Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
вавога рэгулявання гарадскімі землямі пашыраюцца на землі пасёлкаў гарадскога тыпу. Карыстанне землямі сельскіх населеных пунктаў, не перспектыўных для далейшага развіцця, рэгулюецца праектамі ўнутрыгасп. землеўпарадкавання, землямі населеных пунктаў з перспек* тывамі развіцця — праектамі планіроўкі і забудовы. Кантроль за адводам участкаў з зямель іпш. населеных пунктаў, не ўключаных у землекарыстанні калгасаў, саўгасаў і інш. с.-г. прадпрыемстваў, ажыццяўляе сельскі Савет нар. дэпутатаў. Гл. таксама Землекарыстанне, Ахова зямель. в. С. Зінчанка.
ЗЁМЛІ ПРАМЫСЛОВАСЦІ, ТРАНСПАРТУ. КУРОРТАЎ, ЗАПАВЁДНІКАУ I ІНШАГА НЯСЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАГА ПРЫЗНАЧ9ННЯ, землі, адведзеныя ў карыстанне прадпрыемствам, арг-цыям і ўстановам для вырашэння спец. задач: прамысл. вытв-сці, размяшчэння і эксплуатацыі чыгунак і аўтамаб. дарог, трубаправодаў, сродкаў воднага, марскога і паветр. транспарту, ліній сувязі і электрасетак высокага напружання, для мэт абароны краіпы, арганізацыі курортаў, запаведнікаў. У БССР (1980) займаюць 5,9 % тэрыторыі. Землі для нясельскагасп. карыстання адводзяцца ў агульным парадку, у мінімальна неабходных памерах. Выдзялеіше для іх плошчы за кошт с.-г. угоддзяў дапускаецца толькі пры асаблівай неабходнасці, за кошт арашалыіых і асушаных зямель, ворыва — у выключных выпадках і толькі паводле рашэння CM БССР. Калі землі нясельскагасп. прызначэння не выкарыстоўваюцца для асн. мэт, яны могуць перадавацца калгасам, саўгасам і інш. у часовае карыстапне для вядзення сельскай гаспадаркі, Умовы адводу, карыстання, аховы зямель прам-сці, транспарту, курортаў, запаведнікаў і іпш. нясельскагасп. прызначэппя рэгулююцца Зямельным кодэксам Беларускай ССР (гл. таксама Землекарыстанне). в. С. Зінчанка.
ЗЁМЛІ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАГА ПРЫЗНАЧ9ННЯ, землі, адведзеныя ці прызначаныя для патрэб сельскай гаспадаркі. Асноўная частка зямельнага фопду. У БССР складаюць (1980) 51 % тэрыторыі. Выкарыстоўваюцца с.-г. прадпрыемствамі, арг-цыямі і ўстановамі паводле планаў развіцця сельскай гаспадаркі з мэтай задавальнення патрэб нар. гаспадаркі ў с.-г. прадукцыі. Адводзяцца ў бестэрміновае ці часовае карыстанне: калгасам, саўгасам, інш. с.-г. дзяржаўным, кааператыўным, грамадскім прадпрыемствам і арг-цыям для вядзення
сельскай гаспадаркі; н.-д., навучальным і іпш. с.-г. установам для палявых даследаванняў, практ. выкарыстання і пашырэння дасягненняў навукі і перадавога вопыту ў сельскай гаспадарцы, для вытв. мэт; нясельскагасп. прадпрыемствам, арг-цыям і ўстановам для вядзення дапаможнай сельскай гаспадаркі; грамадзяпам для асабістай гаспадаркі без выкарыстання наёмнай працы. Прадпрыемствам, арг-цыям і ўстановам могуць выдзяляцца зямельныя ўчасткі для калектыўнага садаводства і агародніцтва ва ўстаноўленым CM БССР парадку.
Зямельным заканадаўствам СССР і БССР прадугледжаны меры па макс. выкарыстанню прадукц. зямель для патрэб сельскай гаспадаркі. Зямельны кодэкс БССР абавязвае землекарыстальнікаў прымаць захады да павелічэння плошчаў высокапрадукцыйных зямель за кошт уключэння ў с.-г. вытв-сць зямель малапрадукцыйных і тых, што не выкарыстоўваюцца. Адвод с.-г. зямель на інш. мэты дазваляецца пры асаблівай неабходнасці, а асушаных і арашальных, ворыва і інш. каштоўных угоддзяў — у выключных выпадках і толькі з дазволу CM БССР. У БССР выкарыстанне с.-г. угоддзяў на інш. мэты скарачаецца (у 1966—70 у сярэднім за год на 10,5 тыс. га, у 1971—80—5,9). Парадак вызначэння зямель с.-г. прызначэння, змены іх межаў і памераў, умовы карыстання рэгулююцца зямельным заканадаўствам СССР і БССР. Гл. таксама Землекарыстанне, Ахова зямель.
А. Дз. Зубар. ЗЕМЛЯКОПЫ, падсямейства жукоў. Гл. ў арт. Гнаевікі.
ЗЕМЛЯНАЯ ГРУША, травяністая кармавая расліна; тое, што тапінамбур.
ЗЕМЛЯПЬ'І МІНДАЛЬ, расліна сям. асаковых; тое, што чуфа.
ЗЕМЛЯНКІЯ АР9ШКІ, расліна сям. ружавых. Гл. ў арт. Вятроўнік.
ЗЁМЛЯНЫЯ БЛОШКІ, б л а ш а к і (Alticinae), адно з найб. шматлікіх падсям. жукоў сям. лістаедаў. У сусв. фауне болып за 7 тыс. Biflay, пашырапых па ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. У СССР каля 400 відаў. На Беларусі адзначана болып за 80 відаў (пра асн. роды і віды 3. б. гл. ў табліцы). Многія з іх — шкоднікі палявых, агародніпных і лясных культур, лек. і дэкар. раслін. Меры барацьбы: знішчэнне пустазельных раслін, якія для многіх 3. б. з’яўляюцца кармавымі; правільная агратэхніка, апрацоўка пасеваў інсектыцыдамі.
Дробныя жукі (даўж. цела да 6 мм). Заднія ногі скакальнага тыпу з патоўшчанымі сцёгнамі. Раслінаедный, кормяцца зялёнымі ч. раслін, зрэдку генератыўнымі оргапамі. Адкладваюць яйцы ў глебу, радзей на раслінах. Лічынкі развіваюцца пераважна на каранях кармавых раслін, некаторыя — у сцяблах або на лісці, выгрызаюць у іх дзіркі або
пракладваюць хады (міны). Акукліваюцца ў глебе. Зімуюць часцей жукі ў глебе або пад расліннымі рэшткамі. Звычайна 1 пакаленне за год.
Літ.: П а л п й В. Ф. Распространенне, экологня іі бнологня земляных блошек фауны СССР.— Фрунзе, 1962; Ш а п нр о Д. С. Подсемейство Halticinae — зем-
ляные блоіпкн, блошакн.— У кн.: Насекомые ii клегцн — вредіітелн сельскохозяйственных культур. Л., 1974, т. 2, с. 179—194; Матусевнч С. А., Константннов A. С., Лопатнн II. К. Новые для фауны БССР вііды жуковлпстоедов (Coleoptera, Chrysomelidae).— Вестнпк БГУ. Сер. 2. Хпмня. Бнологяя. Географня, 1981, № 2. Н. К. Лаўрова. ЗЕМЛЯНЫЯ ЧЭРВІ, дажджавыя ч э р в і, агульная назва шэрагу ся-
мействаў буйных глебавых алігахет мегадрылій. Група не прадстаўляе таксанамічную адзінку, вылучана па экалагічных і некат. марфал. асаблівасцях. Пашыраны па ўсім зямным шары. У сусв. фауне іх больш за 200 відаў, у СССР — каля 100 (прадстаўлены амаль выключпа сям. Lumbricidae). На Беларусі адзнача-
Аоноўныя роды 1 віды земляных блошак, пашыраныя на Беларусі
Роды, іх кароткая марфалагічная характарыстыка
Колькасць відаў у родзе
Найболып пашыраныя віды
Месцы пражывання
Перыяд трапляльнасці жукоў
Кармавыя рас.ІІНЫ
Шкадан оснасць
1. Валасатая блошка (Epithгіх). Даўж. цела 1,2—2 мм. Надкрылы апушання
2. Crepidodera. Даўж. цела 2,5—4 мм. Надкрылы 3 металічным бляскам, з правільнай пункціроўкай
3. Altica. Цела даўж. 2,8— 5,5 мм, сіняе або сіне-зялёнае з металічным бляскам. Пярэдняспінка з папярочнай баразёнкай
4. Phyllotreta. Верх цела (даўж. 23,5мм) чорны або з металічным бляскам, часта з падоўжнымі жоўтымі палосамі 1 пераблытанай пункціроўкай на надкрылах
5. Aphthona. Цела даўж. 1,5—3,8 мм. Верх жоўты, чорны, з металічным бляскам. Надкрылы з пераблытанай пункціроўкай
6. Скакун (Longitarsus). Цела (даўж. 1,2—4 мм) пукатае, сіняе, карычневае, жоўтаэ, чорнае, бронзавае, іншы раз з металічным бляскам. На надкрылах пераблытаная пункціроўка
7. Chaetocnema. Цела (даўж.
1,5— 4,6 мм) чорнае, бронзавае, сіняе. Галёнкі сярэдніх і задніх ног на вонкавым краі з глыбокай выразкай, з кароткімі раснічкамі
8. Psylliodes. Цела (даўж. 1,7—4 мм) валькаватае, чорнае, сіняе, жоўтае. Вусікі 10-членікавыя. Надкрылы з радамі крапінак
1
5
6
10
6
20
8
6
Валасатая паслёнавая блошка (E. pubescens)
Блашак жаўтавусы вярбовы (С. fulvicornis)
Блашак дубовы (A. quercetorum)
Блошка хвалістая {Ph. undulata)
Блыха светланогая паласатая (Ph. nemorum)
Блошка выемчатая паласатая (Ph. vittata)
Блыха льняная сіняя (A. euphorbiae)
Скакун чорны льняны (L. parvulus)
Блыха звычайная бураковая, блошка грэчкавая (Ch. concinna)
Блыха звычайная сцябловая, блыха хлебная сцябловая (Ch. hortensis)
Блыха скрытнагаловая злакавая (Р. cucullata) Блошка бульбяная (Р. affinis)
Psylli odes dulcamarae
Вільготныя алешнікі і інш. лісцевыя лясы, балоты
Біятопы, дзе расце вярба
Дубровы, мяшаныя лясы з дамешкам дубу
Лугі, балоты, лясы (асабліва шматлікая на пасевах крыжакветных культур)
Вільготныя месцы розных біятопаў
Лугі, балоты, лясы, агароды (вільготныя месцы)
Лясы, лугі, балоты, пасевы лёну, абочыны дарог
Лясьт, лугі, балоты, пасевы лёну
Лясы, лугі, балоты, агароды
Лугі, лясы, асушаныя тарфянікі, пасевы збожжавых, злакавых траў
Паляны, узлескі
Алешнікі, балоты, забалочаныя лугі, агароды, абочыны дарог
Вільготныя алешнікі, балоты
Май — верасень
Красавік — верасень
КрасавІк —
кастрычнік
Красавік — жнівень
Красавік — верасень
Красавік — жнівень
Красавік — верасень
Красавік — верасень
Красавік — верасень
Красавік — верасень
Май — жні-
вень
Май — верасень
Май — вера-
сень
Расліны сям. паслёнавых (жукі кормяцца лісцем, лічынкі — дробнымі карэньчыкамі) Вярба, таполя, acina
Дуб (жукі і лічынкі кормяцца лісцем)
Дзікарослыя і культурныя раслінысям. крыжакветных
Дзікарослыя і культурныя расліны сям. крыжакветных (жукі грызуць лісце, лічынкі яго мініруюць)
Расліны сям. крыжакветных (жукі грызуць лісце, лічынкі — дробныя карэньчыкі)
Расліны сям. лёнавых і малачайных (жукі кормяцца лісцем, сцябламі, кветкамі, лічынкі —
дробнымі карэньчыкамі)
Лён (жукі мініруюць лісце, грызуць сцяблы і зялёныя каробачкі лёну, лічынка корміцца каранямі)
Шчаўе, драсёны,
грэчка, буракі (жукі кормяцца лісцем, лічынкі — каранямі)
Культурныя і дзікарослыя злакі (жукі кормяцца лісцем, лічынкі — тканкамі сцяблоў)
Злакі, свінакроп
Расліны сям. паслёнавых (жукі кормяцца лісцем, лічынкі — каранямі) Расліны сям. паслёнавых
Вялікіх страт не прычыняе
Шкодзіць вербам
Шкодзіць дубу, іншы раз моцна
Небяспечны шкоднік, асаблівыя страты прыч .іняе капусце, гарчыцы і інш. крыжакветным
Шкодзіць расадзе капусты і гарчыцы
Шкодзіць алейпым і агароднінным крыжакветным
Шкодзіць ільну, пераносіць узбу-
джальнікаў хвароб ільну
Шкодзіць ільну, асабліва ўсходам; пераносіць узбуджальнікаў хвароб ільну
Шкодзіць цукровым, кармавым і сталовым буракам, грэчцы (пераважна ўсходам)
Шкодзіць яравой пшаніцы, ячменю, кукурузе, азімаму жыту, жьітняку
Шкодзіць кармавым элакам (купкоўка зборная, жытняк) Часам шкодзіць
бульбе, памідорам, некаторым лекавым раслінам
He шкодзіць
ны 13 відаў, найчасцей трапляюцца пашавы чарвяк (Nicodrilus caliginosus), акталазіум малочны (Octolasium lacteum), дэндрабена васьмігранная (Dendrobaena octaedra), эйзеніела чатырохгранная (Eiseniela tetraedra), малы чырвоны чарвяк (Lumbricis rubellis). Сапрафагі. Жывяцца пераважна рэшткамі раслін. Рыхляць і ўзбагачаюць глебу мінер. рэчывамі, надаюць ёй устойлівую дробна-камякаватую структуру, спрыяюць аэрацыі. Некат. 3. ч.— прамежкавыя і рэзервуарныя гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў жывёл і чалавека.