Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЗАРОДКАВЫЯ РАСЛІНЫ, тое, што вышэйшыя расліны.
ЗАРОНАВА, Заронаўскае в оз е р а, на няжы Віцебскага і Шумілінскага р-наў, у бас. р. ІПэвінка. Пл. люстра 3,61 км2. Даўж. 7,6 км, найб. шыр. 1,05 км, найб. глыб. 13,5 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 23,11 млы. м3. Вадазбор (147 км2) спадзістахвалісты, дробнаі сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў і супескаў, значна разараны, 42 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 10—17 м (на 3 5—10 м), спадзістыя, супясчаныя, разараныя, часткова ўкрытыя хмызняком 1 лесам. Берагавая лінія (даўж. 21,3 км) звілістая, асабліва ў зах. 1 ўсх. ч. возера, дзе ўтварае шматлікія залівы, мысы 1 паўастравы. Берагі выш. да 0,3—0,5 м, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на 3, Пд і ПнУ зліваюцца са схіламі. у залівах на 3 1 У сплавінныя. Падводная ч. катлавіны складанай будовы, падзяляецца на некалькі замкнёных глыбакаводных плёсаў з глыб. звыш 10 м. На ПдУ 5 астравоў агульнай пл. 0,03 км2. Мелкаводдзе шырокае, займае 39 % пл. возера, выслана пяскамі, уздоўж паўн. берагоў пясчана-галечнымі адкладамі з валунамі. Месцамі пяскі пашыраны да глыб. 8—10 м. Глыбакаводная зона ўкрыта гліністым ілам. Мінералізацыя вады перавышае 200 мг/л, празрыстасць 1,4 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае 12 ручаёў, у т. л. з воз. Княжно, на 3 выцякае р. Заронаўка. Зарастае да глыб. 2—3 м, шыр. палосы прыбярэжнай расліннасці 5—20 м, у залівах да 75 м. Водзяцца акунь, шчупак, лешч, плотка, гусцяра, верхаводка, краснапёрка, лінь, судак, мянтуз, карась, зарыбляўся сазан; ёсць ракі. Возера ўваходзіць у Sony адпачынку Заронава. На паўн. беразе в. Заронава. A. М. Рачэўскі.
ЗАРОНАВА, зона адпачынку мясцовага значэння на тэр. Віцебскага р-на, у мясцінах з маляўнічымі краявідамі за 15 км на ПнЗ ад Віцебска на беразе Заронаўскага воз. і р. Заронаўка. Устаноўлена ў 1979. Пл. 5,5 тыс. га. Разлічана па адначасовы адпачынак 7 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і месцаў пераважна для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Віцебска.
ЗАРбНАЎКА, назва р. Шэвінка ў верхнім і сярэднім цячэнні.
ЗАРбУЕ, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,19 км2. Даўж. 0,95 км, наііб. шыр. 0,18 км. Пл. вадазбору 3,75 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 2—5 м, спадзістыя, на ПдУ выш. да 10 м, стромкія, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,3 км) слабазвілістая. На ПдЗ выцякае ручай у р. Ушача. На У ад возера в. Зароўе.
ЗАРбЎЦАЎСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСКбЎ, каля паўн.-зах. ускраіны в. Зароўцы ІПклоўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з флювіягля-
цыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Перспектыўпыя запасы 826 тыс. м3.
ІІяскі жоўтыя, шаравата-жоўтыя, дробнаі сярэднезярністыя, палевашпа: тава-кварцавыя, месцамі слабагліністыя; гліністых 1 пылаватых часцінак у іх 2—3,3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,5—7 м, ускрышы (супескі, тонказярністыя пяскі) 1,2—5.5 м. Пяскі прыдатныя ў ліцейнай вытв-сці як фармовачны матарыял, для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца. А. П. Шчураў. ЗАРУДНЕНСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСКУ, за 1,5 км на У ад в. Макаўе Гомельскага р-на. Лінзападобны лаклад звязаны з адкладамі палтаўскай серыі палеаген-пеагену. Перспектыўныя запасы 7,6 млн. т.
Пяскі белыя, светла-шэрыя, дробназярністыя. кварцавыя; гліністых часцінак у іх 1,2—4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,8—17 м. ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 0,2—6 м. Паклад падсцілаецца тонкімі супескамі 1 кварцаваглаўканітавымі пяскамі. Пры абагачэнні пяскі прыдатныя ў ліцейнай вытв-сці. Радовішча не распрацоўваецца.
ЗАРУЖАННЕ, Ружына, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Лукомка. Пл. 0,37 км2. Даўж. 1,25 км, найб. шыр. 0,5 км. Пл. вадазбору 9,44 км2. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. да 10 м (на У да 2 м), спадзістыя, пад хмызняком, на Пн, ПнЗ і У разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,15 км) звілістая. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Несіна. На вадазборы вядуцца меліярацыйныя работы па асушэнню. Возера выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйнай сістэмы. Каля возера в. Заружанне.
ЗАРЫБЛЁННЕ ВАДАЁМАЎ штучн а е, выпуск у вадаёмы рыб для якаснага паляпшэння іх іхтыяфауны або павелічэння запасаў прамысл. рыб, а таксама з мэтай акліматызацыі рыб або іх нагулу. Зарыбляюць вадаёмы, дзе ёсць нявыкарыстаныя кармавыя рэсурсы або іх выкарыстоўваюць малакаштоўныя віды рыб. Для акліматызацыі бяруць малявак, гадавікоў, вытворнікаў, для нагулу — сяголеткаў, га-
Возера Заронава.
давікоў, двухгодак. Пасадачны матэрыял гадуюць у мясц. азёрна-таварных гаспадарках, часткова завозяць з РСФСР і іпш. рэспублік. У вадаёмах ,БССР акліматызаваны карась сярэбраны, сомік амерыканскі, стронга радужная, інтрадукуюцца амур белы, таўсталобік стракаты і таўсталобік звычайны, сігавыя рыбы. 3 1956 вядзецца інтэнсіўнае зарыбленне азёр вугром еўрапейскім. Азёрна-таварныя і сажалкавыя рыбныя гаспадаркі зарыбляюцца пераважна полікультурай (разам з карпам гадуюць шчупака, карасёў залатога і сярэбранага, сазана амурскага, таўсталобікаў, пелядзь І ІНШ.). У. К. Дамброўскі.
ЗАРЭГУЛЯВАНЫ СЦЁК, сцёк, рэжым якога зменены (трансфармаваны) штучным рэгуляваннем або ў выніку прыроднага акумулюючага ўплыву азёр і балотных масіваў. Адрозніваецца плаўнымі зменамі воднасці як паміж сезонамі. так і ў шматгадовы перыяд у залежнасці ад віду рэгулявання (сезоннае, гадавое, шматгадавое) або ад рэгулюючых магчымасцей азёр, размешчаных у рачным басейне. Ступень 3. с. ацэньваюць пры дапамозе каэфіцыента зарэгуляванасці: адносіны плошчы гідрографа, размешчанай ніжэй расходу, да агульнай яго плошчы.
Штучная зарэгуляванасць сцёку ажыццяўляецца шляхам стварэння на рэках вадасховішчаў і сажалак, а таксама буд-ва польдэраў у noflMax рэк; характэрна для цэнтр. і паўд. раёнаў рэспублікі. Садзейнічае выраўноўваншо сцёку ў часе — зніжэнню разводдзя і паводкі вясной і адноснаму павелічэнню расходу вады ў межань. Частка рачных басейнаў БССР мае дастаткова высокую ступень зарэгуляванасці сцёку. У бас. Нёмана і Бярэзіны адносіны сумарнай прыточнасці ўсіх вадасховішчаў да аб’ёму сцёку складаюць 0,3, у бас. р. Случ — 0,5, па астатняй тэр. паказчык у межах 0,01—0,1. Добры 3. с. у ніжніх б’е-
фах буйных вадасховішчаў, якія ажыццяўляюць гадавое або няпоўііае шматгадовае рэгуляванне сцёку. Напр., на р. Вілія ніжэй Вілейскага вадасх. і на р. Свіслач ніжэй Заслаўскага вадасх. разводдзі практычна поўнасцю адсутнічаюць (у сак.— крас. праходзіць у сярэднім адпаведна 5 і 7 % гадавога аб’ёму сцёку), прыкладна ў 2 разы павялічыўся сцёк на працягу ўсёй межані. У цэлым у БССР найб. прымяняецца сезоннае рэгулявапне сцёку (76 % усіх вадасховішчаў). У сувязі з гэтым 3. с. характарызуецца выраўнаваным характарам вагання паміж сезонамі, што задавальняе патрабаванні сельскай гаспадаркі і інш. водакарыстальнікаў. Пры штучным 3. с. неабходна буд-ва рыбаахоўных збудаванпяў, прымаюцца таксама меры супраць падтаплення і затаплення. Прыродная зарэгуляванасць сцёку абумоўлена наяўнасцю азёр, азёрных сістэм і балотных масіваў, яна найб. характэрна для паўн. часткі БССР. Пры гэтым рэгулюючае дзеянне азёр і азёрных сістэм узмацняецца за кошт ажыццяўлення гідратэхн. мерапрыемстваў, накіраваных на рэгуляванне рэжыму саміх азёр. Напр., сцёк рэк Ула, Югна, Дзіва, Обаль, Дрысвята, Вята і Друйка зарэгуляваны не толькі за кошт азёр у іх бас., але і ў выніку стварэння плацін на гэтых рэках. г. Г. Грыневіч. ЗАРЭСЦЕ, вадасховішча ў Магілёўскім р-не, каля в. Зарэсце. Створана ў 1981 плацінай на р. Раста для арашэння і рыбагадоўлі. Пл. 0,71 км2, даўж. 2,4 км, найб. шыр. 0,4 км, найб. глыб. 5,3 м, сярэдняя 1,4 м, аб’ём 1 млн. м3. Вадазбор (77 км2) — слабахвалістая раўніна, парэзаная неглыбокімі далінамі і ярамі. Пад лесам 43 %, пад ворывам 55 % тэр. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 12,3 млн. м3.
ЗАРЭЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля паўд.-ўсх. ускраіны в. Зарэчча Стаўбцоўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаньгя запасы 211 тыс. м3, перспект. 772 тыс. м3.
Пясчана-жвіровая парода месцамі слабагліністая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 18,4—48 %. Пяскі-адсевы розназярпістыя палевашпатава-кварцавыя, гліністых і пылаватых часцінак у іх 1—4,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,8—8 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі, марэнныя супескі са жвірам і галькай) 0,5— 2 м. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
ЗАР9ЧАНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Петрыкаўскім р-не, на 3 Зарэчанскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена электраі сейсмаразведкай па падсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых, міжсалявых і верхнееаляносных дэвонскіх адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах 3. п. — монаклінальны блок паўн.-зах. распасцірання з уздымам гарызонтаў пад вуглом 8—10° у бок разлому. Памеры 7x2 км. Амплітуда 100 м. Па міжсалявых адкладах 3. п.— антыкліналь паўн.-зах. распасцірання памерам 6,5X2 км, амплітудай 100 м. Скляпенне яе ссунута адносна найб. прыўзнятай ч. падсалявога падняцця на 3,5 км на 3. Па паверхні солі 3. п.— антыкліналь субшыротнага распасцірання памерам 15x5 км, амплітудай 200 м. Скляпенне ссунута адносна скляпення па міжсалявых адкладах на 7 км на ПнУ. Па надсалявых адкладах замкнутая структура не выдзяляецца. Залажылася 3. п. ў сярэднедэвонскі час, інтэнсіфікацыя росту пачалася з лівенскага (франскі век дэвону) і дасягнула максімуму ў лебядзянскі (фаменскі век дэвону) 1 кам.-вуг. час развіцця, ускладнялася адначасова працэсамі саляной тэктонікі ў верхняй солі.
ЗАРЭЧКА, нізіннае балота ў Драгічыпскім р-не (за 1 км на Пд ад Драгічына), у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала. Пл. 2,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Глыб. торфу да 3 м, сярэдняя 1 м, ступень распаду 51 %, попельнасць 21 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1 млн. т. Балота асушана дрэнажом і адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенаць.
ЗАРЭЧЧА. нізіннае балота на Пд Карэліцкага р-па, у пойме р. Сэрвач. Пл. 1,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,1 тыс. га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,5 м, ступень распаду 32 %, попельнасць 21,8 %На 1.1.1978 запасы торфу 5,3 млн. т. Здабыча торфу на паліва і ўгнаенне на пл. 0,2 тыс. га. Каля 1 тыс. га асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.