Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Даўж. 15—450, шыр. 1—19 мм. Цела цыліндрычнае, злёгку сплясканае або чатырохграннае, светла-шэрае, чорна-бурае, вішнёва-чырвонае, зялёнае. Складаецца з 60—300 членікаў (сегментаў), на кожным з іх (апрача першага) па 8 шчацінак. На пярэднім канцы цела ёсць паясок, што выдзяляе рэчыва, якое склейвае 2 асобіны пры спароўванні і ўтварае яйцавы кокан. Добра развітая нерв., крывяносная, стрававальная, выдзяляльная і полавая сістэмы, органы дотыку, нюху. Дыхаюць скурай. Гермафрадыты. Актыўныя ноччу. Днём выпаўзаюць з зямлі толькі пасля дажджу (адсюль другая назва). Вельмі развіта здольнасць да рэгенерацыі. Іл. гл. на ўкл. да арт. Нольчатыя чэрві.
Лгт.: Перель Т. С. Распространенне іі закономерностп распределення дождевых червей фауны GCCP.— М., 1979.
Э. I. Хацько. ЗЕМЛЯНЬ'ІЯ ШЧЫТНІКІ (Cydnidae), сямейства насякомых атр. паўцвердакрылых. Пашырапы ва ўсім свеце. У фауне Палеарктыкі 115. у СССР — 50 відаў. На Беларусі найб. трапляюцца этус чорны (Aethus nigritus) і цыднус малачайны (Cydnus aterrimus). Жывуць на зямлі, у глебе. Дарослыя і лічынкі жывяцца сокамі каранёў раслін, радзей сокамі апалага насення. У БССР амаль не шкодзяць.
Даўж. 4—12 мм, цела шарападобнае чорнае або чорна-бурае. Вусікі 5-членікавыя, шчыток укрывае цела да сярэдзіны брушка. Канечнасці капальнага тыпу. на галёнках моцныя шыпы. За год даюць 1—2 пакаленні. Зімуюць 3. шч. пад расліннымі рэшткамі, Т. П. Смірнова. ЗЕМЛЯРОБСТВА, 1) галіна сельскай гаспадаркі па вырошчванню харч., тэхп., кармавых і інш. раслін. У БССР асп. аб’екты 3.— бульба і лён, вырошчваюць таксама збожжавыя культуры, цукр. буракі, кармавыя травы, агароднінпыя, пладовыя, тэхн. і іпш. расліны (пра вы рошчванне асобных раслін гл. ў арт. пра гэтыя расліны). 2) Навука пра спосабы вырошчвання с.-г. раслін, метады найб. рац. выкарыстання зямлі і павышэння ўрадлівасці глебы; раздзел аграноміі. Падзяляецца на агульнае 3., якое вывучае агульныя прыёмы вырошчванпя с.-г. раслін, і раслінаводства, або прыватнае 3., што распрацоўвае метады вырошчвання асобных с.-г. культур і
сартоў. У працэсе развіцця 3. паступова вылучыліся і сталі самаст. навукамі аграхімія, аграфізіка, селекцыя раслін, фітапаталогія, насеннязнаўства і інш. Гал. метад даследаванняў у 3. палявы, выкарыстоўваюцца таксама вегетацыйны, лабараторна-палявы і лабараторны метады. Для праверкі і ўкаранення дасягненняў навукі закладваюць вытв. доследы непасрэдна ў гаспадарках.
Пачатак развіцця 3. як навукі звязаны з дзейнасцю вучоных-аграномаў (гл. Ў арт. Аграномія). Планамерная н.-д. работа па пытаннях агульнага 3. на Беларусі пачалася пасля Кастр. рэвалюцыі. Вывучаліся эфектыўнасць шматпольных севазваротаў у параўнанні з трохпольнымі (з 1922. Горацкая с.-г. доследная станцыя), асобныя пытанні пабудовы севазваротаў, эфектыўнасць розных відаў папараў (з 1924, Мінская раслінаводчая, Горацкая і Турская с.-г. доследныя станцыі), значэнне севазваротаў (1925—39, Беняконская с.-г. доследная станцыя). На кафедры земляробства БСГА пад кіраўніцтвам Я. К. Аляксеева даследавапіся 1 ўкараняліся сідэральныя папары ў севазваротах на дзярнова-падзолістых глебах. У Бел. с.-г. ін-це, Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі і Ін-це біялогіі АН БССР вывучаліся паглыбленне 1 акультурванне ворнага слоя дзярновападзолістых глеб, відавы склад пустазелля на тэр. Беларусі 1 спосабы барацьбы з ім; складзены карты засмечанасці пасеваў с.-г. культур асн. відамі пустазелля. У пасляваен. перыяд вывучэнне севазваротаў 1 апрацоўкі глебы расшырылася ў БСГА (С. С. Захараў), Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР (з 1956 Земляробства Беларускі НДІ; М. Р. Чыжэўскі, П. Я. Пракопаў). Даследаванні праводзіліся пераважна на дзярнова-падзолістых сугліністых, а з 1958 і на супясчаных глебах.
Вучонымі рэспублікі распрацаваны навук. асновы і прынцыпы пабудовы севазваротаў ва ўмовах Беларусі. Вывучаны агратэхн. і кармавое значэнне пасеваў шматі аднагадовых траў, склад найб. пра-
Да арт. Земляныя блошкі. Блошка светланогая паласатая; жук, лічынка 1 пашкоджаныя ўсходы капусты.
дукцыйных харч. і тэхн., асноўных і прамежкавых кармавых культур на дзярнова-падзолістых глебах. Устаноўлены прадукцыйнасць і эканам. эфектыўнасць севазваротаў з рознай структурай пасеваў збожжавых і зернебабовых, тэхн. і кармавых культур. Распрацоўваюцца навук. асновы і прынцыпы пабудовы севазваротаў у сувязі з спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй 3. і жывёлагадоўлі ва ўмовах БССР (Пракопаў, Захараў, М. I. Крывеня). Вызначаны рац. спосабы асн. і перадпасяўной апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб з улікам іх мех. складу (Г. Дз. Бялоў, Я. К. Міхалёў, А. П. Абрамчук). Вывучаюцца аграфіз. і біял. асновы апрацоўкі глебы для стварэння аптымальных глебавых умоў с.-г. раслінам, праблемы сумяшчэпня с.-г. аперацый у адным агрэгаце (Бялоў). У Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі ўстаноўлена значэнне шматі аднагадовых культур на тарфяна-балотных глебах, рац. размяшчэнне і спалучэнне іх у севазваротах, прапапаваны эфектыўныя спосабы апрацоўкі тарфянабалотных глеб пад шматгадовыя травы, збожжавыя, прапашныя і тэхн. культуры (I. С. Лупіновіч, С. Г. Скарапанаў, М. Ф. Лебядзевіч, Р. I. Лашкевіч, У. I. Бялкоўскі). У выніку даследаванняў па 3. распрацаваны мерапрыемствы па ўкараненню рац. севазваротаў і спосабаў апрацоўкі глебы ў калгасах і дзяржгасах рэспублікі, па проціэразійнай арганізацыі тэрыторый, ахове глеб і расліннасці і інш.
Літ.\ Прокоп ов П. Е. Результаты пзучення чередовання культур іт обработкн почвы в севооборотах.— У кн : Сельскохозяйственная наука Советской Белоруссііп. Мн., 1967. П. Я. Пракопаў,
М. I. Йрывеня.
ЗЕМЛЯРОБСТВА БЕЛАРУСКІ НДІ Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Засн. ў 1927 у Мінску (з 1964 у г. Жодзіна Мінскай вобл.) як Цэнтр. хім. лабараторыя Бел. НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна. У 1937—56 Ін-т сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1956 у склад яго ўвайшла Бел. дзярж. селекцыйііая станцыя (з 1930). Вядучая ўстапова ў рэспубліцы па пытаннях арганізацыі земляробства, селекцыі збожжавых, зернебабовых і крупяных культур, кармавых караняплодаў, шматгадовых траў, лёну, цукровых буракоў і тэхналогій іх вырошчвання. Пры ін-це селекцыйны цэнтр па збожжавых, зернебабовых і крупяных культурах (з 1970, ажыццяўляе
навук.-метадычнае кіраўніцтва і каардынуе доследныя работы па селекцыі гэтых культур у БССР, Латвіі, Літве і Эстоніі). Асн. напрамкі навук. даследаванняў: арганізацыя земляробства, стварэнне новых высокаўраджайных, высакаякасных сартоў збожжавых, зернебабовых і кармавых культур, лёну-даўгунцу, цукровых буракоў і распрацоўка тэхналогіі іх вырошчвання.
у ін-це выведзены і ўпершыню ўкаранёны ў вытв-сць тэтраплоідны сорт азімага жыта Белта, грэчкі Іскра, даказана высокая эфектыўнасць метаду эксперым. поліплаідыі ў селекцыі перакрыжаванаапыляльных культур на насенную прадукцыйнасць. На аснове распрацаванага метаду полімарфізму папуляцый створаны сарты шматгадовых бабовых 1 злакавых траў. Выведзены сорт лёну Аршанскі-2 з высокімі якасцямі валакна. Прапанаваны новыя спосабы адбору высокапрадукц. форм раслін. Распрацаваны тэарэт. асновы і прынцыпы арганізацыі севазваротаў у інтэнсіўным земляробстве, устаноўлена рацыянальная структура пасяўных плошчаў па абласцях і рэспубліцы, распрацаваны асновы вапнавання кіслых дзярнова-падзолістых глеб Нечарназёмнай зоны, якія сталі базай для сістэмы і тэхналогіі выкарыстання вапны і ўгнаенняў, вапнавання глеб у рэспубліцы, буд-ва заводаў па вытв-сці вапнавых матэрыялаў. Вывучаны і тэарэт. абгрунтаваны заканамернасці фарміравання высокіх ураджаяў с.-г. культур пры спецыялізацыі вытв-сці ў розных глебава-кліматычных зонах БССР. Ін-т узнагароджаны ордэнам ПрацоУнага Чырвонага Сцяга (1977).
'Лгт.: Белорусскнй научно-нсследовательскнй ннстптут земледелня.— Мн., 1977. Ф. I. Хацятоўскі.
ЗЕМНАВОДНЫЯ, а м ф і б i і (Amphibia), клас пазваночных. Пашыраны амаль ва ўсім свеце (за выключэннем Арктыкі, Антарктыды і шэрагу акіянічных астравоў), асабліва ў трапічных лясах. Вядуць у асноўным наземпа-водны (амфібіёптны) спосаб жыцця. У сусв. фауне болып за 2300 відаў з 3 атр.; у СССР — 33 віды. На Беларусі 12 відаў з атр. бясхвостых земнаводных і хвастатых земнаводных. Карысныя: знішчаюць шкоднікаў с.-г. раслін і лесу, насякомых-крывасмокаў (камароў, мух, сляпнёў, аваднёў). іх лічынкі ўдзелыіічаюць у ачыстцы вадаёмаў ад водарасцей. Дарослыя 3. і іх лічынкі — пажыва для рыб (шчупака, сома, ментуза, вугра еўрапейскага), млекакормячых (норкі, выдры, тхара, ліса, барсука) і птушак (жураўлёў, буслоў, падворлікаў і інш.). Выкарыстоўваюцца для навук. эксперыментаў і вучэбных мэт. Рапуха чаротная занесена ў Чырвопую кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Найб. пашыраныя і шматлікія жаба травяная, жаба вастрамордая, звычайныя па ўсёй тэр. жаба сажалкавая,
жаба азёрная, рапуха шэрая, рапуха зялёная, трытон грабеньчаты, трытон звычайны, у невял. колькасці трапляюцца часночніца, жарлянка чырванабрухая, толькі ў зах. і паўд. раёнах адзначана квакша звычайная.
Цела 3. укрыта звычайна голай вільготнай скурай. Т-ра іх цела залежыць ад т-ры навакольнага асяроддзя (пайкілатэрмныя жывёлы). Маюць 3-камернае сэрца і 2 кругі кровазвароту. Органы перамяшчэння — пераважна пяціпальцыя канечнасці з шарападобнымі суставамі. Лічынкі дыхаюць жабрамі, дарослыя — лёгкімі. У дыханні таксама ўдзельні-
У аддзеле лёну селекцыйнага цэнтра Земляробства Беларускага НДІ.
Зерняед гарохавы: 1 — жук; 2 — лічынка 1-га ўзросту; з — лічынка пасля лінькі; 4 — пашкоджанае зерне гароху; 5 — пашкоджаныя струкі.
чаюць скура 1 слізістая абалонка рота. Полавая спеласць на 3—4-м годзе жыцця. Размнажаюцца ў вадзе. У большасці 3. апладненне вонкавае, у некаторых унутранае, ёсць жывародныя. Развіццё з поўным ператварэннем. Іл. гл. на ўклейцы.
Літ.: Фауна н экологпя наземных позвоночных Белорусснн.— Мн., 1961; Жнзнь жнвотных. Т. 4. Ч. 2.— М., 1969; Н а у м о в Н. П„ Карташев Н. Н. Зоологня позвоночных. Ч. 1.— М., 1979; Определнтель земноводных н пресмыкаюіцнхся фауны СССР.— М., 1977; Д а р аф e е ў A. М.. К о н ю ш к a В. С., Л я шк о A. А. Рыбы, земнаводныя, паўзуны.— Мн., 1981; Ппкулнк М. М. Знакомые незнакомцы: (об амфнбпях Белорусспн).— Мн., 1981. Л. П. Шкляроў. ЗЕРНЕБАБОВЫЯ КУЛЬТУРЫ, група раслін сям. бабовых, якія вырошчваюць для атрымання харч. і кармавога зерня. Асноўныя 3. к. на Беларусі—■ лубін, гарох, віка, фасоля, боб, пялюшка. Пад 3. к. занята 221,7 тыс. га, або 3,5 % пасяўной плошчы БССР (1981).