах. Дзвіне. Выказаў гіпотэзу пра існаванне вымерлага віду — Mi­nori чарнаморскай. Распрацоўваў пытанні фарміравання іхтыяфаупы і зоагеагр. раянавання вадаёмаў Усх. ч. Балтыйскага м. (Беларусі і Прыбалтыкі), біял. асноў рыбалоўства, прынцыпы і біятэхн. асновы арганізацыі высокапрадукцыйных азёрпых рыбных гаспадарак.
    Тв.: Рыбы бассейна ІІемана.— Мн., 1958; Определнтель рыб Белорусской ССР.— Мн., 1960; Рыбы Белоруссші.— Мн„ 1965; Бнологнческне основы рыболовства.— Мн., 1968; Ленннскне прпнцппы охраны прнроды.— У кн.: Охрана прнроды. Мн., 1969; Рыбные богатства Белорусснп.—■ Мн., 1974.
    ЖУКІ, цвердакрылыя (Coleop­tera), адзін з найб. шматлікіх па колькасці відаў атрад насякомых. У сусв. фауне зарэгістравана каля 300 тыс. відаў. Насяляюць усю сушу, акрамя Антарктыды і ледавіковай зоны Арктыкі. У СССР болып за 20 тыс. відаў, найб. колькасць у