• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Тв.: Нзбранные труды. Т. 1—2.— Кпев. 1956—57.
    Літ.: Г о л у б е в Г. Н. Жнтпе Данппла Заболотного.— М., 1962.— (Жнзнь замечательных людей).
    ЗАБАЛбЦКАЕ РАДбВІШЧА ПРЭСНАВбДНЫХ ВАПНАВЫХ АДКЛАДАЎ, за 0,2 км на 3 ад в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага р-на. Паклад з сучасных азёрна-балотпых адкладаў (торф, прэснаводныя вапнавыя адклады). Разведаныя запасы 500 тыс. м3. Карбанатная парода ў выглядзе праслояў і донных адкладаў у цэнтр. ч. торфамасіву Караблішча. Mae СаСО3 25,7—54,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5—3,9 м, ускрышы (торф) 2,5—4 м. Адклады прыдатныя на вапнаваіше кіслых глеб, разам з торфам — на ўгнаенне. Радовішча не эксплуатуецца.
    ЗАБАЛбЦЦЕ, Урочышча 3 аб а лоцце, нізіннае балота на У Валожынскага р-на, у вадазборы р. Іслач. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,4 м, ступень распаду 38 %, попельнасць 13,5 %: 3 першапачатковых запасаў торфу (3 млн. т) на 1.1.1978 засталося 0,8 млн. т. Невялікая здабыча торфу па ўгнаенне. Асушана дрэнажом 0,6 тыс. га, адкрытай сеткай 0,1 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. пера-
    важае травяністая расліннасць, выкарыстоўваецца пад сепажаць.
    ЗАБАЛбЧАНЫЯ ЗЁМЛІ, па ўвільгатнеппю займаюць прамежкавае становішча паміж балотам і сухадолам; выпік забалочвання глеб. Вылучаюць: тарфяпыя 3. з., слой торфу на якіх мае невялікую магутнасць, а карані болыпасці расліы дасягаюць мінер. грунту; мінеральныя 3. з., для якіх з-за перыядычнага або пастаяннага пераўвільгатненпя характэрны працэс заглейвайня глебы. На Беларусі да 3. з. адносіцца група паўгідраморфных глеб: дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя забалочапыя, дзярновакарбапатна-забалочапыя, поймавыя глеяватыя і мелказалежныя (з глыб. торфу да 1 м) тарфяна-балотныя. Агулыіая пл. 3. з. складае каля 7,4 млн. га, у т. л. каля 2,7 млн. га асушаных. Без тарфяна-балотных глеб з глыб. торфу да 1 м, якія многія даследчыкі адносяць да балот, плошча 3. з. складае каля 5,8 млн. га, у т. л. каля 1,6 млн. га асушаных. Найлепшы метад меліярацыі 3. з.— двухбаковае рэгуляванне водпага рэжыму.
    ЗАБАЛбЧВАННЕ ГЛЕБ, працэсы глебаўтварэппя, якія ўзнікаюць пры лішкавым увільгатненні глеб, калі асобныя гарызопты ці ўвесь профіль іх перыядычпа ці пастаяяна насычаюцца вадой вышэй за гранічную цалявую вільгацяёмістасць. Пачынаецца з змен водна-паветранага рэжыму, назапашвання вільгаці і ўзнікнення апаэробпых умоў у глебе (гл. Балотны глебаўтваральны працэс), пасля чаго паяўляюцца прыкметы заглейвання глеб, пачынаецца назапашванне рэшткаў паўраскладзенай расліннасці (гумусу, торфу). 3. г. часам спрыяюць вынішчэнне дрэвавай расліннасці, пад’ём грунтавых водаў пры гідратэхн. буд-ве, неадрэгуляванае арашэнне зямель.
    На Беларусі 3. г. пашыраная з’ява, абумоўленая вільготным кліматам, наяўнасцю звязных (вільгацяёмістых) глебаўтваральных парод, раўнінным рэльефам, блізкім да паверхні ўзроўнем
    грунтавых водаў. Узпікае вры перыядычным пераўвільгатненні атм. водамі (фарміруюцца дзярнова-падзолісгыя забалочаныя глебы, падзолгстыя забалочаныя глебы), водамі бакавога ўнутрыглебавага сцёку і грунтавымі водамі (дзярновыя забалочаныя глебы), а таксама водамі рэк у час вясенняй паводкі ці летніх ліўняў (поймавыя дзярновыя забалочаныя глебы). Гэтыя глебы адносяцца да паўгідраморфных глеб, складаюць 42,4 % ад агульнай плошчы с.-г. угоддзяў БССР. Пры пастаянным пераўвільгатненні развіваюцца гідраморфныя глебы (ілавата-глеевыя, тарфяна-балотныя, поймавыя тарфяна-балотныя глебы; 15 % с.-г. угоддзяў). Пры атм. водным я:ыўленні развіваюцца тарфяна-балотныя глебы вярховага, пры грунтавым — нізіннага тыпаў, Прадукцыйнасць забалочаных глеб істотна меншая, чым глеб нармальнага ўвільгатнення. Працэсы пастаяннага забалочвання больш характэрны для Бел. Палесся і інш. нізінных раёнаў, часовага — для сугліністых і гліністых глеб Пн і ПнУ БССР. У месцах пастаяннага 3. г. праводзяць меліярацыю закрытым дрэнажом, часовага — глыбокае ворыва, пракладваюць каналы і разоры.
    Літ.: Почвы Белорусской ССР.— Мн., 1974; Почвоведенпе.— 3 нзд.— М., 1982.
    Т. А. Раманава.
    ЗАБАРНАГУМНАУСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРбВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля паўн. ускраіны в. Заборныя Гумны Браслаўскага р-на. Паклад у выглядзе лінзаў звязаны з канцова-марэнпымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 251 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровая парода жоўта-шэрая, буравата-жоўтая, з праслоямі розназярністага пяску, месцамі гліністая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 22—52 %. Пяскі-адсевы пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,7— 2,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—13,3 м, ускрышы да 0,8 м. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб сценавых блокаў. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЗАБАРСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАІІА-ЖВІРбВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,2 км на ПнЗ ад в. Забар’е Бешанковіцкага р-на. Два лінзападобныя паклады звязаны з алювіяльнымі адкладамі 1-й надпоймавай тэрасы Зах. Дзвіны. Прагнозныя запасы болып за 500 тыс. м3.
    У пясчана-жвіровай пародзе жвіру буйней за 5 мм 17,3—60%. Пяскі-адсевы пераважна сярэднеі буйназярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліпістых і пылаватых часцінак у іх 1,7—4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—7 м, ускрышы 0,5—3,3 м. Пясок і жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.	м. Ф. Янюк.
    ЗАБЁЖНЕНСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРбВАГА МАТЭРЫЯЛУ, на плошчы паміж вёскамі Дабрэйка, Арэхава, Княжыца Віцебскага р-па. Паклад у выглядзе 10 асобных лінз выцягнуты ўздоўж рэчышча Зах. Дзвіны і звязаны з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі рэ-
    чышча і поймы. Разведаныя запасы 1.9 млн. м3, перспектыўныя 342 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровая парода піэрая, буравата-шэрая. Пяскі-адсевы розназярністыя палевашпатава-кварцавыя; жвіру буйней за 5 мм у іх 18—66 %, гліністых і пылаватых часцінак 0,2—7,2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,9—15,4 м, ускрышы (супсскі, гліністыя пяскі) 0.1—5 м. Пяскі 1 жвір прыдатныя на вытв-сць бетону, у дарожным буд-ве, для буд. раствораў. Радовішча распрацоўваецца Гал. упраўленнем рачнога флоту БССР.	В. М. Грушэцкі.
    ЗАБЁЛІПА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Нача. Пл. 0,32 км2. Даўж. 0,78 км, найб. шыр. 0,45 км. Пл. вадазбору 126 км2. Катлавіна авальная, крыху выцягнута з Пп на Пд. Схілы выш. 5—8 м, спадзістыя, разараныя, на Пд пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,05 км) слабазвілістая. Злучана пратокамі з азёрамі Лесава і Арэхаўна. Паблізу возера в. Арэхаўна.
    ЗАБЁЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Бярозаўка. Пл. 0,44 км2. Даўж. 1,51 км, найб. шыр. 0,49 км, найб. глыб. 2,1 м, сярэдняя 1.2 м. Аб’ём вады 0,52 млн. м3. Вадазбор (11,1 км2) пласкахвалісты, складзены з супескаў і пяскоў, пераважпа разараны, 18 % тэр. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з 3 на У. Схілы выш. ад 3 да 9 м, спадзістыя, разараныя, на Пд выш. 14— 15 м, стромкія, параслі хваёвым лесам. Берагавая лінія (даўж. 4,72 км) звілістая. Берагі выш. да 0,2 м, пясчаныя, месцамі забалочаныя, на ПдУ 1 ПдЗ сплавінныя. Участкамі пойма шыр. да 50 м. забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелямі з вял. колькасцю карбанатаў магутнасцю да 12 м. На Пд невял. востраў пл. 0,7 га. Мінералізацыя вады да 380 мг/л, празрыстасць 0,2 м. Эўтрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Праточнае: злучана пратокамі з азёрамі Марцыбылінскае 1 Мушкацкае. Зарастае ў прыбярэжнай ч., шыр. палосы расліннасці да 30 м. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, плотка. На паўд.-ўсх. беразе в. Забелле.
    В. П. Раманаў. ЗАБЁЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, Вялікае 3 а б е л л е, возера ў Бешанковіцкім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 0,16 км2. Даўж. 0,8 км, найб. шыр. 0,26 км. Пл. вадазбору 6,7 км2. Катлавіна падоўжанай формы, выцягнута з Пн на ІІд. Схілы выш. да 4—5 м, спадзістыя, пераважна разараныя. на Пд часткова пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 1,9 км) слабазвілістая. Бяссцёкавае. На паўн.-ўсх. беразе в. Забелле.
    ЗАБЕРАГІ, нерухомыя палосы лёду, якія ўтвараюцца ля берагоў рэк, азёр і вадасховішчаў пры незамёрзлых астатніх водных прасторах. Першаспыя 3. ўзнікаюць восенню каля берагоў па мелкаводных участках з павольным цячэннем; наносныя — у выніку прымярзанпя да
    берагоў лёду, прынесепага ў час крыгаходу; рэшткавыя застаюцца каля берагоў вясной пры раставаныі лёду.
    Утварэнне 3. характэрна для асеннезімовага перыяду, але зрэдку яны бываюць 1 вясною пры рэзкіх пахаладаннях у час крыгаходу ці пасля яго. На Беларусі першыя 3. на малых і сярэдніх рэках утвараюцца звычайна на ПнУ у 2-й дэкадзе лістапада; на 3 і Пд — у 1-й — 3-й дэкадзе снежня. На значных азёрах 1 вадасховішчах 3. могудь існаваць да 1-й пал. студзеня. Працягласць існавання 3. у мяккія зімы можа перавышаць месяц. Звычайна лёд 3. слабы, таму небяспечны для гульняў дзяцей і для рыбакоў-аматараў. Н. I. Арастовіч. ЗАБОРАЎСКІ МОХ, балота вярховага (64%), пераходнага (20%) і нізіннага (16%) тыпаў на Пд Расонскага р-па, на водападзеле паміж р. Дрыса і яе прытокам р. Нішча. Пл, 1,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,7 тыс. га. Глыб. торфу да 8 м, сярэдняя 3,8 м, ступень распаду 29 % (вярховы) , 30 % (пераходны), 37—56 % (пізінны), попельпасць адпаведна 3,8, 4,9, 7,2 %. На 1.1.1978 запасы торфу 10 млн. т. Балота ў натуральным стане, занята рэдкім хваёвым лесам; на 1688 га заказнік-журавіннік.
    ЗАБОР’ЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 0,4 км на ПпУ ад в. Забор’е Краснапольскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня дэвонскага ўзросту залягае ў тоўшчы ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 300 тыс. м3.
    Гліны чырвона-бурыя, блакітна-шэрыя шчыльныя, тлустыя, пластычныя, з праслоямі суглінкаў; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 41—98 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—7,8 м, ускрышы 0,2—3 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам (в. Забор’е).
    ЗАБОР’ЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, за 0,4 км на ПнУ ад в. Забор’е Краспапольскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 108 тыс. м3, перспектыўныя 138 тыс. м3.
    Пяскі жаўтавата1 шаравата-бурыя, пераважна дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, месцамі гліністыя, з частымі ўключэннямі жвіру і галькі; жвіру буйней за 5 мм у іх да 1,4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,6—4,8 м, ускрышы 0.2 м. Пяскі як збядняльны кампанент глін Забор'еўскага радоеішча глін і суглінкаў прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. ЗАБОРСКАЕ ВбЗЕРА, у Гродзенскім р-не, у бас. р. Котра. Пл. 0,1 км2.