• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    Гліны бурыя шчыльныя, пластычныя, з тонкімі пясчанымі праслойкамі; гліністых часцінак у іх драбней за 0,01 мм і 0.001 мм адпаведна 50—95 % і 17—55 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—16,6 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 0,2— 6,5 м. Гліны з дамешкам пяску-збядняльніку прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк. ЗАДЗЁЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не, у бас. р. Мядзелка. ІІл. люстра 0,92 км2. Даўж. 2,46 км, найб. шыр. 0,63 км, найб. глыб. 21,8 м, сярэдняя 5,5 м. Аб’ём вады 5,05 млн. м3. Вадазбор (68,8 км2) буйнаі сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў, пераважна разараны, 14 % пл. ўкрыта лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, лопасцевай формы. Схілы выш. 5—12 м, спадзістыя (на 3 і У стромкія), сугліністыя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 8,22 км) звілістая, утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Падводная частка катлавіны складанай будовы. Вузкая літараль праз стромкі сублітаральны схіл пераходзіць у плоскае ложа, парушанае дзвюма ўпадзінамі. 1 востраў (0,9 га). Глыб. да 2 м займаюць 19 % пл. возера. Літаральная зона выслана пяском, глыбакаводпая — гумусаванай глінай з павышанай колькасцю жалеза. Мінералізацыя вады каля 280 мг/л, празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана ручаём з азёрамі Споры і Загацце, на Пн выцякае ручай у воз. Думбля. Расліннасць укрывае 20 % пл. возера, утварае палосу шыр. 10—60 м да глыб. 2— 2,3 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, судак, мянтуз, верхаводка. На беразе возера в. Задзеўе. В. Р. Мгронаў. ЗАДНЁНСКАЕ РАДОВІШЧА БАЛОТНЫХ ЖАЛЁЗНЫХ РУД, за 4,5 км па Пп ад чыг. ст. Мытва Мазырскага р-на. Пластавы паклад звязаны з сучаспымі азёрпа-балотнымі намнажэннямі. Разведаныя запасы 7,5 тыс. т.
    Балотныя жал. руды шакаладныя, цёмна-карычневыя, гарохаі бобападобнай структуры, радзей у выглядзе канкрэцый; Ге2О3 у іх 26 %. Магутпасць карыснай тоўшчы 0,2—0,5 м, ускрышы 0,2 м. Карысная тоўшча падсцілаецца тонказярністымі пяскамі. Балотная жал. руда прыдатная на выраб фарбы. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЗАДНЯЕ ВОЗЕРА, Галбея Паўд п ё в а я, у Пастаўскім р-не, у бас. р. Галбіца. Пл. 0,36 км2. Даўж. 1,65 км, найб. шыр. 0,42 км. Катлавіпа лагчынпага тыпу, выцягнута з ПпЗ на ПдУ. Схілы выш. да 6 м, спадзістыя, на 3 і ПнУ разарапыя, на ПдЗ укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 4,15 км) звілістая. Праз паўд.-ўсх. канцавую ч. возера цячэ р. Галбіца (упадае пад назвай Заражанка), на 3 упадае ручай Цімара. На паўн.-зах. беразе в. Гута.
    ЗАДНЯЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не, у бас. р. Эса. Пл. 0,26 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,42 км. Пл. вадазбору 32,6 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягпута з Пн на Пд. Схілы выш. да 15 м, умерана стромкія, параслі лесам і хмызняком, на ПнУ участкамі разараныя, выш. 8—10 м. Берагавая лінія (даўж. 2,62 км) звілістая. На Пн злучана ручаём з Доўгім возерам, на Пд выцякае ручай у р. Эса. Паблізу возера вёскі Дворышча і Казлы.
    ЗАДОБРАСЦЬ, другая пазва р. Цобрасць.
    ЗАДОНСКІ ГАРЫЗОНТ, з а д о нская світа, задопскія слаі (ад назвы г. Задонск у Ліпецкай вобл.), ніжняя частка фаменскага яруса верхняга дэвону. Адклады
    3.	г. на Беларусі выяўлены ў 1953, у 1962 вылучаны са складу задонскаялецкіх слаёў. Залягае на лівенскім гарызонце, перакрываецца ялецкім. Адклады 3. г. пашырапы па ПдУ Беларусі (Прыпяцкі прагін), часткова ў Брэсцкай вобл., і магчымы на крайяім У (Мсціслаўскі р-п). Глыбіня залягання ад 100 да 3000—4000 м, магутнасць адкладаў ад 50 да 600 і болып метраў.
    На Пн і ПнЗ Прыпяцкага прагіну складзены з арганагенных вапнякоў, даламітаў з праслойкамі мергеляў, глін, на У і ў цэнтр. частцы — з гліністых вапнякоў, мергеляў і глін з праслойкамі даламітаў і алеўралітаў, на Пд і ПдЗ — з глініста-карбанатных парод з праслойкамі пясчанікаў і алеўралітаў. У адкладах гарызонта трапляюцца рэшткі брахіяпод, астракод, фарамініфер, пелецыпод. гастрапод, чарвей. імшанак. канадонтаў, водарасцей і спораў. Месцамі брахіяподы ўтвараюць скопішчы (банкі), водарасці (анкаліты. страматаліты), чэрві — арганагенныя пабудовы (біягермы, біястромы). У складзе гарызонта выдзяляюцца іграеўскія і вііпанскія слаі з характэрнымі для кожпага з іх брахіяподамі, астракодамі, спорамі. 3 адкладамі гарызонта ў Прыпяцкім прагіне звязаны паклады нафты (Бярэзінскае, Мармавіцкае, Давыдаўскае. Сасноўскае, Рэчыцкае і інш. радовішчы).С. А. Кручак. ЗАДРАЧ, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Ловаць. Пл. 0,77 км2. Даўж. І,97 км, пайб. шыр. 0,57 км, найб. глыб. 6,4 м, сярэдняя 4 м. Аб’ём вады 3,07 млн. м3. Вадазбор (36,6 км2) сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, складзены з суглінкаў і пяскоў, пераважна пад лесам і хмызняком (больш 50%), месцамі разараны.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 5—7 м, спадзістыя, на У і ПнУ да 30 м, стромкія, пясчаныя і сугліністыя, на Пд і ПдЗ пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 4,7 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. месцамі тарфяныя. укрытыя водна-балотнай расліннасцю. Пойма шыр. 5—70 м. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Літараль вузкая і стромкая. прафундаль плоская. Глыб. да 2 м займаюдь 12 % пл. возера. Зону літаралі і сублітаралі высцілаюць пяскі, глыбей — гліністыя ілы сярэдняй магутнасцю 7 м. Мінералізацыя вады 100— 120 мг/л, празрыстасць 1,5 м. Эўтрофнае. 'Праз возера цячэ р. Ловаць. Зарастае слаба. Шыр. палосы расліннасці да 25 м, глыб. пашырэпня 2—2,2 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, язь. На беразе в. Задрачча. I. А. Мыслівец. ЗАДУБРОВЕНКА, рака, левы прыток Дпяпра, у Дубровенскім р-пе. У верхпім цячэнні наз. Дубровенка. Даўж, 19 км. Сярэдпі пахіл воднай паверхні 2,6 %о. Вадазбор (84 км2) нераважна на Аршапекім узв,, пад лесам 20 %. Пры ўпадзенні 3. ў Дняпро г. Дуброўна.
    ЗАДЫЯК, пояс задыяка (грэч. zodiakos ад zoon жывёла), 12 сузор’яў (Рыбы, Авен, Цялец, Блізняты, Рак, Леў, Дзева, Шалі, Скарпіён,
    Стралец, Казярог, Вадаліў), праз якія праходзіць свой бачны гадавы шлях Сопца пры руху паміж зорак з 3 па У уздоўж экліптыкі (гл. рыс.). Сузор’і, у якіх у дадзены момапт зпаходзіцца Сонца, недаступпыя назіранню; штодзёпна ў поўнач добра відаць процілеглае задыякальнае сузор’е. У поясе задыяка шыр. каля 15° (па 7° ад экліптыкі) праходзяць бачныя шляхі Месяца, планет і большасці астэроідаў. У задыякальных сузор’ях знаходзяцца пункты вясенняга і асенняга раўнадзенстваў і пункты летпяга і зімовага сонцастаянняў. Усе задыякальпыя сузор’і назіраюцца на Беларусі паслядоўна на працягу года.
    Літ.: Мнхайлов A. А. Атлас звездного неба.— Л„ 1974; Бакулян П. II., Кононовігч Э. В., М о р о з В, II. Курс обіцей астрономнн.—3 нзд.— М., 1981.	Г. П. Макеева.
    ЗАЖОР, закупорка жывога сячэппя ракі ў час асенняга крыгаходу або ў пач. ледаставу масай унутрыводнага лёду — шарошу і кавалкамі крышт. лёду. Выклікае падыманне ўзроўню вады. На ўчастку развіцця 3. адрозніваюць «галаву» 3.— частку, размешчаную ніжэй па цячэнню, і «хвост» 3,— вышэй па цячэнню. 3. ўтвараюцца па ўчастках рэк з рэзкімі зменамі морфаметрычных характарыстык рэчышча, дзе болып верагодна ўтварэнне шарошу. На рэках Беларусі бываюць у асноўным у пач. ледаставу ў пастаянных месцах (парожыстыя ўчасткі, вял. натуральныя палонкі, участкі з воднай расліннасцю, якая захоўваецца ў зімовы час). Значныя і працяглыя 3. характэрны для басейнаў Зах. Дзвіны, Нёмана, асобных прытокаў Дняпра, дзе яны ўтвараюцца штогод. На асобных малых рэках 3. могуць існаваць усю зіму. Максімальнае зажорнае падыманне ўзроўняў на вял. рэках да 140—150 см, на малых і сярэдніх — 80—120 CM.	Н. I. Арастовіч.
    Бачны гадавы рух Сонца па задыяку і сапраўдны рух Зямлі вакол Сонца.
    ЗАЖЭВІЦКАЕ РАДОВІІЛЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 0,5 км на Пн ад в. Зажэвічы Салігорскага р-на. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі 1-й надпоймавай тэрасы Случы паазерскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 526 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая, з праслоямі і лінзамі жвірыстых пяскоў; жвіру буйней за 5 мм у ёй 10—31 %. Пяскі-адсевы пераважна буйназярністыя, палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 2—8 %, у жвіры 2—5 %. Магутнасць карыснай тоўііічы 1,5—5,6, м, ускрышы (супескі, пяскі) да 0,8 м. Карысная тоўшча падсцілаецца дробназярністымі пяскамі. Жвір 1 пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЗАЗУЛЬКА, рака, правы прыток Нёмана, у Шчучынскім і Мастоўскім р-нах. Даўж. 19 км. Пачынаецца на 3 ад в. Тэйкаўшчыпа (Шчучынскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %о. Вадазбор (54 км2) на Лідскай раўніне і Верхнянёманскай пізіпе, пад лесам 24 %.
    ЗАІЛЁННЕ ВАДАСХОВІШЧАЎ, працэс запаўнення вадасховішчаў наносамі, якія прынесены ў іх паверхневым сцёкам або ўтвараюцца ў выніку разбурэння берагоў (гл. Абразія). У малых вадасховішчах (сажалках) зпачпую ролю можа мець адкладанне рэшткаў расліннасці, На скорасць заілення ўплывае рэжым эксплуатацыі вадасховішча і прыродныя асаблівасці вадазбору (нахілы рэльефу, характар груптоў, разаранасць, расліннае покрыва), падатлівасць берагоў да разбурэнпя.
    Размеркаванне ’ наносаў вызначаецца транспартавальнай здольнасцю патоку, якая ў вадасховішчах памяншаецца ад вярхоўя да плаціны. Таму ў вобласці выкліньвання падпору затрымліваюцца найб. буйныя фракцыі наносаў, а бліжэй да плаціны — дробныя часцінкі. Першыя часта ўтвараюць граду, грэбекь якой паступова рухаецца ўніз да плаціны. Ва ўмовах Беларусі для вадасховішчаў на рэках з сярэднім шматгадовым расходам 5 м3/с аб’ём заілення складае каля 4 тыс. м3 за год. У верхніх ч. вадасховішчаў за першыя 8—10 гадоў эксплуатацыі магутнасць адкладаў дасягае 0,3—0,4 м, часам да 1,5 м. Сярэдняя скорасць асадканамнажэння ў малых вадасховішчах 0,25—1,4 см/год. Найб. пашыраныя тыпы донных адкладаў: пясчана-гліністыя, высакапопельныя ілы, грубадатрытавыя сапрапелі, тарфяністыя. Заіленне памяншае карысны аб’ём вадасховішча, зніжае яго тэхніка-эканам. 1 вксплуатац. паказчыкі. Пясчаныя адклады прыгнятаюць донную расліннасць, шкодзяць натуральнаму рыбаўзнаўленню. Пры праектаванні і эксплуатацыі вадасховішчаў распрацоўваюць мерапрыемствы для папярэджапня або замаруджання заілення. У прыватнасці 3. в. папярэджваецца травасеяннем і насаджэннем лесапалос уздоўж берагоў (гл. Берагазамацавальныя насаджэннг, Ілафільтроўныя часаджэнні), буд-вам нагорных каналаў 1 папярочным ворывам прылеглых да вадасховішча схілаў, тэхн. замацаваннем берагоў. Ачышчаюць вадасховішчы ад ілу землечарпалкамі, земснарадамі.