Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
У рэльефе выдзяляюцца спалучэнпі канцова-марэнных узвышшаў Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады (Навагрудскае, Слонімскае, Ваўкавыскае, Гродзенскае ўзв.), донна-марэнныя раўніны, водна-ледавіковыя і прыледавіковыя нізіны. Грады і ўзгоркі адноснай выш. 20—30 м (камавыя ўзгоркі выш. 50—70 м). Пашыраны платопадобныя ўчасткі са спадзістахвалістай паверхняй. Паблізу рачных далін схілы ўзвышшаў моцпа парэзапы сеткай яроў і лагчын. Найб. выш. 323 м (г. Замкавая) на Навагрудскім узв., самы нізкі пункт Беларусі 80 м над узр. м. ў даліне Нёмана каля грапіцы з Літ. ССР. Паверхпя раўпін выраўнаваная, радзей слабахвалістая, часам парэзаная далінамі рэк, лагчынамі сцёку. У межах алювіяльных і водна-ледавіковых нізін пашыраны эолавыя ўзгоркі і грады. Паміж сістэмамі рэк Нёмана, Ясельды, Случы і Пцічы трапляюцца скразныя даліны. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія і цэментныя, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, торф, ёсць радовішчы сапраполяў (найб. Белаазерскае і Дакудаўскае), жал. руда. Клімат умерана цёплы, вільготны. Сярэдняя т-ра студз. ад —4,4 да —6,7°, ліп. 18,8—17,4 °C. Вегет. перыяд 187—208 сут. Ападкаў 530— 695 мм, на Навагрудскім узв. да 706 мм за год.
Найб. р. Нёман з прытокамі Бярэзіна, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра (справа), Моўчадзь, Шчара, Зальвяпка, Рось, Свіслач, Ласосна (злева); на ПдЗ рэкі Лясная і Нараў (бас. Віслы); на Пд пачынаецца Ясельда — прыток Прыпяці. Рэкі цякуць у добра распрацаваных, тэрасаваных далінах. Азёр мала, найб. Белае, Рыбпіца, Малочнае, Свіцязь. Глебы на ўзвышшах дзярнова-палева-падзолістыя сярэднеі слабаападзоленыя валунна-сугліпістыя і валунна-супясчаныя, пылавата-сугліпістыя ў спалучэнні з эрадзіраваны-
мі дзярнова-карбанатнымі на лёсах і лёсападобных суглінках; на раўнінах пераважаюць дзярнова-падзолістыя валунна-супясчаныя. радзей валунна-сугліністыя; на старажытнаалювіяльных і водна-ледавіковых нізінах пашыраны дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя. Дзярновыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы прымеркаваны да Нёманскай ніз. і паўд. ч. правінцыі. Лясістасць (28%) пераўнамерная: на ўзвышшах да 10%, на нізінах да 50 %. Найб. лясныя масівы: Нёманскія лясы (у т. л. Сапоцкінская лясная дача), Налібоцкія лясы (частка), Белавежская пушча, Гродзенская пушча, Ліпічанская пушча. Б. ч. правінцыі належыць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, дзе назіраецца пераходны характар лясоў ад фітацэнозаў усх,еўрап. паўднёва-таежнага тыпу да зах.-еўрап. шыракалістага. Памяншаецца колькасць елкі, адсутнічае шэрая вольха, павялічвасаца колькасць дубу, ёсць граб. Пераважаюць хвойнікі імшыстыя, верасовыя і бруснічныя, у нізінах — сфагнавыя. У паўн. ч. ў хвойніках звычайна елка, у паўд.— хвойнік з дубам у другім ярусе. На Нёманскай ніз. і ўзвышшах пашыраны лясы бародаўчатабярозавыя, у Перадпалессі — пушыстабярозавыя і чорнаальховыя. На болып урадлівых глебах ельнікі і дубровы. Кіслічныя і сніткавыя ялова-грабовыя дубровы з ясенем, вязам, клёнам і багатым падлескам, арляковыя дубровы, складаныя шыракаліста-яловыя фітацэнозы і імшыстыя субаравыя хвойнікі з елкай і дубам. Лугі поймавыя разнатраўна-драбназлакавыя і нізінныя буйнаасаковыя. Забалочанасць болып за 16 %. Вял. масівы ўтвараюць нізінпыя балоты: травяныя (буйнаасаковыя з зараснікамі хмызнякоў або без іх) уздоўж рэк і лясныя (чорнаальховыя і бярозавыя) на прытэрасных частках пойм. Найб. балоты: Дзікае, Карэлічы, Багна-Схеда, Дакудаўскае, Стубла, Гарачы Бор. Каля альшанікаў трапляюцца ельнікі па перагнойнаглеевых глебах. У З.-Б. п. запаведнапаляўнічая гаспадарка Белавежская пушча. Заказнікі: ландшафтпы — Свіцязянскі, паляўнічы — Налібоцкі, гідралагічны — Дзікае, батанічныя — Баранавіцкі, Гожаўскі, МіхалінскаБярозаўскі, Парэцкі, Сапоцкінскі, Слонімскі, журавіннікі — Дакудаўскі і Дубатаўскі, мемарыяльны — Коласаўскі (гл. адпаведныя артыкулы). ІЛ. ГЛ. на ўкл. В. Р. Сгнякова.
ЗАХОДНЕ-БЕЛАРУСКАЯ СКЛАДКАВАЯ СІСТЗМА, вял. структура фундамента лінейнага тыпу архей-
ска-раннепратэразойскага ўзросту. Займае зах. частку Беларусі. Распасціранне паўн.-зах., блізкае да субмерыдыянальнага. Даўж. больш за 500 км, шыр. 120—200 км. Уяўляе сабою вял. зону вузкіх (15X25 км) сінклінорыяў і антыклінорыяў, выражаных у геафіз. палях як чаргаванне дадатных і адмоўных па знаку гравітацыйпых і магнітных зон (палос). Антыклінорыі і сінклінорыі аддзелены адзін ад аднаго разломамі.
ЗАХОДНЕ-ВАЛАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Валаўск у Ельскім р-не), тэктанічная структура ў Ельскім р-не, на 3 Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі па падсалявых адкладах у 1973. Частка монакліналі, абмежаванай на ПнУ і 3 разрывамі. Галаўная частка яе ўтворапа сучляненнем субшыротнага згоднага (амплітуда да 400 м) і субмерыдыянальнага (амплітуда да 100 м) разрываў. Падзенпе парод паўд.-ўсх., вуглы падзення 5—10°. Па міжсалявых задонска-ялецкіх адкладах гэты ўчастак выражаны ў выглядзе структурнага ўскладнення, парушанага субшыротпым згодным скідам, па верхнефаменскіх саляносных адкладах кантралюецца з некаторым ссоўваннем рэзка выражаным падняццем. Фарміравалася З.-В. п. ў познадэвонска-трыясавы час.
ЗАХОДНЕ-ГАРОХАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Гарохава ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічная
Склад лясоў Заходне-Дзвінскай геабатанічнап акругі (% ад агульнай плошчы лясоў раёна і акругі)
Лясныя фармацыі
Геабатанічныя раёяы
Усяго па акрузе
Полацкі
СуражскаЛучоскі
Браслаўскі
Дзісенскі
Хвойныя лясы
64,1
50,2
85,4
62,0
59,1
у тым ліку
хваёвыя
49,2
33,2
75,3
40,1
42,2
яловыя
14,9
17,0
10,1
21,9
16,9
з іх хвойных балотных
10,4
7,2
2,7
10,2
9,2
Шыракалістыя лясы
0,5
0,8
0,2
1,2
0,7
у тым ліку
дубовыя
0,2
0,3
0,2
0,6
0,3
ясянёвыя
0,3
0,5
—
0,6
0,4
Драбналістыя вытворныя лясы
22,4
34,5
6,7
21,3
26,3
у тым ліку
бародаўчатабярозав ыя
15,5
20,3
4,8
13,6
16,7
асінавыя
2,2
8,2
0,4
6,1
5,1
шэраальховыя
4,7
5,9
1.5
1,6
4,5
Лісцевыя балотныя лясы
13,0
14,5
7,7
15,5
13,9
у тым ліку
чорнаальховыя
6,9
8.4
2,6
7,8
7,5
пушыстабярозавыя
6,1
6,1
5,1
7,7
6,4
структура ў Петрыкаўскім і Калінкавіцкім р-нах, у межах Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай у 1969 па падсалявых і верхнесаляносных дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фупдамента, падсалявых, міжсалявых, верхнесаляносных дэвонскіх і надсалявых адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах З.-Г. п.— спадзістая паўантыкліналь субшыротнага распасцірання, абмежаваная на Пд Паўд.-Капаткевіцкім разломам. Памеры 13x1,5 км. Амплітуда каля 100 м. Па міжсалявых адкладах З.-Г. п.— структурны нос субшыротнага распасцірання, на ПдЗ якога адсутнічаюць міжсалявыя адклады. У плане супадае са скляпеннем падсалявога падняцця. Па паверхні верхняй солі падсалявому падняццю адпавядаюць дзве невял. антыкліналі памерамі 3X2 і 5,5 X1.5 км і амплітудай менш за 50 м.
Фарміраванне З.-Г. п. пачалося пераважна ў лівенскі час і інтэнсіўна прадаўжалася ў задонска-ялецкі (позні дэвон) час. Да пачатку лебядзянскага часу падсалявое падняцце было сфарміравана. Рост З.-Г. п. прадаўжаўся і ў болып позні час і звязаны з працэсамі саляной тэктонікі ў верхняй саляноснай тоўшчы.
ЗАХОДНЕ-ДЗВІНСКАЯ ГЕАБАТАШЧНАЯ АКРУГА п а д з о н ы д убова-цемнахвойных лясоў, ахоплівае б. ч. Віцебскай вобл. і паўн. ч. Крупскага р-на Мінскай вобл. (гл. карту да арт. Геабатанічнае раянаванне). Знаходзіцца ў Бел. Паазер’і, займае Полацкую ніз.,
Чашніцкую раўніну, Браслаўскую граду, Ушацка-Лепельскае, Віцебскае і Гарадоцкае ўзв., паўн. адгор'і Свянцянскіх град, Аршанскага ўзв., усх. ч. Верхнебярэзінскай нізіны.
Паверхня характарызуецца разнастайнымі ледавіковымі формамі, што сфарміраваліся ў выніку дзейнасці апошняга (паазерскага) ледавіка і яго расталых водаў. Своеасаблівыя спалучэнні тыпаў 1 форм рэльефу ўтвараюць складаныя геамарфал. комплексы, якія адлюстроўваюць стадыі адступання ледавіка. Рэльеф зменьваецца ад градава-буйнаўзгорыстых узв. да спадзістых плоскаўвагнутых азёрна-ледавіковых раўнін і глыбокіх азёрных катлавін; характэрны разнастайныя ледавіковыя ўтварэнні (озы, камы, друмліны) і высокая завалуненасць. Клімат умерана-кантынентальны. Тут самая працяглая (да 145 сут) і самая халодная (сярэдняя т-ра студз. ад -6,8 на ПдЗ да -8,4 на ПнУ. абс. мінімум —44 °C) зіма ў рэспубліцы. Перыяд з устойлівым снегавым покрывам у сярэднім 120 сут. Сярэдняя т-ра ліпеня ад 17,5 на Пн да 18 на Пд, абс. максімум 36 °C. Сярэднегадавая т-ра паветра ад 4,4 °C (на ПнУ акругі) да 5,3 °C (на 3 акругі), вегет. перыяд ад 180 да 187 сут. Колькасць ападкаў за год 550—680 мм, 70 % іх выпадае за цёплы перыяд (крас.— кастрычнік). Каэфіцыент увільгатнення (па Іванову) за гэты перыяд складае 1,0—1,11. Гідраграфічная сетка тэр. добра развіта. Рачная сістэма прадстаўлена Зах. Дзвіной 1 яе прытокамі Сар’янкай, Дрысай, Палатой, Обаллю. Усвячай (правыя), Дзісной, Ушачай, Улой, Лучосай, Каспляй (левыя). Тут сканцэнтравана каля 3 тыс. азёр, найбольшыя Асвейскае, Лукомскае, Дрывяты, Нешчарда, Снуды, Езярышча. Глебавае покрыва мазаічнае, характарызуецца вял. нолькасцю разнавіднасцей глебы. На ўзвышшах і ўзгорыстых раўнінах пераважаюць дзярновападзолістыя рознай ступені ападзоленасці сугліністыя і супясчаныя глебы на магутных марэнных адкладах. У паніжэннях. асабліва на Полацкай ніз., сканцэнтраваны вял. масівы высокаўрадлівых сярэдне1 слабаападзоленых, часта знізу аглееных глеб на азёрна-ледавіковых і донна-марэнных суглінках і глінах. Пашыраны таксама дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя пясчаныя, дзярнопа-падзоліста-глеевыя, тарфянабалотныя глебы. Пераўвільготненыя мінер. 1 тарфяна-балотныя глебы меліяруюцца.
У структуры прыроднага расліннага покрыва акругі пераважаюць лясы (55,5 %), сярод іх найб. хвойных (гл. табл.). Сярэдняя лясістасць акругі 34.8 %. Найб. разнастайныя паводле тыпалагічнай структуры хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы: яны прадстаўлены 12—16 тыпамі, сярод якіх пайчасцей трапляюцца чарнічны, імшысты, кіслічны, арляковы. папарацевы, сніткавы, прыручайна-травяны, асаковы і даўгамошны. Балотная расліннасць укрывае 21,2 % пл. акругі. Сярод нізінных (52,3%), вярховых (38,6 %) і пераходных (9,1 %) балот ёсць ляспыя (50,1 %), адкрытыя (30,5 %) і закустованыя (19,4%) фармацыі. Лугавая расліннасць (13,2 % акругі)