• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Зерне 3. к. мае шмат раслінных бялковых рэчываў (гарох 22—34 %, віка 26—35, боб 28—35, лубін 28—46 %), у саставе якіх неабходныя арганізму чалавека 1 жывёлы амінакіслоты (лізін, трыптафан, метыянін, цысцін). Зерне харч. 3. к. спажываецца спелае, з яго робяць крупы, муку, кансервы. Зерне кармавых 3. к.— каштоўны канцэнтраваны корм для с.-г. жывёлы. 3 3. к. атрымліваюць высокапажыўнае сена, травяную муку, сянаж і сілас, а таксама салому 1 мякіну. Зялёная маса багатая вітамінамі. Лубін высяваецца на зялёнае ўгнаенне. 3. к. абагачаюць глебы азотам (з дапамогаю клубеньчыкавых бактэрый на каранях), маюць вял. агратэхн. значэнне ў інтэнсіўным земляробстве. Іл. гл. на ўклейцы.
    Літ.; Бобовые н зернобобовыё культуры (селекціія, семеноводство п агротехннка).— М., 1966.	I. П. Каваленка,
    ЗЕРНЕФУРАЖНЫЯ КУЛЬТУРЫ, гл. ў арт. Кармавыя культуры.
    ЗЕРНЯЁДНЫЯ ПТУШКІ. птушкі, якія кормяцца насеннем збожжавых раслін, траў, культурных і дзікарослых дрэў і кустоў. Удзельнічаюць у пашырэппі расліп і стапаўленпі іх арэалаў, знішчаюць пасенне пустазелля. Вясной рана прылятаюць у месцы гнездаванняў, увосень позна адлятаюць. Хутка прывыкаюць да няволі, многіх трымаюць як пеўчых птушак. Маюць развітыя дзюбу і мускулісты страўнік. Птушанят кормяць ачышчаньш ад абалонак, размяклым у валлі або няспелым насеннем, радзей «малачком» — змесцівам валлёвай залозы, насякомымі і інш. беспазваночнымі. У арпітафауне Беларусі тыповыя 3. п.: голуб шызы, вяхір, клінтух, туркаўка кольчатая, верабей дамавы, верабей палявы, жаваранак чубаты, снягір, зелянушка, шчыгол, канаплянка і інш., з прамысл.-паляўнічых — курапатка шэрая, перапёлка.	м. С. Долбгк.
    ЗЕРНЯЁДЫ (Bruchidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне каля 1000 відаў, у СССР каля 150, з іх на Беларусі адзпачапа 10 відаў.
    Многія 3.— шкоднікі с.-г. раслін і зерня ў сховішчах.
    Цела жукоў (даўж. 1,3—5 мм) пукатае. круглаватае, вусікі Н-членікавыя, тонкія, доўгія, пілаватыя. Надкрылы ўкарочаныя, не прыкрываюць брушка. Лічыпкі 1-га ўзросту рухомыя, з 3 парамі ног. якія рэдукаваны ў тоўстых, мясістых лічынак старэйшых узростаў. Развіваюцца ў насенні пераважна ба'бовых, а таксама бярозкавых, парасонавых і інш. раслін,
    Найб. шкаданосны 3. гарохавы (Bruchus pisorum). Развіццё ад яйца да выхаду жука адбываецца ў насенні. На поле жукі трапляюць разам з пасяўным матэрыялам. Лятаюць вясной і ў пач. лета, адкладваюць яйпы на паверхні маладых струкоў гароху (пладавітасць самак у сярэднім 130 яец). Праз 6—10 сут з яйца выходзіць лічынка, мініруе створкі струка, потым пранікае ў гарошыну. Для папярэджанпя масавага размнажэння шкоднікаў праводзяць аналіз пасяўнога матэрыялу шляхам флатацыі (заражанае насенне ўсплывае). Меры барацьбы: агратэхн. (ранпяя сяўба гароху, выкарыстанне ўстойлівых сартоў, ранняя ўборка і абмалот гароху, глыбокае зяблевае ворыва), хімічныя (апырскванне пасеваў гароху адразу пасля цвіцення інсектыцыдамі). 3. фасолевы (Acanthoscelides obtectus) — аб’ект унутранага каранЦіну.
    Літ.: Л у к ь я н о в п ч Ф. К., Т е рМпнасян М. Е. Жукя-зерновкя (Вгаchidae).— Фауна СССР. Жесткокрылые. М.; Л.. 1957, т. 24, в. 1; Радкевіч A. I. Жукі сям’і зерняедаў. якія сустрц,каюцца ў Беларусі, як шкоднікі бабовых.— Весці АН БССР. Сер. біялагічных навук, 1963, М 2. A. С. Шалапёнак. ЗЕФІР, род матылёў. Гл. ў арт. Блакітніцы.
    ЗІГАМІЦЭТЫ, зігаміцэтавыя грыбы (Zygomycetes), клас ніжэйшых грыбоў. Вядома каля 500 відаў, 40 родаў з 4 парадкаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы; у СССР больш за 100 відаў. На Беларусі каля 10 відаў, з парадкаў мукаральных і энтамафтаральных. Пераважна сапратрофы, ёсць паразіты. Пасяляюцца ў глебе, на агародніне, псуюць харч. прадукты, выклікаюць мукарамікозы жывёл і чалавека, гпіенне с.-г. прадукцыі.
    Міцэлій добра развіты. няклетачны, потым падзелены на клеткі, у клетачных абалонках адзначаны хіцін. Бясполае размнажэнне нерухомымі спарангіяспорамі або канідыямі. Полавы працэс — зігагамія (зліццё 2 недыферэнцыраваных на гаметы клетак). Зігота (зігаспора) утварае спарангій з рознымі па полаваму знаку спорамі ў адрозненне ад бясполага спарангія.	A. С. Шуканаў.
    ЗІГЁЛА (Zygiella), род павукоўкругапрадаў. На Беларусі на кары і пад карой дрэў трапляецца 3. нерухомая (Z. stroemi) даўж. 3— 3,5 мм.
    ЗІГЛІНГІЯ, род раслін сям. злакаў; тое, што трохзубка.
    ЗІГНЁМА (Zygnema), род ніткаватых зялёных водарасцей сям. зігнемавых. Вядомы 126 прэснаводных відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, стаячых ці слабапраточных водах. У СССР каля 20 відаў. На Беларусі ў азёрах, рэках, сажалках, ручаях, канавах, лужынах адзначана Zygnema sp.
    Ніткі доўгія (5—60 мкм), негалінастыя, у тоўстым слізістым чахле, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату рызоідамі, пры неспрыяльных умовах лёгка распадаюцца на асобныя клеткі. Клеткі багатыя дубільнымі рэчывамі, цыліндрычныя, даўжыня аднолькавая з шырынёй ці ў 4 разы большая. 2 буйныя, зоркападобныя хларапласты, кожны з буйным пірэноідам. Ядро цэнтральнае. Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі ніткі ці асобнымі клеткамі) 1 полавае — лесвічная, радзей бакавая кан’югацыя.
    Т. М. Міхеева. ЗША, 1) у астраноміі — перыяд года ў Паўн. паўшар’і паміж 22 снеж. (зімовае сонцастаянне) і 21 сак. (вясенняе раўнадзенства), у Паўд. паўшар’і — паміж 22 чэрв. і 23 вер.; сезон паміж восенню і вясной. Уключае снежань, студзень, люты (Паўн. паўшар’е). 2) У сінаптычнай метэаралогіі — сезон, які характарызуецца пераходам да зімовых працэсаў атм. цыркуляцыі; можа пачынацца і заканчвацца ў розныя тэрміны. 3) У к л іматалогіі — найб. халодны перыяд года (сярэднясутачная т-ра
    з
    Зігнема: 1 — рызоіды; 2 — частка ніткі; 3 — лесвічная кан’югацыя.
    паветра ніжэй за 0°C). 4) У ф е н ал о г i і — сезон, які вызначаецца феналагічнымі адзнакамі, для кожнага раёна наступае ў розныя тэрміны.
    На Беларусі пачаткам 3. як клімат. сезона лічаць дату ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 0 °C у бок паніжэння (на Пн у 1-й дэкадзе ліст., на Пд у канцы ліст.). Пачатак 3. супадае з перыядам першага ападання ігліцы ў лістоўніцы еўрап., за канец прыняты пераход т-ры паветра праз 0 °C у бок павышэння, супадае з пачаткам руху сокаў у бярозы бародаўчатай. 3. цягнёцца ў сярэднім 105 дзён на ПдЗ і 145 на ЦнУ; у раёне ўзвышшаў яна на 3—4 дні даўжэй, чым на раўнінах. У напрамку з ПдЗ на ПнУ узрастае 1 ўстойлівасць 3., што праяўляецца ў характары залягання і магутнасці снегавога покрыва, у паніжэнні сярэдняй т-ры і абс. мінімумаў т-ры паветра зімовых месяцаў. 3 пач. 3. сістэм. на тэр. Беларусі пранікаюць халодныя паветраныя масы, зацяжныя імжыстыя дажджы перамяжоўваюцца з мокрым снегам, утвараецца няўстойлівае снегавое покрыва (гл. таксама Снег). 31мовае надвор’е вызначаецца адмоўным радыяцыйным балансам, узмоцненай атмасфернай цыркуляц-ыяй, найб. актыўнай цыкланічнай дзейнасцю. Цыклоны з Атлантычнага акіяна, якія прыносяць марское паветра сярэдніх шырот, выклікаюць частыя адлігі, што суправаджаюцца сырым пахмурным надвор’ем. У снежні — лютым у Мінску ў сярэднім кожны трэці дзень з адлігай. Т-ра паветра можа павышацца да 5—6, у паўд. раёнах Беларусі да 10 °C; часам поўнасцю сыходзіць снег з палёў. У рэдкіх выпадках зімой адзначаюцца навальнгцы. у асобныя гады з-за працяглых пранікненняў халоднага марскога ці значна радзей кантынентальнага арктычнага паветра бываюць суровыя 3. Так. зімой 1940 студзень быў на 9 °C, люты на 8 °C халаднейшы за норму; зімой 1962—63 сярэднямесячная т-ра ва ўсе зімовыя месяцы была ніжэй шматгадовых значэнняў, студзень і сакавік былі на 5—7 °C халаднейшыя за норму; у асобныя дні т-ра ў студз. апускалася да -30, у сак. да — 26 °C (у Мінску). Абс. мінімум т-ры на Пн -44. на Пд -35 °C і ніжэй. Устойлівае снегавое покрыва ўстанаўліваецца на б. ч. тэр. Беларусі на працягу снежня (на ПнУ у канцы ліст.) 1 трымаецца болып за чатыры месяцы на Пн і каля двух на ПдЗ. У цёплыя 3. (1972, 1973, 1974) з-за частых 1 інтэнсіўных адліг устойлівае снегавое покрыва ў асобных месцах адсутнічала. Зрэдку назіраюцца мнагаснежныя 3. з выш. снегавога покрыва каля 50—70 см 1 больш. Звычайна выш. покрыва дасягае максімуму ў канцы лютага. Поўнасцю снег сыходзіць у сак. на ПдЗ і ў сярэдзіне крас. на ПнУ. У гэтым жа напрамку павялічваецца запас вады ў снезе ад 40 мм на ПдЗ да 90 1 больш на ПнУ і паляпшаюцца ўмовы перазімоўкі азімых. Адносна высокія зімовыя т-ры паветра і снегавое покрыва засцерагаюць глебу ад глыбокага прамярзання. Звычайна найб. глыбіня прамярзання глебы бывае ў лютым; дзярнова-падзолістыя глебы на ПдЗ прамярзаюць у сярэднім на 40—60 см, на астатняй тэр. на 50—80 см (у асобныя цёплыя зімы на 10—15, у суровыя і маласнежныя на 100—140 см). Для 3. на тэр. Беларусі характэрна пахмурнае надвор’е (15—20 дзён у кожны зімовы месяц), туманы (амаль кожны 3-і дзень), мяцеліцы (у сярэднім 3—5 дзён у кожны зімовы ме-
    сяц), частая змена марозных і адлігавых перыядаў, бываюць галалёд, іней, шэрань. Зімой ствараюцца неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы для азімых, якія часам вымярзаюць, гінуць ад мех. уздзеянняў (пры змене пацяпленняў і пахаладанняў), ад выправання і снегавой цвілі (пры высокім снегавым покрыве).
    Лгт.: Справочннкн по клпмату СССР. В. 7. Ч. 1—5 —М.; Л., 1965—66, 1968; Клнмат Мннска.— Мн., 1976; Шкляр A. X. Календарь прпроды Белорусспн.—2 нзд.— Мн., 1979.	М. П. Хамгцкг.
    ЗІМАВАЛЬНЫЯ АРЭАЛЫ, тэрыторыі, дзе жывёлы праводзяць халодны сезон года. Беларусь уваходзіць у склад 3. а. шэрагу відаў птушак, што восенню і зімой адвандроўваюць па яе тэр. з болып паўн. раёнаў. У той жа час для большасці відаў мясц. арнітафауны 3. а. размяшчаюцца за межамі яе тэрыторыі (гл. Вырай). 3 млекакормячых Беларусі ў інш. месцы адвандроўваіоць на зіму асобныя віды лятучых мышэй (гл. ў арт. Міграцыі жывёл).
    ЗІМАВАЛЬНЫЯ ЯМЫ, месцы масавай зімоўкі рыб у паглыбленнях дна рэк і азёр.
    Збор рыб звычайна аднаго віду і ўзросту ў пэўных месцах вадаёмаў ■— вынік пры’стасавання іх да перазімоўкі. У масе працэсы абмену менш інтэнсіўныя. чым паасобку, больш рацыянальна выкарыстоўваецца слізь, якая выдзяляецца рыбамі як ізаляцыйны сродак. У стаячых вадаёмах 3. я. размяшчаюцца насупраць або ніжэй вусцяў рэк і ручаёў, што ўпадаюць у вадаём, а таксама ў месцах выхаду падводных крыніц (вада тут багацейшая кіслародам і лепш перамешваецца). У праточных вадаёмах рыбы зімуюць на глыбокіх месцах з павольным цячэннем (эканоміцца энергія). 3. я. лёгка аблоўліваюцца, што патрабуе адпаведных мер па іх ахове.