Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
пя (1982). Асн. віды 3. на Беларусі: азёрныя, арніталагічныя, батанічныя, гідралагічныя, ландшафтныя, паляўнічыя (гл. адпаведныя арт.), мемарыяльныя (гл. Мемарыяльныя заказнікі і запаведнікі), заказнікі-журавіннікі. Першы 3. на тэр. БССР створаны ў 1541 (Белавежская пушча, для аховы зуброў). Развіццё сучаснай сістэмы 3. пачалося ў 1960-я г. Сістэма 3. выконвае функцыі захавання, адпаўлення і ўзнаўлення асобных прыродных рэсурсаў і падтрымання агульнага экалагічнага балансу. У залежнасці ад аб’екта аховы ў 3. забараняюцца або абмяжоўваюцца пэўныя віды гасп. дзейнасці, якія могуць пашкодзіць іх стану, у той жа час у 3., калі гэта не супярэчыць іх асн. прызначэнню, могуць быць дазволены, напр., сан. высечка лесу, адлоў і адстрэл жывёл у навук. мэтах або для рэгулявання іх колькасці, лесапасадкі, рассяленне новых відаў жывёл, лесагасп. і інш. работы, турызм. Рэжым 3. павінен падтрымлівацца ўсімі калгасамі, саўгасамі, лясгасамі і інш. прадпрыемствамі, установамі і арг-цыямі, на землях якіх яны ўтвораны, a таксама ўлічвацца пры распрацоўцы раённых схем землеўпарадкавання. Да аховы 3. далучаюцца грамадскія
інспектары або спец. народныя дружыны па ахове прыроды. У 3. могуць праводзіцца н.-д. работы па ахове прыроды і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў. Агульны кантроль 3. на Беларусі ажыццяўляе Дзярж. к-т БССР па ахове прыроды.
Літ.: Основы прнродопользовання,— Мн., 1980; Реймерс Н. Ф., Ш т н л ьм а р к Ф. Р. Особо охраняемые прнродные террііторнп.— М., 1978.
I. В. Хрусталін. ЗАКАЗНІКІ-ЖУРАВІННІКІ, тып батанічных заказнікаў, якія створаны для захавання прыродных комплексаў у месцах існавання найболып значных патуральных запасаў журавін балотных (гл. Журавіны). ЗАКАНАДАУСТВА АБ АХОВЕ ПРЫРОДЫ. сукупнасць прававых актаў, якія вызначаюць парадак і ўмовы аховы прыроды, дзейнасць дзярж., грамадскіх арг-цый у галіне аховы прыроднага асяроддзя, правы і абавязкі прыродакарыстальнікаў, іх адказнасць за парушэнне прыродаахоўных норм.
У першыя гады Сав. улады пад непасрэдным кіраўніцтвам і з удзелам У. I. Леніна прыняты заканадаўчыя акты. накіраваныя на ахову зямель, нетраў, лясоў, жывёльнага свету, запаведнікаў, курортаў, помнікаў прыроды [Дэкрэт ВЦВК «Аб лясах» (1918), дэкрэты СНК РСФСР «Аб лекавых мясцовасцях агульнадзяржаўнага значэння», «Аб нетрах зямлі» (1919), «Аб ахове помнікаў прыроды, садоў 1 паркаў» (1921) 1 інш.]. Асн. іх прынцыпы: вырашэнне праблем аховы прыроды — дзярж. задача, стварэнне кантрольна-наглядных органаў, рац. выкарыстанне прыродных багаццяў з улікам інтарэсаў будучых пакаленняў, адказнасць за парушэнне прыродаахоўных правіл. У БССР у 1923 зацверджаны першы зямельны, у 1924 лясны, у 1927 водна-меліярацыйны кодэксы. Асобныя палажэнні па ахове прыроды былі ў Прыкладным статуце сельгасарцелі 1935. Юрыдычнай асновай для далейшага развіцця заканадаўства аб ахове прыроды ў рэспубліцы сталі Канстытуцыя СССР 1936 і Канстытуцыя БССР 1937. Выдаваліся асобныя заканадаўчыя акты, накіраваныя на ашчаднае карыстанне прыроднымі рэсурсамі, на захаванне асабліва каштоўных прыродных аб’ектаў. Значная работа па абнаўленню і ўдасканаленню заканадаўства 2ССР 1 БССР па ахове прыроды праведзена ў 1970—80. Асн. мэты аховы прыроды замацаваны ў Канстытуцыі СССР 1977 і Канстытуцыі БССР 1978. «У інтарэсах цяперашняга 1 будучых пакаленняў.— гаворыцца ў арт. 18 Канстытуцыі БССР,— у Беларускай ССР прымаюцца неабходныя меры для аховы і навукова абгрунтаванага рацыянальнага выкарыстання зямлі і яе нетраў, водных рэсурсаў, расліннага і жывёльнага свету, для захавання ў чысціні паветра і вады, забеспячэння ўзнаўлення прыродных багаццяў, паляпшэння асяроддзя, якое акружае чалавека». Канстытуцыя вызначыла кампетэнцыю дзярж. органаў у галіне аховы прыроды. Паводле арт. 118, у межах сваіх паўнамоцтваў CM БССР
распрацоўвае і ажыццяўляе меры па рац. выкарыстанню і ахове прыродных рэсурсаў. Берагчы прыроду, ахоўваць яе багацці — адзін з асн. абавязкаў грамадзян БССР (арт. 65). Канстытуцыйныя палажэнні аб ахове прыроды канкрэтызуюцца ў саюзным і рэсп. заканадаўствах. якія распрацоўваюцца па двух узаемазвязаных кірунках: універсальныя прававыя нормы і нормы па асобных галінах. дастасавальна да асн. аб’ектаў прыроды — зямлі, яе нетраў, водаў. лясоў, жывёльнага свету і атм. паветра. Прававыя нормы па выкарыстанню і аздараўленню прыроднага асяроддзя разглядаюцца як адзін з сродкаў забеспячэння аховы здароўя людзей.
Асп. заканадаўчыя акты БССР, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў галіне аховы прыроды, распрацаваны ў адпаведнасці з Асновамі заканадаўства СССР і саюзных рэспублік па пэўных галінах. Вярх. Саветам Беларускай ССР прыняты Закон аб ахове прыроды ў БССР (1961), Закон БССР аб ахове здароўя і Зямельны кодэкс БССР (1970), Водпы кодэкс БССР (1972), Кодэкс БССР аб нетрах (1976), Лясны кодэкс БССР (1979), Закон БССР аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету і Закон БССР аб ахове атмасфернага паветра (1981). Гэтыя і інш. заканадаўчыя акты забяспечваюць комплексны падыход да вырашэння праблем аховы прыроднага асяроддзя і накіраваны па захаванне і рац. выкарыстанне ўсіх кампанентаў прыроднага комплексу, асабліва каштоўпых аб’ектаў прыроды. Некат. пытапні аховы навакольнага асяроддзя рэгламентуюцца пастановамі CM СССР і CM БССР. Япы датычаць выкарыстання асобных відаў прыродных рэсурсаў і прыродных багаццяў у цэлым і для патрэб розных галін прам-сці, сельскай гаспадаркі, транспарту, энергетыкі, навук. дзейнасці, горадабудаўпіцтва і г. д. ЦК КПБ і CM БССР прынялі пастановы 24.4.1973 «Аб узмацненні аховы прыроды і паляпшэнні выкарыстаішя прыродных рэсурсаў у рэспубліцы» і 21.5.1979 «Аб мерапрыемствах па выкананпю пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 1 снежня 1978 года № 984 «Аб дадатковых мерах па ўзмацненню аховы прыроды і паляпшэнню выкарыстання прыродных рэсурсаў», паводле якіх парт. і сав. оргапы абавязапы весці пастаянны каптроль за работамі па барацьбе з эрозіяй глеб, за правільным выкарыстапнем зямлі, яе нетраў, вадаёмаў, лясоў і інш. прыродных багаццяў, за выкананнем устапоўленых правіл па рэкультывацыі зямель, папярэджанню забруджвання і засалення водаў, забруджвання атм. паветра, зберажэнпю ахоўных функ-
цый лясоў, водарэгуляцыйных функцый тарфяных масіваў, па захаванпю і ўзнаўленню жывёльнага і расліннага свету. 3 1974 мерапрыемствы па ахове прыроды ўключаюцца ў дзейпыя і перспектыўныя планы эканам. і сац. развіцця рэспублікі. Гл. таксама Ахова прыроды, Канстытуцыйныя асновы заканадаўства аб ахове прыроды, артыкулы пра ахову асобных прыродных рэсурсаў.
М. В. Сторажаў.
ЗАКАПЫЦЦЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 1 км па Пн ад в. Закапыцце Добрушскага р-на. Пластавы паклад кампанскага і маастрыхцкага ярусаў (верхні мел) залягае пад пясчана-гліністымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Прагнозныя запасы 2,75 млн. т.
Мел белы, шаравата-белы пісчы, шчыльны; СаО у ім 47—55 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,7—12,6 м (цалкам не пройдзена), ускрышы 15,3—18 м. Мел прыдатны на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца. ЗАКЛЁТНАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на Пн Жыткавіцкага р-на, у вадазборы р. Скрыпіца. Пл. 2,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,1 тыс. га. Глыб. торфу да 2,2 м, сярэдняя 1,2 м, ступень распаду 32 %, попельнасць 16,7 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2 млн. т. Балота асушапа, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
ЗАКОВАНКА, рака, левы прыток Прыпяці, у Калінкавіцкім і Мазырскім р-нах. Даўж. 42 км. Пачынаецца на ПпЗ ад в. Лозкі (Калінкавіцкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Асн. прыток Дымарка (злева).
Вадазбор (306 км2) —нізінная раўніна з нахілам у бок Прыпяці, у межах Гомельскага Палесся. Трапляюцца невысокія грады, складзеныя з марэнных адкладаў. Пад лесам 54 % (мяшаныя лясы, пашыраныя па ўсім вадазборы). Найб. воз. Вялікае. Даліна невыразная. Схілы спадзістыя, укрытыя лесам, часткова пад ворывам. Пойма асушаная, адкрытая, пад ворывам. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае (акрамя нізоўяў). Шыр. ракі ў межань 3—6 м, каля вусця да 10 м; 4 шлюзы-рэгулятары. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 60 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м3/с. Рэжым вывучаўся ў 1930—36 1 з 1962, назіранні на гідралаг. пасту Гулевічы. 3. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
ЗАКОН АБ АХОВЕ ПРЫРОДЫ У БССР. Зацверджаны Вярх. Саветам Беларускай CGP 21.12.1961. Прыняты для ўзмацнення аховы прыроды, забеспячэння рацыянальнага выкарыстання і ўзнаўлення прыродных рэсурсаў. Паводле Закона дзярж. ахове і рэгуляванню выкарыстання падлягаюць усе прыродныя багацці незалежна ад ступені іх эксплуатацыі: зямля, воды (паверхневыя, падземныя, глебавая вільгаць), нетры, лясы і іпш. карыснае прыроднае
расліннае покрыва зямлі, тыповыя ландшафты, рэдкія і выдатныя прыродныя аб’екты, прыгарадныя зялёныя зоны, паркі, зялёныя насаджэнні ў нас. пунктах і пры дарогах, курортныя мясціны, жывёлыіы свет (карысная дзікая фауна), атм. паветра. Закон прадугледжвае ахову асобных участкаў і аб’ектаў прыроды, ачагоў размнажэння і рассялення каштоўных жывёл, асобных відаў знікаючых раслін і жывёл, стварэнне дзярж. запаведнікаў і заказнікаў. Паводле Закопа з мэтай далучэння да аховы прыроды шырокіх мас працоўных грамадскія арг-цыі, добраахвотныя т-вы, культурна-асветныя, н.-д. ўстановы і арг-цыі, павук. ўстановы павінны шырока прапагандаваць задачы і шляхі аховы прыроды, аднаўлення і ўзбагачэння яе рэсурсаў сродкамі вуснай прапаганды, тэлеі радыёперадач, друку і інш. Законам прадугледжапы ўлік і планаванне выкарыстання прыродных рэсурсаў, арганізацыя навук.-доследных работ у галіне аховы прыроды, выкладанне асноў аховы прыроды ў навуч. ўстановах, адказнасць за парушэнне Закопа, вызначаны канкрэтныя дзеянні, за якія да вінаватых прымаюцца пэўныя меры пакарапня. Кантроль за выкананнем Закона аб ахове прыроды ўскладаецца на Савет Міністраў БССР, выканкомы мясц. Саветаў нар. дэпутатаў, на спецыялыіа ўпаўнаважаныя органы (Дзярж. камітэт па ахове прыроды БССР і інш.). Гл. таксама Закон БССР аб axoee і выкарыстанні жывёльнага свету, Закон БССР аб ахове атмасфернага паветра.
Літ.: Сборннк законов Белорусской ССР н Указов Презнднума Верховного Совета Белорусской CGP. 1938—1973 гг. Т. 1.— Мн., 1974. В. М. Бялькоў.