• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Пяскі пераважна дробнаі сярэднезярністыя. палевашпатава-кварцавыя; жвіру буйней за 5 мм у іх 28—36,3 %, гліністых часцінак драбней за 0,01 мм 0,6—1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы
    1,	7—2,5 м, ускрышы 0,2 м. Падсцілаюць паклад марэнныя супескі і дробназярністыя пяскі. Пяскі прыдатныя ў дарожным буд-ве, для тынкавальных і муровачных раствораў. Радовішча не распрацоўваецца.	Л. I. Лысенка.
    ЗАЛЛЕЎСКАЯ АПТЫКЛІНАЛЬ (ад назвы в. Залле ў Светлагорскім р-не), тэктанічная структура ў Светлагорскім р-не, у цэнтр. частцы РэчыцкаШацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы дэвону. Акантурана ізагіпсай — 600 м, амплітуда каля 100 м, памеры 8X2 км, распасціранне субшыротнае. Сфарміравалася ў асноўным у познафаменскі час у выніку галакінезу (адтоку солі) у галітавай падтоўшчы верхнефаменскай саляноснай тоўшчы.
    ЗАЛОЖСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ I ГЛІН, на паўд.-зах. ускраіве в. Заложжа Чачэрскага р-на. Пластападобны паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзяненпя. Разведаныя запасы 184 тыс. м3.
    Суглінкі і гліны шэрыя, пластычныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,002 мм у іх адпаведна 8—69,3 % і 8,6— 41 %, пясчаных 1,6—3,2 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,3—8,6 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—1,5 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб марозатрывалай цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам (в. Заложжа).
    Л. А. Нечыпарэнка. ЗАЛОЗНІКАКВЁТНЫЯ (Scrophulariales), парадак двухдольных раслін. Вядома 12 сям., болып за 1 тыс. родаў і 12 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ва ўмераных, субтрапічных і трапічных абласцях. У СССР 8 сям., 74 роды, 727 відаў, з іх на Беларусі 6 сям.— залознікавыя, заразіхавыя, паслёнавыя, плывунцовыя, трыпутнікавыя, хвасніковыя, 27 родаў (аўран, блёкат, братаўка, губасцік, дзіванна, дзярэга, дурнап’ян, залозніца, заразіха, ■зарніца, званец, крынічнік, ліндэр-
    Залозніца: 1 — вузлаватая (а — верхняя частка расліны, б — ліст, в — карэнішча, г — кветка, S — плод);	2 — ця-
    ністая (а — агульны выгляд расліны, б — кветка, e — плод, г — семя).
    нія, лужоўнік, наперстаўка, нікандра, паслён, плывунец, прыбярэжнік, таемнік, тлушчанка, трыпутнік, увярэднік, фізаліс, хваснік, хенарынум, цяцюшнік), 97 відаў; акрамя таго каля 30 відаў з родаў будлея, ільвіны зеў, красаўка, петунія, скаполія і інш. інтрадукаваны. Сярод 3. важныя харч. (бульба, памідоры), тэхн. (тытунь, махорка), лек., дэкар., меданосныя расліны; ёсць насякомаедныя, ядавітыя, а таксама шкоднае пустазелле.
    Травяністыя расліны, радзей кусты і дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, іншы раз кальчаковае, без прылісткаў. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, пераважна няправільныя, 5-членныя, са зрослапялёсткавым вяночкам. Тычынак 5—4 (іншы раз 2), на зрослых з трубкай ніцях чаргуюцца з лопасцямі вяночка. Гінецэй звычайна з 2 (радзей 5) зрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, бывае паўніжняя або ніжняя, двухці аднагнездавая, з многімі семязародкамі. Плод — каробачка, іншы раз яі’ада. Насенне з эндаспермам.
    Літ.: Порядок норнчннковые (Scrophulariales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растення. М., 1981; Тахтаджян А. Л. Снстема н фнлогення цветковых растеннй.— М.: Л., 1966.
    Б. М. Прусапова. ЗАЛОЗНІЦА (Scrophularia), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў сям. залознікавых. Вядомы 310 відаў, пашыраных пераважна ў нетрапічнай ч. Паўн. паўшар’я. У СССР каля 80 відаў, з іх на Беларусі 2: 3. вузлаватая і 3. цяністая. Лек. і меданосныя расліны.
    3.	вузлаватая (S. nodosa, нар. назвы воўчая крапіва, валляковая трава, старавіца, падценнік) трапляецца часта, расце па берагах рэк і канаў, у цяністых месцах; лясах, сярод хмызняку. Цвіце ў маі — верасні. Мнагалетнік выш. 50—120 см, з шышкападобнаўздутым карэнішчам і непрыемным пахам. Сцябло 4-граняае, голае або каля суквецця апушанае залозістымі валаскамі. Лісце
    супраціўнае, падоўжана-яйцападобнае, вострае, пілаватае. Кветкі дробныя, няправільныя, паўпарасонікамі сабраны ў падоўжаную мяцёлку. Вяночак 2-губы; трубка і ніжняя губа зеленавата-бурая, верхняя губа і спінка вішнёва-бурыя. Плод — шарападобная, зеленавата-бурая шматнасенная каробачка. Мачагоыны, патагонны, проціглісны і процізапаленчы сродак. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца лісце, сцяблы, кветкі (збіраюць у маі — жн.), карэпішчы (позняй восеншо). Ядавітая расліна для буйн. par. жывёлы і коней (у карэнішчах алкалоід скрафуларын). 3. цяністая (S. umbrosa) зрэдку трапляецца ў зах. і цэнтр. раёнах. Расце па берагах рэк, азёр, канаў, па балотах, у чорнаалешніках. Цвіце ў чэрв.— ліпепі. Мнагалетнік выш. 60—120 см. Сцябло прамастойнае, крылатае. Лісце на кароткіх крылатых чаранках, па краі вострапілаватае. У кветках трубка вяпочка і сярэдняя доля ніжняй губы зялёпыя, верхняя губа і спінка бура-чырвоная. Каробачка гладкая, яйцападобная. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ядавітыя расліны.
    С. А. Дзмітрыева. ЗАЛОЗНІЦА, інвазійная хвароба жывёл; тое, што дэмадакоз.
    ЗАЛОЗШЦЫ (Demodex), род кляшчоў сям. Demodecidae. Пашыраны ўсюды. Узбуджальнікі дэмадакозу. На Беларусі пайб. трапляюцца 3. бычыпая (D. bovis), 3. конская (D. equi), 3. свіная (D. phylloides), 3. авечая (D. ovis), 3. чалавечая (D. folliculorum).
    Цела 3. (даўж. да 0,3 мм у самца, 0,5 мм у самак) чэрвепадобнае, светлашарае з нерасчлянёнымі галавагрудзямі і вузкім брушкам з папярочнымі рысачкамі, укрыта празрыстай кутыкулай. Хабаток лірападобны, грызучы. Ногі кароткія, 3-членікавыя, з кіпцюркамі. Адкладваюць яйцы. Цыкл развіцця 20—25 сут з зменай трох лічынкавых стадый у целе аднаго гаспадара.	I. С. Гусева.
    ЗАЛОМЫ, завалы, якія ўзнікаюць звычайна ў мелкіх або вузкіх месцах рэчышчаў у выніку нагрувашчваніія вымытых і перапесеных ракою дрэў, пнёў, галінак і інш, Кароткачасовыя 3. ўтвараюцца таксама пры сплаве лесу молем ўрассыпную. На Беларусі зрэдку пазіраюцца на певял. лясных рэчках і ручаях. У мінулым, калі амаль уся тэр. Беларусі была занятая лясамі, мпогія з іх былі перастойныя, 3. адзпачаліся часцей. Перашкаджалі суднаходству. падымалі ўзровень вады ў рэках і тым самым спрыялі мясц. забалочванню. ЗАЛУЖАНКА. рака, левы прыток Нёмана, у Стаўбцоўскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца паміж вёскамі Залужжа і Вечатарова. Сярэдні нахіл водпай паверхііі 2,2 %0. У вярхоўі
    каналізавапая. Вадазбор (50 км2) сярэднеўзгорысты.
    ЗАЛУЖСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН, за 2 км на У ад в. Моладава Іванаўскага р-на. Лінзападобны паклад азёрна-алювіяльных глін звязаны з адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 133 тыс. м3, перспектыўныя 283 тыс. м3.
    Гліны цёмна-шэрыя пластычныя, шчыльныя, з нязначнымі ўключэннямі жвіру і галькі, з тонкімі праслоямі і гнёздамі пяску; гліпістых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 19,8—71,3 %, пясчаных 1,2—10,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,7— 12,2 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—3,4 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.	Л. А. Нечыпарэнка.
    ЗАЛУЖЭННЕ, 1) п р ы р о д п a е — працэс самазарастапня травяністай расліннасцю аголеных участкаў (расчыстак, высечак, закінутай раллі і інш.); 2) штучнае — сяўба шматгадовых злакавых і бабовых траў і травасумесей для стварэння культурнай пашы і сенажаці ў працэсе карэннага паляпшэння прыродных кармавых угоддзяў. Найб. мэтазгодна 3. пасля выканання меліярацыйпых і культуртэхн. работ на забалочаных мінер. і тарфяных глебах. Праводзяць таксама пры азеляпенні нас. пунктаў, буд-ве спарт. пляцовак, стадыёнаў, аэрадромаў. замацаванні адхонаў чыг. і шашэйных дарог, дамбаў, капалаў і для барацьбы супраць эрозіі глебы.
    На дастаткова ўрадлівых глебах з добра распрацаванай дзярнінай, а таксама на схілах робяць паскоранае 3. з сяўбой траў па толькі што апрацаванай цаліне. Пры карэнным паляпшэнні лугоў з магутнай і трывалай дзярнінай, густа ўкрытых кустамі і купінамі, а таксама слабараскладзеных тарфянікаў на іх на працягу 1—2 гадоў сеюць папярэднія палявыя культуры (азімае жыта, лён, бабова-злакавыя аднагадовыя кармавыя сумесі, прапашныя культуры), затым праводзяць 3. Папярэднія культуры сеюць вясной: на тарфяных глебах бяспокрыўна ці пад покрывг. райграсу аднагадовага, на мінеральных — пад покрыва аднагадовых траў (віка-, гарохаваці лубінава-аўсянай сумесей, аўса і ішп.), якія вырошчваюць на зялёны корм. Калі вільготнасць глебы дастатковая, пры паскораным 3. ці пасля ўборкі ранняспелых аднагадовых культур можна праводзіць бяспокрыўную сяўбу і ў летнеасенні перыяд. На тарфяных глебах паўд. зоны рэспублікі магчыма падзімняе 3. (канец кастр.— 1-я пал. лістапада), яно не зніжае прадукцыйнасці лугавых травастояў і дае магчымасць растэрмінаваць напружанасць палявых работ. У нечар-
    Залозніца чалавечая.
    назёмнай паласе, у т. л. ў Беларусі, рацыянальна праводзіць паскоранае 3. летам пасля ўборкі 1-га ўкосу на сена ці страўлівання жывёлай. На асушаных балотах і нізінных лугах уносяць фосфарна-калійнае або калійнае ўгнаенне. Ураджай сена ці падножнага корму (у сухім рэчыве) дасягае на асушаных тарфяніках 7—8 т/га, на заліўных 1 нізінных лугах 5—6, на сухадольных —4— 4,5 т/га.
    Літ.: Кормовые угодья БССР н нх улучшенне.— Мн.. 1956; Кулыурные сенокосы н пастбшца — нсточніікп дешевых кормов.— Мн., 1966; Ларнн Н. В. Луговодство ii пастбшцное хозяйство.— 3 нзд.—Л„ 1969; Кудрячев A. II. Луговодство на мелкозалежных торфянііках.—■ Мн.. 1981.	М. Ф. Башлакоў.
    ЗАЛЬВЯНКА, рака, левы прыток Нёмана. Даўж. 170 км. Пачынаецца паміж вёскамі Лідзяны і Кулявічы Свіслацкага р-на, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім. Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах. Сярэдні нахіл водпай паверхні 0,4 %о. Асн. прытокі: Шчыба. Ружанка, Іванаўка (справа), Сасва, Самараўка, Юхпаўка (злева), густата рачной сеткі 0,41 км/км2.
    Вадазбор (1940 км2) на У Ваўкавыскага ўзв. Паверхня — узгорыстая раўніна. Грунты пясчаныя або супясчаныя, месцамі сугліністыя. Лясы (17 %) мяшаныя. з перавагай хвойных парод, трапляюцца паўсюдна нязначнымі масівамі. Пад ворывам 50 %. Даліна трапецападобная, шыр. ад 0,5 да 3-—4 км (у ніжнім цячэнні). Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, выш. да 20 м, парэзаны далінамі прытокаў і ярамі. Пойма забалочаная, роўная, шыр. да 2,5 км. у сярэднім цячэнні 1 нізоўі 0,4—0,6 км. У разводдзе затапляецца на глыб. да 1,5 м. Рэчышча моцназвілістае, ад вытоку да в. Дашкавічы і паміж г. п. Зэльва і в. Боркі каналізаванае, зарэгуляванае 6 плацінамі. Шыр. ракі ў межань 15—20 м. Берагі пясчаныя, стромкія і абрывістыя.