• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    добная ці яйцападобная каробачка, раскрываецца 6 створкамі. Насенне ныркападобна-авальнае або амаль шарападобнае, злёгку сціснутае з бакоў.
    У БССР найб. вядомы 5 відаў. 3. сярэдняя, або макрыца (S. me­dia), расце каля жылля, на засмечаных вільготных мясцінах, агародах, палях, па берагах рэк. Цвіце ў маі — верасні. Адна-, двухгадовая расліна з тонкім, цыліндрычным, галінастым сцяблом даўж. 10—30 см, якое сцелецца па зямлі. Лісце дробнае, яйцападобнае, каротказавостранае, ніжняе — чаранковае, верхняе — амаль сядзячае. Кветкі дробныя, з глыбокадвухраздзельнымі пялёсткамі, на апушаных кветаножках. Свежая расліна і яе сок шырока выкарыстоўваюцца ў нар. медыцыне як сардэчны, заспакаяльны, кроваспыняльны, ранагаючы, проціцынготны і антысептычны сродак. Можа таксама спажывацца як салата і вітамінная прыправа да ежы. Добры корм для свойскай жывёлы, ідзе на адкорм куранят і пеўчых птушак. 3. ланцэтападобная (S. holostea) расце ў лясах, хмызняках, на ўзлесках. Цвіце ў маі — чэрвені. Мнагалетнік выш. 20—35 см, з прыўзнятымі 4-граннымі, уверсе галінастымі, пад вузламі цвёрдаваласістымі сцябламі. Лісце вузкаланцэтнае, цвёрдае, па краі вострашурпатае. Кветкі з двухраздзельнымі пялёсткамі, удвая даўжэйшымі за чашачку. Сардэчна-сасудзісты, процізапаленчы і абязбольваючы сродак. Сок расліны выкарыстоўваецца пры захворваннях скуры (кароста). Ядавітая. 3. злакавая, або п’яная трава (S. graminea), расце на лутах, у хваёвых і мяшаных лясах, пасевах жыта і канюшыны, на папарах, каля дарог. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Мнагалетнік выш. 15—30 см, з ляжачымі і ўзыходнымі галінастымі,
    Зоркаўка: 1— дуброўная;
    2 — багнавая (а — раскрытыплод); 3— раскідзістая.
    4-граннымі, вузлаватымі сцябламі. Лісце лінейнае, вострае. Кветкі з глыбокадвухраздзельнымі пялёсткамі. Адхарквальны, процізапаленчы і болепатольны сродак. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі —жн.). Ядавітая. 3. балотная (S. palustris) расце на вільготных лугах, травяністых балотах, у балоцістых лясах, хмызняках, на ўскрайках канаў. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Мнагалетнік выш. 20—45 см, з прамымі або каля асновы ўзыходнымі тонкімі, галінастымі, 4-граннымі, звычайна шызазялёнымі сцябламі. Лісце голае, лінейна-ланцэтнае да вузкалінейнага, вострае. Пялёсткі амаль удвая даўжэйшыя за чашалісцікі. 3. д у бр о ў н а я (S. nemorum) расце ў дубовых і дубова-яловых лясах, гаях, хмызняках, па берагах рэк, у чорнаалешніках. Цвіце ў маі — чэрвені. Мнагалетнік выш. 20—60 см, з ляжачым або ўзыходным, раўнамерна апушаным сцяблом. Ніжняе лісце чаранковае, верхняе сядзячае, сэрцападобнае, кароткараснічастае. Пялёсткі да асновы 2-раздзельныя, удвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Радзей трапляюцца 3. багнавая (S. uliginosa), 3. раскідзістая (S. longifolia) і 3. таўсталістая (S. crassifolia).	I. П. Мазан.
    ЗОРКІ, гіганцкія самасвятлівыя нябесныя целы, якія складаюцца з распаленых газаў і падобны па сваёй прыродзе да Сонца. Змяшчаюць звыш за 90 % усяго рэчыва Сусвету. Знаходзяцца ад Зямлі на вял. адлегласцях, таму бачны на небе як кропкі рознай яркасці і колеру (гл. Зорнае неба). У касм. прасторы 3. ўтвараюць зорныя сістэмы, скопішчы 3. і галактыкі.
    Важныя характарыстыкі 3.— зорная велічыня і бачная яркасць. Чым ярчэй
    3., тым меншая яе зорная велічыня. Найбольш яркія 3. бачныя на небе з тэр. Беларусі: Сірыус (а Вялікага Лса) з бачнай зорнай велічынёй —1,6; Вега (а Ліры) 0,1; Капэла (а Возніка) 0,2; Арктур (а Валапаса) 0,2; Рыгель (Р Арыёна) 0,3; Працыён (а Малога Пса) 0,5; Алыаір (а Арла) 0,9; Бетэльгейзе (а Арыёна) 0,9; Альдэбаран (а Цяльца) 1,1; Полукс ( Влізнятаў) 1,2; Спіка (а Дзевы) 1,2; Антарэс (а Скарпгёна) 1,2; Дэнеб (а Лебедзя) 1,3; Рэгул (а Льеа) 1,3. Крыніцай звестак пра 3. з’яуляюцца спектры іх эл.-магн. выпрамянення. Працягласць жыцця 3. залежыць ад іх масы. 3. з масай, параўнальнай з сонечнай, выпраменьваюць энергію мільярды гадоў.
    Літ.: Фнзнка	космоса.— М., 1976;
    Шкловскнй II. С. Звезды: пх рож-
    денне, жнзнь н смерть.— 2 нзд.— М., 1977; Воронцов-Вельямннов Б. А. Очеркн о Вселенной.— 8 нзд.— М., 1980.	_	Г. П. Макеева.
    ЗОРНАЕ НЁБА, сукупнасць свяціл, бачных на начным небе. У паўн. паўшар’і ў ясную бязмесячную ноч простым вокам можна бачыць адначасова каля 2,5 тыс. зорак (да 6-й зорнай велічыні), большасць якіх размешчана паблізу палосы Млечнага Шляху (усяго на небе абодвух паўшар’яў бачна каля • 6 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні). У тэлескопы назіраюць каля 15 тыс. зорак да 7-й зорнай велічыні, каля 350 тыс,—
    да 10-п, 32 млн.— да 15-й і г. д. На 3. н. бачны таксама планеты, спадарожнікі планет, малыя планеты, канеты, метэоры. Слабае агульнае свячэнне 3. н. абумоўлена атамнымі працэсамі ў іанасферы.
    Выгляд неба ноччу бесперапынна мяняецца ў выніку сутачнага вярчэння Зямлі вакол сваёй восі і гадавога руху яе вакол Сонца, пастаяннага перамяшчэння цел Сонечнай сістэмы сярод зорак. 3 даўніх часоў нябесныя свяцілы надзейныя арыенціры: па іх вызначаецца напрамак пунктаў гарызонта і месца
    Спіс сузор’яў на зорным небе
    Беларуская і лацінская назва
    Становішча на зорным небе
    Беларуская і лацінская назва
    Становішча на зорным небе
    Авен (Aries)
    Пн
    Лятучая Рыба (Volans)
    Пд
    Аднарог (Monoceros)
    Э
    Малая Мядззедзіца (Ursa Minor)
    Пн
    Актант (Octans)
    Пд
    Малы Конь (Equuleus)
    Пн
    Андрамеда (Andromeda)
    Пн
    Малы Леў (Leo Minor)
    Пн
    Арол (Aquila)
    Э
    Малы Пёс (Canis Minor)
    Пн
    Арыён (Orion)
    Э
    Мікраскоп (Microscopium)
    Пд
    Ахвярнік (Ага)
    Пд
    Myxa (Musca)
    Пд
    Блізняты (Gemini)
    Пн
    Навугольнік (Norma)
    Пд
    Вадаліў (Aquarius)
    э
    Hacoc (Antlia)
    Пд
    Валапас (Bootes)
    Пн
    Паўднёвая Гідра (Hydrus)
    Пд
    Валасы Веранікі (Coma Berenices)
    Пн
    Паўднёвая Карона (Corona Austrina)
    Пд
    Ветразі (Vela)
    пд
    Паўднёвая Рыба (Piscis Austrinus)
    Пд
    Вознік (Auriga)
    Пн
    Паўднёвы Трыкутнік (Triangulum Australe)
    Пд
    Воран (Corvus)
    Пд
    Паўлін (Pavo)
    Пд
    Воўк (Lupus)
    Пд
    Паўночная Карона (Corona Borealis)
    Пн
    Вялікая Мядзведзіца (Ursa Major)
    Пн
    Пегас (Pegasus)
    Пн
    Вялікі Пёс (Canis Major)
    Пд
    Персей (Perseus)
    Пн
    Гадзіннік (Horologium)
    Пд
    Печ (Fornax)
    Пд
    Геркулес (Hercules)
    Пн
    Разец (Caelum)
    Пд
    Гідра (Hydra)
    э
    Райскі Птах (Apus)
    Пд
    Голуб (Columba)
    Пд
    Рак (Cancer)
    Пн
    Гончыя Псы (Canes Venatici)
    Пн
    Рыбы (Pisces)
    э
    Дзева (Virgo)
    Э
    Рысь (Lynx)
    Пн
    Дракон (Draco)
    Пн
    Секстант (Sextans)
    Э
    Дэльфін (Delphinus)
    Пн
    Сетка (Reticulum)
    Пд
    Журавель (Grus)
    Пд
    Скарпіён (Scorpius)
    Пд
    Жывапісец (Pictor)
    Пд
    Скульптар (Sculptor)
    Пд
    Жырафа (Camelopardalis)
    Пн
    Сталовая Гара (Mensa)
    Пд
    Залатая рыба (Dorado)
    Пд
    Страла (Sagitta)
    Пн
    Заяц (Lepus)
    Пд
    Стралец (Sagittarius)
    Пд
    Змеяносец (Ophiuchus)
    Э
    Трыкутнік (Triangulum)
    Пн
    Змяя (Serpens)
    э
    Тукан (Tucana)
    Пд
    Індзеец (Indus)
    Пд
    Тэлескоп (Telescopium)
    Пд
    Казярог (Capricornus)
    Пд
    Фенікс (Phoenix)
    Пд
    Карма (Puppis)
    Пд
    Хамелеон (Chamaeleon)
    Пд
    Касіяпея (Cassiopeia)
    Пн
    Цыркуль (Circinus)
    Пд
    Кіль (Carina)
    Пд
    Цэнтаўр (Centaurus)
    Пц
    Kim (Cetus)
    э
    Пэд5ей (Cepheus)
    Пн
    Компас (Pyxis)
    Пд
    Цялец (Taurus)
    Пн
    Крыж (Crux)
    Пд
    Чаіпа (Crater)
    Пд
    Лебедзь (Cygnus)
    Пн
    Шалі (Libra)
    Пд
    Леў (Leo)
    Э
    Шчыт (Scutum)
    Пд
    Ліра (Lyra)
    Пн
    Эрыдан (Eridanus)
    Пд
    Лісічка (Vulpecula)
    Пн
    Яшчарка (Lacerta)
    Пд
    Абазначэнні: Пн — паўн. паўшар’е неба, Пд — паўд. паўшар’е неба, Э — нябесны экватар падзяляе сузор’е на дзве часткі.
    знаходжання на сушы. моры, у паветры i космасе. Для зручнасці арыентацыі 3. н. з глыбокай старажытнасці ўмоўна падзелена на ўчасткі — сузор’і (гл. табл.). Яркія зоркі ў іх абазначаюцца літарамі грэч. алфавіта, некаторыя з зорак маюць уласныя назвы. Карту 3. н. гл. на ўклейцы.
    Лгт.. Знгель Ф. ІО. Сокровпіца звездного неба: Путеводнтель по созвездням.— 2 нзд.— М., 1968; С е л е ш н нк о в G. II. Азбука звездного неба.— Л., 1963.	М. П. Ерпылёў.
    ЗОРНЫ ДОЖДЖ, тое, што метэорны
    ЗОРСКАЕ РАДбВІШЧА МЁЛУ, за 0,2 км на Пд — ПдЗ ад в. Зоры Чэрыкаўскага р-на. Пластавы паклад звязаігы з турон-каньякскімі адкладамі (верхні мел). Прагпозныя запасы 10 млн. т.
    Мел белы, шаравата-белы, з лінзамі мергелю магутнасцю да 7,3 м; СаО у ім 42,3—55 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,1—11,7 м (уся не пройдзена), ускрышы 3.5—8 м. Мел прыдатны на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЗУБАР, 3 у б р, рака, левы прыток Беседзі, у Касцюковіцкім р-не. Даўж. 23 км. Пачынаецца каля в. Жукаўка. Сярэдні нахіл воднай паверхні' 1,2 %о. Вадазбор (206 км2) на паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 13 %.
    ЗЎБАТЫЯ ПЁРШАСНЫЯ МОЛІ (Micropterygidae), сямейства насякомых атр. матылёў. У СССР больш за 20 відаў, з іх на Беларусі адзначаны 2 віды.
    Дробныя матылі (размах крылаў 8— 10 мм), кормяцца пылком раслін. А днаколерная залатая зубатая м о л ь (Micropteryx calthella) трапляецца зрэдку на забалочаных лугах, у алешніках, каля вадаёмаў. Лёт у маі — жніўні. Пярэднія крылы залаціста-зялёныя, каля асновы фіялетавыя або з медным адценнем. Вуеені ў ліп.— верасні на лотаці і імхах. Micropteryx aureatella трапляецца зрэдку ў чарнічных хвойніках і ельніках. Лёт у чэрв,— ліпені. Вусені ў ліп,— жніўні на чарніцах. Вял. страт раслінам не прычыняюць. У. I. Піскуноў. ЗУБНІК (Crepis), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядомы 204 віды, пашыраныя ў Еўразіі, Афрыцы і Паўн. Амерыцы. У СССР 56 відаў, з іх на Беларусі 6. Лек. і кармавыя расліньі
    Апушаныя, радзей голыя расліны, з кароткім, тонкім, тупым карэнішчам і прамым рабрыстым, пустым усярэдзіне сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, надрэзанае або перыста-раздзельнае, дробназубчастае ці суцэльнакрайняе; іншы раз ёсць толькі прыкаранёвая разетка лісця. Кветкавыя кошыкі ў шчытка-, радзей гронкападобных агульных суквеццях або па 1—5 на сцябле. Абгортка званочкавая ці пыліндрычная. Кветкі двухполыя, язычковыя, ЖОўТЫЯ. Плод — сямянка з чубком пераважна белых валаскоў.
    У БССР найб. вядомы 3 віды. 3. д а х а в ы (С. tectorum, нар. назва кашэчая трава, палявая цыкорыя)
    расце на аблогах, каля дарог, жылля, у садах, на лугах, па берагах рэк. Цвіце ў маі — жніўні. Адналетнік выш. 20—70 см, з апушаным уверсе сцяблом. Сцябловае лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнае, з завернутымі краямі, са стрэлкападобнай і сцяблоабдымнай асновай, ніжняе надрэзанае, выемчата-зубчастае або суцэльнае, звужана ў чаранок.