• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    8
    Златка вузкапелая дубовая (A. angustulus)
    Златка вузкацелая бярозавая (A. betuleti) Златка вузкацелая камлёвая, златка вузкацелая двухкрапінкавая (A. biguttatus)
    Златка вяршынная асінавая (A. subauratus) A. pratensis
    Лісцевыя насаджэнні
    Лісцевыя лясы
    Дубровы, лісцевыя лясы
    Лісцевыя лясы
    Лісцевыя лясы
    Чэрвень — ліпень
    Чэрвень — ліпень
    Чэрвень — жнівень
    Чэрвень — ліпень
    Чэрвень — жнівень
    Нярэдка
    Нярэдка
    Рэдка
    Рэдка
    Нярэдка
    Бук, каштан, дуб
    Бяроза, вербы, дуб
    Дуб
    Вербы, асіна, таполя, бяроза, дуб, ляшчына
    Дуб, бяроза
    
    
    Златка вузкацелая зялёная (A. viridis)
    Лісцевыя лясы
    Чэрвень — жнівень
    Нярэдка
    Лісцевыя дрэвы, вінаградная лаза, маліна
    11. Coroebus. Пярэднягрудзі без каўнерыка. Бакавы край пярэдняспінкі зазубраны
    1
    Златка сунічная (С. ela­tus)
    Лясныя паляны, узлескі
    Чэрвень
    Рэдка
    Суніцы, дуброўка
    мяцца пылком і нектарам кветак, многімі ч. раслін. Жывуць на ствалах дрэў, на бярвенні, сцяблах, кветках травяністых раслін. Лічынкі бязногія, белаватыя, плоскія, сляпыя, з расшыранымі пярэднягрудзямі, хіцінізаванай галавой. Развіваюцца і зімуюць пад карой, у драўніне дрэў і кустоў, пракладваюць звілістыя хады. Асабліва шкодзяць у гады з гарачым надвор’ем.
    Лгт.: А р н о л ь д Н. М. Каталог насекомых Могнлёвской губернпн.— СПб., 1901; Радкевнч А. Й. Златкн лесов ii парков Белорусского Поозерья.— У кн.: Жпвотный ммр Белорусского Поозерья. Мн., 1972, в. 2; Рнхтер A. А. Златкн.— Фауна СССР. Насекомые жесткокрылые.— М.; Л., 1949—52, т. 13, в. 2, 4.
    A. С. Шалапёнак. ЗЛАЦЁЖАЧКА, другая назва р. Залатая рэчка.
    ЗЛАЯКАСНАЯ КАТАРАЛЫІАЯ ЛІХАМАНКА, вострая вірусная хвароба буйн. par. жывёлы, узбуджальнік якой спецыфічны вірус. На Беларусі трапляецца найб. увосень. Крыніца інфекцыі — хворыя і жывёлы-вірусаносьбіты. Хвароба ўзнікае часцей пры ўтрыманні буйн. par. жывёлы разам з авечкамі. Інкубацыйны перыяд ад 2—10 сут да 3—4 тыдняў.
    Хвароба праяўляецца павышэннем т-ры да 41—42 °C. запаленнем слізістых абалонак ротавай поласці, стрававальнага тракта, дыхальных шляхоў, поласці чэрапа, пашкоджаннем вачэй і цэнтр. нерв. сістэмы, зніжэннем прадукцыйнасці; смяротнасць да 20—90 %. Спецыфічнае лячэнне не распрацавана. Прафілактыка і меры барацьбы: выкананне вет.сан. правіл утрымання, кармлення, рэалізацыі мяса і малака, ізаляцыя хворых, дэзінфекцыя памяшканняў і прадметаў догляду.
    Літ.: ІІнфекцнонпые болезнн крупного рогатого скота.— М., 1974.
    М. М. Грыгор’еў. ЗЛАЯКАСНЫ АЦЁК, р а н а в ы г азавы а ц ё к, газавая г а н г р эн а, вострая іпфекц. хвароба жывёл і чалавека з групы анаэробных інфекцый. Выклікаецца пашыранымі ў глебе і экскрэмонтах жывёл анаэробнымі спораўтваральнымі бактэрыямі з роду кластрыдый. На Беларусі трапляецца ў жывёл у адзінкавых выпадках.
    Інкубац. перыяд 12—72 гадз. Хвароба праяўляецца ацёкамі, амярцвеннем тканак, утварэннем газаў, атручэннем арганізма. Прафілактыка і меры барацьбы: антысептычная апрацоўка ран, шырокія разрэзы тканак. антыбіётыкі, антыгангрэнозныя сывараткі, вакцынацыя.
    Д. Дз. Вуцьянаў. ЗЛЕДЗЯНЁННІ, л е д а в і к о ў і, г л яц ы я л ы, прамежкі часу, калі з пахаладаннем клімату ў антрапагенавым перыядзе Пн Усх.-Еўрап. раўніны (у т. л. і тэр. Беларусі) часткова ці поўнасцю пакрывалася ледавіком. Старажытныя марэны (тыліты) сведчаць, што 3. на Беларусі было і ў позпім дакембрыі (пратэразоі). Мяркуюць, што прычыны 3.— змены клімату, абулоўленыя спалучэннем
    касмічных (нахіл экліптыкі, велічыня эксцэнтрысітэту, ваганпе сопечнай актыўнасці і інш.) і зямных (змяненне дынамічных працэсаў у атмасферы і вілыотпасці, міграцыя магнітных палюсоў, гораўтваральныя працэсы і інш.) з’яў. Кожнае 3. аб’ядноўвае наступныя этапы: перадледавікоўе, наступанне 3. (анагляцыял), кульмінацыю яго, дэградацыю (катагляцыял і позналедавікоўе.
    Антрапагенаваму перыяду характэрна цыклічнасць прыродных працэсаў, звязаная з неаднаразовай зменай ледавіковых эпох і міжледавікоў яў — цёплых прамежкаў часу, што перыядычна прыходзілі на змену ледавікоўям. Гэта знайшло адбітак у цыклічнай эвалюцыі ландшафтнай абалонкі Зямлі, у т. л. арганічнага свету, у перыядычным уздзеянні на яе знешніх экзагенных ф’актараў геал. развіцця. Па гэтай прычыне на Беларусі ў антрапагене некалькі разоў амаль знікаў і ўзнаўляўся раслінны 1 жывёльны свет, набываў рысы, характэрныя кліматычным абставінам таго ці іншага прамежку часу. У эпохі 3. быў падвергнуты значнай перапрацоўцы даледавіковы (даантрапагенавы) рэльеф, у якім з’явіліся новыя формы — ледавіковыя лагчыны, канцова-марэнныя ўзвышшы з удзелам у іх складзе гляцыядэфармацый і інш. Да ваганняў клімату і змены прыроднай абстаноўкі прыстасоўваўс-я і старажытны чалавек, мяняючы сваё месцапражыванне. Непасрэдна ў час 3. таксама адбываліся пацяпленні клімату і значныя скарачэнні плошчы ледавікоў (гнтэрстадыялы, або міжстадыялы) паміж двума стадыяламі насоўвання лёду.
    На тэр. Беларусі са Скандынаўскага паўвострава (цэнтра 3.) 5 (на думку большасці даследчыкаў) разоў насоўваліся ледавікі, якія поўнасцю або часткова перакрывалі яе (межы 4-х 3. гл. на карце-ўкл. да арт. Антрапагенавыя адклады). Беларускае зледзяненне, 1-е ў антрапагене, адбывалася 600—560 тыс. г. назад. Устаноўлены 2 стадыі яго. Дасягнула Пд Беларусі. У час бярэзінскага зледзянення (480—460 тыс. г. назад) ледавік укрываў усю тэр. рэспублікі. за выключэннем ПдУ; было 3 стадыі: іпуцкая. мухавецкая і рубская. Ледавік дняпроўскага зледзянення (320—250 тыс. г. назад) перакрываў усю тэр. Беларусі і быў пашырапы далёка за яе межы. Меў столінскую і мазырскую стадыі. Рэльеф Пд Беларусі сфарміраваўся
    Златка вузкацелая зялёная: 1 — жук;
    2 — лічынка; 3 — хады пад карой.
    ў дняпроўскі час (Загароддзе, Мазырская града і інш.). У сожскае зледзяненне (220—110 тыс. г. назад) ледавік прасунуўся прыкладна да паўн. мяжы Бел. Палесся. Адзначаюцца 3 стадыі: слаўгарадская, магілёўская і ашмянская. У час сожскага зледзянення капчаткова сфарміраваны рэльеф Бел. грады. Паазерскае зледзяненне (95—10 тыс. г. назад) дасягнула паўд. мяжы Бел. Паазер’я. У складзе яго вылучаюцца дзвіпская і нарачанская стадыі.
    На прыкладзе паазерскага 3. добра прасочваецца рытмічнасць, характэрная ўсім 3. Для яго ўстанаўліваюцца рытмы пяці рангаў, працягласцю каля 900— 1100. 1700—2200, 3500—4500, 17 000—20 000 і 35 000—41 000 гадоў (адпаведна асцыляторны, субфазіяльны, фазіяльны, стадыйны, субгляцыяльны). Кожны з іх складаецца з больш халоднага 1 цёплага паўрытмаў. У працэсе зваротнапаступальнай дзейнасці ледавіка былі канчаткова сфарміраваны Гарадоцкае і Віцебскае ўзвышшы, Браслаўская і Свянцянскія грады, узніклі прыледавіковыя азёры (Полацкае, Чашніцкае, Нарачана-Вілейскае і інш.), якія пазней поўнасцю ці часткова спушчаны, утвораны 2—3 надпоймавыя тэрасы рэк. У позналедавікоўі ўсталёўваліся спецыфічныя (перыгляцыяльныя) абставіны. Адклады гэтага часу прадстаўлены лёсападобнымі пародамі, якія захаваліся ў міжрэччы Дняпра 1 Сажа. на водападзеле Дняпра і Друці, на схілах Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзв., Капыльскай і Мазырскай град. Існавала шматгадовая (вечная) мерзлата, сляды якой зафіксаваны ў маразабойных трэшчынах. Актывізаваліся працэсы саліфлюкцыі. У ледавіковыя эпохі антрапагену ўтвораны магутны (да 300 м) комплекс ледавіковых, водналедавіковых. перыгляцыяльных і інш. адкладаў, у асн. склаўся рэльеф тэр. Беларусі. Некат. адклады гэтага часу з’яўляюдца карыснымі выкапнямі (гліна, пясок, жвір, торф і інш.).
    Лгт.: Л у к а ш е в К. II. Геологня четвертнчного пернода.— Мн., 1971; М а рков К. К. н др. Плейстоцен.— М., 1968; Л е в к о в 9. А. Гляцнотектоннка.— Мн., 1980; Геологпя антропогена Белоруссіш.— Мн., 1973; Махнач Н. А. Этапы развнтпя растнтельностн Белорусснп в антропогене.— Мн., 1971; Гурскяй Б. Н. Ннжннй ii средннй антропоген Белоруссші.— Мн., 1974. М. Я. Зусь. ЗЛОТ ЫНЬ. Урочышча 3 л от ы н ь, нізіннае балота на Пд Пінскага р-на, у пойме р. Прыпяць. Пл. 2,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1.2 тыс. га. Глыб. торфу да 1.9 м, сярэдняя 0,7 м, ступень распаду 36 %, попельнасць 23 %. На 1.1. 1978 запасы торфу 1,6 млн. т. He асушалася. У раслінным покрыве пераважаюць хмызнякі, асокі, месцамі трыснёг і імхі.
    ЗЛЯЦІНА, нізінпае балота на У Камянецкага р-на, у пойме р. Правая Лясная. Пл. 4,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,5 тыс. га. Глыб. торфу да 3,3 м, сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 42 %, попельнасць 16,9 %. На 1.1.1978 запасы торфу 9,3 млп. т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана адкрытай сеткай 2,8 тыс. га, выкарыстоўваецца
    пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. пераважаюць хмызнякі і асокі.
    ЗМЕЕГАЛОЎНІК (Dracocephalum), род аднаі шматгадовых травяністых і паўкустовых расліп сям. ясноткавых. Вядомы 45 відаў, пашыраных у Сярэдняй Еўропе, нетрапічнай Азіі і Паўн. Амерыцы. У CCGP 41 від, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 7 інтрадукаваных відаў. Лек. (выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі — збіраюць у час цвіцення), эфіраалейныя, медапоспыя і дэкар. расліны.
    Сцяблы прамастойныя. Лісце ланцэтна-лінейнае або сэрцападобнае. Кветкі з двухгубым вяночкам, выемчатай ці надрэзанай верхняй і 3-лопасцевай ніжняй губой, у несапраўдных кальчаках, збліжаных у коласаці гронкападобныя агульныя суквецці ў пазухах верхняга лісця. Чашачка трубчастая або трубчаста-званочкавая, з 15 жылкамі і складкаватымі жаўлакамі. Плод —4-арэшак, арэшкі гладкія, тупатрохгранныя.
    3.	Руйша (D. ruycscliiana) трапляецца на Пд рэспублікі і на Мінскім узвышшы. Расце ў зрэджаных лясах, хмызняках, па палянах, адхонах чыг. насыпаў. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Мнагалетнік выш. 20—60 см. Лісце амаль лінейнае, суцэльнакрайняе, з завернутымі краямі. Кветкі сіне-фіялетавыя, з апушанымі пыльнікамі. 3. ч а б а р а к в е т н ы (D. thymiflorum) зрэдку трапляецца ў Гомельскай, Брэсцкай абл., часта ў наваколлі Мінска. Расце на чыг. насыпах, схілах. Цвіце ў маі — ліпені. Духмяны адналетнік выш, 20—60 см, з 4-гранным сцяблом. Лісце сэрцападобна-авальнае і падоўжанае, гародчата-пілаватае, з клінападобнай асновай. Кветкі бледна-ліловыя, пампогу ў кальчаках. Вяжучы, проціспазмалітычны, абязбольваючы і процізапаленчы сродак.
    У 1970-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР як перспектыўныя эфіраалейныя (маюць да 0,14 % алею), меданосныя і дэкар. расліны інтрадукаваны наступныя мнагалетнікі: 3. малдаўскі (D. moldavica, радзіма — Зах. 1 Усх. Сібір, Д. Усход, Сярэдняя Азія, Сярэдняя Еўропа, Іран, Манголія, Тыбет) у паўд. і сярэдніх раёнах СССР культывуецца (атрымліваюць цытраль), выш. 15—50 см, з 4-гранным апушаным галінастым сцяблом, падоўжана-ланцэтным, буйнапілаватым, надрэзана-гародчатым лісцем 1 белымі або блакітна-фіялетавымі, звонку апушанымі, у 6-кветных кальчаках кветкамі, цвіце ў ліп.— жніўні, заспакаяльны, болепатольны, ранагаючы, процісутаргавы сродак; настой травы ўжываюць для ўзбуджэння апетыту, узмацнення дзейнасці страўніка. пры неўралгіях; 3. а ўс т р ы й с к 1 (D. austriacum, радзіма — ПдЗ Еўрап. ч. СССР, Каўказ, Зах. Еўропа) — выш. 20—60 см, з пушыста-касматымі сцябламі, 3—5-раздзельным лісцем 1 цёмна-фіялетавымі кветкамі, цвіце ў маі — чэрвені; 3. б е з б а р о д ы (D. im­berbe, радзіма — Сярэдняя Азія, Сібір, Кітай) — выш. 30—40 см, з апушанымі сцябламі, акругла-сэрцападобным зубчастым лісцем 1 буйнымі цёмна-блакітнымі кветкамі, цвіце ў чэрв,— ліпені;