Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
3. в у з л а в а т ы (D. nodulosum, радзіма — Сярэдняя Азія, Кітай) — выш. 25— 40 см, з апушанымі сцябламі, яйцападобным грабеньчата-зубчастым лісцем 1 жаўтавата-белымі кветкамі, цвіце ў чэрв.— ліпені; 3. мнагакветны (D. multicolor, радзіма — Д. Усход) — выш. 10—50 см, з апушанымі фіялетавымі сцябламі, яйцападобным, знізу белалямцавым лісцем і белаватымі, з фіялетавымі плямкамі кветкамі, цвіце ў чэрв,— жніўні; 3. іншаземны (D. peregrinum, радзіма — Сібір, Сярэдняя Азія, Манголія, Кітай) — выш. 20—70 см, з яйцападобна-ланцэтным лісцем і буйнымі цёмна-блакітнымі або белымі кветкамі, цвіце ў жн.— верасні; 3. п а н 1 к л ы (D. nutans, радзіма — Еўрап. ч. СССР, Сібір, Д. Усход, Кітай, Сярэдняя Азія, Манголія) — выш. 20— 70 см, з апушанымі сцябламі, яйцападобным тупазубчастым лісцем 1 сіне-ліловымі, радзей белымі кветкамі, цвіце ў маі — чэрвені. Святлалюбныя 1 марозаўстойлівыя, непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы расліны. Цвітуць на 2-і год жыцця. Размнажаюцца насеннем. Як дэкар. прыдатны для альпійскіх горак, камяністых садзікаў, газонаў 1 міксбордэраў. М. Г. Кудрашова, Г. В. Пашына. ЗМЕЕПАДОБНЫЯ ЁЛКІ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1968) у Брэсце. Растуць у гар. парку. Марфалагічна змененая форма елкі еўрапейскай (Picea abies ’virgata’); мае доўгія маларазгалінаваныя бакавыя галінкі. Узрост каля 50 гадоў, выш. каля 10 м. Каштоўная дэкар. культура. Падобныя формы адзначаны ў Чырвонабярэжскім (Жлобінскі р-н), Грудзінаўскім (Быхаўскі), Бярозаўскім (Навагрудскі), Ігпаціцкім (Мінскі) і Раваніцкім (Чэрвенскі р-н) парках.
ЗМЁІ (Serpentes, або Ophidia), падатрад лускаватых кл. паўзуноў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, апрача Антарктыды і шэрагу астравоў Паўд. паўшар’я; найб. шматлікія ў трапічных і субтрапічных зонах. У сусв. фауне каля 3 тыс. відаў з 11 сям., у
і
Змеегалоўнік: 1—Руйша; 2— чабаракветны ( a — кветка); з — малдаўскі.
СССР 56 відаў. На Беларусі 3 віды — вуж, гадзюка звычайная, мядзянка (занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР). Кормяцца насякомымі, рыбай, земнаводнымі, дробнымі паўзунамі, птушкамі, млекакормячымі.
Цела доўгае выцягнутае (у некат. трапічных відаў даўж. да 11 м), укрытае лускою 1 рагавымі шчыткамі. Канечнасцей няма. Жывуць на зямлі, у вадзе. Размнажаюцца на 2—5-м годзе жыцця, адкладваюць яйцы, ёсць яйцажывародныя.
ЗМЁПКА, назва р. Даражыеель у верхнім цячэнні.
ЗМЁЙКА, рака, левы прыток Ушы (бас. Нёмана), у Баранавіцкім і Карэліцкім р-нах. Даўж. 26 км. Пачынаецца каля в. Стайкі (Баранавіцкі р-н). Сярэдні нахіл водпай паверхні 1,6 %о. Прытокі — густая сетка асушальных канаў. Вадазбор (190 км2) раўнінны, пад лесам 6 %. 3. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйкых сістэм.
ЗМЁЙКА, рака, правы прыток Зах. Дзвіны, у Верхнядзвінскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца каля в. Паташпя. Сярэдні пахіл водпай паверхпі 2,4 %о. Вадазбор (32 км2) у межах Полацкай ніз., пад лесам 22 %.
ЗМЁЙКА, нізіннае балота на ПнУ Баранавіцкага р-на, у вадазборы р. Змейка. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 2,1 м, ступень распаду 43 %, попельнасць 37,4 %. На 1.1,1978 запасы торфу 3,6 млн. т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана дрэнажом і адкрытай сеткай 0,6 тыс. га, выкарыстоўваецца гал. чынам пад сенажаць. На неасвоенай ч. растуць пераважна хмызпякі, асокі, імхі.
ЗМЁНА АСЯРОДДЗЯ, 1) перамяшчэнне жывых арганізмаў з аднаго асяроддзя пражывання ў іншае часова (абарачальная 3. а.) або пастаянна (неабарачальная 3. а.). Філагенетычная 3. а. абумоўлена эвалюцыйным развіццём арганізмаў і звязана з узнікненнем новых Biflay, здолыіых прыстасоўвацца да повых умоў асяроддзя, а таксама з фарміраваннем гэтага асяроддзя ў эвалюцыйным развіцці біясферы. Напр., выхад жывых істот з воднага асяроддзя (каля 700 млн. гадоў назад), дзе яны зарадзіліся, стаў магчымы з узнікненнем мнагаклетачных арганізмаў з апорным шкілетам, механізмамі рэгуляванпя воднага і салявога абмену, паветраным дыханнем і ішп. біял. уласцівасцямі. Адначасова ў біясферы назапасілася дастатковая колькасць кіслароду, утварыўся ахоўны азонавы экрап. Пазней
векаторыя групы арганізмаў зноў эвалюцыйна змянілі наземнае асяроддзе на марское (напр., кіты, дэльфіны, коцікі і інш.) ці прэснаводнае (кветкавыя расліны літаралі азёр). Для асобных відаў філагенетычная 3. а. неабарачальная. Антагенет ы ч н а я 3. а. назіраецца ў многіх відаў арганізмаў са складанымі жыццёвымі цыкламі, асобныя этапы ці фазы інд. развіцця якіх адбываюцца ў розных асяроддзях. Напр., у некаторых насякомых лічынкі вылупліваюцца з яец, растуць і развіваюцца ў глебе (у жукоў), вадзе (у шыцікаў, аўсянікаў), а дарослыя асобіны жывуць у паветраным асяроддзі. Антагенетычная 3. а. суправаджаецца значнымі зменамі марфалогіі і фізіялогіі арганізма, часам поўным метамарфозам (у насякомых), яна абарачальная для віду і неабарачальная для пакаленпя і асобіны. П а п у л яц ы й н а я 3. а. адбываецца пры перыядычных міграцыях . жывёл для размнажэння або кармлення з аднаго асяроддзя ў іншае (напр. міграцыі вугроў, дальнія пералёты птушак). Папуляцыйпая 3. а. патрабуе ад арганізма пэўных функцыянальных прыстасаванняў і можа неаднаразова паўтарацца на працягу жыцця аднаго пакаленпя. 3. а. пашырае магчымасці выкарыстання жывымі арганізмамі разнастайных умоў асяроддзя і мае вял. экалаг. і агульнабіял. значэнне. 2) Перамена ў матэрыяльна-энергетычных кампанентах экалаг. сістэм або іх спалучэннях, якая можа (абарачальная 3. а.) або не можа (неабарачальная 3. а.) кампенсавацца прыроднымі аднаўленчымі працэсамі. Напр., пры змене сезонаў адбываецца перыядычпае аднаўленне ранейшых умоў жыцця; у выніку эвалюцыйных 3. а. адбываецца натуральнае выміранне відаў. Абсалютна поўнай абарачальнасці не бывае, таму што на перыядычныя працэсы накладваецца неабарачальнасць эвалюцыйнага развіцця. У сучасных умовах значны ўплыў яа характар 3. а. аказвае антрапагеннае ўздзеянне на прыроду.
У. П. Ляхновіч.
ЗМЁНА ПАКАЛЁННЯУ, тое, што чаргаванне пакаленняў.
ЗМЕЯЁД, змяіны арол (Сігсаёtus galligus) птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. і Цэнтр. Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, Сярэдняй Азіі, Паўд.-Зах. Сібіры, на Каўказе. На Беларусі вельмі рэдкі гнездавальны від. Трапляецца па ўсёй тэрыторыі, але вельмі нераўнамерна. На гнездаванні
часцей адзначаецца на Палессі. За апошнія 50 гадоў знаходзілі гнёзды ці бачылі птушак у Рэчыцкім, Хойніцкім, Любанскім, Лунінецкім, Полацкім, Гарадоцкім, Віцебскім, Бешанковіцкім, Шумілінскім, Докшыцкім р-нах і ў Белавежскай пушчы. Гняздуецца ў старых разрэджаных лясных масівах, якія чаргуюцца з адкрытымі ўчасткамі вярховых і нізінных балот, высечкамі і рачнымі поймамі, на лясістых астравах і хваёвых грывах сярод балот, дзе ёсць
Змеяед.
Сузор’і Змеяносец і Змяя.
паўзуны. На Палессі знойдзены 6 гнёздаў, у Віцебскай вобл. гняздуецца 5—7 пар, у інш, раёнах 2 пары. Агульная колькасць віду на тэр. цэнтра Еўрап. ч. СССР — не болып як 200 пар, Корміцца змеямі, вужамі, вераценніцамі, жабамі. Занесены ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай СССР. Здабыча забаронена. Каб зберагчы від, неабходна выяўляць і строга ахоўваць гнёзды і месцы пражывання, ствараць заказнікі, у месцах гнездавання абмежаваць гасп. дзейнасць у гнездавы перыяд.
Даўж. цела каля 70 см, маса да 1,8 кг. Саыкі буйнейшыя за самцоў. Спіна бурая, бруха стракатае, на горле і валлі цёмныя падоўжныя, на грудзях папярочныя стракаціны. Прылятае ў красавіку. Гнёзды будуе з сухога галля на высокіх дрэвах, пераважна на старых хвоях на выш. 15—18 м, выкарыстоўвае шмат гадоў запар. Кладка з аднаго белага яйца. Наседжванне 47 сут. Птушаняты пакідаюць гнёзды ў ліп.— пач. жніўня. Колькасць птушанят, якія выляцелі з абследаваных гнёздаў, склала 70 % ад колькасці адкладзеных яец. Адлятае 3. у жн.— 1-й пал. верасня.
У. М. Дучыц. ЗМЕЯНОСЕЦ (лац. Ophiuchus), экватарыяльнае сузор’е. Найбольш яркая зорка 2,1 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. БССР відаць вяспой і летам. ЗМРОК, змярканне, пр ыц ем а к, перыяд паступовага пераходу ад дзённага святла да начной цемры (вячэрні 3.) і наадварот (ранішні 3.). У 3. зямная паверхпя асветлепа сонечпым святлом, што рассейваецца ад тых слаёў атмасферы, на якія падаюць з-за гарызонта сонечпыя прамяні. Адрозніваюць грамадзянскі 3. (канчаецца, калі цэнтр Сонца апускаецца за гарызонт на 6°), навігацыйны 3. (па 12°), астрапамічпы 3. (на 18°). У грамадзянскі 3. на адкрытым месцы можна без штучпага асвятлення выконваць любыя работы, нават чытаць і пісаць. Асветленасць прыродная памяншаецца ад 1000 да 3—4 люксаў. (Працягласць грамадзянскага 3. пры ясным небс на Беларусі гл. ў табл.). Пры суцэльнай воблачнасці грамадз. 3. скарачаецца на 10—25 мін. У навігацыйны 3. асветленасць ад 3 да 0,0006 люкса (у бязмесячную ноч), яна недастатковая для распазнавання дробпых прадметаў, але сілуэты буйных аб’ектаў (напр., неасветленыя берагі з суднаў) бачныя. У астранамічны 3. каля зямной паверхні зусім цёмна, але слабое святло зары перашкаджае назіраць слабыя астр. аб’екты.
I. А. Савікоўскі. ЗМЯІНЫ ЯД, змесціва ядавітых сліппых залоз некат. змей (грымучай змяі, змяі акулярніцы і іпш.. на Беларусі гадзюкі звычайнай). Жаўтаватая або бясколерная вязкая вад-
Працягласць грамадзянскага (раніцай або вечарам) змроку на сярэдзіну кожнага месяца (у мін)
!
1
1 11
1 Hl
1 IV 1
V
1 vi
|vn|
vm|
IX
X
1 хі
1 Xll
Віцебск
43
39
36
39
49
60
54
42
37
37
41
46
Гродна, Мінск, Магілёў
42
37
35
38
46
55
51
41
35
35
39
43
Брэст, Гомель
40
35
34
36
44
50
48
40
34
34
38
42
касць, у склад якой уваходзяць бялкі і пептыды — носьбіты таксічных і ферментатыўных уласцівасцей.
Сіла атручэння 3. я. залежыць ад віду змяі, месца ўкусу, колькасці яду. 3. я. выклікае ацёк 1 амярцвенне тканак у месцы ўкусу, параліч мышцаў, парушэнне дыхання і сардэчнай дзейнасці. Лячэнне: процізмяіная сываратка, сімптаматычныя сродкі. Лекавыя прэпараты 3. я. выкарыстоўваюць як болепатольныя і процізапаленчыя сродкі пры неўралгіях, артрытах, артрозах, міязітах, ішыясе і інш.
ЗМЯРКАННЕ, гл. Змрок.
ЗМЯЯ (лац. Serpens), экватарыяльнае сузор’е, пачынаецца на Пд ад Паўн. Кароны. Найбольш яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыігі; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Складаецца з 2 частак (галава і хвост), раздзелепых сузор’ем Змеяносца. На тэр. БССР відаць вясной і летам.