• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    На Беларусі збор у 3. я. найбольш уласцівы рыбам сям. карпавых (лешч, гусцяра, плотка і іпш.). У вызначаных 3. я. штогод з 1 кастр. да 15 крас. правіламі рыбалоўства ў вадаёмах БССР забараняюцца ўсе віды рыбпай лоўлі. У 1981—82 у БССР ахоўвалася 197 3. я. Белрыбводу прадстаўлена права вызііачаць межы 3. я. па ўзгаднепню з навук. і рыбагасп. арг-цыямі. Спісы ахоўных 3. я. даводзяцца да ведама рыбаздабывалыіых прадпрыемстваў, райсаветаў т-ва паляўнічых і рыбаловаў, публікуюцца ў друку.
    Літ.: Ннкольскнй Г. В. Экологня рыб.—3 пзд.— М., 1974. ЗІМАЗЁЛЕІІЬ, расліна сям. першакветных; тое, што лугавы чай.
    ЗІМАРОДАК ЗВЫЧАПНЫ (Alcedo atthis), птушка сям. зімародкавых атр. ракшападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы, у СССР — ад зах. грапіцы да Курыльскіх а-воў, на Пп да 60° паўн. шыраты, у Зах. Сібіры, паўд.
    мяжа — па-за дзярж. граніцай СССР. На Беларусі рэдкі гпездавальны від, колькасць скарачаецца. Трапляецца на ўсёй тэр., але нераўпамерна. У гнездавы перыяд адзначаны на Прыпяці і яе прытоках — Белай, Піне, Лані, Гарыні, Пцічы, на Нёмане, Зах. Дзвіне і яе прытоках — Обалі, Усвячы, Аўсянцы, Дрысе, Свольне, Уле, Ушачы, Касплі, на Бярэзіне (бас. Дняпра), Сажы і Аршыцы, на вадаёмах Бярэзінскага біясфернага запаведніка і Белавежскай лушчы. Жыве каля рэк (зрэдку каля азёр), з абрывістымі гліністымі і пясчанымі берагамі, зарослымі лесам і хмызняком. Колькасць у прыродзе невялікая. Месцы пражывання значна зменены ў выніку гасп. дзейнасці чалавека (знішчэнпе дрэўна-хмызяяковай расліннасці па берагах, выпростванне рэчышчаў дробных рэк, выпас жывёлы, забруджвапне вадаёмаў). На асобпых вадаёмах Палесся і Бел. Паазер’я трапляецца часцей. Корміцца дробнай рыбай. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Каб зберагчы від, неабходна ахоўваць месцы пражывання птушак. Нар. назва рыбалоў.
    Даўж. цела 18—19 см, маса 27—38 г. Mae вял. галаву, доўгую дзюбу (38— 45 мм), кароткі хвост. Апярэнне блішчастае зеленавата-блакітнае, брушка светла-каштанавае. Лётае імкліва, часта ўзмахвае крыламі. Прылятае ў 1-й пал. красавіі^. Голас — працяглае «цыік — цыік». Гняздуецца асобнымі парамі.
    Зімародак звычайны.
    Гнёзды ў норах, якія выкопвае ў зарослых лесам пясчаных 1 гліністых берагавых абрывах, у гравійных і пясчаных кар’ерах за 1—1,5 км ад вадаёмаў, часта пад каранямі дрэў. Нясе 5—8 бліскучых, белых, амаль шарападобных яец у маі. Наседжванне 21 сут. Апераныя птушаняты 1 вывадкі ў пач. ліпеня. Адлятае ў вер.— кастрычніку. Зімуе ў краінах Міжземнамор’я. Асобныя птуііікі зімуюць на Пд 1 ў цэнтр. ч. рэспублікі каля незамерзлых вадаёмаў. Іл. гл. такеама на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы.
    A. М. Дарафесў.
    ЗІМАЎСТОЙЛІВАСЦЬ РАСЛІН, здолыіасць расліп перапосіць без пашкоджанпяў неспрыялыіыя зімовыя ўмовы. 3. р. развіваецца да пач. зімы ў працэсе загартоўкі раслін і абумоўлепа змепамі абмену рэчываў (назапашвапне вугляводаў і тлушчоў у ткапках, абязводжванпе клетак). Залежыць ад паходжання віду (напр., ва ўмовах Беларусі найб. зімаўстойлівасць маюць расліны з Пн Еўропы, Азіі і ПпУ Паўн. Амерыкі), стапу расліны і асаблівасцей кліматычных умоў (мінімальных т-р, глыбіні снегавога покрыва, змен марозаў адлігамі, умоў надвор’я папярэдпяга летне-асенпяггі перыяду і інш.). Недастаткова зімаўстойлівыя расліны ва ўмовах Беларусі могуць абмярзаць і вымярзаць (гл. Марозаўстойлівасць раслін), выправаць, вымакаць, выпірацца, пашкоджвацца маразабойнымі трэшчынамі і вясеннімі сонечнымі апёкамі.
    Рэзкія ваганні т-ры могуць выклікаць у дрэў разрывы сценак клетак, парушэнні камбію і адміранне кары, сонечныя апёкі (асабліва калі кара тонкая і гладкая). Выправанне раслін назіраецца пераважна ў мяккія зімы пры высокім снегавым покрыве ва ўмовах недахопу святла. спынення паступлення вады і пажыўных рэчываў з глебы, вялікай вільготнасці паветра і павышанай т-ры пад снегам. Выправанню спрыяе ледзяная норка. якая ўтвараецца на паверхні глебы або снегавога покрыва пад уплывам сонечнай радыяцыі, вадкіх ападкаў. чаргавання адліг і марозаў, у выніку чаго пагаршаюцца ўмовы жыццядзейнасці раслін. Вымаканне азімых культур і шматгадовых траў у паніжаных месцах выклікаецца лішкам вады, які ўтвараецца вясной або зімой пры працяглых адлігах. Познія вясеннія замаразкі пашкоджваюць маладое лісце, кропкі росту і генератыўныя органы дрэў — магчымасць пашкоджвання павышаецца ва ўмовах ранняй вегетацыі. Вельмі небяспечныя раптоўныя восеньскія замаразкі пасля цёплага і вільготнага надвор’я ў вер.— кастр. Для павышэння зімаўстойлівасці культурных раслін выкарыстоўваюць агратэхнічныя прыёмы назапашвання і зберажэння вільгаці ў глебе, паліў і іпш. У пладовых дрэў зімаўстойлівасць часта зніжаецца ва ўраджайныя гады (расліны не паспяваюць падрыхтавацца да зімы), таму неабходны падбор сартоў з раўнамернай па гадах ураджайнасцю. Вял. значэнне маюць правільнае раянаванне і вывядзенне новых зімаўстойлівых сартоў, барацьба з шкоднікамі і хваробамі раслін. На Беларусі пытанні 3. р. распрацоўваюцца ў Цэнтр. бат. садзе і ін-тах эксперым. батанікі і фотабіялогіі АН БССР, БСГА. Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, земляробства і інш.
    Літ.: Майснер А. Д. Жнзнь растенпй в неблагопрнятных условпях.— Мн., 1981; G м н р н о в a В. А. Знмостойкость п морозостойкость древесных растенпй Белоруссші.— Мн., 1968.
    A. А. Чахоўскі. ЗІМНЕ-ЗЯЛЕНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, у якіх зялёнае лісце перазімоўвае пад снегам і адмірае ўвесну пасля ўтварэппя ііовага. Вольмі пашырапы ў ляспой зоне, асабліва па лугах. На Беларусі з 3. р. растуць: у лясах — супіцы лясныя, падлеснік еўрапейскі, кісліца звычайная, дабраполь жоўты, падалешпік еўрапейскі; на лугах —■ панікніца рачная, гарлянка паўзучая, аўсяніцы (лугавая і чырвопая), цімафееўка лугавая, вострыца дзірваністая, некат. асокі. Параўн. Вечназялёныя расліны.
    ЗІМШК. балота нізіннага (75 %), мяшанага (14%) і вярховага (10 %) тыпаў на У Быхаўскага р-на, у вярхоўях р. Ухлясць. Пл. 3,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,2 тыс. га. Глыб. торфу да 8 м, сярэдняя 2,9 м, ступень распаду 36 % (нізінны), 31 (мяшаны), 30 % (вярховы), попельнасць адпаведна 11,5 %, 4,7,3,4 %. На 1.1.1978 запасы торфу 17,3 млн. т. Здабыча торфу на паліва (торфабрыкетны з-д «Дняпроўскі») і ўгнаенне. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    ЗІМНІК, нізіннае балота ў цэптр. ч. Слуцкага р-на, у вадазборы р. Случ. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1 м, ступень распаду 35 %, попельнасць 11,4 %. На 1.1.1978 запасы торфу 0,9 млн. т. Балота асушана дрэпажом, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ЗІМНІК I ПАДХВОЙКА, балота пераважна нізіннага тыпу па Пн Хойпіцкага р-на, у вадазборы р. Віць. Пл. 1,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Глыб. торфу да 2,8 м, сярэдняя 1,2 м, ступепь распаду каля 45 %, попельнасць ад 6 да 29,2 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2.3 мл. т. Балота асупіапа адкрытай сеткай, 0,2 тыс. га пад сенажаццю, астатпяя тэр. пераважна пад драбналістым лесам.
    ЗІМНЯК, птушка сям. ястрабіных; тое, што канюк касматаногі.
    ЗІМОВАЯ МЕЖАНЬ, гл. ў арт. Межань.
    ЗІМОВЫ ГРЫБ, а п е н ь к а з і мовая (Flammulina velutipes), шапкавы базідыялыіы грыб з роду фламуліна сям. радоўкавых. Пашыраны па ўсім зямным шары. асабліва ў паўд. краіпах; у СССР — ва ўсіх фларыстычных абласцях; па Беларусі — па ўсёй тэрыторыі, але трапляецца рэдка. Расце вял. групамі і
    зросткамі ў дуплах, па ламаччы, шіях і паваленых ствалах лісцевых дрэў, а таксама па жывых дрэвах, асабліва часта на асіне, таполі, вярбе. Пладаносіць у кастр.— лістападзе, часам ранняю вясною і зімой у адлігу (адсюль і назва). Ядомы, спажываецца свежы, марынаваны, солены. Культывуецца.
    Шапка дыям. 2—7 см, акругла-пукатая, потым плоская, гладкая, часта слізкая, іржава-жоўтая або жоўта-карычневая. Мякаць тоўстая, мяккая, вадзяністая, жаўтаватая, з прыемным смакам і пахам. Пласцінкі слабапрырослыя або свабодныя, сярэдняй частаты, тонкія, светлыя, жаўтавата-палевыя. Ножка цыліндрычная. пустая, пругкая. каля пласцінак жаўтаватая, да асновы карычнева-бурая да чорнай, валасіста-аксамітная, коранепадобна-выцягнутая. Споры авальвыя, гладкія, бясколерныя.
    ЗІМОВЫ СОН, прыстасаванне некаторых млекакормячых (напр., бурага мядзведзя, янота, хамяка) да перажывання неспрыяльных кармавых і кліматычных умоў жыцця ў зімовы перыяд. У адрозненне ад зімовай спячкі 3. с. характарызуецца меншым зніжэннем т-ры цела і працэсаў абмену рэчываў (напр., у бурага мядзведзя т-ра не апускаецца ніжэй 29 °C, абмен рэчываў зніжаецца на 30—35 %) — жывёла можа хутка перайсці да актыўнай дзейнасці. На перыяд 3. с. жывёлы назапашваюць тлушч і забіраюцца ў поры ці інш. сховішчы; у гэты час яны пе кормяцца. 3. с. дазваляе жывёлам абыходзіцца ўнутранымі запасамі тлушчу і эканоміць энергію да вясенняга пацяплення.
    ЗІМОВЫЯ БУКЁТЫ, кампазіцыі з сухіх кветак, галінак з пладамі ці без іх, сцяблоў, кары, імху. Пашыраная форма выкарыстапня расліннага матэрыялу ў дэкаратыўным афармленні і ўпрыгожванні памяшканняў.
    Адрозніваюць букеты сілуэтныя 1 аб’ёмныя. Сілуэтная ці лінейная аранжыроўка — кампазіцыя з сухіх галінак, злакаў, палявых траў, якая на светлым фоне нагадвае тонкую графіку; асаблівая ўвага аддаецца рэзкаму сілуэту, рытму
    Зімовы грыб.
    ў размяшчэнні матэрыялу 1 падбору ваз адпаведных ліній. Аб’ёмны букет характарызуецца вял. колькасцю матэрыялу і пэўным яго размяшчэннем: у цэнтры — кветкі з шчыльнымі суквеццямі, па краях — з лёгкімі, у прамежках ■— з сярэднімі. Віды 3. б.: кошыкі з сухіх кветак, насценныя ўпрыгожанні на кары, пано з кветак, лісця, насення і інш. Галіновыя секцыі і метадычныя саветы па рабоце з моладдзю арг-цый Бел. т-ва аховы прыроды праводзяць конкурсы на лепшы 3. б., як і дні кветак, лесу, птушак і інш. падобныя мерапрыемствы, удзел у такіх конкурсах — цікавая і карысная форма выхавання і масавага далучэння моладзі да аховы прыроды.
    3.	Я. Андрыеўская. ЗІМОЎКА ЖЫВЁЛ, эвалюцыйпа выпрацаваныя і замацаваныя спосабы перажывання неспрыяльных зімовых умоў (паніжаныя т-ры, кароткі светлавы дзень, недахоп кармоў) арганізмамі жывёл. У беспазваночных на зіму прыпадаюць пэўныя цыклы развіцця, якія забяспечваюць іх выжыванне; напр., насякомыя перажываюць зіму на холадаўстойлівых фазах яец (многія жукі, матылі), лічынак (стракозы, камары) або кукалак (многія матылі). Пчолы зімуюць сем’ямі ў т. зв. «клубах». Некаторыя пайкілатэрмныя жывёлы (беспазваночныя, рыбы, земнаводныя, паўзуны), а таксама шэраг гамаятэрмных жывёл (млекакормячыя — вожыкі, лятучыя нышы, суслікі і інш.) прыстасоўваюцца да зімы з дапамогай спячкі, некаторыя іпшыя млекакормячыя (мядзведзь, япот, хамяк) упадаюць у зімовы сон. Птушкі, большасць млекакормячых і рыб, пекаторыя насякомыя перасяляюцца на зіму ў іншыя біятопы або р-ны з больш спрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі і кармавой базай (гл. Міграцыі жывёл, Пералёты птушак). Ва ўмерапых і халодных шыротах зімуюць пераважна раслінаедныя птушкі і тыя, якія жывяцца мяшаным кормам. У гамаятэрмных жывёл, якія зімуюць ва ўмерапых і халодных шыротах, у выніку асенняй лінькі паяўляюцца болып светлая густая поўсць або пяровае покрыва, якія ўтвараюць ахоўную афарбоўку і зніжаюць цеплааддачу. Адпачасова яны назапашваюць эпергію ў выглядзе слоя падскурнага тлушчу, глікагену ў печапі і іпш. Многія млекакормячыя пераключаюцца на больш даступны ў зіму корм або з восені робяць запасы (гл. Запасанне корму жывёламі). У якасці цеплаізаляцыйпага сродку жывёлы выкарыстоўваюць снег, напр., шэраг паземных птушак (рабчык, цецярук, глушэц) робяць у ім сховішчы, буйныя млекакор-