Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
прадстаўлена разнастайнымі асацыяцыямі мацерыковых (97.2 %) і поймавых (2,8 %) лугоў. Поймавыя лугі фарміруюцца псраважна на развітых поймах левабярэж. прытокаў Зах. Дзвіны; часцей трапляюцца асакова-злакавыя гідрамезафітныя і злакавыя сапраўдныя асацыяцыі. Мацерыковыя (сухадольныя і нізінныя) лугі пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Для сухадолаў характэрны пахучакаласковыя, сіўцовыя, авечааўсяніцавыя і тонкамятліцавыя асацыяцыі, для нізінных — злакавыя нізінныя (дзірваніставострыцавыя, сабачамятліцавыя) і дробнаасаковыя нізінныя (чорнаасаковыя, прасянаасаковыя, жоўтаасаковыя, вільготна-разнатраўна-асаковыя) лугі. На тэр. акругі 20 дзярж. заказнікаў рэсп. значэння. У флоры 33 віды раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. У складзе З.-Дз. г. а. 4 геабат. раёны.
Полацкі геабатанічны раён займае асн. ч. ІІолацкай ніз., Чашніцкую раўніну, Ушацка-Лепельскае ўзвышша. Уключае лясы Верхнядзвінскага, Полацкага, Расонскага, часткова Лепельскага 1 Ушацкага лясгасаў (гл. адпаведныя арт.). Сярэдняя лясістасць 39,7 % У складзе лясоў пераважаюць хваёвыя, аднак аднародных хваёвых масіваў мала. Найб. іх участкі сканцэнтраваны ў бас. Дрысы, ІІалаты, Сосніцы, Ушачы. Ельнікі займаюць участкі рознай велічыні ўздоўж рэк Нішча, Сар’янка, вакол Полацка. Тыпалагічны склад іх больш разнастайны. Дуброў вельмі мала, дамешак дубу ў ельніках невялікі. Драбналістых лясоў меш, чым на У акругі. Тут знаходзіцца буйны масіў Асвейскае балота. Лугавая расліннасць укрывае 12,5 % тэр., у раёне сканцэнтравана б. ч. поймавых лугоў акругі. Функцыяніруюць заказнікі: паляўнічыя
(Казьянскі і Асвейскі, гл._ адпаведныя арт.), азёрныя (Белае, Вялгкае Астравгта, Глыбокае-Чарбамысла, Крывое, CocHa) і журавінныя (Вялікае балота, Юхавіцкг заказнік-журавгннік). На тэр. раёна помнікі прыроды — Сахонаўскг дуб, Юсціянаўскі дуб-еолат.
Суражска-Лучоскі г е а б ат а н і ч н ы раён уключае ўсх. адгор’і Полацкай ніз„ Віцебскае і Гарадоцкае ўзв., Суражскую 1 Лучоскую нізіны. На тэр. раёна лясы Багушэўскага, Бешанковіцкага, Віцебскага, Гарадоцкага і Суражскага лясгасаў (гл. адпаведныя арт.). Сярэдняя лясістасць 36,8 %. Пераважаюць хвойныя лясы з вял. удзелам вытворных драбналістых. Асн. лясныя масівы ў басейнах рэк Обаль, Аўсянка, у вярхоўях Лучосы, у Суражскай нізіне. На тэр. раёна Касплянская лясная дача, Сенненская пушча, Цёмная пушча; балотныя масівы Астаўскае балота, Обаль-2, якія часткова асушаны, выкарыстоўваюцца для здабычы торфу. У басейне р. Аўсянка ёсць унікальныя згуртаванні рэлікта стараж. флоры — вадзянога арэху плывучага (занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР). Пад аховай знаходзяцца 3 участкі гэтай рэдкай расліны: у воз. Цёста, у затоках р. Аўсянка, у воз. Азярок. На тэр. р-на гідралаг. заказнік Карыценскі Мох, заказнікі-журавіннікі Чысцік, Мошна, Запольскі заказнгк-журавіннік.
Браслаўскі геабатанічны р а ё н ахоплівае Браслаўскую граду. Уключае лясы Браслаўскага і Друйскага лясніцтваў Браслаўскага лясгаса. Сярэдняя лясістасць 24,5 % (40 % зямель у раёне разарана). Складаныя геамарфал. ўтварэнні і незвычайныя спалучэнні расліннасці ствараюць маляўнічыя ландшафты. Сярод лясоў пераважаюць чыстыя хваёвыя імшыстыя і верасовыя бары, у западзінах зрэдку яны змяняюцца сфагнавымі хвойнікамі. Есць невял. масівы адкрытых балот (пераважна вярховых). Лугі займаюць нязначную плошчу. На тэр. раёна Міжазёрны ландшафтны заказнік, азёрны заказнік Рычы, Друйская лясная дача.
Дзісенскі геабатанічны р а ё н размешчаны ў басейне р. Дзісна. Уключае лясы Дзісенскага, Пастаўскага, часткова Браслаўскага 1 Глыбоцкага лясгасаў (гл. адпаведныя арт.), Дзвінскай лясной доследнай станцыі. Сярэдняя лясістасць 23,9 % (разаранасць 38 %). Характэрна адносна большае параўнальна з інш. раёнамі акругі пашырэнне шыракалістых лясоў. ІНматлікія вярховыя і пераходныя балоты і забалочаныя землі абумоўліваюць перавагу сфагнавых, асакова-сфагнавых, даўгамошных і чарнічных тыпаў лесу. Змена хвойных лясоў драбналістымі значная, пры гэтым асінавыя і бародаўчатабярозавыя лясы займаюць 20 % плошчы. Каля 12 % тэр. займаюць адкрытыя балоты, у 1х ліку буйныя балоты Ельня, Даўбенішкі. Значныя плошчы нізінных і пераходных балот асвойваюцца. Сярод лугоў пераважаюць нізінныя пазапоймавыя. На тэр. раёна гідралаг. заказнікі Ельпя і Балота Мох, азёрны заказнік Доўгае, заказнік-журавіннік Забалацце, помнік прыроды Язненская дуброва, рэзерват бітумна-гідролізнай сыравіны Даўбенішкі. буйныя масівы лесу Бяльмонт, Гадуцішская лясная дача.
Літ.: Ю р к е в н ч Л. Д., Г е л ь тм а н В. С. Географня, тнпологня н районнрованне лесной растнтельностн Белорусснн.— Мн., 1965. Дз. С. Голад. ЗАХОДНЕ-ДЗВШСКАЯ ПАЛЯУНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створапа ў 1959 на тэр. Полацкага р-на. Пл. 33,1 тыс. га (1982).
Рэльеф узгорысты, марэнны. На тэр. гаспадаркі рэкі Зах. Дзвіна 1 Тураўлянка, азёры Янова. Гомель 1 інш. Лясістасць 61 %, лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя 1 асінавыя. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны добрай якасці (2—3 класы банітэту). Водзяцца лось (каля 100 асобін), дзік (100), заяцбяляк (350), заяц-русак (150), глушэц (50), цецярук (70) 1 інш. У вадаёмах водзяцца лешч, шчупак, мянтуз, судак, ёсць вугор. Вядуцца работы па ўзнаўленню паляўнічай фауны.
ЗАХОДНЕ-ДЗВІНСКІ ГІДРАЛАГІЧНЫ РАЁН, на Пн Беларусі, уключае амаль увесь бас. Зах. Дзвіны. Пл. каля 30 тыс. км2. Займае Полацкую
Размеркаванне сцёку (у %) у сярэдні па воднасці год для рэк з вадазборам 1000 км2 (у лічніку) і ручаёў з вадазборам 100 км2 (у назоўніку) Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна
Вясна
Лета — восень
Зіма
111
IV
V
VI
VII
V111
IX
X
XI
XII
1
11
Падраён A
5,6
32,4
17,8
7,2
2,8
2,7
4,4
6,3
8,1
5,5
3,9
ЗЯ
5,8
33,5
18,4
6,8
2,7
2,6
4,1
6,0
7,7
5,3
3,9
3 9
Падраён Б
14,0
42,0
4,9
5,9
2,5
1,3
1,8
5,3
8,5
7,5
3,8
2,5
14,1
42,4
4,9
5,9
2,5
1,3
1,8
5,3
8,4
7,3
3,7
2,4
ніз.. Чашніцкую раўніну, на У Гарадоцкае і Віцебскае ўзв., на Пд Лукомскае ўзв., на 3 Свянцянскія і Браслаўскую грады. Межы раёна гл. на карце да арт. Гідраграфічная сетка.
Грунты пераважна сугліністыя, радзей супясчаныя, падасланыя пяскамі і тарфяныя. Глебы дзярнова-падзолістыя лёгкаі сярэднесугліністыя марэнныя, на нізінах дзярнова-падзолістыя супясчаныя і пясчаныя на азёрна-ледавіковых адкладах. Хваёвыя, яловыя, часткова драбналістыя лясы займаюць каля 30 % тэр. раёна. Забалочанасць складае 13 %, азёрнасць 3 %, пад ворывам каля 30 %. Ападкаў на ІІн раёна 550—600 мм, на астатняй тэр. пераважна 600—650 мм.
Густата рачной сеткі ў сярэднім 0,47 км/км2, па ўзвышшах — 0,6— 0,7 км/км2, на раўнінных тэрыторыях — 0,35—0,4 км/км2. Найб. рака Зах. Дзвіна; яе прытокі злева Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна, справа — Усвяча, Обаль, Палата, Дрыса, Сар’янка. На тэр. раёна дзейнічае 26 гідралаг. пастоў на рэках. Сярэдні модуль гадавога сцёку на Пп 7,5—8,5 л/с з 1 км2, на астатняй тэр. каля 7 л/с з 1 км2, або адпаведна 268—252 мм і 221 мм слоя сцёку (каля 30 % ападкаў, якія выпадаюць на гэтай тэрыторыі). Рэкі раёпа маюць прыродную зарэгуляванасць з прычыны значнай азёрнасці. Доля веснавога сцёку складае каля 60 % гадавога, памяншаецца на вадазборах з азёрнасцю 5—10 % да 50— 47 %. Сцёк летне-асенняга перыяду каля 25 % гадавога, на азёрных вадазборах да 33 %. Напб. месячны сцёк на рэках у крас., найменшы ў жн., на У раёна на малых рэках без азёр на вадазборы ў чэрвені. Гідралаг. рэжым вял. рэк гл. ў арт. пра кожную раку. Размеркаванне сцёку ў сярэдні па воднасці год гл. ў табл. У мнагаводныя гады звычайна павялічваецца доля летне-асенняга сцёку, у малаводныя — веснавога. Веснавое разводдзе звычайна пачынаецца ў пач. крас. (сярэдняя дата пачатку на 3 — 25 сак., на Пн — 5 красавіка). Перавышэнне вышэйшых узроўняў над ніжэйшымі летнімі для сярэдніх рэк складае 4— 6,5 м, для малых 2,5—3,5 м. У летне-асеннюю межань сцёк рэзка памяншаецца, модуль сцёку за гэты
перыяд 2,1 л/с па У і 1,4 л/с на 3, сцёк у перыяд зімовай межані адпаведна 3,1 і 1,8 л/с. Сярэдняя т-ра вады за цёплы перыяд (май — кастр.) 15 °C, у ліп. 20,2 °C. Рэкі ўкрыты лёдам 115—120 сут, з 1-й дэкады снеж., таўшчыня лёду ў сярэднім 42 см, ачышчэнне ад ільду ў 1-й дэкадзе красавіка. Завіслых часцінак у вадзе на 3 і ў цэнтры менш за 25 г/м3, на У 25—50 г/м3.
Г. М. Бараноўская. ЗАХбДНЕ-ЗАЛАТУХІНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Залатуха ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Калінкавіцкім і Светлагорскім р-нах, у сярэдяяй ч. Маладушынска-Чырвонаслабодскай ступені Прыпяцкага прагіну.
Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах падняцце ўтворана двума разломамі: паўн.-зах. распасцірання амплітудай да 400 м і субшыротнага амплітудай менш за 100 м. Па міжсалявых адкладах 3.-3. п.— невял. антыкліналь, па паверхні верхнефаменскай саляноспай тоўшчы — перадпалеагенавае крыптадыяпіравае верхнефаменскае саляное скляпенне памерам 7x5 км і амплітудаю болып за 1000 м. Добра выражана ва ўсім комплексе надсалявых адкладаў і затухае ўверх па разрэзе. Падсалявое і міжсалявое 3.-3. п. сфарміравалася ў асн. у познафранскі і раннефранскі час у працэсе рухаў па разломах, верхнефаменскае саляное скляпенне — у познім фамене, карбоне, пермі і трыясе. В. С. Канішчаў.
ЗАХОДНЕ-КАМЕНСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад назвы в. Камень у Мазырскім р-не), тэктанічная структура ў Мазырскім р-не, у межах Скалодзінскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1976 сейсмаразведкай па міжсалявых і падсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвояскіх адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах З.-К. п.— паўантыкліналь, якая размешчана ў межах апушчанага крыла Скалодзінскага разлому і прымыкае да яго з Пн. Памеры 4x2 км, амплітуда 200 м. Па міжсалявых адкладах З.-К. п. таксама паўантыкліналь, але прымыкае да разлому з Пд у межах паднятага крыла. Памеры 2,5X1 км. Амплітуда 50 м. Скляпенне ссунута адносна скляпення падсалявой структуры на 1 км на Пд. Па паверхні солі падняцце адпавядае зах. перыклінальнай ч. Каменскага падняцця. Асноўны этап фарміравання структуры пачаўся, мяркуюць, у лебядзянскі час (позні дэвон) і быў узмоцнены працэсамі саляной тэктонікі ў ніжняй солі дэвону.