Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЗАКОН БССР АБ АХОВЕ АТМАСФЁРНАГА ПАВЁТРА. Прыняты Вярх. Саветам БССР 26.11.1981, уведзены ў дзеянне з 1.3.1982. Устапаўлівае дзярж. кіраванпе, планаванне мерапрыемстваў па ахове атм. паветра, вызначае задачы заканадаўства БССР у гэтай галіне: рэгуляваппе грамадскіх адносін з мэтай захавання ў чысціні і паляпшэппя стану атм. паветра; прадухілешіе і зпіжэнне шкодных хім., фіз., біял. і інш. уздзеянняў на атмасферу, што выклікаюць неспрыяльныя вынікі для насельніцтва, нар. гаспадаркі, расліннага і жывёльнага свету; умацаванне законпасці ў галіне аховы атм. паветра.
Сярод мер аховы асаблівае значэнне надаецца ўстанаўленню адзіных для ўсёй тэр. CGGP нарматываў максімальна дапушчальных канцэнтрацый рэчываў, якія забруджваюць атм. паветра, нарматываў максімальна дапушчальных вы-
кідаў гэтых рэчываў у атмасферу стацыянарнымі крыніцамі і рухомымі сродкамі (аўтамабілямі, самалётамі і інш.), устанаўленню ўзроўняў шкодных фіз. уздзеянняў на атмасферу, умовам размяшчэння і праектавання гарадоў і інш. нас. пунктаў, буд-ва і здачы ў эксплуатацыю прадпрыемстваў і інш. аб’ектаў, дзейнасць якіх уплывае на стан атм. паветра. Закон абумоўлівае патрабаванні па ахове атм. паветра пры ўкараненні адкрыццяў, вынаходстваў, новых тэхн. сістэм, пры закупцы імпартнага абсталявання, выкарыстанні сродкаў аховы раслін, мінер. угнаенняў і інш. прэпаратаў, здабычы карысных выкапняў, пры размяшчэнні і эксплуатацыі тэрыконаў і адвалаў.
Упершыню ў заканадаўчай практыцы БССР закон разглядае паветра як прыродны рэсурс. У сувязі з гэтым прадугледжваецца рэгламентацыя яго спажывання для вытв. мэт. Яно можа быць абмежавана, прыпьтпепа ці забаронена, калі змяненні ў стане атм. паветра шкодна ўздзейнічаюць на здароўе людзей, раслінпы і жывёльны свет. Нагляд за станам атм. паветра вядуць агульнадзярж. службы нагляду і кантролю за ўзроўнем забруджвання прыроднага асяроддзя, кантроль за аховай атм. паветра — Саветы пар. дэпутатаў, іх выканкомы і распарадчыя органы, а таксама спецыяльна ўпаўнаважапыя дзярж. органы, ведамасны кантроль, у т. л. за захаваннем парматываў максімальпа дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў у атм. паветра і шкодных фіз. уздзеянняў па яго, ажыццяўляюць органы, якім падпарадкоўваюцца адпаведныя прадпрыемствьг, установы і арг-цыі. Закон прадугледжвае крыміналыіую, адм. ці інш. адказнасць за перавышэнне нарматываў максімальна дапушчалыіых выкідаў забруджвальных рэчываў і перавышэнне ўзроўпяў шкодпых фіз. уздзеянняў, за выкіды ў атм. паветра забруджвальных рэчываў без дазволу спецыяльна ўпаўнаважаных дзярж. органаў, за парушэнні правіл эксплуатацыі, невыкарыстанне ўстаноўленых збудаванпяў, абсталявання, апаратуры для ачысткі і каптролю выкідаў, за выпуск і эксплуатацыю аўтамабіляў, самалётаў, суднаў і іпш. рухомых сродкаў і ўстановак, пры рабоце якіх колькасць забруджвалыіых рэчываў перавышае ўстаноўленыя нарматывы, за парушэнні правіл складавання, транспарціроўкі, захавання і выкарыстання сродкаў аховы раслін, стымулятараў іх росту, міпер. угнаенняў і інш. прэпаратаў і інш. парушэяні і дзеянні, што выклікаюць пагаршэнне стану атм. паветра. Гл. таксама Ахова прыроды і Ахова атмасферы.
М. В. Сторажаў. ЗАКОН БССР АБ АХОВЕ ЗДАРОУЯ. Распрацаваны ў адпаведна-
сці з Асновамі закападаўства СССР і саюзных рэспублік аб ахове здароўя (1969). Зацверджаны Вярх. Саветам БССР 4.6.1970, уведзены ў дзеянне з 1.10.1970. Устанаўлівае, што ахова здароўя населыііцтва ў БССР забяспечваецца сістэмай сацыялыіа-эканам. і медыка-сап. мер, сярод якіх важнае значэнне надаецца правядзенню мерапрыемстваў па аздараўлепню навакольнага асяроддзя, забеспячэнню сан. аховы вадаёмаў, глебы і атм. паветра. Паводле Закона кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, праектных, буд. і іпш. арг-цый, праўленні калгасаў абавязаны пры праектавашіі, буд-ве, рэканструкцыі і эксплуатацыі прадпрыемстваў і камунальна-бытавых аб’ектаў прадугледжваць і ажыццяўляць меры па папярэджанню забруджванпя атм. паветра, вадаёмаў, падземных водаў і глебы. За невыкананне гэтых абавязкаў віпаватыя прыцягваюцца да ўстаноўлепай заканадаўствам CCGP і БССР адказнасці.
Забараняецца ўвядзенне ў дзеянне новых і рэканструяваных прадпрыемстваў, цэхаў, участкаў, установак і інш. аб’ектаў, якія не забяспечваюць эфектыўнай ачысткі. абясшкоджвання, улоўлівання шкодных выкідаў, адходаў і адкідаў. Санітарна-эпідэміялаг. службы маюць права забараняць ці часова спыняць эксплуатацыю дзейных аб’ектаў, якія могуць пашкодзіць здароўю людзей. Закон устанаўлівае асаблівыя патрабаванні да выкарыстання новых хім. рэчываў, сродкаў і метадаў вытв-сці і апрацоўкі прадуктаў харчавання, да прымянення стымулятараў росту харч. с.-г. раслін і жывёлы, хім. сродкаў аховы раслін, палімерных і пластычных мас і інш. хім. прадуктаў. Вытв-сць, выкарыстанне, зберажэнне, транспарціроўка і пахаванне радыеактыўных рэчываў, крыніц і анізоўных выпрамяненняў, ядавітых і моцнадзейных рэчываў могуць праводзіцца толькі пад наглядам органаў і ўстаноў санітарна-эпідэміялаг. службы. За парушэнне санітарна-гігіенічных і санітарнапроціэпідэмічных правіл і норм закон прадугледжвае дысцыплінарную, адм. ці крымінальную адказнасць. Дзярж. сан. нагляд за правядзеннем санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і выкананне санітарна-гігіенічных правіл і норм ускладзены на органы і ўстановы санітарна-эпідэміялаг. службы Мін-ва аховы здароўя СССР і Мін-ва аховы здароўя БССР; правядзенне агульных мерапрыемстваў па забеспячэнню выканання сан. правіл утрымання жылых і грамадскіх будынкаў і падтрыманню належнага сан. стану нас. пунктаў — на выканаўчыя к-ты мясц. Саветаў нар. дэпутатаў. М. В. Сторажаў.
ЗАКОН БССР АБ АХОВЕ I ВЫКАРЫСТАННІ ЖЫВЁЛЬНАГА СВЁТУ. Прыпяты Вярх. Саветам БССР 26.11. 1981, уведзепы ў дзеянне з 1.3.1982. Пацвярджае дзярж. (агульпапародную) уласнасць па жывёльны свет у СССР, устанаўлівае дзярж. кіраванне, плапаваппе мерапрыемстваў, а таксама задачы ў галіне аховы і выкарыстання жывёлыіага свету. Вызначае асн. патрабавапні ў гэтай галіне: захаванне відавой разнастай-
насці жывёл у стане прыроднай волі, ахова асяроддзя пражывання, умоў размнажэння і шляхоў міграцыі жывёл, захаванне цэласнасці прыродных згуртаванняў жывёл, навук. абгрунтаванне і ўзнаўленне жывёльнага свету, рэгулявапне колькасці жывёл з мэтай аховы здароўя насельніцтва і папярэджання страт у нар. гаспадарцы. Закон вызпачае віды (паляванне, рыбалоўства і інш.) і ўмовы карыстання жывёльным светам, правы і абавязкі карыстальнікаў, падставы для спынення права карыстання. Ахова жывёльпага свету забяспечваецца праз устанаўлепне адпаведных правіл і норм, рац. выкарыстанне і ўзнаўленне жывёльнага свету, праз забароны і абмежаванні ў карыстаіші, ахову ад самавольнага карысташія і папярэджапне інш. парушэнняў устапоўленага парадку, ахову асяроддзя пражывання, умоў размнажэння і шляхоў міграцыі жывёл, папярэджаіше іх гібелі ў выніку вытв. дзейнасці, праз стварэнне запаведнікаў, заказнікаў і вызначэнне іпш. асабліва ахоўных тэрыторый, развядзенне ў пяволі жывёл рэдкіх відаў і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікпення, праз абмежаванне адбору для заал. калекцый, выратаванпе жывёл пры захворвашіях, пагрозе гібелі ў выніку стыхійных бедстваў і інш., аргапізацыю навук. даследаванняў па ахове жывёльнага свету, выхаванне ў грамадзян гуманных адносін да жывёльнага свету, прапаганду яго аховы і г. д.
У Законе абумоўліваюцца мерапрыемствы па захаванню асяроддзя пражывання, умоў размнажэння і шляхоў міграцыі жывёл пры праектаванні і буд-ве нас. пунктаў, прадпрыемстваў, збудаванняў і інш. аб’ектаў, дзейнасць якіх уплывае на жывёльны свет, па прадухіленню гібелі жывёл у выніку вытв. працэсаў і эксплуатацыі трансп. сродкаў, па аховё рэдкіх відаў жывёл і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, a таксама жывёл у запаведніках, заказнінах і на інш. ахоўных тэрыторыях. Закон абавязвае ўлічваць патрабаванні аховы жывёльнага свету, асяроддзя пражывання жывёл пры выкарыстанні сродкаў аховы раслін, стымулятараў іх росту мінер. угнаенняў і інш. прэпаратаў, абумоўлівае прымяненне хім. сродкаў разам з правядзеннем агратэхн., селекцыйна-генетычных, біял. і інш. мерапрыемстваў, абавязвае ўзгадняць гэтыя работы з спец. дзярж. органамі па ахове і рэгуляванню выкарыстання жывёльнага свету. Паводле Закона вядзецца дзярж. ўлік жывёл і іх выкарыстання, a таксама дзярж. кадастр жывёльнага свету. Дзярж. кантроль за аховай і выкарыстаннем жывёльнага свету ажыццяўляюць Саветы нар. дэпутатаў, гаспадарчыя органы, спецыяльна ўпаўнаважаныя дзярж. органы па ахове і рэгуляванню выкарыстання жывёльнага свету, ведамасны кантроль — органы, якім
падпарадкоўваюцца прадпрыемствы, арг-цыі і ўстановы, што карыстаюцца аб’ектамі жывёльнага свету. За парушэнне заканадаўства па ахове і выкарыстанню жывёльнага свету Закон прадугледжвае крымінальную, адм. ці інш. адказнасць паводле заканадаўства CGGP і БССР. Гл. таксама Ахова прыроды і Ахова жывёл. М. В. Сторажаў.
ЗАКРАІНЫ, палосы адкрытай вады, якія ўтвараюцца вясною каля берагоў вадаёмаў у выніку павышэння ўзроўню вады ад раставання снегу (лёдавае поле адыходзіць ад берагоў, або вада выходзіць на яго ўскраіны). На рэках Беларусі 3. назіраюцца звычайна ў 2-й палове сак. на працягу 3—5 сут, у гады з нядружнымі вёснамі могуць існаваць даўжэй. На болыпасці азёр і вадасховішчаў на ПнЗ пачынаюцца ў 2-й пал. крас., на Палессі — у канцы сак,— пач. красавіка; працягласць існавання 3. на азёрах і вадасховішчах 3—7 сут. Н. I. Арастовіч.
ЗАКРЎЖЖАУСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 0,5 км на 3 ад в. Старое Закружжа Веткаўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі кампанскага яруса (верхні мел). Прагнозныя запасы 9,6 млн. т.
Мел белы, пісчы, шчыльны; СаО у ім 51—52,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 7,4 м, ускрышы 10.6—20 м. Мел прыдатны на выраб вапны. на вапнаванне кіслых глеб, як карбанатны кампанент у вытв-сці цэменту. Радовішча не распрацоўваецца. ЗАКРЭУШЧЫНА, нізіннае балота на ПдУ Гродзенскага р-на, у вадазборы р. Пыранка. Пл. 1,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,1 тыс. га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,5 м, ступень распаду 36 %, попельнасць 14,9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2,5 млн. т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.