Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
М. М. Курловгч.
ЗАЛАЦІСТЫЯ ВОДАРАСЦІ, х р ызаманадавыя водарасці (Chrysophyta), аддзел водарасцей. Вядома больш за 400 відаў, каля 120 родаў, пашырапых па ўсім зямпым шары, пераважпа ва ўмерапых шыротах. Трапляюцца ~ў чыстых прэсных водах часцей ў халодпую пару года і ў кіслых водах сфагнавых балот, невял. колькасць відаў — у морах і салёных азёрах, рэдка ў забруджаных водах, адзінкавыя ві-
ды — у глебе. Болыпасць 3. в.— плапктоппыя арганізмы, ёсць эпіфітныя, рэдка бептаспыя. У СССР звыш 300 прэснаводных відаў, каля 70 родаў. На Беларусі ў вадаёмах адзначана каля 50 відаў з 21 роду: гіялобрыян, дынобрыян, кефірыян, лагініян, маламонас, псеўдакефірыян, псеўдахрамуліна, псеўдасінкрыпта, сінура, сінахрамонас, стэнакалікс, сінкрыпта, ураглено^сіс, ураглена, хрызастэфанасфера, храмуліна, хрызакокус, хрызасферэла, хрызідаліс, хрызакапса, цілахрызіс. Кампанепт у ланцугу жыўлепня гідрабіёнтаў (3. в. жывяцца прадстаўнікі зоапланктону, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца кормам для рыб і інш. водных жывёл). Паляйшаюць газавы рэжым вадаёмаў. Удзельнічаюць ва ўтварэнпі сапрапеляў. Некаторыя віды родаў дынобрыяп, маламонас, сінура выклікаюць цвіцепне вады, пагаршаюць яе пітііыя і тэхн. якасці.
Аднаклетачныя, каланіяльныя, шматклетачныя арганізмы з амаль усімі тыпамі марфал. структуры цела, акрамя харафітнай і сіфанальнай, свабодна плаваюць або прымацаваны. Колер 3. в. залаціста-жоўты, часам буравата-зялёны, радзей зеленавата-жоўты, абумоўлены прысутнасцю ў хларапластах побач з хларафілам жоўтых пігментаў (караціноідаў, асабліва фукаксанціну), якія пераважаюць, адмерлыя клеткі зялёныя (фікахрызін вымываецца вадой). Клеткі
Залатое вочка звычайнае.
У Залескім парку імя Агінскага.
рознай формы, аднаядравыя, без цвёрдай абалонкі, некат. ў крэменязёмным лускавінкавым панцыры з іголкамі і шыпамі або ў «хатцы» (своеасаблівы панцыр), маюць 1—2 (3—4) жгуцікі, радзей вочка, хларапластаў 1—2, пасценныя, карытападобныя. Тып жыўлення большасці відаў аўтатрофны, некаторыя —• гетэратрофы. Размнажэнне вегетатыўнае — дзяленнем клеткі на дзве або распадам талома на асобныя клеткі, бясполае — зааспорамі. аўтаспорамі, полавае —■ іза-. гола-, аўтагаміі. Утвараюць крамяністыя цысты (пры неспрыяльных умовах).
Літ.: Жнзнь растеннй. Т. 3.— М., 1977, с. 100—111; Определптель пресноводных водорослей СССР: В 14 в. В. 3. Матвненко A. М. Золотнстые водорослн.— М., 1954.
Т. М. Мгхеева, Л. В. Прасянгк. ЗАЛАШКА Міхаіл Валяпцінавіч (н. 21.11.1929, г. Грозны), беларускі сав. вучопы ў галіне мікрабіялогіі. Д-р. біял. н. (1972), праф. (1974). Скопчыў Маск. с.-г. акадэмію (1953). Працаваў ва Усесаюзным НДІ маслаі сыраробчай прам-сці (1953—65). 3 1965 ст. навук. супрацоўнік Ін-та эксперым. батанікі, з 1967 заг. лабараторыі Іп-та мікрабіялогіі АН БССР. Асп. кірунак даследаванняў — вывучэнне ліпідпага метабалізму дражджэй, мікробны сінтэз бялку, ліпідаў і фізіялагічпа актыўгіых злучэнпяў на мясц. нехарч. сыравіне. Працы па праблемах біясінтэзу ліпідаў мікраарганізмамі і атрымапня бялкова-вітаміппых прэпаратаў на корм па аснове мікробпага сінтэзу.
Те.: Мнкробнологпческпй контроль на сыродельном заводе (разам з Г. Калінінай).— Молочная промышленность, 1963, № 11; Бяосігнтез лішндов дрожжамн.— Мн., 1971; Мпкробный спнтез на молочной сыворотке.— Мн., 1976 (разам з Л. С. Залашка); Экстрацеллюлярные продукты метаболнзма дрожжей.— Мн., 1979 (разам з Г. А. Підоплічка).
ЗАЛЁСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Залессе ў Петрыкаўскім р-пе), тэктанічпая структура ў Петрыкаўскім р-не, у межах Капаткевіцкаіі зоны падняццяў Прыпяцкага прагіпу. Выяўлепа электраразведкай у 1959 па паверхні верхнефамепскай саляноснай тоўшчы і сейсмаразве-
дачнымі работамі ў 1968 па падсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і верхнесаляносных дэвопскіх адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах 3. п.— монаклінальны блок, які ўздымаецца ў паўд.-зах. напрамку пад вуглом 8—10° і абмежаваны на Пд Капаткевіцкім разломам, а на 3 і У — папярочнымі разрывамі. Памеры 13x4 км. Па міжсалявых адкладах папярочныя разрывы не прасочваюцца і падняцце не выдзяляецца. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы 3. п.— пакатая антыкліналь субшыротнага распасцірання памерам 12x4 км, амплітудай 50 м. Скляпенне яе ссунута адносна галаўной ч. падсалявога блока на 7 км на ПнУ. Пачатак росту 3. п. адносіцца да лівенскага часу (франскі век дэвону) 1 звязаны з развіццём Капаткевіцкага разлому, які абмяжоўвае яго. Развіццё падняцця ўскладнена працэсамі саляной тэктонікі ў верхняй солі.
ЗАЛЁСКІ ПАРК і м я А г і н с к а г а, у в. Залессе Смаргонскага р-на. Закладзены ў пач. 19 ст. Пл. 40 га. Пейзажпы парк. Цэнтр кампазіцыі — палац. Усх. алея вядзе да палаца ўздоўж параднага партэра і перасякаецца з кампазіцыйнай воссю. на якой размяшчаліся партэры сядзібпага дома і палаца, паляна. Аснова кампазіцыі паўн.-зах. ч. парку — вял. штучпы вадаём з 2 астравамі. У парку пабудовы архітэктуры малых форм — павільёны, капліца, масткі, млын; вальеры з дзікімі жывёламі. У дрэвастоі пераважаюць вяз і ліпа. Сярод экзотаў — хвоя веймутава, таполя кападская позняя, таполя даўгалістая. Збярогся часткова. Перспектыўлы для адпаўлення. ЗАЛЁСКІ ПАРК, у в. Залессе Глыбоцкага р-па. Закладзеяы ў 19 ст. Пл. 9 га. Пейзажны. Размешчаяы ла жывапіспай марэннай градзе і ў пізіне паміж азёрамі Белае і Мураўшчына. У аснову кампазіцыі пакладзены прынцып далёкіх перспектыў на азёры. Перад сядзібным
У зоне адпачынку Залессе.
домам размяшчаўся партэр рэгулярнай планіроўкі (збярогся часткова). Да яго далучаецца вял. паляна, дэкарыраваная экзотамі (ліпа еўрап., горкі каштан, явар). Кулісы ўздоўж берага — кампактныя групы хвоі кедравай сібірскай і веймутавай. У якасці салітэра выкарыстана ліпа амер. буйналістая. Пакатыя схілы грады займаюць лістоўніца, хвоя веймутава, елка. У дрэвастоі 48 відаў дрэў і кустоў. Растуць лістоўніца японская, хвоя чорная, бэз венгерскі, карагана, дзявочы віпаград і інш. Парк збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення, Помнік прыроды МЯСЦ. ЗпачЭНЛЯ. A. Т. Федарук.
ЗАЛЁССЕ, зона адпачьшку мясцовага значэння на тэр. Чачэрскага і Веткаўскага р-наў, за 32 км на Пп ад Гомеля, 5 км на ПдУ ад Чачэрска, на беразе Сажа і яго прытока р. Покаць. Устаноўлена ў 1981. Пл. 9,7 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 20,8 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і кароткатэрміновага адпачынку дарослага ласельніцтва Гомеля і Чачэрска.
У Залескім парку.
ЗАЛЁТНЫЯ ПТУШКІ, віды птушак, занесеныя ў спіс арнітафауны на аснове адзінкавых сустрэч і знаходак іх у месцах на вял. адлегласці ад арэала гпездавання, зімоўкі і шляхоў міграцыі. Гл. Выпадкова залётныя птушкі.
ЗАЛІЎ, частка мора, возера, вадасховішча, якая ўразаецца ў сушу, але мае свабодпы водаабмен з вадаёмам. Найб. характэрііы для азёр Бел. Паазер’я, якія маюць падпрудныя, лагчыппыя і складаныя катлавіны (Атолава, Крывое возера ва Ушацкім р-не, Янова, Богінскае, Войса, Неспіш, Валоба і інш.). Могуць мець акруглую, выцягпутую, серпападобпую, складаную форму і дасягаць пл. да 5 км2 (усх. 3. воз. Дрывяты), мець глыб. да 10—15 м (Вяркудскае, Дзявочае), у асобных выпадках да 25 м (найб. глыб. воз. Укля). Некаторыя буйныя 3. маюць самаст. лазву: М. Лосвіда ў воз. Лосвіда, Луша ў воз. Абстэрна.
Невял. ўкрытыя 3. (завадзі) звычайна мелкаводныя (глыб. да 5—6 м), летам праграюцца да дна, т-ра вады ў іх на 1—3 °C вышэй, чым у адкрытай ч. вадаёма, тут часцей назіраецца цвіценне вады. Увосень вада ў 3. халаднейшая, яны раней замярзаюць. Зімой з-за недахопу кіслароду ў 3. магчымы заморы рыбы. Адсутнасць ветравога хвалявання і невял. глыбіні спрыяюць іх зарастанню і назапашванню на дне высокаарган. грубаі тонкадэтрытавых, радзей карбанатных сапрапеляў. Нярэдка берагі ў 3. забалочаныя ці сплавінныя. У такіх месцах часцей селяцца бабры, андатра, выдра. 3.— добрыя нерасцілішчы для многіх рыб і месцы пражывання вадаплаўных птушак. На вадасховішчах 3. часцей утвараюцца ў далінах прытокаў падпруджанай ракі. У мэтах памяншэння пл. мелкаводдзяў, выпарэння вады і заілення вадаёмаў некаторыя 3. адгароджваюць дамбамі (Вілейскае вадасх.) ці праводзяць абвалаванне вадасховішчаў (Чырвонаслабадское, Пагост, Салігорскае). М. М. Курлоеіч.
ЗАЛІЎ СТАРБІК, возера на мяжы Мазырскага і Нараўлянскага р-наў, у бас. Прыпяці. Пл. 0,43 км2. Даўж. 4,2 км, найб. шыр. 0,15 км. Катлавіна старычнага тыпу, вузкай, серпападобнай формы. Схілы выш. да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі хмызпяком. Берагавая лінія (даўж. 9,5 км) слабазвілістая. Берагі высокія, месцамі абразійныя. Злучапа ручаём з воз. Старык. У веснавое разводдзе злучаецца з Прыпяццю. ЗАЛІЦВІНСКІ МОХ, вярховае балота на У Кіраўскага р-на, на водападзеле рэк Дабасна і Добрыца. Mae значныя запасы бітумінознага торфу. Уваходзіць у склад Бабруйскай базы бітумнай сыравіпы. Пл. 0,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,4 тыс. га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,8 м, ступень распаду
33 %, попельнасць 3 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,2 млн. т. Невял. здабыча торфу на ўгнаепне. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
ЗАЛІШНЯЕ ЎВІЛЬГАТНЁННЕ, п ераўвільгатненне, стан глебы, пры якім развіваецца балотны глебаўтваральны працэс. Прыводзіць да змяншэння колькасці паветра ў глебе і перашкаджае яго абмену з атмасферным, рэзка змяншае колькасць кіслароду ў глебавым растворы, спрыяе замаруджванню акісляльных працэсаў і распаду арган. рэчыва пад уздзеяннем анаэробных бактэрый. Можа быць часовым, перыядычным ці пастаянным. Пры кароткачасовым 3. у. аднаўленчы працэс у глебе зменьваецца акісляльным, пры працяглым ці пастаянным увільгатненні адбываецца працэс агляення глебы, які вядзе да разбурэння яе структуры, змяншэння порыстасці, водапранікальнасці і ўзмацнення працэсаў забалочвання глебы. На часова пераўвільготненых глебах цяжкага і сярэдняга мех. складу працягласць 3. ў. ва ўмовах Беларусі ў вільготныя гады да 80 сут, на глебах лёгкага мех. складу да 40 сут, пераважна ў ранневеснавы перыяд. У БССР часова пераўвільготненых с.-г. угоддзяў 1,8 млн. га. Працягласць перыядычнага 3. ў. глеяватых глеб (2 млн. га) 110—130 сут, глеевых (1,2 млн. га) — 160—180 сут у вільготныя, 120—140 сут у сярэднія па вільготнасці і 60—80 сут у засушлівыя гады. На глебах часовага залішняга ўвільгатнення і глеяватых праводзяць гідратэхнічныя меліярацыі з улікам размяшчэння, рэльефу, контурнасці, характарыстыкі глеб і іх прызначэння. Глеевыя глебы — асн. аб’ект меліярацыі залішне ўвільготненых мінер. глеб. Пастаяннае 3. ў. ўласціва тарфяна-балотным глебам (2,04 млн. га у БССР). Гэта першачарговыя аб’екты меліярацыі. На пач. 1981 у ВССР 2430,5 тыс. га зямель, на якіх пабудавана і выкарыстоўваецца асушальная сетка. п. I. Закржэўскі. ЗАЛЛЕЎСКАЕ радовішча пяску, каля паўд. ускраіны в. Залле Светлагорскага р-на. Пластападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання дняпроўскага ледавіка. Прагнозныя запасві 15,6 млн. м3.