• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    А. Р. Жэбрак.
    рост 3,1—3,2 млрд. гадоў), у СССР — на Кольскім паўвостраве і Украіне (2—2,3 млрд. гадоў). Першыя рэшткі і сляды Ж. на тэр. Беларусі (утварэнні сіне-зялёных водарасцей у выглядзе анкалітаў і страматалітаў, узрост каля 700—750 млн. гадоў) прымеркавапы да адкладаў лапіцкай світы верхняга рыфею (Асіповічы, Блонь Пухавіцкага і Лапічы Асіповіцкага р-наў). Найб. раннія знаходкі беспазваночных (чэрві, ліпчулы) выяўлены ў адкладах кембрыю (узрост каля 570—480 млн. гадоў; Брэст, Паставы, Нарач), прымітыўпых бяссківічных, пазваночных (рыбы) і паземных раслін — у адкладах дэвону (каля 400—320 млн. гадоў; Полацк, Магілёў, Орша, Бабруйск, Рагачоў), млекакормячых (сланы, мамапты, насарогі, грызуны) — у адкладах антрапагену (каля 1 млн. гадоў; Смаргонь, Віцебск, Крычаў, Юравічы Калінкавіцкага р-на, Петрыкаў, Ваўкавыск). Гл. таксама Геахраналогія жыцця.
    Літ.: Э н г е л ь с Ф. Дыялектыка прыроды.— Мн., 1954; Вологдпн A. Т.
    Жыцік расстаўлены: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — каласок; 3 — ніжняя кветкавая лускавінка.
    Земля м жпзнь.— 2 нзд.— М., 1976; О п ар іі н A. II. Вознпкновеіше п началыюе развнтне жнзнн.— М.,	1966. Фол-
    сом К. Пронсхожденне жпзіш: Пер. с англ,— М„ 1982.
    С. А. Кручак, В. К. Мазоўка. ЖЫЦЦЁВАЯ ФОРМА р а с л і н (б і я м о р ф а), марфалагічная будова раслін, якая склалася ў працэсе эвалюцыі і адлюстроўвае ў вонкавым выглядзе іх прыстасаванасць да ўмоў жыцця. Да адной Ж. ф. могуць належаць расліны розных відаў і родаў з падобнымі прыстасавалыіымі прыкметамі, і паадварот, расліны адпаго віду могуць утвараць некалькі Ж. ф. У залежнасці ад размяшчэння пупышак узнаўлення адрозніваюць асн. Ж. ф.: фанерафіты, хамефіты, гемікрыптафіты, крыптафіты, тэрафіты. Ж. ф. жывёл —група арганізмаў, якія маюць падобныя эколага-марфал. прыстасаванні да жыцця ў адполькавым асяроддзі (бегуны, скакуны, лазуны; геабіёнты, гідрабіёпты).
    ЖЫЦЦЁВЫ цыкл, перыяд існавашія асобін жывых арганізмаў ад моманту параджэння або паяўлення аплоднепай клеткі (праз рост, пераўтварэнні, выспяваіше, размнажэнне) да смерці (у піжэйшых аргапізмаў ад дзялення да дзялеппя). Пры вегетатыўным размнажэнні працягласць Ж. ц. вызначыць дакладца пемагчыма. Гл. таксама Працягласць жыцця.
    ЖЫЧЬ'ІНСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН I СУГЛШКАУ, за 1 км на ПпЗ ад в. Жычын Бярозаўскага р-на. Лінзападобны паклад звязапы з азёрнаалювіяльнымі адкладамі муравіпскага міжледавікоўя. Разведаныя запасы 168 тыс. м3, перспектыўныя 39 тыс. м3.
    Гліны і суглінкі цёмна-шэрыя, жаўтавата-бурыя, слаістыя, шчыльныя, пластычныя. карбанатныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 39—54 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—8 м, ускрышы (суглінкі, супескі) да 3 м. Гліны і суглінкі прыдатныя па выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. ЖЫЯРДОЗ, інвазійная хвароба; тое, што лямбліёз.
    ЖЫЯРДЫІ, род паразітычных прасцейшых; тое, што лямбліі.
    ЖЭБРАК Аптоп Раманавіч (27.12. 1901, в. Збляны Зэльвенскага р-па — 20.5.1965), беларускі сав. гепетык і селекцыяпер. Акад. АН БССР (1940), д-р біял. н., праф. (1936). Засл. дз. н. БССР (1944). Чл. КПСС з 1918. Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1925), Ін-т чырвонай прафесуры (1929). У 1934—48 праф., заг. кафедры генетыкі Маскоўскай с.-г. акадэміі. У 1945—46 у ЦК КПСС. У 1940— 47 чл. Прэзідыума АН БССР. У 1947
    прэзідэпт AH БССР. 3 1949 заг. кафедры Маскоўскага фармацэўтычнага ін-та. У 1953—65 кіраваў работамі па эксперым. поліплаідыі ў Ін-це біялогіі, з 1963 у Аддзеле генетыкі і цыталогіі AH БССР. Навук. працы па гібрыдызацыі, поліплаідыі і селекцыі, гал. чынам пшаніцы і грэчкі. Упершышо атрымаў гібрыдныя пладавітыя формы ад скрыжаванпя шэрагу відаў пшаніцы. Скрыжоўваў амфідыплоіды пшаніцы паміж сабою і з зыходпымі формамі, прааналізаваў філагепію пшаніцы і вёў перспектыўную селекцыю пшаніцы на павышэпне імунітэту да хвароб і шкодпікаў, па павелічэнне колькасці бялку, памераў зярпяўкі, коласа. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51.
    Тв.: Сннтез новых вндов пшеннц,— М., 1944; Полнпловдные вііды пшендц.— М., 1957; Новы сорт грэчкі для БССР.— Весці АН БССР. Сер, біялагічных навук, 1959, № 3; Курс ботаннкп.— М., 1959.
    Лгт.: X о т ы л ё в a Л. В. A. Р. Жебрак.—У кн.: Полдплондпя п селекцпя. Мн„ 1972.
    Ж9ДЗІНСКІ ЯРУС, жэдзіп (ад ііазвы нас. пункта Жэдзіп у Бельгіі), піжні ярус ніжняга аддзела дэвонскай сістэмы. Выяўлены ў Брэсцкай упадзіпе і па крайнім ПдЗ (паўд. схіл Лукаўска-Ратнаўскага выступу). Залягае згодна на паро,дах пржыдольскага яруса сілурыйскай сістэмы і перакрываецца са стратыграфічнай нязгоднасцю ўтварэннямі кам.-вуг., пермскай і трыясавай сістэм. Глыб. залягання 300— 400 м. Магутпасць адкладаў ад 40 да 80 м.
    Складзены з мергеляў і глін з праслойкамі арганагенных вапнякоў (боршчоўскі гарызонт), а ў верхняй ч. разрэзу пясчанікаў і алеўралітаў (чарткоўскі гарызонт). У адкладах шматлікія і разнастайныя рэшткі выкапнёвых брахіяпод, малюскаў. астракод. каралаў, імшанак, нрынаідэй, тэнтакулітаў, канадонтаў. бяссківічных (тэладонтаў, птэраспід, цэфаласпід), рыб (акантод), водарасцей, акрытархаў, спораў. Асабліва характэрны канадонты. іхтыяфауна. брахіяподы, імшанкі. Водарасці, імшанкі, тсрынаідэі ўтварылі арганагенныя пабудовы (біястромы). Адклады фарміраваліся ва ўмовах мелкаводнага эпікантынентальнага марскога басейна.
    С. А. Кручак.
    ЖЭЖЛІНА, возера ў Лепельскім р-пе, у бас. р. Ула. Пл. 0,36 км2. Даўж. 1,07 км. пайб. шыр. 0,56 км, найб. глыб. 9,8 м, сярэдняя 3,9 м. Аб’ём вады 1,4 млн. м3. Вадазбор (1366 км2) сярэднеі дробнаўзгорысты, 48 % пл. пад лесам.
    Катлавіна авальная, крыху выцягнутая з У на 3. Схілы выш. да 10—15 м, спадзістыя. пясчаныя. участкамі разараныя, на Пд і ПдЗ параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,59 км) слабазвілістая. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя, на ПдЗ пад лесам. Каля ўсх. берага востраў пл. 0,7 га. Глыбіні да
    2 м займаюць 33 % пл. возера. Дно выслана гліністымі іламі, у цэнтр. частцы возера трапляюцца апясчаненыя ілы, Мінералізацыя вады 270—290 мг/л, празрыстасць 2,1 м. Эўтрофнае. Праточнае; праз возера цячэ р. Ула, Уздоўж берагоў палоса расліннасці шыр. 30—100 м да глыб. 2,9 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, карась, лінь, плотка. На паўн. беразе в. Вялікае Жэжліна.
    A. М. Макрыцкг. ЖЗЛЬЦАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Полацкім р-пе, у воз. Жэльцы. Сапрапель мяшанага тыпу, запасы 1,4 млп, м3. Сярэдяяя магутнасць адкладаў 3,8 м. Натуральная вільготнасць 93 %. Попельнасць 32— 63 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3, вокіслаў жалеза 5,2, алюмінію 1,4, кальцыю 2,6, калію 0,4, фосфару 0,5. Вадародпы паказчык (pH) 6,7. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны па ўгнаенне, для кальматацыі глеб.
    ЖЭЛЬЦЫ, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Сосніца. Пл. 0,78 км2. Даўж. 1,86 км, найб. шыр. 0,72 км, найб. глыб. 2,8 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,56 млн. м3. Вадазбор (63,5 км2) пласкахвалісты і дробнаўзгорысты, складзены з пяскоў, 82 % пад лесам, месцамі каля возера разараны.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 7 м, спадзістыя (на Пд да 15—20 м, стромкія), пясчаныя, пад лесам, на ПнЗ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,02 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Пойма шыр. 150—500 м. забалочаная, пад лесам і хмызняком. Дно плоскае, выслана пераважна пяском 1 апясчаненым ілам, у цэнтры сапрапелем (гл. Жэльцаўскае радовішча сапрапелю), Мінералізацыя вады 122 мг/л, празрыстасць 0,6 м. Дыстрафіруючае. Праточнае; упадае р. Няклейка, ручай з воз. Сіценец, выцякае р. Жэльцанка. Зарастае 64 % пл. возера. Палоса расліннасці шыр. 20—250 м да глыб. 1,7—2 м. Водзяцца плотка, лінь, карась, акунь, шчупак, лешч, гусцяра, джгір, верхаводка. На паўн. беразе в. Жэльцы.	Б. П. Уласаў.
    ЖЭННА, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Тураўляпка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,57 км2. Даўж. 1,4 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 25 м, сярэдняя 6,8 м. Аб’ём вады 3,94 млн, м3. Вадазбор (10,9 км2) спадзістахвалісты, бліжэй да возера буйнаўзгорысты, складзены з суглінкаў, значна разараны, 46 % пл. пад лесам і хмызняком.
    Жэньшэнь: надземная частка 1 корань.
    Катлавіна эварзійнага тыпу, крыху выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. ад 15 да 25 м. стромкія (на Пн і У 5— 8 м, спадзістыя), сугліністыя, на Пд пясчаныя, параслі лесам 1 хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,7 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн і У выш. 0,5—0,8 м, абрывістыя. Зона мелкаводдзя (глыб. да 2 м) вузкая, займае 7 % пл. возера. Дно да глыб. 6—8 м высцілаюць пясчаныя адклады, глыбей —■ гліністы іл. Мінералізацыя вады каля 100 мг/л (паніжаная), празрыстасць 3 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Слабапраточнае: на ПдУ упадае ручай у воз. Лешна, на ПдЗ выцякае ручай у воз. Крывое. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў палоса надводнай расліннасці шыр. да 20 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, язь. мянтуз. Паблізу возера в. Дубраўка. ЖЭНЬШЭНЬ (кіт. корань жыцця, літар. чалавек-корань), травяністая расліна сям. араліевых. Рэлікт трацічнага перыяду. Дзікарослы Ж. трапляецца ў паўн.-ўсх. Кітаі, паўн. Карэі. У СССР расце ў Прыморскім і Хабараўскім краях. На Беларусі аматарамі культывуецца Ж. пераважна карэйскага паходжапня. Цвіце ў чэрв.— ліп., пладаносіць на 3—4-ы год.
    Mae шматгадовыя корапь і карэнішча. Галоўны корань стрыжнёвы, даўж. 15—25 см, дыям. 2—2,5 см, мясісты, зверху жаўтаваты, усярэдзіне белы са спецыфічным пахам, часта нагадвае постаць чалавека. Карэнішча няправільнай формы. Сцябло прамое, выш. да 50 см, адзіночнае (радзей 3—4), з лісцем (3— 5 шт.) у верхавінкавай разетцы. Лісце доўгачаранковае, пальчата-складанае з 3(5) лісточкаў. Кветанос выш. 15— 20 см, расде з цэнтра ліставой мутоўкі. Кветкі дробныя, зеленавата-белыя, двухполыя, сабраныя ў парасонік. Плод — ярка-чырвоная касцянка з 1—2 (радзей 3) плодзікамі. Размнажаюць насеннем. Ценялюбная расліна, расде адзіночна, радзей групамі. Культывуецпа на Паўн. Каўказе, Украіне, Урале, у Зах. Сібіры, на Беларусі — у Талачынскім, Пухавіцкім і інш. р-нах. Дзікаросльт Ж. развіваецца вельмі марудна (корань 20— 25-гадовай расліны важыць 20—25 г), працягласць жыцця 50—60 1 больш гадоў (вядомы рэдкія знаходкі 200— 400-грамовых каранёў ва ўзросце да 300 гадоў). Занесены ў Чырвоную кнігу СССР. У культуры расце хутчэй (у 5— 6-гадовым узросце карані важаць 40— 80 г), хім. саставам 1 фармакалагічным дзсяннем не адрозніваецца ад дзікарослага. Лац. назва Ж. (Panax giseng — ад імя стараж.-грэч. багіні Панакіі, якая ўсё залечвае). У кіт. медыпыне Ж. вядомы болып за 3 тыс. гадоў (да 19 ст. цапіўся ў 18 разоў даражэй за золата). У лек. мэтах выкарыстоўваюць прэпараты з 5—6-гадовага кораня Ж. ў выглядзе спіртавой наетойкі, парашкоў або таблетак. Ж. мае ў сабе сапаніны, эфірны алей, тлушчавае масла, фітастэрыны, аскарбінавую кіслату, вітаміны, ферменты. мінер. рэчывы 1 інш. Прэпараты Ж. стымулююць нервовую і эндакрынную сістэмы, рэгулююць абмен рэчываў, аднаўляюць сілы 1 працаздольнасць, паляпшаюць апетыт 1 сардэчную дзейнасць, паскараюць загойванне ран 1 інш.; выкарыстоўваюцца пры сардэчных і нервовых захворваннях, малакроўі, гіпатаніі, рэўматызме, цукр. дыябеце 1 інш.