Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
мячыя (лось, казуля, воўк, ліс, заяц) адлежваюцца (пры гэтым страты цяпла, папр., у лася скарачаюцца прыблізна на 50 %). Пад аховай снегу зімуюць таксама многія дробныя млекакормячыя (мышы, палёўкі, землярыйкі і ініп.). Дзейсная ахова жывёл у час зімоўкі, асабліва ў перыяды вялікіх снегападаў, галалёду, бяскорміцы, уключае абарону іх ад ворагаў і браканьерства, падкормку і інш. біятэхнічныя мерапрыемствы.
Літ.: Н о в н к о в Г. А. Жнзнь на снегу п под снегом,—Л., 1981; Форм о з о в A. Н. Зверн, птнцы п нх взанмосвязп co средой обнтання.— М., 1976; я г о ж. Снежный покров как фактор среды. его значенне в жнзнн млекошітаюіцпх п птпц СССР.— М., 1946;
ІП м п д т П. Ю. Анабііоз.—4 нзд.— М.; Л., 1955. Ю. I. Сяржанін.
ЗІМОЎКА РАСЛІН, жыццё раслін зімой ва ўмовах умерана халоднага і халоднага клімату. У працэсе эвалюцыі расліны набылі марфалагічныя і фізіёлага-біяхім. прыстасаванні, якія суправаджаюцца спакоем і дапамагаюць перанесці неспрыяльныя ўмовы. Многія аднагадовыя расліны (напр., аксамітнік, кроп, лябеднік, ваўчкі і інш.) зімуюць у форме насення (жыццядзейнасць пры гэтым рэзка замаруджваецца), шматгадовыя травяністыя расліны (пырнік, хвошч, лілеі і інш.) — у выглядзе жыццяздольных органаў (парасткаў, цыбулін або карэнішчаў), з якіх вясной паяўляюцца новыя парасткі і лісце. Травяністыя шматгадовыя зімне-зялёныя расліны захоўваюць зімой зялёныя часткі пад снегавым покрывам. Дрэвы і кусты на зіму скідваюць лісце і лепш пераносяць абязводжванне (скарачаецца выпарэнне). Некаторыя віды (люцэрна, канюшыпа) не вымярзаюць дзякуючы здольнасці прадольна скарачаць і ўцягваць у глебу кропкі росту. Хвойныя расліны (хвоя, елка) скручваюць ігліцу (памяншаюцпа памеры клетак і колькасць вусцейкаў), што папярэджвае ўтварэнне лёду і вымарожванне вады ў тканках. Зімуючыя часткі расліп (пасенне, галінкі, карані, лісце азімых) застаюцца жыццяздольнымі дзякуючы назапашванню вугляводаў, алею, амінакіслот, бялкоў, якія зніжаюць т-ру замярзання вады ў тканках раслін. На Беларусі працэсы 3. р. вывучаюцца ў ін-тах эксперымептальнай батанікі і фотабіялогіі, Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Гл. таксама Зімаўстойлівасць раслін.
Літ.: Майснер А. Д. Жнзнь растенпй в неблагопрпятных условнях.— Мн., 1981. А. Д, Майснер.
ЗІНАВЁНКА Галіна Уладзіміраўна (н. 15.1.1934, г. Чэрвень), беларускі сав. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1969). Скончыла БДУ (1956). 3 1957 працавала геолагам у ПНР. 3 1961 супрацоўнік Бел. н.-д. геолага-развед. ін-та, з 1973 — Ін-та геахіміі і геафізікі АН БССР. Даследаванні па стратыграфіі і палеагеаграфіі, нафтагазаноснасці тэр. Беларусі, тэктоніцы зах. ч. УсходнеЕўрап. платформы. Удзельнічае ў міжнар. праграме геалаг. карэляцыі па праекце «Усходне-Еўрапейская платформа (паўднёва-заходні край)». Дзярж. прэмія БССР 1978 за стварэнне (у сааўт.) тэктанічнай карты Беларусі маштабу 1 : 500 000 і манаграфіі «Тэктоніка Беларусі».
Тв.: Кустннская оііорная скважнна Брестской впадпны.— Мн., 1970 (у сааўт.); Балтнйско-Прнднепровская снстема пернкратонных опусканнй (у сааўт.).— У кн.: Геологпя запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1981. ЗІНГА (Singa), род павукоў-крыжавікоў. У Еўрап. ч. СССР адзначаны 4 віды. На Беларусі трапляюцца 2 віды: 3. бліскучая (S. nitidula), якая жыве па берагах вадаёмаў і ў забалочаных месцах, і 3. кручкаватая (S. hamata), што селіцца ў разнатраўі на адкрытых участках, у хмызняках, на ўзлесках і лясных палянках.
Даўж. самак 5—6, самцоў 3—5 мм. Пярэдняя ч. цела карычневая. Бруіпка падоўжана-авальнае, светлае, з 2 карычневымі падоўжнымі палосамі, якія перасякаюцца папярочнымі светлымі палосамі. Іл. гл. на ўкл. да арт. Павукі.
ЗЛАКАВЫЯ МОЛІ-МІНЁРЫ (Еіаchistidae), сямейства насякомых атр. матылёў. У СССР болып за 60 відаў, з іх у БССР адзначапа 7 відаў. Найб. пашырапа серабрыстая злакавая моль (Elachista argentella). Водзіпца
Да арт. Злакавыя мушкі. Мераміза чарнабрухая.
Да арт. Злакавыя пільшчыкі. Пілынчык хлебны малы.
на лугах, палях, у хмызняках. Лёт у маі — чэрвені. Пярэднія крылы белыя, з бляскам. Вусені ў красавіку на злаках (купкоўка, аўсяніца, тапканог, каласоўнік, смарганец). Вял. страт не прычыняе.
3. м.-м.— дробныя матылі (размах крылаў 8—12 мм). Крылы ланцэтападобныя, укарочаныя, пярэднія цёмныя, з жоўтымі або белымі папярочнымі палосамі, радзей белыя або шэрыя. Вусікі доўгія, але не даходзяць да верхавіны пярэдняга крыла. 1-ы членік іх прыкметна расшыраны. Большасць відаў кормяцца на злаках, рэдка на бружмелі, сітняках.
У. I. Піскуноў. ЗЛАКАВЫЯ МУШКІ (Chloropidae), сямейства насякомых атр. двухкрылых. Пашыраны па ўсім зямным шары. У сусв. фауне 1500, у СССР каля 400 відаў. На Беларусі на кветках, траве, дрэвах адзначана каля 100 відаў, найб. вядомыя муха шведская, зеленавочкі, мерамізы. Лічынкі большасці відаў раслінаедныя: пашкоджваюць усходы, сцяблы і насенне збожжавых злакаў і злакавых траў; ёсць галаўтваральнікі, сапрафагі і драпежнікі.
Даўж. 1—12 мм. Цела чорнае, шэрае, жоўтае або зеленаватае, на сярэдняспінцы з малюнкам з 3—5 цёмных палос. Галава збоку трапецападобная або трохвугольная з рэдкімі шчацінкамі. Хабаток кароткі, мяккі. Жылкаванне крылаў спрошчанае. За год 1—5 генерацый. Лічынкі паразітуюць у сцяблах злакавых 1 асаковых. яйцавых коканах павукоў, на каранёвых тлях. Зімуюць лічынкі або імага. Э. I. Хацько.
ЗЛАКАВЫЯ ШЛЫПЧЫКІ (Cephus), род насякомых сям. сцябловых пільшчыкаў атр. перапончатакрылых. У фауне СССР каля 30 відаў. На Беларусі адзначаны 5 відаў. Найб. трапляецца шкоднік збожжавых і кармавых злакавых раслін п і л ьш ч ы к х л е б н ы м а л ы (С. pygmeus), лічынкі якога жывяцца тканкамі раслін, выклікаюць іх паляганне і зніжаюць ураджаіінасць с.-г. культур.
Даўж. 7—10 мм. Цела доўгае, вузкае, чорнае, грудзі і брушка з жоўтымі плямамі. Галава шырэйшая за грудзі. Вусікі шматчленікавыя, у болыласці відаў злёгку патоўшчаныя на канцах. Маюць 2 пары перапончатых крылаў. Ногі доўгія. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі S-падобныя. брушных ног няма, грудныя рэдукаваныя, на канцы брушка ёсць тонкі адростак. Зімуюць лічынкі.
Т. П. Панкееіч. ЗЛАТКІ (Buprestidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 15 тыс. відаў, пашыраных усюды, найб. у тропіках. У СССР каля 500 відаў. На Беларусі фауна 3. вывучана недастаткова, адзначаны 23 віды, магчыма знаходжанне яшчэ 15—20 відаў (пра асн. роды і віды 3. гл. ў табл.). Жывуць у лясах, парках, садах. Мпогія з іх — небяспечныя стваловыя шкоднікі.
Цела (даўж. 2—40 мм) клінападобнае, звужанае на канцы, падоўжанае, яркай металічнай афарбоўкі (адсюль назва). Вусікі пілаватыя, кароткія. Жукі кор-
Асноўныя роды і віды златак, пашыраныя на Беларусі
Роды, іх кароткая марфалагічная характарыстыка
Колькасць відаў У родзе
Найбольш пашыраныя віды
Месцы пражывання
Месяцы лёту жукоў
Частата трапляльнасці
Кармавыя расліны
1. Антаксія (Anthaxia). Цела плоскае, авальнае, ярка афарбаванае. Надкрылы ў крапінках, з эпіплеўрамі, якія даходзяць да всрхавінак
1
Антаксія чатырохкрапінкавая (A. quadri punctata)
Хвойныя лясы
Май — ліпень Звычайна
Елка, хвоя, лістоўніца, піхта
2. Фэнапс (Phaenops). Цела цёмнасіняе, сіне-зялёнае. Верхавінкі надкрылаў закруглены. Вусікі пілаватыя з 3-га членіка
1
Златка сіняя хваёвая (Р. cyanea)
Хвойныя лясы
Чэрвень — жнівень
Часта
Хвоя, елка
3. Меланафіла (Melanophila).
Цела вугальна-чорнае, са слабым бляскам. Надкрылы з востраканечнымі верхавінкамі. Вусікі пілаватыя з 4-га членіка
1
Златка чорная хваёвая, златка пажарышчаў
(М. acuminata)
Хвойныя лясы (часцей на месцы пажарышчаў)
Май — кастрычнік
Часта
Хвоя, елка
4. Златка хвойная (Апсуіо-
cheira). Цела падоўжанае, пукатае. Надкрылы без рэбраў, з выразнымі папярочнымі баразёнкамі. Галёнкі пярэдніх ног у самцоў з кручкаватым зубцом на верхавінцы, у самак скрыўленыя. Пярэдні край пярэдняспінкі не аблямаваны
4
Златка хваёвая 8-крапінкавая (A. octoguttata)
Златка звычайная хвойная (A. rustica)
Златка цёмная хвойная, златка жоўта-плямістая (A. haemorrhoidalis)
Златка плямістая хвойная (A. novemmaculata)
Хвойныя лясы
Хвойныя лясы
Хвойныя лясы
Хвойныя лясы
Чэрвень — ліпень
Чэрвень — ліпень
Чэрвень— ліпень
Чэрвень — ліпень
Рэдка
Нярэдка
Рэдка
Рэдка
Хвоя, радзей елка
Хвоя, елка
Хвоя, елка, таполя (старыя, ссечаныя або адміраючыя дрэвы)
Хвоя, елка (ссечаныя або адмерлыя дрэвы, вял. пні)
5. Златка двуххвостая, дыцэрка (Dicerca). Цела падоўжанае, з расшыранай ад асновы да сярэдзіны пярэдняспінкай, металічна бліскучае, зялёнае або бронзавае. Надкрылы з падоўжнымі крапінкавымі баразёнкамі, з выцягнутымі вяршынямі. Сярэднія галёнкі самак з зубцом на верхнім краі
Златка альховая (D. alni)
Златка бярозавая (D. acuminata)
Лісцевыя лясы
Бярэзнікі
Чэрвень — ліпень
Ліпень
Рэдка
Рэдка
Вольха, бяроза, ляшчына, ліпа «адміраючыя дрэвы і пні)
Бяроза (драўніна і тоўстыя галіны адміраючых дрэў)
6. Пецылянота (Poecilonota). Цела бронзавае, знізуа медна-чырвонае. Пярэдняспінка з чорнай падоўжнай палосай і залацістымі плямамі. Край надкрылаў роўны. Шчыток вялікі, сэрцападобны
1
Златка асінавая (Р. variolosa)
Лісцевыя лясы
Май — чэрвень
Нярэдка
Таполя, асіна, вярба
7. Buprestis. Цела вялікае, падоўжанае. Пярэдняспінка і надкрылы з гладкімі кілямі, якія перарываюцца ямкамі
1
Златка вялікая хваёвая, златка-мядзянка (В. mariana)
Хвойныя лясы
Май — чэрвень
Нярэдка
Хвоя (мёртвая драўніна, буйныя ствалы
1 пні)
8. Златка ямчатакрылая, хрызаботрыс (Chrysobothris). Цела бронзавае. Пярэднія сцёгны з зубцом на ўнутраным краі. На надкрылах па 3 невялікія залацістыя ямкі
Златка залатаямчатая, златка рабрыстая бронзавая (Ch. chrysostigma)
Хвойныя лясы
Чэрвень — жнівень
Рэдка
Хвоя, елка (ссечаныя і паваленыя ветрам дрэвы)
9. Златка-крошка (Trachys). Цела кароткае, кругла-трохвугольнае. Надкрылы без кіля ўздоўж бакавога края
1
Златка вярбовая мініруючая, златка-крошка (Т. minuta)
Лісцевыя лясы
Чэрвень — ліпень
Нярэдка
Лісцевыя пароды, часцей вербы, пладовыя дрэвы, бярозка палявая
10. Вузказлатка (Agrilus). Дробныя жукі з вельмі вузкім целам металічнага колеру. Пярэднягрудзі з каўнерыкам. Бакавы край пярэдняспінкі суцэльны, гладкі, двайны