Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
галіп прам-сці. Водазваротныя сістэмы працуюць на з-дах Мінска, гродзенскім вытв. аб’яднапні «Азот» і іпш. Утылізуюцца адходы на прадпрыемствах мясной і малочнай прам-сці, Мінскім з-дзе шасцерняў, Наваполацкім нафтаперапр. і Го« мельскім хім. з-дах, вытв. аб’яднанпях «Азот», Беларуськалій, «Хімвалакпо» (Магілёў) і інш. 3. ц. в. даюць значпы эканам. эфект.
Літ.: Актуальные проблемы охраны окружаюіцей среды: Экономнческне аспекты.— Кнев, 1979; Маннн Ю. М. НТР н экологнзацня пронзводства.— Мн., 1979; Ннкнтнн Д. П., Новпков Ю. В. Окружаюіцая среда н человек.— М., 1980. В. П. Несцярэнка,
В. А. Ярмолейка. ЗАМОР, масавая пагібель рыбы і інш. водных жывёл ад памяншэння колькасці кіслароду, растворанага ў вадзе. Бывае летам і зімой. Летні 3. назіраецца ў стаячых вадаёмах з вял. колькасцю арган. рэчываў, якія распадаюцца, пры значпым развіцці фітаі зоапланктону, пераважна ўночы. Зімовы 3. бывае пад ільдом у выніку недастатковага паступлення кіслароду ў вадаёмы, зрэдку — ад зпаходжання вял. колькасці гумінавых рэчываў і закісу жалеза. Адзначаецца таксама ў выніку скідвання ў вадаёмы прам. неачышчаных сцёкавых водаў або змывання з глебы ядахімікатаў.
Да недахопу кіслароду найб. адчувальныя некат. рыбы (ласасёвыя, асятровыя, акунёвыя), рачныя ракі, малюскі (бяззубкі, перлаўкі); менш адчувальныя і даўжэй выжываюць карасі, ліні, уюны, лічынкі хіранамід. У БССР 3. найчасцейшыя ў азёрах Палесся і Прыпяці. Папярэджваюць 3. насычэннем вады кіслародам у працэсе яе аэрацыі, аховай вадаёмаў ад забруджвання і атрутных рэчываў, павелічэннем іх праточнасці.
У. К. Дамброўскі. ЗАМОРСКАЯ СВІНКА, тое, што марская свінка.
ЗАМбСЦЕ, балота нізіннага (78 %) і вярховага (22 %) тыпаў на ПдУ Смалявіцкага р-на, у вадазборах рэк Уша і Пліса. Пл. 1,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,9 м, ступень распаду 32 % (нізінны), 28 % (вярховы), попелыіасць адпаведна 8,4 % і 3,6 % • 3 першапачатковых запасаў торфу (2 млп. т) на 1.1.1978 засталося 1,1 млн. т. Здабычу торфу на 0,3 тыс. га вядзе торфапрадпрыемства «Смалявіцкае». На астатняй пл. торф выбрапы, вядзецца пасадка хваёвага лесу.
ЗАМбСЦІНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Замосце ў Калінкавіцкім р-пе), тэктанічная структура ў Калінкавіцкім р-не, у сярэдняй ч. Маладушынска-Чырвонаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена
ў 1972 сейсмаразведачнымі работамі па падсалявых адкладах верхняга дэвону. 3. п.— найб. высокая паўд.зах. ч. ромбападобнага блока, абмежаванага скідамі на Пд, 3, Пн і У. Паверхня падсалявых адкладаў апускаецца на ПнУ ад адзнакі —3400 да — 3800 м. Па міжсалявых і верхнесалявых адкладах блоку адпавядае паўн. ч. Руднінскай антыкліналі. Сфарміравалася 3. п. ў познафрапскі і фаменскі час. в. с. Канішчаў. ЗАМОШША, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. люстра 0,33 км2. Даўж. 1,24 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 30,7 м, сярэдняя 9,3 м. Аб’ём вады 3,07 млн. м3. Вадазбор (135,3 км2) сярэднеі дробнаўзгорысты, складзены з марэнных суглінкаў, супескаў і пяскоў, 51 % тэр. пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд, складаецца з 2 плёсаў — круглаватага паўд. і падоўжанага паўночнага. Схілы выш, 10—20 м, на Пд 5—7 м, пераважна спадзістыя, сугліністыя і супясчаныя, разараныя, на Пд і ПдУ параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,29 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія. пясчаныя, пад хмызняком. Літараль вузкая (шыр. да 25 м) і стромкая. Глыб. да 2 м займаюць 18 % пл. возера, звыш 10 м —каля 40 %, найб. глыб. ў паўд. плёсе, у паўн. дасягае 17,9 м. Паміж плёсамі невял. востраў. Ложа да глыб. 6—7 м выслана пяскамі, да 8—9 м апясчаненымі іламі, глыбей — ажалезненымі гліністымі іламі. Мінералізацыя вады каля 280 мг/л, празрыстасць каля 4 м. Мезатрофнае. Праз возера цячэ р. Ушача, упадае 1 ручай. Уздоўж берагоў палоса надводнай расліннасці шыр. да 15 м да глыб. 2 м. Водзяцца лешч, шчупак, язь, акунь, плотка. карась, краснапёрка, лінь; ёсць ракі. На паўн.-зах. беразе в. Замошша. I. I. Богдзель.
ЗАМОШША, возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Лучоса. Пл. 0,13 км2. Даўж. 0,7 км, пайб. шыр. 0,22 км. Пл. вадазбору 2,5 км2. Катлавіна авальная, выцягпута з ПпЗ на ПдУ. Схілы выш. да 7—9 м, спадзістыя, пераважна разараныя, на ПнЗ укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,8 км) слабазвілістая, на Пд утварае доўгі вузкі заліў. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Злучаяа ручаём з р. Лучоса. Каля возера в. Зазыбы. ЗАМОШША, нізінпае балота на ПдЗ Полацкага р-на, у вадазборы р. Нача. Пл, 1,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,5 тыс. га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,4 м, ступень распаду 29 %, попельнасць 7,6 %. На 1.1.1978 запасы торфу 6,6 млп. т. 1,5 тыс. га у натуралыіым стане, занята рэдкім лесам з хвоі і хмызняку, месцамі травяное покрыва пераважна з асок, пашыраны імхі. Асушаны адкрытай сеткай 346 га,
выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць.
ЗАМЯЦШ Мікалай Міірафаііавіч (18.5.1900, г. Ліпецк— 12.7.1965), беларускі сав. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Чл.-кар. АН БССР (1947), д-р с.-г. н. (1937), праф. (1935). Чл. КПСС з 1951. Скончыў Ленінградскі вет.-зоатэхя. ін-т (1923). 3 1935 заг. кафедраў развядзешія жывёл Іркуцкага, Белацаркоўскага, Смаленскага, праф. Чувашскага, заг. кафедры і нам. дырэктара Новасібірскага с.-г. ін-таў. 3 1946 заг. аддзела жывёлагадоўлі Ін-та сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1949 заг. кафедры развядзення с.-г. жывёл БСГА, з 1959 — Гродзенскага с.-г. ін-та. Працы па вывучэнню канстытуцыі с.-г. жывёл і падбору іх па прынцыпу стымулявання развіцця патомства, узроставага і палавога падбору. Пад яго кіраўніцтвам выведзена чорна-рабая пародная група свіней.
Тв.; Прннцнпы мнчурннского учення в разведеннц жнвотных.— Мн., 1949. ЗАМЯШЧАЛЬНЫЯ ВІДЫ, тое, што еікарныя віды.
ЗАНАЛЬНАСЦЬ геаграфічяая, заканамернасць дыферэнцыяцыі геаграфічііай (ландшафтнай) абалонкі Зямлі, якая выяўляецца ў паслядоўнай і вызначанай змене геагр. паясоў і зон. Абумоўліваецца зменамі колькасці прамянёвай энергіі Сонца, якая падае на паверхшо Зямлі ў залежнасці ад геагр. шыраты. Звычайна вылучаюць наступпыя шыротныя радыяцыйныя зоны або паясы — гарачы, 2 умераныя і 2 халодныя (Беларусь знаходзіцца ў паўн. умераным поясе). 3. характэрна большасці прыродных кампанентаў і працэсаў. Асноўныя элементы клімату, гідралаг. рэжыму, глебавага покрыва, расліннага і жывёльнага свету, геамарфал. працэсаў, утварэння асадкавых парод Беларусі абумоўлены 3., што выразна адлюстроўваецца ў тэматычным і комплексііым прыродным раянаванні рэспублікі — агракліматычным, глебава-геаграфічным, зоагеаграфічным, геахімічным, геамарфалагічным і інш. (гл. адпаведныя арт., а таксама арт. Прыроднае раянаеанне). Разам з тым распаўсюджапне асобпых прыродных з’яў і элементаў прыроды з занальнымі асаблівасцямі не звязана (гл. Азакальнасць). і. я. Афнагель. ЗАНАЛЫІЫ МАНІТОРЫНГ, сістэма сачэння за працэсамі і з’явамі ў прыродным асяроддзі пэўных прыродна-геагр. рэгіёнаў; тое, што рэгіянальны маніторынг.
ЗАНДРЫ (ісл. sandr ад sand пясок), раўніпныя прасторы, размешчаныя з вонкавага боку канцова-марэнных град і складзеныя з пяскоў, у мен-
шай ступені са жвіру і галькі. Утварыліся ў ледавіковыя эпохі антрапагенавага перыяду ў выпіку размыву і пераадкладання марэны патокамі расталых ледавіковых водаў. Гэта злучаныя паміж сабою пляскатыя конусы вынасу. Займаюць вял. плошчы па Палессі, Цэптральнабярэзінскай раўпіне і Сярэднянёманскай ніз., пашыраны ў межах НарачанаВілейскай і Верхнебярэзінскай нізін, на ПдУ Аршанска-Магілёўскай раўніны. Шырыня дасягае некалькіх дзесяткаў км, плошча — соцень км2. Паверхня 3. роўная ці спадзістахвалістая, слаба нахілена ў процілеглы канцова-марэнным градам бок, зрэдку мае бугрыста-западзінны характар. Часта 3. пахаваны пад болып маладымі адкладамі. На некаторых участках Цэнтральпабярэзінскай раўніны, Палесся і Паазер’я зандравыя пяскі перавеяны і ўтвараюць папярочныя, парабалічныя і падоўжапыя дзюны выш. да 10 м, а таксама кучавыя і бугрыстыя эолавыя масівы. У далінах рэк, якія цякуць з вобласці распаўсюджвання апошняга (паазерскага) ледавіка на Пд (Бярэзіна, Дпяпро і інш), назіраецца змыканне алювію верхпіх надпоймавых тэрас з 3.
Зандравыя адклады разнастайныя па грануламетрычнаму складу. Назіраецца выразная заканамернасць у размеркаванні абломкавага матэрыялу. Непасрэдна ў блізкасці ад вонкавага боку краявых град (звычайна на адлегласці да 1— 3 км) залягае болып грубы матэрыял у выглядзе розных па велічыні лінзаў і гнёздаў, пабудаваных з коса1 гарызантальна-слаістых праслояў магутнасцк» ад некалькіх сантыметраў да 1 м. Месцамі назіраецца параўналыіа тонкае пераслойванне (магутнасць слаёў 3—10 см) пясчана-жвірова-галечнага матэрыялу, пяскоў рознай зярністасці і асобных праслояў супескаў 1 суглінкаў. Пры аддаленні ад раёнаў развіцця канцова-марэнных град адклады становяцца болып аднароднымі і дробназярністымі. Найб. адсартаваныя зандравыя адклады пашыраны ў межах Палесся. Да 3. прымеркаваны радовішчы пяскоў і жвіру. Зандравыя адклады з’яўляюцца мацярынскдй пародай слабаэрадзіраваных пясчаных глеб, якія часта заняты хваёвым лесам.
Лгт • Геологня антропогена Белорусснн.— Мн„ 1973; Дромашко С. Г. Мннералогня н геохнмня флювногляцпальных отложеніій Белорусснн.— Мн., 1981; Матвеев A. В. Ледннковая формацня антропогена Белорусснн.— Мн., 1976. Э. А. Ляўкоў.
ЗАНІВАЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЙЛУ. за 3 км на ПдУ ад в. Занівачча Чашніцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 34,8 млн. м’.
Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая, месцамі слабагліністая, з праслоямі і лінзамі розназярністых пяскоў; жвіру буйней за 5 мм у ёй 10— 56 %. Пяскі-адсевы пераважна сярэднезярністыя. палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх да
8 %, у жвіры да 4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,4—16,3 м, ускрышы (супескі, пяскі, торф) 0,2—5 м. Пяскі і жвір прыдатныя на выраб бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
ЗАНОСНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, якія праніклі па тэр. мясц. флоры ў выніку ненаўмыснага заносу іх чалавекам або пры дапамозе прыродпых фактараў (водныя і паветраныя цячэнні, міграцыі жывёл і птушак і інш.); тое, што адвентыўныя расліны. ЗАНЯТЫ ПАПАР, поле севазвароту, якое займаюць у 1-ю пал. лета с.-г. раслінамі (напр,, канюшынай, сумессю вікі або гароху з аўсом, ранняй бульбай). Пасля іх уборкі глебу апрацоўваюць пад наступную культуру. Адзін з відаў папараў.