Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЗАВЁЯ. тое, што мяцеліца.
ЗАВІДЗЕНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, каля в. Завіднае Барысаўскага р-па. Лінзападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльпымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 1,67 млн. м3.
Гліпы чырвона-бурыя, слабапластычныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 50,6—88,6 %, буйных уключэнняў 0,04—3,4 %, у т. л. карбанатных да 1,4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—9,6 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—4,5 м. Гліны прыдатныя на выраб марозаўстойлівай цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам (в. Светлы Ган). Л. А. Нечыпарэнка.
ЗАВІДЗІНЁЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 0,5 км на У ад в. Завідзіненты Астравецкага р-на. Паклад звязапы з лімнагляцыяльпымі адкладамі паазерскага зледзянеппя, прымеркаваны да схілу эразійнай даліпы і падзелены р. Тушчанкай
Завірушка лясная.
Возера Завесна.
на 2 участкі. Разведаныя запасы 105 тыс. м3.
Гліны чырвона-бурыя, буравата-варычневыя. тлустыя, шчыльныя, стужачныя, у паўн. ч. з дробнымі ўключэннямі нарбанатных парод, з рэдкімі тонкімі праслойкамі дробназярністага пяску. Макс. магутнасдь карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) у паўн. ч. 3 м. у паўд. ч. 1.1 м; магутнасць ускрышы 0.2 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
Л. А. Нечыпарэнка. ЗАВІДНЕЎКА. пізіннае балота яа ПдЗ Пружанскага р-на, у вадазборы р. Левая Лясная. Пл. 2,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,9 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдпяя 1,5 м, ступень распаду 43 %, попельпасць 15 %. На1.1.1978 запасы торфу 5,1 млп. т. Еспь мергель і сапрапе.іь. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
ЗАВІНСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 2 км па Пд ад в. Завінне Ляхавіцкага р-на. Наклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы марэппых адкладаў сожскага зледзянеппя. Прагнозныя запасы 1,35 млн. т.
Мел белы. шчыльны, трэшчынаваты; СаСОз у ім 89—95,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 8,5—16 м, ускрышы 2— 3 м. Мел ярыдатны на выраб вапны, на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
ЗАВІР’Е, возера на мяжы Расонскага р-па і Пскоўскай вобл. РСФСР, у бас, р. Нішча. Пл. 0,18 км2. ЗАВІРУХА, тое. што мяцеліца.
ЗАВІРУШКА ЛЯСНАЯ (Prunella modularis), птушка сям. завірушкавых атр. вераб’інападобных. Пашы рана ў Паўн. і Сярэдняй Еўропе, Пярэдняй Азіі, у СССР — ад Кольскага паўвострава да Каўказа і Крыма, ад зах. граніц да Урала. На Беларусі гнездавальны і пралётпы від. Жыве ў хваёвых і мяшапых лясах з густым падлескам. Карысная лясной гаспадарцы птушка. Корміцца насякомы.мі і насеннем травяністых раслін.
Даўж. цела 14.4—16,7 см. маса каля 19 г. Апярэнне густое, цвёрдае шарава-
та-бурае. Спіна і крылы ржава-бурыя з цёмнымі падоўжнымі плямамі, хвост Вуры. Гарляк, валлё і пярэдняя ч. грудзей піэрыя, брушка белаватае. Асцярожная птушка. Песня — некалькі гучных трэляў, крык — нягучная трэль «тр-р-ры». Гнёзды будуе з сухіх галінак, імху, пер’я і поўсці дзікіх жывёл у зарасніках невысока над зямлёй. Нясе 5—6 ярка зеленавата-блакітных яец у маі. Наседжванне 11—12 сут. Вылет птушанят з канца чэрвеня. 3. л. адлятае з сярэдзіны верасня. Зімуе на Пд Еўропы, у Міжземнамор’і, у СССР — у Малдавіі, Крыме, перадгорнай палосе Каўказа. М. С. Долбік.
ЗАВІСЛЫЯ НАНОСЫ, цвёрдыя часцінкі, якія пераносяць водныя патокі ў завіслым стане. Колькасць напосаў, якая праходзіць праз папярочнае сячэнне патоку, наз. расходам 3. н. (выражаюць у кг/с). Для вызначэння расходаў 3. н. і іх сцёку выкарыстоўваюць вымярэнне каламутнасці — колькасць 3. н. у адзінцы аб’ёму вады. На рэках Беларусі зоны павышанай каламутнасці (каламутнасць 25—50 г/м3, рэкі ўзвышаных раёнаў, пераважпа бас. Зах. Дзвіны і Нёмана) веспавы сцёк 3. н. складае 60—80 % гадавога, летнеасепні — 15—25 %, зімовы — 3—5 % (у бас. Нёмана месцамі 10—13%). У зопе малой каламутпасці (каламутпасць мепш за 25 г/м , рэкі бас. Прыпяці, Бярэзіпы, Дняпра і Сажа, часткова Зах. Дзвіны) веснавы сцёк 3. н. складае 55—70 % гадавога, летііе-асенні 15—25, зімовы 7—11 %, на забалочапых вадазборах да 20—33 %. 3. н. фарміруюць алювій, удзельнічаюць у заіленні вадасховішчаў. Сістэматычпыя назіранні за 3. н. вядуцца на 14 гідралагічных пастах (1982). Н. М. Казлова.
ЗАВІЧЧАЎСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ, за 0,5 км па Пд ад в. Завічча Светлагорскага р-па. Паклад у выглядзе выцягнутай з Пн па Пд лінзы звязаны з азёрна-балотнымі адкладамі галацэнавага ўзросту. Разведаныя запасы 338 тыс. м3, перспектыўныя 708 тыс. м3.
Суглінкі шэрыя тлустыя, пластычныя. Гліністых часцінак (драбней за
0,01 мм і 0,002 мм) адпаведпа 35,3— 53 % і 23,8—36,9 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—4,5 м, ускрышы (торф, пясок) 1—2,2 м. Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца камбінатам буд. матэрыялаў (г. п. Парычы).
ЗАВІШША, зона адпачынку мясцовага значэння па тэр. Іванаўскага р-на, за 20 км на ПдЗ ад Пінска, 10 км на ПдУ ад г. Іванава, на беразе Завішчанскага воз. і р. Піна. Устаноўлена ў 1981. Пл. 9,2 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 21 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку нас. Пінска і Іванава.
ЗАВІШЧАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Іванаўскім р-не, у бас. р. Піна. Пл. 1,3 км2. Даўж. 1,7 км, найб. шыр. 1 км. Вадазбор нізінны, забалочаны. Катлавіна авальная, крыху выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 2 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 4,4 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 1 м, месцамі забалочаныя. У возеры Завішчанскае радовішча сапрапелю. На ПнУ выцякае Завішчанскі канал.
ЗАВІШЧАНСКАЕ РАДбВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Іванаўскім р-не, у Завішчанскім возеры. Сапрапель мяшанага тыпу, запасы 1,5 млн. м3. Высцілае 60 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 2 м, найб. 9 м. Натуральная вільготнасць 94 %. Попельнасць 30 %. У сухім стане мае (у %) ■ азоту 4, вокіслаў жалеза 1, алюмінію 0,8, магнію 0,1, кальцыю 1,3, калію 0,4, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 6,4. Сапрапель каштоўпы як лек. гразь, прыдатпы на ўгнаенне, для кальматацыі глеб.
ЗАВЯДАННЕ РАСЛІН, страта расліпамі нармалыіай напружапасці тканак (тургару) у выніку парушэння воднага рэжыму або пашкоджапня патагенпымі аргапізмамі. Вопкавыя
Завішчанскас возера.
прыкметы: панікласць лісця, парасткаў, верхавін раслін, часта падсыхапне краёў лісцевай пласцінкі, пры пашкоджанні патагенпымі арганізмамі таксама плямістасць.
Завяданне неінфекцыйнага характару ўзнікае, калі выпарэнне вады лісцем перавышае яе паступленне ў тканкі раслін — у засушлівыя перыяды пры рэзкім паніжэнні адноснай вільготнасці і павышэнні т-ры паветра. Бывае часовае і працяглае. Пры часовым завяданні ў сухое і гарачае надвор’е расход вады днём не кампенсуецца яе паступленнем з глебы ў расліну, але вечарам транспірацыя аслабляецца, водны баланс аднаўляецца і расліна прыходзіць у нармальны стан. Ва ўмовах БССР часовае 3. р. можа адзначацца ў засушлівыя перыяды вясною (на ранніх пасевах аўса, ячменю), летам (на ранніх і позніх культурах агуркоў, памідораў, буракоў, некаторых збожжавых і бабовых), увосень (на азімых пшаніцы, радзей жыце). Пры працяглым завяданні недахоп вільгаці ноччу не аднаўляецца. Некаторыя расліны (на Беларусі, напр., сланечнік, бульба, лён, памідоры, капуста) завядаюць пры страце 30 % вады, іншыя (цеплалюбныя расліны) — пры страце 2—3 % вады. Завяданне інфекцыйнага хар а к т а р у выклікаецца бактэрыямі (трахеабактэрыёзы), грыбамі (трахеамікозы), радзей вірусамі, мікаплазмамі. Узбуджальнікі хвароб, якія захоўваюцца ў глебе або на раслінных рэштках, пранікаюць у сасудзістую сістэму расліны праз карані, перашкаджаюць паступленню вады і пажыўных рэчываў, разбураюць сценкі сасудаў. Тургар клетак падае пад дзеяннем таксічных рэчываў, якія выдзяляюцца патагенамі. 3 трахеабактэрыёзаў на Беларусі пашыраны чорная ножка і кальцавая гніль бульбы, сасудзісты і слізісты бактэрыёзы капусты. бактэрыёзы цыбулі, ільну (гл. ў арт. Бактэрыяльныя хваробы раслгн), з трахеамікозаў — фузарыёзнае завяданне збожжавых. бабовых, ільну, памідораў (гл. ў арт. Фузарыёзы), кіла капусты, караняед буракоу, рызактаніёз бульбы.
3. р. выклікае глыбокія змены ў абмене рэчываў раслін, распад цытаплазмы клетак. Расліны спыняюць рост, зніжаюць прадукцыйнасць, часта гінуць. Меры барацьбы: рацыянальнае чаргаванне культур у севазвароце, мерапрыемствы па рэгуляваппю воднага рэжыму глеб (у т. л. затрымапне вільгаці, снегу на палях, глыбокае зяблевае ворыва), унясенне ўгнаеппяў і мікраўгнаенпяў, укараненне ўстойлівых сартоў, пратручванне пасення, знішчэнне раслінных рэшткаў з карапямі і пустазелля.
Літ.і Тнмнрязев К. А. Борьба растенпя с засухой.— Нзбр. соч. М., 1957, т. 1; С к а з к іі н Ф. Д. Крнтпческнй пернод у растеннй к недостаточному водоснабженню.— М., 1961.— (Тпмнрязевскне чтення; 21). A. С. Шуканаў. ЗАГАЛЛЕ, нізіннае балота на ПдУ Любанскага р-на, у вадазборы р. Арэса. Пл. 9,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 6,9 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,9 м. На 1.1.1978 запасы торфу 24 млн. т. Асушаны 7,3 тыс.
га, у т. л. дрэыажом 4,2 тыс. га, адкрытай сеткай 3,1 тыс. га, выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях месцамі рэдкі лес з хвоі і бярозы, пашырана асакова-гіпнавая расліннасць.
ЗАГАЛЬСКІ МАСІЎ, пізінпае eanoTa ў Любанскім, часткова ў Акцябрскім р-нах, у вадазборы р. Арэса. На масіве 3 возеры, найб. Вячэра. Пл. 32,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 20,7 тыс, га. Сярэдпяя глыб. торфу 1,8 м. На 1.1.1978 запасы торфу 65,1 млн. т. Асутпаны 28,9 тыс. га, у т. л. адкрытай сеткай 16 тыс. га, дрэнажом 12,9 тыс. га, выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважае асакова-гіпнавая раслінпасць.
ЗАГАРОДДЗЕ, узвышаная раўніпа на ПдЗ БССР, у міжрэччы Піны і Ясельды. Запмае паўд. ч. Бярозаўскага, паўн. Драгічынскага р-наў, амаль увесь Іванаўскі р-н і зах. ч. Пінскага р-на; фізіка-геагр. раён Бел. Палесся. Mae выгляд няправільнага трохвугольніка, абмежаванага на 3 шырокай забалочапай лагчыпай (ад вусця р. Ласінцы да г. п. Антопаль) з вострай вяршыняй, размешчанай паблізу сутоку Ясельды і Прыпяці. Выш. да 179 м (каля в. Кротава), адпоспыя перавышэнні пад прылеглай азёрпа-алювіяльнай раўнінай на Пн 20—30 м. Пл. каля 2,2 тыс. км2. У субшыротным папрамку выцягнута на 85 км, шыр. з Пп на Пд ад 15 да 35 км.