Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
У БССР першая зверагадоўчая гаспадарка (зверасаўгас «Беларускі») створана ў 1939. Прамысл. 3. развіваецца з 1950-х г. У 1982 развядзеннем пушных звяроў займаліся 6 зверафермаў саўгасаў, 7 каап. зверагаспадарак («Вабруйская», «Баранавгцкая», «Гродзенская», «Калінкавіцкая», «Магглёўская», «Маладзечанская», «Ііінская»), 2 калгасныя зверафермы; статак звяроў складаў 192,4 тыс. галоў (у т. л. 158,2 тыс. самак).
У БССР 3. спецыялізавана пераважпа на гадоўлі норак: цёмна-карычневых, пастэльных, серабрыстаблакітных, тапазавых, жамчужных, белых. Гадуюць таксама серабрыстачорных лісоў, нарвежскіх вуалевых пясцоў, нутрый. Асноўная пашырапая форма 3.— клетачная, пры якой звяроў трымаюць у клетках. Магчыма паўвольнае развядзенне асобных відаў (нутрыя). Кормяць звяроў мяса-рыбнай сумессю (60—70 % ад каларыйнасці рацыёну) з дабаўкай зерневых кармоў, малочнага і рыбінага тдушчу, агародніны, Селекцыйная работа пакіравана на паляпшэнне якасці апушэння, колеру і структуры футра (гушчыня, даўжыня, мяккасць), павелічэнне памераў і павышэнне плоднасці і жыццяздольнасці звяроў. Вывучаюцца магчымасці гадоўлі новых відаў (собаль, бабёр, чырвоны ліс, фрэд-І ка, янот-паласкун). Вырашаюцца задачы павелічэння статку, паляп-
шэння яго якасных паказчыкаў, зніжэння сабекошту прадукцыі 3., адшукання для пушных звяроў болып таппых і даступных, у параўнанні з мясам жывёл, кармоў. Удз. вага пушніны, якую дае кле-
Да арт. Зваротпыя сістэмы водакарыстання. Схема зваротнага водазабеспячэння з паўторным выкарыстаннем ачышчаных сцёкавых водаў: 1 — водазабор; 2 — фіпьтроўвая і помпавая станцыі; 3— градзірні для ахалоджвання зваротнай вады; 4 — станцыя ачысткі (нейтралізацыі) сцёкавых водаў; S — станцыя біяхімічнап ачысткі вытворчых і бытавых сцёкавых водаў: 6 — басейн дадатковай ачысткі агульнага сцёку.
На звераферме калгаса «Дружба».
Возера Звонь.
тачная 3. (у вартасным выражэнні), складае 98 % усяго аб’ёму нарыхтовак пушніны ў рэспубліцы. Навук. работа па 3. вядзецца ў Бел. аддзяленні Усесаюзнага НДІ паляўнічай гаспадаркі і зверагадоўлі імя Жыткова. Значнае пашырэнпе ў БССР набыла аматарская 3, (разводзяцпа нутрыі, трусы). Іл. гл. на ўклейцы.
Лгт.: Афанасьев В. А., П e р е л ьд ii к Н. Ш. Клеточное пушное звероводство.— М„ 1966; II лыіна Е. Д., Ку з нецов Г. А. Генетпческне основы разведенпя цветных норок.— М., 1965; Перельдпк Н. ПІ„ М п л о в а н о в Л. В„ Е р ii н A. Т. Кормленне пушных зверей,—2 нзд.— М.. 1981.
Я. I. Рымінская.
ЗВЕРАГАДбЎЧЫЯ ГАСПАДАРКІ, дзярж. ці кааператыўныя с.-г. прадпрыемствы па вытворчасці пушніны. Арганізугоцца як самаст. зверагадоўчыя саўгасы ці фермы калгасаў, уваходзяць ва ўпраўленпе «Белкааппушніна» (існуе з 1965). У БССР арганізацыя 3. г. пачалася ў 1930-я г. На пач, 1982 было 7 каап. 3. г., найб. буйныя «Гродзенская», «Маладзечанская», «Пінская», зверасаўтас «Беларускі». Асн, форма зверагадоўлі — клетачная. Гл. таксама Зверагадоўля. Я. I. Рылгнская.
ЗВЕРАФЁРМА КАЛГАСА «ДРЎЖБА», у в. Панцялейкі Браслаўскага р-на. Створана ў 1954, спецыялізавана па развядзенню вуалевых пясцоў і серабрыста-чорных лісоў. На 1.1. 1983 у калгасе 1,4 тыс. пясцоў (у т. л. 1,1 тыс. самак) і 0,5 тыс. лісоў (у г. л. 0,36 тыс. самак). Штогод выхад моладзі 3—3,5 ліса, 5—5,5 пясца на адну самку.
ЗВЁРЫНКА, рака, упадае ў врз. Якаўскае (бас. Дрысы). у Расонскім р-не. Даўж. 13 км. Пачынаецца з воз. Звярынае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. Вадазбор (54 км2) у межах Полацкай ніз., пад лесам 72 %.
ЗВОНЬ, Званское возера, ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. люстра 1,46 км2. Даўж. 2.1 км, найб. шыр. 1,14 км, найб. глыб. 17,9 м, сярэдняя 6,1 м. Аб’ём вады 8,78 млн. м3. Вадазбор (17,4 км2) сярэднеі дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў і пяскоў, 36 % тэр. пад лесам.
Катлавіна складанага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. 5—9 м, на ПнУ да 20—25 м, на Пн і У участкамі 2—4 м. спадзістыя, пясчаныя і супясчаныя, на ПнУ сугліністыя, пераважна разараныя, на Пд і 3 укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 7 км) утварае шэраг заліваў, найб. у паўн.-ўсх. частцы возера. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, часткова пад хмызняком. Трыма астравамі (агульная пл. 4,2 га), выцягнутымі па падоўжнай восі возера, катлавіна падзяляедца на глыбакаводнуго паўн.-зах. і мелкаводную паўд.-ўсх. часткі. Глыб. да 2 м займаюць 23 % пл. возера, да 5 м — 45 %.
Дно да глыб. 3.5—4 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей — гліністымі іламі і крэменязёмістымі сапрапелямі (на ПнУ і У). Мінералізацыя вады 180—190 мг/л, празрыстасць 2,8 м. Эўтрофнае. Праточнае: на Пд упадаюць р. Зуйніца 1 меліярацыйная канава, на Пн выцякае ручай у воз. Вял. Існа. Зарастае 20 % пл. дна возера. Шыр. палосы надводнай расліннасці да 35 м, пашырана да глыб. 2,5 м. Водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, лінь, язь, карась, краснапёрка. Адзначаны пасяленні баброў. Возера — месца адпачынку. На паўн.-ўсх. беразе в. Звонь.
A. М. Макрыцкі. «ЗВЯЗДА», дом адпачынку на курорце Нарач. Размешчаны ў хваёвым лесе на беразе воз. Нарач. Мяккі клімат, маляўнічая мясцовасць спрыяюць адпачынку. Купальпы сезон — май — верасень.
ЗВЯРЬ'І, клас пазваночных жывёл; тое, што млекакормячыя.
ЗВЯРЫПАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Дрыса. Пл. 0,26 км2. Даўж. 1,36 км, найб. шыр. 0,26 км, наііб. глыб. 3,4 м, сярэдняя 2,2 м. Аб’ём вады 0,57 млн. м3. Вадазбор (2,1 км2) ыізінны і спадзістахвалісты, складзены з пяскоў, 84 % пл. пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 1—3 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 4,77 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 0,6 м, пераважна пясчаныя. на Пд сплавінныя. Пойма шыр. 5—15 м, пад лесам. У паўд. ч. возера востраў пл. 0,4 га. Плоскае ложа ўкрыта тонкадэтрытавым сапрапелем, уздоўж берагоў — пяском. Мінералізацыя вады каля 70 мг/л, празрыстасць 0,7 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на ПдЗ выцякае р. Звярынка. Зарастае ў прыбярэжнай зоне да глыб. 1,5 м, шыр. палосы расліннасці каля 10 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, верхаводка, краснапёрка. A. М. Рачэўскг.
ЗВЯРЫНЕЦ, калекцыя дзікіх жывёл, размешчаных у клетках або вальерах і прызначаных для палявання, наказу паведвальнікам і інш. мэт.
Першыя 3. ўзніклі ў старажытных Асірыі, Вавілоне, Егіпце, Персіі. У Еўропе 3. былі пры старажытнарымскіх цырках. На Беларусі першыя 3., прызначаныя для палявання. узніклі ў канцы 16—пач. 17 ст. ў Белавежскай пушчы (1578), Нясвіжскім парку «Альба» (1607). Гэта былі вял. абгароджаныя ўчасткі лесу (пл. 3. ў Нясвіжскім парку каля 90 га) з палянамі. прыроднымі або штучнымі вадаёмамі. У загонах утрымліваліся спец. адлоўленыя дзікія звяры мясцовай фауны (зубры, мядзведзі, алені, BayKi і інш.), якія ў чао палявання па спец. калідорах выпускаліся на паляну, дзе ў паляўнічых альтанках знаходзіліся стралкі. Паляўнічы каралеўскі 3. у Белавежскай пушчы неаднаразова пашыраўся. Толькі для аднаго палявання Аляксандра II 7—8.10.1861 у ім утрымлівалася 117 зуброў. Паступова 3. страцілі паляўнічае значэнне 1 ператварыліся ў функцыянальную частку паркаў — у іх у дэкар. мэтах утрымліваліся разнастайныя звяры і птушкі (асабліва фазаны). Вял. «фазаннікі» былі створаны ў парку «Альба» 1 Каранёўскай лясной дачы (каля Гомеля). У 2-й пал. 19 ст. большасць 3. заняпала. 3. адыгралі пэўную ролю ў назапашванні вопыту работы з дзікімі звярамі (распрацоўка метадаў адлову, транспарціроўкі і кармлення жывёл пры вальерным і паўвальерным
утрыманні), садзейнічалі захаванню каштоўных відаў (напр.. лясныя тарпаны да 1870-х г. утрымліваліся ў паляўнічым 3. ў Польшчы, зубры да 1920-х гадоў захаваліся толькі ў паляўнічым 3. ў Швецыі). У канцы 18 і пач. 19 ст. ў краінах Еўропы і ў Расіі паяўляюцца перасоўныя прыватнаўласніцкія 3., у якіх у чыста камерцыйных мэтах паказваліся «цуды» жывёльнага свету (сланы, ільвы, тыгры
На тэрыторыі Дома адпачынку «Звязда».
Зеленавочка хлебная.
і інш.). У СССР 3. ліквідаваны. 3,— папярэднікі заалагічных паркаў.
Лгт.\ Романов В. С., Антнпов В. [Г.] Нз нсторпн охотнпчьпх хозяйств.— Лесоведенпе п лесное хозяйство, 1969, в. 2. В. К. Мазоўпа.
ЗДЗІЧЭЛЫЯ ЖЫВЁЛЫ, свойскія жывёлы, якія вызваліліся з-пад апекі чалавека і паўторна прыстасаваліся жыць у натуральным асяроддзі. 3 жывёл Беларусі могуць дзічэць кошкі, сабакі, т. зв. прыручаныя (ручныя) звяры і птушкі (вавёркі, шпакі, сарокі і іпш.), якіх часам трымаюць v няволі.
ЗДРАНЦВЁННЕ ЖЫВЁЛ, стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы замаруджваюцца і рэгулююцца на ўзроўні максімальна эканомнага расходавання энергетычных рэсурсаў. Гл. ў арт. Спячка.
ЗЕЛЕНАВОЧКІ (Chlorops), род пасякомых сям. злакавых мушак атр. двухкрылых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, у СССР — у Еўрап. ч., на Каўказе, у Зах. Сібіры. У фауне CGCP болып за 50 відаў. На Беларусі 18 відаў, на траве, кветках раслін найб. трапляецца 3. хлебная (Cii. pumilionis). Шкодзіць азімай і яравой пшаніцы, ячменю, аўсу і інш. хлебньш злакам.
Даўж. 1,2—6 мм. Цела жоўтае, на сярэдняспінцы з чорнымі або чырванаватымі палосамі. Галава круглаватая, вочы ярка-зялёныя (адсюль назва). Крылы шараватыя з вясёлкавым бляскам. За год 1—2 генерацыі. Самка адкладвае па адным 140—150 яец на лісце злакаў. Зімуюць лічынкі ў сцяблах азімых, акукліваюцца вясной. Лёт 3. у канцы мая. Меры барацьбы: перадпасяўная апрацоўка насення гептахлорам, падкормка азімых вясной. Э. I. Хацько.
ЗЕЛОТЭС (Zelotes), род павукоў сям. гнафазідаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Амерыцы. У сярэдняй палосе СССР, у т. л. на Беларусі, пераважна ў хваёвых лясах у моху і подсціле найб. пашыраны 3. п а дземны (Z. subterraneus).
Даўж. цела 5,5—6,5 мм. Галавагрудзі 1 ногі чорна-карычневыя. Брушка бліскуча-чорнае.
ЗЁЛЬШКІ, тое, што траўнікі. ЗЕЛЯНГАСЫ, гаспадаркі па вырошчванню зыходнага пасадачнага матэрыялу (саджанцаў дрэў і кустоў, насення газонавых траў, кветкавай расады і іпш.) для азелянення гарадоў. Існавалі ў БССР да 1976, пераўтвораны ў спецыялізаваныя саўгасы рэсп. вытв. камбіната Белдарзяленбуд.
ЗЕЛЯШЦА, ыізіннае ба.чота па ПдЗ Пухавіцкага р-на, у пойме р. Пціч. Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Глыб. торфу да 4,7 м, сярэдняя 2,5 м, ступень распаду 36 %, попельнасць 16,6 %. На