Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Б. П. Саегцкг. ЗААЛАГІЧНЫЯ КАРТЫ, адлюстроўваюць прасторавыя заканамернасці пашырэыня жывёл і іх сувязі з геаграфічпым асяроддзем; тое, што зоагеаграфічныя карты. ЗААЛАГІЧНЫЯ МУЗЁІ I КАЛЁКЦЫІ. Першыя дзярж. 3. м. і к. на Беларусі створаны пасля Кастр. рэвалюцыі. Існавалі: Віцебскі губ. вет.-заал. музей (засн. ў 1918, з 1924 у складзе Віцебскага вет. іп-та), прыродазнаўча-гіст. музей Віцебскага вет. ін-та (з 1924, засн. ў 1921 на базе энтамалагічнай калекцыі В. А. Плюшчэўскага-Плюшчыка як заал. музей пры Віцебскім с.-г. тэхнікуме). Заал. музеі існуюць у БДУ (засн. ў 1923 пры ўдзеле А. У. Фядзюшына), у Гомельскім ун-це (з 1981). Створаны калекцыі заал. матэрыялаў: у 1940 — у Бярэзінскім запаведніку (гл. Музей прыроды Бя-
рэзінскага біясфернага запаведніка), у 1945 — у запаведна-паляўнічай гаспадарцы «Белавежская пушча» (гл. Музей прыроды Белавежскай пушчы), у 1969 — у Прыпяцкім ландшафтна-гідралагічным запаведніку. Заал. калекцыі ёсць у Ін-це заалогіі АН БССР (створаны ў 1927 у складзе заал. музея Інбелкульта), больш як у 20 краязнаўчых музеях БССР, у біял. музеях Брэсцкага і Віцебскага пед. ін-таў, у некат. агульнаадукацыйных сярэдніх школах. Калекцыйныя фонды выкарыстоўваюцца ў навук. даследаваннях па сістэматыцы, фауністыцы, экалогіі, марфалогіі і інш. раздзелах біял. навукі, для папулярызацыі ведаў пра бел. і сусв. фауны, пры навучанні студэнтаўбіёлагаў. ю. I. Сяржанін.
ЗААЛАГІЧНЫЯ ПАРКІ, з a a п а рк і, навукова-асветныя ўстановы, у якіх у няволі (у клетках, вальерах) або паўволыіа (на вял. абгароджапых плошчах) утрымліваюць дзікіх жывёл для дэманстрацыі, вывучэння, захавання і ўзнаўлення. У пекаторых 3. п. экспануюць таксама пароды свойскіх жывёл і бат. калекцыі. Асн. задачы 3. п.: захаваіше ў штучных умовах калекцый дзікіх жывёл (асабліва рэдкіх і знікаючых відаў) мясцовай і замежнай фауны; правядзенне п.-д., вучэбнай і навук.асв. работы ў галіне заалогіі і аховы прыроды.
Папярэднікамі 3. п. былі звярынцы. Багатыя калекцыі дзікіх жывёл ствараліся ў краінах Афрыкі і Азіі ўжо каля 3500 гадоў назад. У Еўропе першыя 3. п. ўзніклі ў 14—15 ст., большасць іх заснавана ў 19 ст. Першы 3. п. у Расіі — Маскоўскі, засн. ў 1864, пл. (1980) 16,5 га, у калекцыі каля 3000 экз. пазваночных жывёл 620 відаў і падвідаў. У свеце ў 1980 было каля 800 3. п. і заасадоў. Самыя вял. калекцыі дзікіх жывёл у 3. п. Зах. Берліна, Лондана, Франкфурта-на-Майне (ФРГ), Сан-Дыега (ЗША), Ныо-Йорка (у кожным каля 2200 відаў агульнай колькасцю да 10 тыс. экз.). У СССР (1982) 33 3. п. (у іх ліку Гродзенскг заалагічны парк)ч у якіх больш за 40 тыс. экз. пазваночных жывёл 712 відаў. Акрамя стацыянарных 3. п., у СССР 13 перасоўных заал. цыркаў, у калекпыях якіх па 80— 100 экз. дзікіх жывёл 35—40 відаў. У заацырках ажыццяўляецца дрэсіроўка і прыручэнне жывёл, якія выступаюць перад наведвальнікамі па пэўнай праграме. 3. п. 1 заацыркі СССР у год наведвае каля 36 млн. чалавек.
Літ.: С о с н о в с к нй Н. П. Жнвые музеіі,—М.. 1981. В. К. Мазоўка.
ЗААЛОГІІ ІНСТЫТУТ АН БССР. Засн. ў 1980 на базе Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР (з 1958). Асн. кірункі навук. даследаванняў: біял. вывучэнне жывёльнага свету БССР і распрацоўка навук. асноў яго рацыянальнага выкарыстаппя і аховы; распрацоўка эколага-фізіял. асноў інтрадукцыі каштоўных відаў рыб у натуральныя вадаёмы; вывучэнне асаблівасцей біяэнергетыкі
росту і размнажэнпя водпых жывёл у залежнасці ад умоў асяроддзя; збор і апаліз звестак па генафонду жывёльнага свету БССР і распрацоўка рэкамендацый па захаванню відавой разнастайнасці фауны рэспублікі. Аспірантура з 1958.
У выніку даследаванняў завершана інвептарызацыя фауны БССР, сабраны матэрыял па пашырэнню, экалогіі і біялогіі найб. важных у гасп. адносінах відаў жывёл (млекакормячых, птушак, рыб); праведзены эколага-фауністычныя даследаванні найб. важпых для сельскай і лясной гаспадарак груп насякомых; вывучаны паразіты грызупоў, насякомаедпых, птушак і вызначана іх роля ў перадачы ўзбуджальнікаў трансмісійных вірусных іпфекцый; высветлепы экалагічпыя аспекты крывасосных камароў, сляпнёў, мошак, макрацоў — пераносчыкаў хвароб чалавека і с.-г. жывёлы; аналізаваўся ўплыў асушальнай меліярацыі зямель Бел. Палесся на жывёльны свет; праводзіцца эколага-эпергет. аналіз росту і размнажэння папуляцый водных жывёл; распрацавапы эколага-фізіял. асновы іптрадукцыі каштоўных відаў рыб у патуральныя вадаёмы. А. м. Курскоў.
ЗААЛОГІЯ (ад заа... + ...логія), навука пра жывёльпыя арганізмы, частка біялогіі. Вывучае будову, жыццядзейнасць, індывід. і гіст. развіццё жывёл, іх класіфікацыю, пашырэнне на Зямлі і сувязі з навакольпым асяроддзем. Цесна звязана з інш. біял. навукамі, медыцыпай, ветэрыпарыяй, сельскай гаспадаркай, вытв. дзейнасцю чалавека. У даследаванні выкарыстоўваюцца метады, агульныя з іпш. біял. дысцыплінамі. Асновы сучаснай сістэматыкі жывёл закладзены ў канцы 17 — пач. 18 ст. (Дж. Рэй, К. Ліней),
У лабараторыі экалогіі наземных пазваночных жывёл Заалогіі інстытута АН БССР.
у сярэдзіне 19 ст. створана тэорыя эвалюцыі арган. свету (Ч. Дарвін). У развіцці 3. ў Расіі вял. значэнне мелі працы К. М. Бэра, I. I. Мечнікава, К. Ф. Рулье і інш.
Даследаванні на Беларусі пачаліся ў 18 ст. Заал. апісанні асобных яе тэрыторый ёсць у працах польск. даследчыка Г. Ржанчынскага (1-я пал. 18 ст.), акад. Расійскай AH I. I. Ляпёхіна (канец 18 ст.), В. М. Севергіна (1-я пал. 19 ст.). Спісы найб. вядомых 1 пашыраных дзікіх жывёл бел. губерняў змешчаны ў «Матэрыялах для геаграфіі і статыстыкі Расіі» (выдадзены ў 2-й пал. 19 ст.). Даследаванні па 3. ў дарэв. час не давалі поўнага ўяўлення нават пра відавы склад фауны Беларусі. Вырашальным для станаўлення бел. заал. навукі было стварэнне БДУ (1921) з заал. кафедрай 1 Інбелкульта (1922) з заал. падсекцыяй. 3 1929 заал. даследаванні ў рэспубліцы каардынуе АН БССР. У 1924—30 пад кіраўніцтвам А. У. Фядзюшына адбыліся экспедыцыі па інвентарызацыі наземнай фауны ўсх. ч. Беларусі. Быў сабраны калекцыйны матэрыял па ўсіх класах пазваночных, на яго аснове арганізаваны заал. музеі ў БДУ і сектары заалогіі АН БССР. Па прапанове Фядзюшына ў студз. 1925 СНК БССР стварыў першы ў рэспубліцы дзярж. запаведнік на Бярэзіне. Пад кіраўніцтвам Наркамзема БССР пачаліся планамерныя іхтыялагічныя даследаванні. Фауну Беларусі вывучалі таксама супрацоўнікі БСГА. Смаленскага ун-та. Беспазваночных ПнУ БССР даследавалі У. А. Плюшэўскі-Плюшчык, П. Ф. Салаўёў, A. I. Радкевіч. якія стварылі вял. фондавыя энтамалагічяыя калекцыі. У 1934—40 распрацоўкай праблем 3. кіраваў акад. АН БССР М. М. Кулагін. Былі выдадзены манаграфічныя працы пра баброў (Фядзюшын), насякомаедных (I. М. Сяржанін), дзікіх капытных (Кулагін), навукова абгрунтавана стварэнне запаведнікаў у Белавежскай пушчы і ў Івянецкім 1 Валожынскім р-нах Мінскай вобл. (Вялаўскі запавсднік). У Айч. вайну большасць каштоўных калекцый і фондавых матэрыялаў знішчана. Матэрыяльная база навук. даследаванняў пачала аднаўляцца адразу ж пасля вызвалення. Арганізоўваць заал. даследаванні ў рэспубліцы памагалі вядомыя сав. вўчоныя Л. А. Зянкевіч і Г. Г. Вінберг (гідрабіялогія і заалогія беспазваночных), Я. Н. Паўлоўскі, К. I. Скрабін, Б. Я. Быхоўскі (агульная заалогія 1 паразіталогія), М. С. Гіляроў (энтамалогія).
У пасляваен. час працягваліся інвептарызацыя фауны рэспублікі, вьгвучэнне біялогіі і пашырэнпя гаспадарча-важпых відаў жывёлы. У 1958 на базе аддзела фауны Іп-та біялогіі і паразіталогіі АН БССР створаны Аддзел заалогіі і паразіталогіі АН БССР (з 1980 Ін-т заалогіі АН БССР) — гал. ўстанова па 3. ў рэспубліцы. Праблемы 3. распрацоўваюць таксама па кафедрах прыродазпаўчых ф-таў ВНУ, у запаведніках, н.-д. устаповах с.-г. профілю і іпш. Бел. заолагі з 1951 выдалі болып як 20 мапаграфій і вызначальнікаў паразітычных аргапізмаў, ракападобыых, насякомых, рыб, птушак і млекакормячых, з 1971
комплексна вывучаюць змены фауны Бел. Палесся ў сувязі з вял. маштабамі меліярацыі і гасп. асваенпя. У 60—80-я г. побач з традыцыііпымі кірункамі ў 3. атрымала развіццё даследавапне фупкцыянальных сувязей у зоацэпозах, закапамернасцей мат.-энергет. ператварэныяў па розяых трафічпых узроўнях, устойлівасці экалагічных сістэм і іх змен пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння. На аснове вывучэння структуры і дынамікі натуральных і змененых чалавекам біяцэнозаў вызначаюцца заканамерпасці фарміраванпя індустр.-йрыродных комплексаў. Узпіклі і паспяхова развіваюцца новыя кірункі 3.— эксперым. экалогія водных беспазваночных жывёл, экалогія і інтрадукцыя каштоўпых відаў рыб, лапдшафтная фаупістыка, глебавая экалогія, эксперым. энтамалогія. Ажыццяўляецца пераход ад апісальнага да аналітычпага і сістэмпага мстадаў вывучэння жывёльпых рэсурсаў БССР. ІІра развіццё 3. гл. ў арт. Акаралогія, Арніталогія, Гельмінталогія, Герпеталогія, Гідрабіялогія, Зоагеаграфія, Іхтыялогія, Карцыналогія, Пратысталогія, Тэрыялогія, Фауністыка, Экалогія жывёл, Энтамалогія.
Літ.: Развіццё біялагічных навук.— У кн.: Акадэмія навук Беларускай ССР. Мн., 1979. Л. М. Сушчэня.
ЗААЛЫПАНКА, А л ь ш а н к а, рака, левы прыток Чарніцы (бас. Лучоеы), у Смаленскай вобл. РСФСР і Лёзпенскім р-не БССР. Даўж. 17 км. Сярэдні нахіл водпай паверхні 1,1 %о. Вадазбор (99 км2) узгорысты, пад лесам 35 %.
ЗААНОЗЫ (ад заа...+грэч. nosos хвароба), група заразных хвароб, узбуджальнікі якіх у працэсе эвалюцыі прыстасаваліся паразітаваць у аргапізме пэўных відаў жывёл. Да 3. адносяць мыт, перапноўманію, пастэрылёз і чуму буйн. par. жывёлы, чуму свіней і іпш. Параўн. Антрапазаанозы.
ЗААПАРКІ, тое, што заалагічныя паркі.
ЗААТ9ХНІЯ (ад aaa...+грэч. techne мастацтва, майстэрства, уменне), навука пра развядзенпе, кармленне, догляд і выкарыстанне с.-г. жывёлы для атрымання як мага большай колькасці высакаякаспай прадукцыі пры найменшых затратах працы і сродкаў; тэарэт. аснова жывёлагадоўлі. Сучасная 3. распрацоўвае тэхналогію вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі па прамысл. аснове. Цеена звязана з агульнай біялогіяй,
анатоміяй, гісталогіяй, эмбрыялогіяй, фізіялогіяй, біяхіміяй, генетыкай. ветэрыпарыяй, аграноміяй і інш. навукамі. Карыстаецца гіст., параўнальным, эксперым., стат. і іпш. метадамі даследаванняў. Як самаст. навука 3. пачала развівацца ў 18 ст.