Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЗАХОДНЕ-КАМЕНСКАЯ БРАХІСІНКЛІНАЛЬ (ад назвы в. Камень у Мазырскім р-пе), тэкталічная структура ў Мазырскім р-не, у межах Мазырскай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца З.-К. б. па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы верхняга дэвону. Арыентавана ў субшыротным напрамку. Памеры 10x6 км. Амплітуда болып за 300 м. Глыб. адносна скляпенняў
сумежных падняццяў да 1000— — 1200 м. Прасочваецца ў адкладах карбону, пермі і трыясу. Сфарміравалася ў познім фамене дэвону, карбоне, пермі і трыясе.
ЗАХОДНЕ-КАПЦ9ВІЦКАЯ БРАХІАНТЫКЛІНАЛЬ (ад назвы в. Капцэвічы ў Петрыкаўскім р-не), тэктапічпая структура ў Петрыкаўскім р-не, на 3 Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1973 сейсмаразведкай па падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых, міжсалявых і верхнесаляносных дэвопскіх адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах З.-К. б. субшыротнага распасцірання ў межах блока. абмежаванага з усіх бакоў разрыўнымі парушэннямі. Зах. перыкліналь яе зрэзана Паўд.-Жыткавіцкім разломам. Памеры 6X2 км. Амплітуда 100 м. Структурны план міжсалявых адкладаў у агульных рысах супадае з структурным планам падсалявых, скляпенне падняцця ссунута на 2 км на У. Памеры З.-К. б. 8x3 км. Амплітуда 100 м. Фарміравалася ў лебядзянскі час позняга дэвону і ў кам.-вуг. час.
ЗАХОДНЕ-КУСТАЎНІЦКАЯ СІНКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура ў Ельскім р-не, у межах Нараўлянскага горста і Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Памеры 11X3 км, амплітуда болып за 100 м. Распасціранне субшыротнае. Выразна выражаецца ў кам.-вуг. адкладах і затухае ў пермскіх. Сфарміравалася ў асноўным у кам.-вуг. час у выніку галакінетычных рухаў у верхпефаменскай тоўшчы.
ЗАХбДНЕ-ПЕРАДПАЛЁСКІ ГЕАБАТАНІЧНЫ РАЁН, гл. ў арт. Нёманска-Перадпалеская геабатанічная акруга.
ЗАХбДНЕ-САФІЕЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Лельчыцкім і Ельскім р-нах, на 3 Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1976—77 па міжсалявых задопска-ялецкіх адкладах верхняга дэвону. Паўскляпенне з падзеннем парод на крылах да 15°, на перыкліналях 2—7°. Па падсалявых дэвонскіх адкладах гэты ўчастак прадстаўлены структурнай тэрасай, па верхнефаменскіх саляносных — саляным купалам. Фарміравалася З.-С. п. ў задонска-лебядзянскі час позяяга дэвону.
ЗАХОДНЕ-СІБІРСКАЯ ЛАЙКА, парода сабак з групы лаек.
ЗАХОДНЕ-ТУЛЬГАВІЦКАЯ СІІІКЛІНАЛЬ (ад назвы в. Тульгавічы ў Хойніцкім р-не), тэктанічная структура ў Хойніцкім р-не, у межах Ельскага грабена Прыпяцкага пра-
гіну. Выдзяляецца 3.-Т. с. па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Арыентавана ў субшыротным напрамку. Памеры па замкнутай ізагіпсе —1200 м 16X5 км. Амплітуда больш за 300 м. Сінкліналь пакладзеная: у падсалявых адкладах ёй адпавядае монаклінальны схіл. Прасочваецца ў кам.-вуг. адкладах і пахавана пермскімі і трыясавымі адкладамі. Сфарміравалася ў выніку галакінетычных рухаў у верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў познафаменскі і кам.-вуг. час. В. С. Канішчаў.
ЗАХОДНЕ ХОЙНІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічпая структура ў Хойніцкім р-пе, у межах Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1972. Па паверхпі фундамента і падсалявых адкладах З.-Х. п.— усх. найб. высокая частка чатырохвугольнага блока, выцягнутага ў субшыротным напрамку на 12 км. Паверхпя падсалявых адкладаў апускаецца па ПпЗ ад адзпакі — 2100 м да —3400 м. Па міжсалявых адкладах З.-Х. п.— монаклінальны блок, які апускаецца на ПнЗ ад — 1200 да —2400 м. Сфарміравалася падняцце ў позпафранскі і фаменскі час позняга дэвояу.
ЗАХОДНЕ-ЦІШКАУСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ (ад назвы в. Цішкаўка ў Рэчыцкім р-не). Выяўлена ў 1975. Пл. 7,2 км2. Распрацоўваецца з 1976. Размешчана на Пн Прыпяцкага прагіну, у межах Рэчыцкай зоны падняццяў паміж Цішкаўскім і Асташкавіцкім радовішчамі пафты разам з Дняпроўскім, Краснасельскім, Рэчыцкім, Паўд.-Асташкавіцкім, Сасноўскім, Давыдаўскім, Мармавіцкім, Вішанскім радовішчамі. Паклады нафты прымеркаваны да дэвопскіх адкладаў. Нафтаносныя міжсалявыя адклады (задонскі гарызонт) і карбанатпыя праслоі ў ніжняй ч. верхпяй саляноснай тоўшчы (лебядзянскі гарызонт).
Міжсалявы паклад нафты масіўны, скляпеністы. літалагічна абмежаваны. Глыб. залягання міжсалявых нафтаносных гарызонтаў 2730—3000 м. Пачатковы пластавы ціск 28,3—35,5 МПа. Калектар порыста-кавернозна-трэшчынаваты, неаднародны. складзены з кавернозных даламітаў. Унутрысалявы паклад пластавы, скляпеністы, літалагічна абмежаваны, на асобных участках падзяляецца на 2 пласты. Нафтаносныя адклады на глыб. 2300—2750 м. Пластавы ціск 42.8 МПа. Калектар порыста-кавернознатрэшчыннага тыпу, складзены з даламітаў 1 вапнякоў. Міжсалявы паклад прымеркаваны да антыкліналі субшыротнага распасцірання. Плошча падняцця ў межах ізагіпсы -2700 м складае 7,5x2,2 км. Паклад на Пд падняцця. Унутрысалявы
паклад прымеркаваны да антыкліналі субшыротнага распасцірання, абмежаванай з Пд, У і 3 зонай выкліньвання ўнутрысалявога пачка карбанатных парод. Памер падняцця ў межах ізагіпсы —2500 6,5X2 км. Нафта міжсалявога нафтаноснага гарызонта сярністая, высокасмалістая, парафінавая. Шчыльнасць 885—895 кг/м3. Нафта з унутрысалявых нафтаносных гарызонтаў сярністая, высокасмалістая, высокапарафінавая. Шчылыіасць 870—925 кг/м3.
A. С. Белавусава. ЗАХОДНІ БУГ, гл. Буг.
ЗАХОДНІ ЛЕСАПАРК, зона адпачынку мясцовага значэння ў Мінскім р-не, на зах. беразе Заслаўскага вадасх. Пл. каля 2 тыс. га. Разлічана на 20 тыс. чалавек.
Асн. частка зоны пад хваёвым лесам. Перасечаны рэльеф, даліны рэк Поплаў і Ратамка. Базы для доўгатэрміновага і месцы для кароткатэрміновага адпачынку. Базы рыбакоў, лыжныя, спартыўная з воднай станцыяй і вяслярным каналам і інш., пляжы, міжнар. маладзёжны лагер «Юнацтва». 3 1981 у складзе зоны адпачынку Ліінскае ліора.
ЗАХОДНІ ПЕРАНОС, перанос паветра з захаду на ўсход у трапасферы і стратасферы сярэдніх шырот, у т. л. над тэр. Беларусі. Летам ахоплівае атмасферу да выш. 20 км, вышэй вецер мае процілеглы напрамак. Паўтаральнасць 3. п. (вецер зах., паўд.-зах. і паўн.-зах. напрамкаў) на Пн рэспублікі каля 50, на Пд каля 45 % за год.
Утварэнне 3. п. абумоўлена мерыдыянальным паніжэннем т-ры паветра і атм. ціску ў напрамку з Пд на Пн і вярчэннем Зямлі. 3. п. паветраных мас з Атлантычнага ак. выклікае ў зімовы час адлігг і выпадзенне ападкаў, летам — халаднаватае і дажджлівае надвор’е. Найбольш інтэнсіўныя пацяпленні зімой на Беларусі адбываюцца пад уплывам 3. п., калі над Паўн. Еўропай размяшчаецца вялізная вобласць нізкага ціску, а над Пд Зах. Еўропы — вобласць павышанага ціску.
Б. С. Браснабаеў. ЗАХОДНЯЕ АДДЗЯЛЁННЕ УСЕСАЮЗНАЙ АКАДЭМП СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ НАВУК ІМЯ У. I. ЛЕНІНА. Засн. ў 1971 у Мінску. Асн. задачы: навук.-метадычнае кіраўніцтва даследчымі работамі, каардынацыя тэматычных планаў НДІ, праблемных лабараторый ВНУ, доследных с.-г. станцый, інш. н.-д. устаноў, якія працуюць у галіне сельскай, воднай і лясной гаспадарак БССР, Латв. ССР, Літ. ССР, Эст. ССР, арыентацыя вучоных на вырашэпне перспектыўных праблем па стварэнню сартоў высокаўраджайных і ўстойлівых с.-г. культур, распрацоўка мерапрыемстваў па павышэнню прадукцыйнасні жывёлагадоўлі, удасканаленню тэхналогіі вытв-сці с.-г. прадукцыі на прамысл. аснове. Пры прэзідыуме аддзяленпя Савет па ахове с.-г. угоддзяў і навакольнага асяроддзя.
ЗАХОДНЯЯ БЯР93ІНА, другая пазва р. Бярэзіна (бас. Нёмана).
ЗАХОДНЯЯ ГЛЁБАВА-КЛШАТБІЧНАЯ АКРУГА, на тэр. Гродзенскай, часткова Мінскай і Брэсцкай абласцей. Займае 18,5 % тэр. БССР, 43,3 % тэр. Цэнтральнай глебавай правінцыі.
Рэльеф плоскі — пераважаюць раўніны (Лідская, Прыбугская, Баранавіцкая) і нізіны (Верхнянёманская і Сярэднянёманская), у асобных раёнах павышаны (Ваўкавыскае і Навагрудскае ўзв., Капыльская града). Сярэдняя гадавая т-ра акругі ад 4,5 да 7,4 °C, колькасць атм. ападкаў за год 530—700 мм (болыц за 400 мм за цёплы перыяд), вегет. перыяд 190—200 сут. Сума сярэднясутачных т-р вышэй за 0 °C — 2400—2900 °C, сума актыўных т-р вышэй за 10 °C—2100— 2500 °C. Глебаўтваральныя пароды складаюцца з донна-марэнных, канцова-марэнных суглінкаў і супескаў, лёсападобных супескаў, водна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных пяскоў. Акруга падзяляецца на Гродзенска-ВаўкавыскаЛідскі, Мастоўскі і Навагрудска-Нясвіж-
Геалагічны разрэз Заходне-Цішкаўскага радовішча нафты: 1 — стратыграфічна згодныя і нязгодныя межы паміж комплексамі адкладаў; 2 — крышт. фундамент, 3 — свідравіны; 4 — паклады нафты. Адклады рознага ўзросту: KZ — кайназойскія; К — мелавыя; J — юрскія; Т — трыясавыя; Р — пермскія; D3dn+C — верхнедэвонскія (данкаўскі гарызонт) і каменнавугальныя; D3— верхнедэвонскія [D3lb — лебядзянскі гарызонт (верхняя саляносная тоўшча), D3el — ялецкі (міжсалявая тоўшча), D3zd — задонскі (міжсалявая тоўшча), D3lv — лівенскі (ніжняя саляносная тоўшча), D3br—ev — бурэгскі, варонежскі і яўланаўскі, D3p—sm — пашыйскі, кынаўскі, саргаеўскі, сямілуцкі]; D3—сярэднедэвонскія (D3pr—nr—st— пярнуска-нароўскі, старааскольскі). Адклады ад пярнуска-нароўскага да яўланаўскага гарызонта ўваходзяць у склад падсалявой тоўшчы. PR3 — верхнепратэразойскія; AR+PR, г— архейскія, ніжнеі сярэднепратэразойскія пароды крышт. фундамента.
ска-Слуцкі аграглебавыя раёны (гл. адпаведныя арт.), у кожным з якіх праводзяцца мерапрыемствы па павышэнню ўрадлівасці глеб адпаведна прыродным асаблівасцям раёна.
ЗАХОДНЯЯ ДЗВІНА, рака ў РСФСР, БССР і Латв. ССР (у межах апошняй наз. Даўгава). Даўж. 1020 км (у межах БССР 328 км, сярэдняе цячэнне). Пл. вадазбору 87,9 тыс. км2, на тэр. БССР 33,2 тыс. км2. Пачынаецца на Валдайскім узв. з воз. Каракіна на выш. 221,2 м, на 3 ад вытокаў Волгі, упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага м. Агульнае падзенне ракі на Беларусі 38 м, сярэдні пахіл воднай паверхні 0,12 %о. Асн. прытокі: Таропа, Обаль, Дрыса, Айвіекстэ (справа), Мёжа, Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна, Друйка (злева), густата рачной сеткі на тэр. БССР 0,45 км/км2.
Вадазбор пераважна градава-ўзгорысты. адносная выш. ўзгоркаў у верхняй ч. бас. 50—80 м. У сярэднім цячэнні вылучаюцца Гарадоцкае 1 Віцебскае ўзв., Браслаўская града, Аршанскае ўзв. і Свянцянскія грады (паўн. схілы), у ніжнім цячэнні — Латгальскае і Відземскае ўзв. Значную < вадазбору займаюць ІІолацкая і Суражская нізіны, Чашніцкая раўніна, Сярэднелатвійская нізіна. Грунты сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя, месцамі тарфяністыя. На Беларусі азёрнасць 3 % (найб. азёры Асвейскае, Лукомскае, Дрывяты, Нешчарда, Снуды, Езярышча, Сялява). Пад лясамі 31 % тэр., вял. масівы з хваёвых, яловых з дамешкам шыракалістых парод сканцэнтраваны на Полацкай ніз. (бас. рэк Сосніца, Палата, Дрыса), на Суражскай ніз. 1 ў бас. Лучосы — хваёвыя, яловыя, пераважаюць драбналістыя (бяроза, асіна, шэрая вольха), паміж Браслаўскімі азёрамі 1 3. Дз. пашыраны хваёвыя лясы, а ў бас. Дзісны і шыракалістыя. У вярхоўях Паловіцы, Маргвы. Бярозаўкі буйныя ўчасткі дуброў. Найб. балотпыя'масівы Ел-ьня, Асвейскае балота, Обаль-2. Даліна на ўсім працягу 3. Дз. трапецападобная, месцамі глыбокаўрэзаная або невыразная, шыр. 0,3—0,9 км V верхнім цячэнні, 1—1.5 км у сярэднім, 5—6 км у ніжнім. Схілы на ўзвышшах тэрасаваныя. высокія, абрывістыя, парэзаныя глыбокімі эразійнымі ярамі, на нізінах спадзістыя, нізкія. У межах БССР схілы да вусця Шэвінкі і ніжэй г. п. Ула стромкія, выш. да 40 м, ніжэй па цячэнпі спадзістыя, выш. 10—15 м. Вылучаюцца 4—5 надпоймавых тэрас, самыя высокія з якіх утвараюць некалькі лакальных узроўняў, выш. да 30— 40 м над сучаснай межанню ракі. Утвораны ў выніку дыяганальнага ўрэзу ракі на Веліжскім, Віцебскім і Верхнядзвінскім участках пры спуску прыледавіковых азёр. Найб. выразныя цыклавыя надпоймавыя тэрасы. Выш. іх каля г. Верхнядзвінска і г. п. Суража адпаведна 17—18. 14—16 м бёлінгскага і 13— 15, 11—13 м аляродскага ўзростаў. Высокая сучасная (галацэнавая) тэраса выш. 7—8 м. Пойма ракі пераважна двухбаковая, у вярхоўі перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах. На Беларусі пойма двухбаковая. высокая, шыр. 300—500 м, найб. 2—2.5 км. Паверхня роўная, слабарасчлянёная. б. ч. пад ворывам адкрытая. Затапляецца ў высокае разводдзе (1931, 1956). Рэчышча ўмерана звілістае, маларазгалінаванае, месцамі з парогамі, зарастае пераважна каля берагоў. Шыр. ракі ў межань ад 16—20 м у вярхоўі да 200—300 м каля г. ДаУгаУпілс, да 700 м каля Рыгі. Вус-