Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Лісцевы сукулент выш. 10—70 см. Карані клубнепадобна-патоўшчаныя, паступова пераходзяць у тонкія карэньчыкі. Сцяблы прамастойныя, цыліндрычныя, густааблісцелыя. Лісце чаргаванае, сядзячае, тоўстае, сакаўное, авальнае, выемчата-зубчастае, сцяблоабдымнае, з васковым налётам, кіславатае на смак. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, бледна-жоўтыя або ружовыя, 5-пялёсткавыя, у густой шчыткападобнай мяцёлцы на верхавінцы сцябла. Плод — шматлістоўка.
ЗАЯЧНІК, грыб сямейства паліпоравых; тое, што стракач.
ЗАЯЧЫ БАРАВІК, грыб сямейства балетавых. Гл. ў арт. Махавікі.
ЗБАРОВА, геалагічнае агаленне на левым беразе Дняпра, за 1,5 км на У ад в. Збароў Рагачоўскага р-на; помнік прыроды рэсп. значэння (1963). Аголеная тоўшча антрапагенавых адкладаў уключае лінзу азёрна-балотных адкладаў муравінскага міжледавікоўя. Пл. агалення 100 м2, ахоўнай зоны вакол 500 м2.
ЗБОЖЖАВЫЯ КУЛЬТУРЫ, напважнейшая група культурных раслін, якія даюць асн. харч. прадукт — збожжа, кармы для жывёл, сыравіну для прам-сці. На Беларусі вырошчваюць хлебныя 3. к.— жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, кукурузу, крупяныя — грэчку і проса, зернебабовыя культуры. Пад 3. к. занята 3,0 млн. га. або 48 % пасяўной плошчы БССР (1981).
Зерне хлебных 3. к. высокапажыўнае, мае 60—80 % вугляводаў, 7—20 % бялкоў, 2—5 % тлушчаў, вітаміны Ві, В2 В6, РР, карацін. Насенне зернебабовых культур мае павышаную колькасць бялку — ад 22—30 % у гаросе да 46 % У кармавым лубіне. Зерне крупяных збожжавых багатае вугляводамі, бялкамі, вітамінамі. 3. к. бываюць азімыя і яравыя (гл. адпаведныя арт.). Іл. гл. на ўклейцы.
ЗБУНІНСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Рагазнянскае возера.
ЗБУРАЖСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАУ I СУПЕСКАУ, за 0,3 км на У ад в. Збураж Маларыцкага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Разведаныя запасы 275 тыс. м3.
Суглінкі і супескі шэрыя, бурыя, шчыльныя, сярэднепластычныя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру і галькі; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0.002 мм у іх адпаведна 11—37 % і 4,6— 26 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5— 6,6 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,2—2 м. Суглінкі і супескі прыдатныя га выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ЗВАНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Званіца. Пл. 1,28 км2. Даўж. 1,78 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 3 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады 2,49 млн. м3. Вадазбор (5 км2) сярэднеі буйнаўзгорысты, складзе-
ны з суглінкаў і супескаў, пераважна пад лесам і хмызпяком (60 %).
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 15—30 м (на 3 і ПдУ 8—9 м), стромкія, укрыты лесам 1 хмызняком, сугліністыя і супясчаныя. Берагавая лінія (даўж. 5,13 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шыр. 5—50 м (на ПнЗ і ПдУ 600—700 м), забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, укрыта тонкадэтрытавым сапрапелем (гл. Званскае радовгшча сапрапелю). Мінералізацыя вады да 170 мг/л, празрыстасць 2,3 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на У упадаюць 2 ручаі, на ПнЗ выцякае р. Званіца. Палоса надводнай расліннасці шыр. да 40 м. падводныя макрафіты ўкрываюць усё ложа возера. Водзяцца карась, лінь, акунь, шчупак, плотка. На паўн,ўсх. беразе в. Званае. В. Р. Мгронаў. ЗВАНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-пе, у бас. р. Свіна. Пл. 0,35 км2. Даўж. 1,06 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 5 м, сярэдняя 3,7 м. Аб’ём вады 1,28 млн. м3. Вадазбор (13,4 км2) спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты, складзены пераважна з пяскоў, 92 % пл. пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, авальная, выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 1—2 м. спадзістыя (на 3 1 Пн 5—8 м, стромкія), пясчаныя і сугліністыя, параслі лесам. на 3 1 Пн разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,68 км) слабазві-
лістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. на Пд забалочаныя, тарфяністыя. Дно спадзістае. Глыб. да 2 м займаюць 16 % пл. возера, да 4 м — 54 %. Мелкаводдзе да глыб. 1—1,5 м высцілаюць пяскі, да 3,5 м — апясчаненыя ілы. Астатнюю частку дна возера (каля 67 %) укрываюць крэменязёмістыя сапрапелі сярэдняй магутнасцю 5 м. Мінералізацыя вады 150—180 мг/л, празрыстасць 2,2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае ручай у воз. Грыбна. Зарастае слаба. Палоса надводнай расліннасці шыр. 3—25 м да глыб. 1,1— 1,8 м, месцамі гарлачык да глыб. 2 м. Водзяцца лешч. шчупак, акунь, плотка, карась, краснапёрка, лінь, верхаводка. На паўн. беразе в. Званае.
ЗВАНЁЦ (Rhinanthus), род аднагадовых травяністых раслін сям. залознікавых. Вядома каля 50 відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР 30 відаў, з іх на Беларусі 7. Паўпаразіты. Развіваюцца на каранях лугавых злакаў, зніжаюць ураджай і якасць сена. Некат. віды — шкоднае пустазелле азімых; ёсць лекавыя.
Расліны з простымі або галінастымі сцябламі. Лісце супраціўнае, зубчастае, без прылісткаў. Кветкі на кароткіх нветаножках. у гронкападобных суквеццях на верхавінцы сцябла; ёсць прыкветкі. Чашачка 4-зубчастая, уздутая, сціснутая з бакоў, з сеткай жылак. Вяночак двухгу-
бы, з цыліндрычнай трубкай; верхняя губа шлемападобная, ніжняя плоская, 3лопасцевая. Плод — акруглая 2-створкавая каробачка. Насенне па краі з перапончатымі крылцамі або аблямоўкай.
У БССР найб. вядомы 4 віды. 3. м а л ы, або петушыны грабеньчык (Rh. minor, нар. назвы ключыкі, грамкі), расце на ўскрайках палёў, дарог, на аблогах, лугах, у садах. Цвіце ў маі — чэрвені. Расліна выш. 10——40 см. Сцябло тонкае, пёмнаштрыхаватае, рассеяна-валасістае. Лісце сядзячае, лапцэтападобпае або шырокаланцэтападобнае. Кветкі жоўтыя, з зеленаватымі або фіялетавымі зубцамі на верхняй губе вяночка, прыкветкі роўныя даўж. чашачкі. Насенне крылатае. 3. в я л і к i (Rh. alectorolophus, нар. назвы дзвонец, звапкі, смактушкі) расце на аблогах, лугах, у да'лінах рэк і на лясных палянах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. 30—50 см. Сцябло больш-менш валасістае, асабліва ўверсе. Ніжняе лісце падоўжанаяйцападобнае, верхпяе — ланцэтпае. Кветкі фіялетавыя, радзей белыя, прыкветкі 3-вугольныя, валасістыя. Насенне з аблямоўкай. Водны адвар травы — мачагонпы і адхарквальны сродак. 3. б я с к р ы л ы (Rh. apterus) расце як пустазелле ў пасевах азімых культур. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. 20—60 см. Сцябло злёгку апушанае, з фіялетавымі крапінкамі. Лісце падоўжана-ланцэтнае, востразубчастае. Кветкі жоўтыя, прыкветкі шырокаяйцападобныя, доўгазавостраныя. Насенне з вузкай аблямоўкай. 3. л е т н і (Rh. aestivalis) расце на лугах, зрэдку як пустазелле ў пасевах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. 20—50 см. Сцябло галінастае, з дробпымі падоўжанымі фіялетава-бурымі палоскамі. Лісце яйцападобпа-ланцэтнае, завострана-зубчастае, укрытае кароткімі шыпападобнымі валаскамі. Кветкі светла-жоўтыя, прыкветкі шырокаяйцападобныя. Насенне крылатае. Трапляюцца таксама 3. позні (Rh. serotinus), 3. чарнеючы (Rh. nigricans), 3. вясенні (Rh. vernalis).
C. A. Дзмгтрыева. ЗВАШЦА, рака, левы прыток Дрысы (бас. Зах. Дгвіны), у Полацкім р-не. Даўж. 16 км. Пачынаецца з воз. Званае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Вадазбор (52 км2) у межах Полацкай ніз., азёрнасць 1 %, пад лесам 69 %.
ЗВАНОК (Adenophora), род шматгадовых травяністых раслін сям. званочкавых. Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі, асабліва па Д. Усходзе і ва Усх. Азіі. У СССР 19 відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы і 1 інтрадукаваны віды. Лек., дэкар. і меданоеныя расліны.
3. л і л е я л і с т ы (A. lilifolia) — вельмі рэдкі еўрасібірскі рэліктавы від, які на Беларусі на паўн. мяжы суцэльнага пашырэння. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Трапляецца пераважна ў паўд. ч. рэспублікі. Вядомы месцазнаходжанні каля Гродна, Магілёва, Лоева, у Брагінскім (в. Ёлча) і Калінкавіцкім (в. Юравічы) р-нах, у Белавежскай пушчы. Расце асобнымі экземплярамі і групамі на палянах у дубовых лясах, зарасніках хмызняку, у далінах Дняпра і Нёмана; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў ліп.— жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Расліна выш. 50—120 см, з доўгім вертыкальным карэнішчам і прамым ’рабрыстым, густааблісцелым сцяблом. Лісце чаргаванае, зубчастае, прыкаранёвае яйцападобна падоўжанае або эліпсоіднае з сэрцападобнай асновай, на доўгім чаранку; верхняе больш вузкае, з доўгазавостранай, а каля асновы клінападобна звужанай пласцінкай, амаль сядзячае. Кветкі шматлікія, паніклыя, у гронкападобных ці мяцёлчатых суквеццях; вяночак трубчаста-званочкавы, светла-блакітны. светла-ліловы або белы з выразным слупком. каля асновы якога кольцападобны дыск. Плод — павіслая адваротнагрушападобная каробачка, адкрываецца ўнізе 2 порамі. Колькасць віду паменшылася ў выніку касьбы, выпасу жывёлы, с.-г. асваення зямель. Для зберажэння віду неабходны ўлік і ахова ўсіх вядомых месцаў росту, кантроль за станам папуляцый. У 1960-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР як дэкар. расліна інтрадукава-
Званок лілеялісты.
ны 3. Л а м а р к a (A. lamarckii, радзіма — Сярэдняя Азія, Сібір. паўн. ч. Манголіі). Расліна выш. 100—110 см, з тоўстым маршчакаватым белаватым коранем і голым аблісцелым сцяблом. Прыкаранёвае лісце чаранковае, яйцападобнае, зубчастае, рана ападае. сцябловае сядзячае, яйцападобпа-ланцэтнае. Кветкі буйныя, званочкавыя, светла-фіялетавыя, у пірамідальных гронках. Цвіце ў жн.—вер., на працягу 30 дзён. Прыдатны для групавых пасадак і на зразаіше.
Г. В. Пашына. ЗВАНОЧАК (Campanula), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. званочкавых. Вядома каля 400 відаў, пашыраных толькі ва ўмеранай і халоднай зонах Паўн. паўшар’я. У СССР 153 віды, з іх на Беларусі 12 дзікарослых і 10 інтрадукаваных. Лек. (выкарыстоўваюць лісце, сцяблы, кветкі — збіраюць у час цвіцення), меданосныя і дэкар. расліны. Карапі і лісце некат. відаў (3. рапунцэль, 3. персікалісты, 3. крапівалісты) ядомыя.
Расліны пераважна з прамастойнымі, часта апушанымі сцябламі 1 суцэльным чаргаваным, іншы раз у прыкаранёвай разетцы лісцем. Кветкі зрослапялёсткавыя, званочкавыя, лейкападобныя, адкрытыя да колападобных, адзіночныя або ў галінастых суквеццях. Чашачка 5-зубчастая, часта з прыдаткамі паміж зубцамі. Плод — перапоначная прамая ці паніклая каробачка. Насенне дробнае, бліскучае. яйцападобнае.
У БССР найб. вядомы 9 відаў. 3. р а п у н ц э л ь, або рэпчаты (С. rapunculus) — вельмі рэдкі ўсходнееўрап. від, паўн. мяжа суцэльнага пашырэння якога праходзіць па тэр. БССР. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускаіі ССР. Вядома месцазнаходжанне ў Жыткавіцкім раёне, дзе ён утварае рэдкія зараснікі на плошчы каля 0,2 га па поймавым лузе Прыпяці з адзіночнымі дубамі. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Размнажаецца пасеннем. Двухлетнік з тоўстым верацёнападобным, часта рэпападобнапатоўшчаным белым корапем з млечным сокам. Сцябло выш. 30—100 см, уверсе галінастае. Прыкаранёвае лісце лапацістае або падоўжанае, звужана ў чаранок, верхняе — лапцэтнае, сядзячае, тупагародчатае. Кветкі лейкападобна-званочкавыя, белыя або блакітныя, прамастойныя, у мяцёлцы. Колькасць віду паменшылася ў выніку асушэння зямель, касьбы і выпасу жывёлы. Для зберажэння Bifly неабходна выяўленне новых месцаў росту і іх ахова, развядзенне ў культурьт. 3. п е р с і к а л і с т ы (С. persicifolia, нар. назва бубны) — пан’еўрап. від, суцэльнае пашырэнне якога скарачаецца. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы па ўсёй тэр., аднак колькасць віду хутка скарачаецца. Расце ў хвойна-шыракалістых і шыракалі-