• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    I. I. Бардышаў. «ЖЫВОЕ СЕРАБРО», умоўная пазва штогадовай аперацыі членаў «блакітных патрулёў» па выратаванню моладзі рыб у перыяд нерасту. Звычайна праводзіцца ў час і пасля веснавога разводдзя, калі шмат рыбы астаецца ў адрэзаных ад асн. вадаёмаў канавах, лужынах, тарфяных ямах і інш. паглыбленнях прыбярэжнай зоны. Удзелыіікі аперацыі злучаюць іх канаўкамі з рэкамі і азёрамі, збіраюць і выпускаюць на волю рыбу. Штогод у БССР такім чынам выратоўваецца да 40 млн. штук моладзі каштоўных відаў рыб.
    ЖЬІВБІ АВЁС, расліна сям. злакаў; тое, што аўсюк.
    ЖЫГАЛКА АСЁННЯЯ (Stomoxys calcitrans), насякомае сям. сапраўдных мух атр. двухкрылых. На Беларусі трапляецца ўсюды. Дарослыя насякомыя — крывасмокі, пераносчыкі ўзбуджальнікаў сібірскай язвы, тулярэміі. Лічынкі — сапрафагі, развіваюцца ў гпоі. Цела Ж. а. даўж. 5,5—7 мм, шэра-чорнае, плямістае. Ад мухі пакаёвай адрозніваецца калюча-сысучым хабатком.
    ЖЫГУЛЙНКА, рака, левы прыток Ясельды, у Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах. У ніжнім цячэнні паз. Дарагабуж. Даўж. 44 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Вадазбор (595 км2) у межах Прыпяцкага Палесся. Азёрнасць 3 %. Пад лесам 47 % тэр., асп. лясныя масівы ў верхняй і сярэдпяй частках вадазбору. Пад ворывам 20 %. Даліна і пойма невыразныя. Схілы даліны спадзістыя, зліваюцца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча каналізаванае. Рэжым ракі вывучаецца з 1958, назіранні на гідралаг. пасту Няхачава. Ж. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. Н. Дз. Шэка. ЖЫГУНЁЦ, расліна сям. казяльцовых. Гл. ў арт. Павойнік.
    ЖЫГЯНКА, адпа з пазваў р. Альшанка, прытока Бярэзіны (бас. Нёмана).
    ЖЫДЧА, вадасховішча ў Піпскім р-не, каля в. Жыдча. Наліўное. Створана ў 1981 для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі і рэкрэацыйных мэт. Пл. 1,2 км2, даўж. 3,2 км, найб. шыр. 2,8 км, найб. глыб. 9 м, сярэдняя 4,1 м. Аб’ём 5,1 млп. м3.
    Даўж. агараджальнай дамбы 4,2 км. Вадасховішча папаўняецца вадой за кошт сцёку р. Прыпяць, ад якой пабудаваны водападвадны канал. Ложа — выпрацаванае радовішча торфу. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 6 м. ЖКІЖМА, рака, правы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўж. 82 км. Пачынаецца ў Шальчынінкскім р-не Літ. GCP, цячэ ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім р-нах. Сярэдні нахіл водпай паверхні 0,8 %о. Значных прытокаў няма, густата рачной сеткі 0,56 км/км2.
    Вадазбор (пл. 584 км2) у межах Лідскай раўніны. Грунты пясчаныя, радзей гліністыя. Лясы (16 % тэр.) пераважна хвойныя. Пад ворывам 45 %. Даліна трапецападобная, шыр. 0,5—1,5 км. Схілы пераважна спадзістыя, выш. 10—15 м, месцамі ўмерана стромкія. Пойма двухбаковая, забалочаная. шыр. 0,4—0,8 км. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5 м тэрмінам на 1—2 тыдні. Рэчышча амаль па ўсім працягу каналізаванае, шыр. ракі ў межань ’да в. Германішкі 5— 8 м, на астатнім працягу 8—15 м. Se­pari пясчана-ілістыя, стромкія, часам абрывістыя. Рэжым вывучаецца з 1940, назіранні на гідралаг. пасту Гельвінцы. На перыяд веснавога разводдзя, летнеасеннюю межань прыпадае па 40 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак., найб. выш. над межанным узроўнем 2,1 м (1946) у ніжнім цячэнні. Замярзае ў 1-й дэкадзе студз.. крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка. Веснавы крыгаход 4 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,1 м3/с. Каля в. Гсрманішкі плаціна. Іл. гл. на ўкл.
    Н. Дз. Шэка. ЖЙЖМА, нізіннае балота на ПнУ Лідскага р-на (часткова ў Воранаўскім р-не), у пойме р. Жыжма (сярэдпяе пячэпне). Пл. 2,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1.9 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,1 м, ступень распаду 45 %, попельнасць 26,4%. На 1.1.1978 запасы торфу 3,5 млн. т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенпе. Асушана каля 0.2 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сена-
    жаць. На балоце месцамі рэдкі лес з хвоі і бярозы, хмызняк, травяное покрыва з асок і падвею, сфагнавыя імхі.
    ЖЫЖМА, пізіннае балота ў Іўеўскім і Лідскім р-нах, у пойме р. Жыжма (ніжняе цячэнне). Пл. 2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,7 тыс. га. Глыб. торфу да 4,6 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 34%, попелыіасць 18,6 %. На 1.1. 1978 запасы торфу 1,6 млн. т. Асушана цалкам у Іўеўскім р-не, часткова — у Лідскім, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. рэдкі лес з хвоі і бярозы. ЖБІЖМЕНСКАЕ БАЛОТА, пізінпага тыпу, на У Воранаўскага р-на, у
    У Жыліцкім парку.
    Жыліцкі парк. Схема планіроўкі.
    пойме р. Жыжма (вярхоўе). Пл. 1,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 32 %, попельнасць 18,3 %. На 1.1. 1978 запасы торфу 1,7 млн. т. Паўн. ч. балота асушана дрэнажом і адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. пераважае хмызняк, асокі, месцамі чарот і імхі.
    ЖЫЛІБЁР (Gilibert) Жан Эмануэль (21.6.1741, Ліён — 2.9.1814), французскі натураліст, хірург і анатам. Д-р мед. н. (1763). Скончыў мед. ф-т ун-та ў Манпелье і працаваў у Ліёнскім калежы (1763—74). Арганізаваў і кіраваў Гродзенскай мед. акадэміяй (1775—81). Заспаваў у Гродна акушэрскую і вет. школы, клінічны шпіталь (1775—81), батанічны сад. Праф. натуральнай гісторыі мед. ф-та Вышэйшай літоўскап школы ў Вільні (1781—83). У 1783 вярнуўся ў Францыю. Удзельнік рэвалюцыі 1789—94. Асн. працы па флоры Беларусі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічпых хвароб у гэтых краінах. На тэр. Беларусі сабраў гербарый лекавых раслін і апісаў 95 іх відаў.
    Літ.: К р ю ч о к Г. Р. Очеркп нсторнн меднцнны Белорусснн.— Мн., 1976; Б нр а л о A. А. Фнлософскне проблемы в науке эпохп просвеіцення в Белоруссші н Лнтве.— Мн., 1979.
    ЖЫЛІНСКІ Іосіф Іпалітавіч (20.4. 1834, Віленская губ.— 1916), рускі геадэзіст. Скончыў Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1854). На геад. аддзяленні Акадэміі Генштаба праслухаў тэарэт. курс па геадэзіі і ў Пулкаўскай абсерваторыі прайшоў практыку. У 1863— 73 кіраваў градуспым вымярэннем дугі паралелі 52° паўн. ш. (на Беларусі прыкладпа па лініі Брэст — Пінск — Мазыр — Гомель). У 1881— 93 нач. трыянгуляцыі зах. тэрыторыі Расіі. У 1873—98 узначальваў Заходнюю экспедыцыю па асушэнню балот Палесся, пазней — забалочаных зямель Маскоўскай, Разанскай, Уладзімірскай губ. Удзельнічаў у астр.-геад. работах за мяжой.
    Тв.: Очерк работ Западной экспеднцші по осушеншо болот (1873—1898).— СПб., 1899.
    ЖЬ'ІЛІЦКІ ПАРК. у в. Жылічы Кіраўскага р-на. Закладзены ў 18— 19 ст. Пл. 18 га (разам з пладовым садам і рыбнай гаспадаркай каля 100 га). Парк пейзажны з элементамі рэгулярнага. У плане — прамавугольнік, абмежаваны алеямі. Яго тэрыторыю з Пн на Пд перасякае р. Дабасна, якая ўтварае 3 маляўнічыя вадаёмы з астраўкамі (асталіся рэшткі масткоў і альтанак). Цэнтр кампазіцыі — палац. Перад паўн. корпусам палаца ўца-
    лелі фрагменты рэгулярнага нарку пач. 18 ст.— круглая пляцоўка і 2 кляновыя алеі, перад усх. порцікам размешчаны партэр у выглядзе эліпса. Парк падзелены на асобныя ўчасткі, злучаныя дарожкамі. У кампазіцыях выкарыстаны дэкар. формы дрэў (дуб звычайны пірамідальны, клён вастралісты Шведлера) і экзоты (хвоя веймутава, клён серабрысты, арэх шэры, ліпа еўрап. і інш.). Ахоўваецца як помнік прыроды рэсп. значэння.
    ЖІЯЛКШ Барыс Дзмітрыевіч [15.3. 1895, Гастыпскае лясніцтва, Варшаўская губ. (?) — 5.3.1979], беларускі сав. вучопы ў галіне лесаводства. Д-р с.-г. н. (1966), праф. (1931). Засл. лесавод БССР (1965). Скопчыў Петраградскі лясны ін-т (1917). У 1946—74 заг. кафедры лесаводства Бел. тэхнал. ін-та. Працы па біялогіі, тыпалогіі, водаахоўнай ролі, павышэншо прадукцыйнасці лесу.
    Тв.: Класснфнкацня деревьев по продуктнвностн,—М., 1965; Повышенне продуктнвностн сосновых насажденші культурой люпнна.— Мн„ 1974.
    ЖЫЛКО Уладзімір Васілевіч (н. 20. 2.1925, в. Лугавая Слабада Мінскага р-па), беларускі глебазнавец. Д-р с.-г. н. (1980). Скончыў БДУ (1951). 3 1958 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1963 заг. лабараторыі эрозіі глеб. Працы па вывучэнню эрозіі глеб у БССР: пашырэнню, класіфікацыі, характарыстыцы водпа-фіз., аграхім. і хім. уласцівасцей эрадзіраваных глеб, страт ад эрозіі; распрацоўцы мерапрыемстваў па барацьбе з эрозіяй і павышэнню ўрадлівасці эрадзіраваных глеб, па распрацоўцы глебаахоўных тэхналогій вырошчваішя с.-г. культур.
    Тв.: Борьба с эрозней почв в Белорусской ССР.— Мн., 1962; Новые методы заіцііты почв от эрозші н прііменешіе нх в БССР.— Мн., 1975 (разам з Л. М. Ярашэвічам); Эроднрованные почвы Белоруссіш п нх пспользованне.— Мн.. 1976.
    ЖЫРМУНСКІ Аляксандр Мацвеевіч (11.6.1887, г. Бялінскі Пензенскай вобл.— 9.5.1970). беларускі сав. геолаг. Чл.-кар. AH БССР (1936), д-р гсолага-міпералаг. п., праф. (1944). Скончыў Маск. уп-т (1913). У 1918— 27 дацэнт Маск. горнай акадэміі. У 1927—41 працаваў у Геал. к-це ВСНГ, у Мін-ве геалогіі СССР. У 1936—38 дырэктар Ін-та геалогіі і гідрагеалогіі All БССР, заг. кафедры геалогіі БДУ. У 1943—45 кіраўнік геал. групы, у 1946—49 навук. супрацоўнік Іп-та геал. навук АН БССР. У 1949—51 ст. навук. супрацоўнік НДІ ў Ленінградзе. На тэр. Беларусі праводзіў даследаваппі па гідрагеалогіі, чацвярцічпай геалогіі, геамарфалогіі і тэктоніцы.
    Тв.: Основные черты тектоннкн Западного края.— І-Ізвестпя Московского
    A. М. Жырмунскі.
    отделенпя Геологнческого Комнтета, 1919, т. 1; Подземные воды Западного края.— Матерналы по обіцей н прнкладной геологнн, 1927, в. 63; Главный девонскнй вал Северо-Западного края,— Пзвестпя Главного геолого-разведочного управлення, 1930, т. 49, № 4; Прннцппы п методы составленпя карт четвертнчных (антропозойскнх) отложеннй.— ІІзвестня АН БССР. Сер. геологнческая, 1947, № 2; Геологнческпе особенностн тектонпческпх структур БССР. Ч. 1—2.— Там жа. 1948, Кі 5—6.
    Літ.: Памятн A. М. Жярмунского,— Весці АН БССР. Сер. хімічных навук, 1970. № 4.
    ЖЫТА (Secale), род адпаі шматгадовых травяпістых раслін сям. злакаў. Вядомы 13 відаў, з іх 11 дзікарослых, пашыраных пераважна ў Азіі і Афрыцы; у СССР 8 відаў. На Беларусі вырошчваюць Ж. п а с я ўп о e (S. сегеаіе) у азімай форме. Адна з пайважнейшых збожжавых і кармавых прамежкавых культур. Пачатак вырошчвання Ж. ў бас. Дняпра датуецца 1—2-м тысячагоддзямі да н. э.
    Аднагадовая расліна выш. 60—180 см. Каранёвая сістэма валасніковістая, магутная. Сцябло — саломіна, лісце лінейна-ланцэтнае. Каласы шчыльныя, двухрадковыя, пры выспяванні шэраабо светла-жоўтыя. Каласкі 2-кветныя, каласковыя лускавінкі завостраныя, з ка-