Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Лгт.: Кудннов М. А., ПІарковс к н й E. К. Освоенне культуры крупноплодной клюквы в Белоруссшг.— Мн., 1973; Шерстеннкпна A. В., Шарк о в с к ii й Б. К. Фнзнологнческне особенноетп роста п развптня клюквы.—■ Мн„ 1981. Я. К. Шаркоўскг.
ЖУРАВбЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА матэрыялу, каля паўн.-зах. ускраіпы в. Журавы Ашмянскага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Папярэдпе разведаныя запасы 130 тыс. м3, перспектыўныя 182 тыс. м3.
Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая, з праслоямі і лінзамі жвірыстага пяску, месцамі слабагліністая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 28— 48 %. Пяскі-адсевы пераважна дробнаі сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 3—7 %, у жвіры да 1,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,8—4,6 м, ускрышы (пяскі) да 2,6 м. Карысная тоўшча падсцілаецца супескамі, пяскамі. Жвір 1 пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб тынкавальных і муровачных раствораў. Радовішча не распрацоўваецца. Г. А. Трышкіна.
ЖУРАУЛЕПАДОБНЫЯ (Gruiformes), атрад птушак. Пашыраны па ўсім зямпым шары (апрача Арктыкі і Антарктыды), пераважпа ў субтропіках і тропіках. У сусв. фауне каля 190 відаў з 13 сям., у СССР — 23 віды. На Беларусі 8 відаў з 3 сям. (магчыма таксама гнездаванне 9-га — пагоіііча-малышкі), з іх журавель шэры і драфа занесены ў Чырвоную кнігу Беларускап ССР. Старажытная група птушак. Вымерлыя Ж. вядомы ў Еўразіі і Амерыцы з палеагену і неагену.
Маса ад 30 г да 16 кг. Ногі адносна доўгія (найб. ў жураўлёў). Крылы закругленыя, хвост кароткі. Манагамы. Наземныя і вадаплаўныя птушкі. Гнёзды будуюць пераважна на зямлі. У рладцы 2—14 яец. Птушкі вывадкавага тыпу.
ЖУРАЎЛЁУСКАЕ БАЛОТА, нізіннага (85 %), вярховага (13 %), мяшанага (2 %) тыпаў, у Докшыцкім і Глыбоцкім р-нах, пераважна ў вадазборы вярхоўяў Бярэзіны. Уключае масіў Вял. Луг — Окпішча. Пл. 18,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 14,2 тыс. га. Глыо. торфу да 6 м, сярэдняя 2 м, ступень распаду 30 % (нізінны), 20 (вярховы), 21 % (ляшаны), попельнасць адпаведна 9,6 %, 3,2, 4,6 %. 3 першапачатковых
запасаў (49,4 млн. т) на 1.1.1978 засталося 44,1 млн. т. Ёсць падсцілачны торф, сапрапель магутпасцю да 2,1 м, мергель да 1,6 м. Балота часткова асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць. Здабычу торфу вядзе торфабрыкетпы з-д «Віцебскі». Болыпая ч. балота пад лесам (хвоя, бяроза, вольха).
ЖУРАЎЛЁУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, Г а р ы н ь, за 7 км на Пн-ПнЗ ад чыг. ст. Гарынь Столінскага р-на. Лінзападобны паклад паўн.-зах. распасцірання звязаны з адкладамі палтаўскай серыі неагену. Разведапыя запасы 7,37 млн. м3, перспектыўныя 2,61 млн. м3.
Гліны стракатыя (ад шэрых да бурых), тугаплаўкія, слабапластычныя, з праслоямі суглінкаў і лінзамі пяскоў (0,05—1 м); гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 36—57 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,9—5,8 м, ускрышы (пяскі, торф) 0,3—4 м. Карысная тоўшча падсцілаецца кварцавымі дробназярністымі пяскамі. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, чарапіцы, дрэнажных труб. Радовішча не распрацоўваецца. ЖУРАУЛЁЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПРЭСНАВОДНЫХ ВАПНАВЫХ АДКЛАДАУ, на Пд ад в. Жураўлёва Докшыцкага р-на. Паклад у выглядзе асобных лінзаў сучасных азёрна-балотных адкладаў (торф, прэснаводныя вапнавыя адклады) пашыраны па ўсёй плошчы Жураўлёўскага балота. Прагнозныя запасы каля 5 млн. м3. Сярэдняя магутнасць карыснай тоўшчы 0,8 м, ускрышы (торф) 2 м. Адклады прыдатныя па вапнаваппе кіслых глеб, разам з торфам — на ўгнаенне. Радовішча не распрацоўваецца.
ЖУРАЎНА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Нача. Пл. 0,49 км2. Даўж. 1,46 км, найб. шыр. 0,72 км, найб. глыб. 14 м, сярэдняя 5,4 м. Аб’ём вады 2,68 млн. м3. Вадазбор (6,9 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў, пераважна разарапы, 17 % пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 20 м (на 3 і ПдЗ 2— 5 м), спадзістыя, сугліністыя, разараныя, месцамі ўкрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 5,76 км) звілістая, утварае рад заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, па ПдЗ сплавінныя. Літараль вузкая, займае 18 % пл. возера. Дно да глыб. 5—6 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — гліністым ілам. Мінералізацыя вады 250 мг/л, празрыстасць 3,1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае, злучана пратокамі з азёрамі Валынец і Сушына. Зарастае 43 % пл. возера. Палоса расліннасці шыр. 15—125 м да глыб. 4,5—5 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь, карась, верхаводка, мянтуз. На беразе вёскі Жураўна і Лука. В. Р. Мгропаў.
ЖУРЖАУСКАЕ 2-е РАДбВІІПЧА ГЛІН, каля паўн.-ўсх. ускраіны Віцебска. Пластападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльпымі адклада-
мі паазерскага зледзяпення. Разведаныя запасы 6,2 млн. м3, прагнозныя 780 тыс. м3.
Гліны чырвонаі цёмна-бурыя стужачныя. пластычныя, шчыльныя. карбанатныя. Гліністых часдінак драбней за 0,001 мм у іх 19—65,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,4—8 м, ускрышы 0,2—5 м. Гліны прыдатныя на выраб керамзіту, дрэнажных труб. цэглы. Радовішча распрацоўваецца Віцебскім камбінатам буд. матэрыялаў.
В. М. Грушэцкі. ЖУРЧАЛКІ, к в е т к а в ы я м у х і (Syrphidae), сямейства насякомых падатр. караткавусых атр. двухкрылых. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах. У сусв. фауне каля 4 тыс., у СССР каля 600 відаў. На Беларусі пайб. трапляюцца на квстках, травяпістых раслінах, лісці дрэў, кустоў і каля вады журчалка бугрыстая (Eumerus tuberculatus) і журчалка цыбульная (Eumerus trigatus), а таксама шмелявідка празрыстая (Volucella pellucens), шараноска (Sphaerophoria scripta).
Журчалка бугрыстая трапляецца ўсюды. Цела (даўж. 5—6 мм) бронзава-зеленаватае. Галава роўная пяродпяспінцы. Крылы празрыстыя. Вусікі 3-членікавыя. Каля асновы 3-й пары ног невял. бугарок. Ж у р ч а л к а ц ы б у л ьн а я даўж. 5—6 мм, бронзава-зеленаватая. Шырыпя галавы _ роўная іпырыні пярэдняспіпкі. Вочкі ііа це-
Журчалка цыбульная.
Жывакост лекавы: 1 — верхняя частка расліны; 2— кветка ў разрэзе; 3— арэшак.
мі размешчаны ў выглядзе роўнастаропняга трохвугольпіка. Вусікі 3-членікавыя. На брушку 3 пары белаватых паўмесячных плямак. Ж. раслінаедныя пасякомыя, большасць корміцца нектарам. Лічынкі ўсёедныя: кормяцца рэшткамі раслінпага і жывёльнага паходжапня, многія драпежнікі — знішчаюць тлей, фітафагі — пашкоджваюць сцяблы і цыбуліны часнаку, цыбулі, цюльпанаў, буракоў, бульбы, морквы, мініруюць лісце.
Цела Ж. (даўж. 3—25 мм) стракатае. Крылы празрыстыя з 3 радыяльнымі жылкамі. Галава паўкруглая або круглаватая. Вусікі 3-членікавыя. 1—2 генерацыі за год. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі жывупь у сцёкавых водах, гноі, глеі, пад карой дрэў, у гнёздах пчол, чмялёў. Зімуюць лі'чынкі, радзей пупарыі ў глебе. Іл. гл. таксама на ўклейцы. Э. 1. Хацьпо.
ЖУЧКЁВІЧ Вадзім Андрэевіч (н. 19. 11.1915. г. п. Лоеў), беларускі сав. географ. Д-р геагр. н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы БССР (1977). Чл. КПСС з 1945. Скончыў Мінскі пед. ін-г (1939). У 1946—64 працаваў у сістэме нар. асветы і вышэйшай адукацыі. 3 1964 выкладчык у БДУ (з 1976 заг. кафедры фіз. геаграфіі мацерыкоў і акіянаў). Даследаваў методыку выкладаппя геаграфіі, сувязь тапаніміі і фіз. геаграфіі, шляхоў зносін і прыродных умоў Беларусі, уплыў прыроды на гаспадарку. Аўтар падручнікаў для школ. Старшыня Геагр. т-ва БССР (з 1975).
Тв.: Топоннмііка Белоруссші.— Мн., 1968; Обіца ятопонпмііка,— 3 нзд.— Мя., 1980.
ЖУЧОК, рака, левы прыток Іліі (бас. Віліі), у Вілейскім р-не. Даўж. 12 км. Пачыпаецца на У ад в. Пляшчапы. Сярэдні пахіл воднай паверхні 5 %о. Вадазбор (42 км2) па паўн. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 52 %.
ЖЫВАКОСТ (Symphytum), род шматгадовых травяністых расліп сям. бурачнікавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных у Еўропе і Зах. Азіі. У СССР 17 відаў. з іх на Беларусі 2 дзікарослыя (Ж. лекавы і Ж. данскі) і 3 інтрадукаваныя віды. Лек., кармавыя і меданосныя расліны.
Буйныя, апушаныя расліны з тоўстымі галіпастымі амаль чорнымі каранямі і суцэльным цвердаватым лісцем. Кветкі двухполыя, правільныя, з трубчаста-званочкавым вяночкам, у паніклых, густааблісцелых завітках. Плод — 4 гладкія, дробнамаршчакаватыя або дробнабугрыстыя арэшкі.
Ж. лекавы (S. officinale) расце па сырых лугах, па берагах рэк, канаў, у алешніках; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце
ў маі — чэрвепі. Расліна выш. 30— 100 см, шурпатая ад цвёрдых валаскоў на бародаўках. Сцябло прамастойнае, граністае, у верхняй ч. галінастае, крылатае ад зыходзячага лісця. Лісце піматлікае, падоўжапа-ланцэтнае, знізу з сеткай жылак, пры расцірапні з пахам агуркоў; прыкараяёвае і ніжняе сцябловае каля асповы звужана ў крылаты чаранок, верхняе — сядзячае. Кветкі пурпурова-фіялетавыя, радзей ружова-чырвоныя, на капцах сцябла і галінак. Арэшкі шаравата-чорныя, бліскучыя. Абвалакальны, змякчалыіы, вяжучы, супрацьзапаленчы, кроваспыняльны сродак. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць карані (збіраюць вясной або позняй восенню), у якіх шмат крухмалу, цукру, слізістых і дубільных рэчываў. Ядавіты. Зрэдку (у наваколлі Жлобіна) трапляецца Ж. данскі (S. tanaicense).
У 1964 Цэнтр. бат. садам АН БССР як кармавыя расліны інтрадукаваны паўд.-еўрап. і каўказскія віды. Ж. каўк а' з с к i (S. caucasicum) выш. 30— 50 см, з адзіночным мякка-касматым сцяблом. блакітнымі кветкамі і светлымі сеткавата-маршчакаватымі арэшкамі. Цвіце ў маі — чэрвені. Ж. крымскі (S. tauricum) выш. 50—60 см, з прамастойным, уверсе разгалістым сцяблом, шараватым (ад валаскоў) лісцем, светла-жоўтымі кветкамі і цёмна-шэрымі, драбнакропкава-грануляванымі арэшкамі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Ж. ц в ё р д ы (S. asperum) выш. да 1,2 м, з моцнагалінастым сцяблом, блакітнымі кветкамі і чорнымі. драбнакропкава-бугрыстымі арэшкамі. Цвіце ў маі — чэрвені. Каштоўны корм для свіней і трусоў, за лета дае 3—5 укосаў. Добра сіласуецца з невял. дамешкам злакавых траў. Іншы раз расліна дзічэе. Іл. гл. таксама ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.
С. А. Дзмітрыева, Л. В. Кухарава.
ЖЫВАНАРАДЖ9ННЕ, в і в і п ар ы я, спосаб узнаўлення патомства, пры якім зародак развіваецца ў матчыным арганізме, атрымлівае непасрэдна ад яго пажыўпыя рэчывы, дзіця або лічынка нараджаецца без абалонак яйца, Уласціва шэрагу беспазваночных (некат. кішачнаполасцевым, членістаногім, малюскам, чарвям), хордавым (некат. рыбам, земнаводным, паўзунам, млекакормячым жывёлам) і чалавеку. Параўн. Яйцажыванараджэнне. Гл. таксама Жывародныя расліны.