Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Літ.: Брехман Л. II. Женьшень.— Л., 1957; Д а р д ы м о в II. В. Женьшень, элеутерококк.— М., 1976; Ш е с т а-
к о із А. К„ К іі р e е н к о М. Г. Жень-
шень п другне лекарственные растення: (опыт выраіцнванпя).—2 нзд.— Мн., 1977.
A. К. Шастакоў.
ЖЭРАРДЫЯ (Sherardia), род аднагадовых травяністьтх раслін сям. марэнавых. Вядомы 1 від — Ж. палявая (Sh. arvensis), пашыраны пераважпа ў Міжземнамор’і, Азіі, Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., Сярэдняй Азіі, на Беларусі — вельмі рэдкая заносная расліна, адзначапая ў наваколлі Гродна і Мінску (Цэнтр. бат. сад АН БССР). Расце на засмечаных месцах і як пустазелле. Цвіце ў чэрв.— верасні.
' Расліна выш. 8—20 см. Сцябло распасцёртае або прыўзнятае, 4-граннае, па гранях шурпатае ад кароткіх шчацінак. Лісце востраканцовае. па краі шурпатае, у кальчаках: ніжняе — лапацістае, разам па 4, верхняе — ланцэтнае, разам па 6. Кветкі ярка-ліловыя, радзей белыя, з падоўжанай трубкай, з 4 тычынкамі, у галоўчатых еуквеццях. Плод — сухі падвойны арэшак.
Ж9РАХ (Aspins aspius), рыба сям. карпавых. Водзіцца ў рэках бас. Паўночнага, Балтыйскага, Чорнага, Каспійскага і Аральскага мораў. На Беларусі трапляецца па раўнінных участках ва ўсіх буйных (Прыпяць, Дняпро, Бярэзіна, Нёмап) і сярэдніх рэках і некат. праточных азёрах з чыстай вадой (напр., Браслаўскіх). Актыўны днём. Жыве адзіп, у невял. чародкі збіраецца ў час перасту і ўвосень. Зімою залягае ў ямах, не корміцца. Нар. пазвы бялізна, бялюга, шэраспер, жэрасць, жэрасель. Моладзь корміцца зоаплапктонам, з 2—3 мес.— маляўкамі рыб. Дарослы Ж.— драпежнік: корміцца рыбай і інш. дробнымі жывёламі. Прамысл. значэнне невялікае, найб. ловіцца ў Нёмане і яго прытоках.
Даўж. да 80 см, маса да 4, часам да 10 кг і болей. Цела светлае, серабрыстае, прадаўгаватае, пляскатае. Галава вялікая, рот канічны. Спінны і хваставы плаўнікі шэрыя з цёмнымі канцамі, астатнія чырванаватыя. Полавая спеласць на 4—5-м годзе. Нераст у канцы сак,— крас. на камяністых перакатах рэк. Плоднасць 60—500 тыс. ікрынак.
Ю. А. Собалеў. ЖЭРЫНСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не, у бас. р. Усвейка. Пл. люстра 8,74 км2. Даўж. 6,6 км, найб. шыр. 1,7 км, найб. глыб. 3,6 м, сярэдняя 1,4 м. Аб’ём вады 11,87 млн. м3. Вадазбор (37,1 км2 без пл. возера) спадзістахвалісты і нізіпны, складзены з супескаў і пяскоў, па Пд і ПнЗ разараны, 38 % тэр. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна рэшткавага тыпу, складаецца з 2 плёсаў, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 2 м (на ПдУ і 3 да 10 м), спадзістыя, пясчаныя і супясчаныя. пераважна параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 14,8 км) слабазвілістая. Берагі пераважна сплавінныя, на 3 пясчаныя, выш. 0.1—0,2 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана высокаарган. грубадэтрытавымі сапрапелямі (гл. Жэрынскае радовішча сапрапелю), уздоўж зах. берага дно пясчанае. У паўд. ч. возера востраў
пл. 0,14 км’. У бязлёдны перыяд вада добра насычана кіслародам, перамешваецца і праграецца да дна. Зімой адзначаецца дэфіцыт кіслароду, магчымы заморы рыбы. Мінералізацыя вады каля 190 мг/л, празрыстасць 1 м. Эўтрофнае з адзнакамі дыстрафіравання. Упадаюць 6 ручаёў, на 3 выцякае ручай у р. Усвейка. Моцна зарастае. Уздоўж берагоў палоса надводнай расліннасці (трыснёг, чарот, рагоз, хвошч) шыр. да 100 м. Астатнюю ч. дна ўкрываюць рдзесты. разак. эладэя. Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлены 71 від арганізмаў (біямаса 28 г/м3), зоапланктону — каля 25 відаў (5,3 г/м3). заабентасу—12 відаў (1,1 г/м2). Водзяцца карась, лінь, шчупак, плотка. Возера зарыблялася сярэбраным карасём. Іл. гл. на ўкл. A. К. Мел-ьнікаў. ЖЭРЫНСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Чашніцкім р-не, у Жэрынскім возеры. Запасы 32,6 млн. м3, у т. л. 28,1 арган., 2,5 крэменязёмістага, 2 мяшанага тыпаў, Сапрапель высцілае 87 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 4,6 м, найб. 8,5 м. Натуральная вільготпасць 92 %. Попельнасць 19— 57 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,4, вокіслаў жалеза 3, алюмінію 2,3, магнію 1,1, кальцыю 4, калію 1,1, фосфару 0,2. Вадародпы паказчык (pH) 6,5. Аргап. і мяшаны сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для вытв-сці буд. матэрыялаў, крэменязёмісты — на ўгнаенне, для кальматацыі глеб.
1
Жэрардыя палявая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — плод.
ЖЭСЦЬ, назва р. Уздзянка ў верхнім цячэнні.
ЖЭЧКА, рака, левы прыток Котры (бас. Нёмана), у Шчучынскім р-не. Даўж. 10 км. Пачынаецца па У ад в. Ляхаўцы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (47 км2) нізінны, пад лесам 34 %; праводзяцца меліярац. работы.
ЗАА.., з о а... (ад грэч. zoon жывёла, жывая істота), першая састаўная ч. складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да жывёльнага свету.
ЗААБЁНТАС (ад заа... + бентас), сукупнасць жывёл, якія насяляюць дно вадаёмаў. Гл. ў арт. Бентас.
ЗААГЁННЫЯ ГОРНЫЯ ПАРОДЫ, асадкавыя горныя пароды, складзеныя амаль поўнасцю з рэшткаў жывёльных арганізмаў ці прадуктаў іх жыццядзейнасці. Гл. ў арт. Арганагенныя горныя пароды.
ЗААЗЁР’Е, возера ў Полацкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,45 км2. Даўж. 1,75 км, найб. шыр. 0,35 км. Пл. вадазбору 8 км2. Катлавіпа лагчыпнага тыпу, падоўжанай формы, выцягнута з ПдЗ па ПнУ. Схілы выш. 3—5 м, спадзістыя, пераважна пад хмызняком, месцамі на Пн і Пд разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,05 км) звілістая. Злучана ручаём з возерам без пазвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Сомніца. На беразв вёскі Заазер’е і Кралькі.
ЗААЗЁР’Е, Заазерскае в о з ер а, у Бешанковіцкім р-не, у бас. р. Чарнагосніца. Пл. возера 0,11 км2, вадазбору 3,25 км2.
ЗААЗЁР’Е, гл. Палескае возера.
ЗААЗЁР’Е, вярховае балота на 3 Бялыніцкага р-на, па водападзеле рэк Клява і Ліпаўка. Пл. 3,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,7 тыс. га.
Глыб. торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,4 м, ступень распаду 20 %, попельнасць 3 %. На 1.1.1978 запасы торфу 7,8 млн. т. Балота ў натуральным стане; на яго тэр. гідралагічны заказнік Заазер’е.
ЗААЗЁР’Е, гідралагічпы заказнік рэсп. значэння. Створаны ў 1968 на тэр. Бялыніцкага р-на для захавання ў натуральным стане балотнага масіву з тыповай для міжрэччаў стратыграфіяй тарфянікаў. Пл. 3,6 тыс. га (1982).
Знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, займае частку Друць-Бярэзінскага міжрэчча. Размешчаны на вярховым балоце. У цэнтры ва ўмовах невысокага абваднення пераважаюць хваёва-кусцікавыя раслівныя асацыяцыі, у паўн. ч.— градава-мачажынныя комплексы расліннасці. На ўскраінах пашыраны хваёва-пушыцава-сфагнавыя і хваёва-бярозава-пушыцава-сфагнавыя асацыяцыі. На мінер. участках пераважаюць бярозава-асінавыя лясы. У флоры заказніка каля 100 відаў раслін, у т. л. ахоўныя чубатка пустая і зубніца клубняносная.
ЗААЗЁРСКАЕ ВОЗЕРА, у Бялыніцкім р-не, у бас. р. Клява. Пл. 0,58 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,75 км. Пл. вадазбору 8,8 км2. Катлавіпа акруглай формы. Схілы выш. 4—6 м, спадзістыя, пераважна разараныя, па Пд і Пн параслі хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,85 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, пад хмызняком. У возеры Заазерскае радовішча сапрапелю. На Пд выцякае р. Клява. На беразе в. Заазер’е.
ЗААЗЁРСКАЕ РАДОВІПІЧА САПРАПЁЛЮ, у Бялыпіцкім р-не, у Заазерскім возеры. Запасы 0,38 млн. м3, у т. л. 0,34 арган. і 0,04 мяшапага тыпаў. Сапрапель высцілае 46 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,4 м, найб. 3,4 м. Натуральная вільготнасць 92 %. Попельнасць 17—50%. У сухім стане мае (У %): азоту 2,7, вокіслаў жалеза 0,8—18, алюмінію 2,6, магнію 0,3, кальцыю 0,8—7,6, калію 0,04—0,2, фосфару 0,3—2. Вадародны паказчык (pH) 5,9. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатпы на ўгнаенне.
ЗААЗЁРСКІ ДУБ, помнік прыроды рэсп. значэпня (з 1963) у в. Заазер’е Нясвіжскага р-на. Дуб пірамідальпы. Узрост каля 120 гадоў, выш. 16 м, дыям. 1,15 м.
ЗААЗЁРЦЫ, возера ў Міёрскім р-пе, у бас. р. Авута. Пл. 0,28 км2. Даўж. 1,02 км, найб. шыр. 0,45 км. Пл. вадазбору 4,5 км2. Катлавіна падоўжанап формы, выцягнута з ПдУ на ПнЗ. Схілы выш. да 8 м (па 3 і Пд да 13 м), спадзістыя, пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж.
2,52 км) звілістая. Невял. востраў пл. 0,5 га. Бяссцёкавае. Каля возера хутар Капцюгі (па Пн) і в. Дарожкі (па Пд).
ЗААЗЁРНАЯ АНТЫКЛІНАЛЬ, тэктапічная структура ў Мазырскім і Ельскім р-нах, у межах Мазырскай ступені Прыпяцкага прагіну.
Па верхнесаляносных і надсалявых адкладах дэвону 3. а.— структура тыпу «шчыта чарапахі» памерам 8x3 км, амплітудай больш за 400 м, арыентавана ў субшыротным напрамку. Добра выражана ў кам.-вуг., пермскіх'і трыясавых адкладах, мае паўн.-ўсх. распасціранне; даўж. ўзрастае да 30 км. У міжсалявых адкладах 3. а. адпавядае слаба выражаны структурны нос, у падсалявых — складаная сістэма адносна апушчаных блокаў. Па верхнесаляносных і надсалявых адкладах антыкліналь сфарміравалася ў познім фамене, карбоне, пермі 1 трыясе ў выніку розначасовага і рознанакіраванага адтоку солі галітавай падтоўшчы ў сумежныя саляныя валы на Пн і Пд. В. С. Кангшчаў.
ЗААЛАГІЧНАЯ МЕЛІЯРАЦЫЯ, накіраванае паляпшэнне прыродных умоў шляхам выкарыстапня інтрадукавапых (гл. Інтрадукцыя жывёл) або абарыгенных (гл. Абарыгены) відаў жывёл. Ажыццяўляецца для барацьбы з зарастаннем каналаў і вадаёмаў — ахаладжальнікаў ЦЭЦ, паляпшэння гідрахім. рэжыму і зпіжэння колькасці малакаштоўных відаў рыб у сажалках, знішчэння
У заказніку Заазер’е.
Да арт. Заалагічныя музеі і калекцыі.
У заалагічным музеі БДУ імя У. I. Леніна.
хваробатворных пасякомых, шкоднікаў сельскай і лясной гаспадарак і інш. У БССР шырока выкарыстоўваецца 3. м. рыбаводпых сажалак полікультурай рыб — сумесным вырошчвапнем карпа з белым амурам, белым таўсталобікам і шчупаком (амур перашкаджае празмернаму развіццю буйных водарасцей і ўзбагачае сажалкі біягепамі, таўсталобік уплывае на фітапланктон, шчупак зпішчае харч. канкурэнтаў карпа). Белы амур можа выкарыстоўвацца таксама для барацьбы з зарастапнем меліярацыйных каналаў. Перспектыўнымі з’яўляюцца 3. м. зоп меліярацыйпых каналаў пушпымі драпежнікамі і малюскамі (норкі, выдры, лісы, янотападобпыя сабакі знішчаюць на берагах дробных грызуноў і шкодных насякомых, малюскі ачышчаюць ваду) і 3. м. асушапых тарфянікаў і польдэраў комплексам відаў беспазваночных жывёл-глебаўтваральнікаў, якія добра перапосяць паніжаную ўвільготненасць (напр., дажджавыя чэрві). Пытанні 3. м. распрацоўваюцца ў Гомельскім дзярж. ун-це.