• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Літ.: Л о п а т ii н II. К. Основы зоогеографші.— Мн., 1980. М. С. Долбгк. ЗОАГІГІЁІІА (ад зоа... + гігіена), г ігіена ж ы в ё л, навука аб ахове здароўя жывёл. Вывучае ўзаемаадносіны жывёльнага арганізма з навакольным асяроддзем, вызначае ўмовы рацыянальнага ўтрымання, кармлення, догляду і гасп. выкарыстанпя, пры якіх жывёлы зберагаюць здароўе і высокую прадукцыйнасць. Цесяа звязана з вотэрьшарыяй, заатэхніяй, фізіялогіяй, мікрабіялогіяй, кліматалогіяй, хіміяй і інш. навукамі. Асн. метады даследаванняў у 3.— эксперыментальны, сан.-даследчы і статыстычны.
    На Беларусі першыя даследаванні па вывучэншо асаблівасцей утрымання, догляду, лячэнню жывёлы праведзены ў 1854 зоатэхн. аддзяленнем доследнай станцыі Горы-Горацкага земляробчага ін-та пад кіраўніцтвам В. I. Краўзе. Укладам у развіццё 3. былі працы М. В. Найдзёнава ў галіне гігіены кармлення цялят, вывучэння ўплыву мясц. умоў на розныя пароды жьівёлы. У 1930—40-я г. I. М. Смірноў даследаваў дзеянне аміяку і вадзяной пары на абмен рэчываў, уплыў электрычнага святла на жывёльны арга’нізм, А. П. Анегаў — уплыў некаторых мікраэлементаў на здароўе 1 прадукцыйнасць жывёлы. A. I. Новік выявіў імунабіял. няўстойлівасць нованароджаных парасят да неспрыяльных фактараў вонкавага асяроддзя. У пасляваенны перыяд развіццю 3. садзейнічалі прады X. С. Гарагляда, М. Дз. Кракасевіча, С. I. Пляшчанкі, A. I. Бабашынскага і інш. Даследаваны ўплыў кліматычных і мікракліматычных фактараў на арганізм жывёлы і іх роля ў этыялогіі хвароб, абгрунтаваны аб’ёмы' вентыляцыі памяшканняў, шчыльнасці размяшчэння жывёлы. вывучаны розныя сістэмы ўтрымання жывёлы. эфектыўнасць асобных сродкаў стварэння мікраклімату, распрацаваны новыя канструкцыі падлогі для жывёлагадоўчых памяшканняў. Дадзены рэкамендацыі па зоагігіенічных патрабаваннях да жывёлагадоўчых памяшканняў, прапанаваны іх новыя тыпы. Вывучаюцца пытанні буд. гігіены, гіпадынаміі жывёлы на комплексах, фотаперыядызму, рэакцыі жывёлы на стрэс-фактары, сан. аховы комплексаў, аптымальны мікраклімат для розных груп жывёл, перспектыўныя тэхналогіі ўтрымання і ініп. Даследуюцца пытанні 'аховы навакольнага асяроддзя ад забруджванняў, якія паступаюць з жывёлагадоўчых памяшканняў з вентыляцыйным паветрам, экскрэментамі 1 сцёкавымі водамі. Распрацоўваюцца мерапрыемствы па ахове паветра. глеб 1 водаў, па ліквідацыі непрыемных пахаў прымяненнем рацыянальных сістэм вентыляцыі, абясшкоджаннем гною 1 сцёкавых водаў, стварэннем зялёных ахоўных зон 1 агароджаў вакол ферм 1 комплексаў 1 інш. 3 гэтай мэтай рэкамендавана сістэма арганізацыі тэрыторыі ферм і комплексаў, пры якой уезд 1 выезд спец. транспарту з вызначанай зоны не дазваляецца.
    Навук. цэнтр па 3.— Жывёлагадоўлі Беларускі НДІ. Ён каардынуе даследаванпі іпш. ін-таў Беларусі (Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі, Віцебскі вет. ін-т, БСГА, Гродзенскі с.-г. ін-т) і рэгіянальных ін-таў Зах. аддзяленпя УАСГНІЛ, з’яўляецца адпой з вядучых устаноў краіны па вывучэнню і распрацоўцы шляхоў
    павышэння прыроднай устойлівасці арганізма да ўздзеяння вонкавага асяроддзя, прафілактыцы неспрыяльнага ўздзеяння стрэс-фактараў.
    Літ.: Онегов А. П., Храбустовскнй II. Ф., Ч е р н ы х В. II. Гппіена сельскохозяйственных	жнвотных.— 2
    пзд.— М„ 1977; Пляценко С. II., X о х л о в a II. II. Мнкроклнмат п продуктнвность жпвотных.— Л., 1976.
    С. I. Пляшчанка.
    ЗОАМАСТЫГІНЫ, падклас жгуцікавых; тое, што жывёльныя жгуціканосцы.
    ЗОАПЛАНКТОН (ад зоа...+планктон), сукупнасць жывёл, якія пасяляюць тоўшчу вады марскіх і прэсных вадаёмаў і не здольны процістаяць пераносу цячэннямі; састаўная ч. планктону.
    ЗОАФЕНАЛОГІЯ (ад зоа... + феналогія), навука аб сезонных з'явах у жывёльпым свеце; раздзел феналогіі. У залежнасці ад аб’екта даследавання вылучаюць фепалогію птушак (арнітафеналогію), феяалогію рыб (іхтыяфеналогію) і феналогію насякомых (энтамафеналогію). Асн. метад даследавання ў 3,— візуальны, выкарыстоўваюцца таксама метады пазірання з дапамогай інш. оргапаў адчування (рэгістрацыя сезонных спеваў птушак, стракатання насякомых і інш. гукаў жывёл).
    Заснавальнік 3. ў Расіі — Дз. Н. Кайгарадаў (ураджэнец Полацка). Сезонныя з’явы ў жывёльным свеце Беларусі вывучалі Г. П. Карцоў, У. М. Шнітнікаў, А. У. Фядзюшын, I. М. Сяржанін, М. С. Долбік, П. I. Жукаў, В. I. Мержаеўская, A. М. Курскоў 1 інш.
    Асн. сезонныя з’явы, за якімі вядуцца назіранні на ўзроўні асобных арганізмаў, папуляцый, біяцэнозаў і біясферы ў цэлым: у млекакормячых — спячка, спароўванне (гон), паяўленне моладзі, сезонныя лінькі і міграцыі; у птушак — гнездаванне, адкладванне яец, вылупліванне і вылет птушанят, веснавыя і асеннія пералёты; у паўзуноў і земнаводных — зіловая спячка, абуджэнне; у рыб — нераст, пачатак масавага ходу і лову; у членістаногіх — абуджэнне зімавальных асобін, адраджэнне лічынак, паяўленне дарослых насякомых з кукалак, яйцакладка і інш. Тэрміны надыходу асобных з’яў (фенадат) т. зв. «фонавых» відаў жывёл, якія трапляюцца ў масавых колькасцях (напр., птушкі ў час пералётаў, рыбы пры масавым іх адлове, насякомыя), могуць устанаўлівацца дастаткова дакладна для ўсёй папуляцыі геасістэмы. Даныя 3. выкарыстоўваюцца пры стварэнпі календароў прыроды і ў многіх галінах нар. гаспадаркі (сельская, лясная, паляўнічая, рыбная гаспадарка, транспарт, ахова здароўя), пры планаванні і арг-цыі мерапрыемстваў па ахове прыроды і інш.
    Літ.: К у р с к о ў A. М. Школьны каляндар прыроды.—2 выд.— Мн., 1969; Ш н г о л е в A. А., Шн м а ню к А. П. Сезонное развнтпе прнроды Европейской частя СССР,—М., 1949; Шкляр A. X. Календарь прнроды Белорусспп.—2 пзд.—• Мн., 1979; Шульц Г. Э. Обіцая фенологіія.— Л., 1981.	A. М. Курскоў.
    ЗОАЦЭНОЗ (ад зоа...+грэч. koinos агульны), сукуппасць цесна ўзаемазвязаных відаў жывёл, якая склалася на пэўнай тэрыторыі. Гл. ў арт. Біягеацэноз.
    ЗОЛАК, пачатак світання, гл. ў арт. Зара.
    ЗОЛВА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Дружнянка. Пл. 0,31 км2. Даўж. 1,67 км, найб. шыр. 0,29 км, найб. глыб. 7 м, сярэдняя 3,5 м, аб’ём вады 1,09 млн. м3. Вадазбор (15,3 км2) дробнаўзгорысіы і пласкахвалісты, складзены з пяскоў і супескаў, участкамі разараны, 46 % пад лесам і хмызяяком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 2—5 м, на Пд невыразныя, пераважна спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам 1 хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,8 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,3—0,5 м, пясчаныя, пад хмызняком, на 3 зліваюцца са схіламі, на Пн сплавінныя, тарфяныя. Падводная частка катлавіны вызначаецца вузкай літараллю, выразным уступам сублітаралі 1 плоскай прафундаллю. Глыб. да 2 м займаюць 26 % пл. возера. Літараль і сублітараль высланы пяскамі, глыбакаводная зона — крэменязёмістымі і тонкадэтрытавымі сапрапелямі сярэдняй магутнасцю 6,6 м. Мінералізацыя вады каля 200 мг/л, празрыстасць 1.5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана ручаём з воз. Шылава, на У выцякае ручай у р. Дружнянка. Расліннасць (аер. трыснёг, чарот, рдзесты, эладэя, гарлачыкі) утварае палосу шыр. 10—85 м да глыб. 2.7 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, карась, лінь, плотка, мянтуз.
    I.	А. Мыслівец. ЗОЛІ (ад ням. Soli паніжэнне), невялікія круглаватыя ўпадзіны-ванны глыб. да 5 і дыям. да 60 м. Утвараюцца ў выніку прасадкі грунту (тэрмакарста) на месцы пахаванага ледавіковымі і водна-ледавіковымі адкладамі «мёртвага» лёду. Болып глыбокія 3. (да 10 м і болып), магчыма, утварыліся ў выніку дзейнасці вадаспадаў, якія былі на ледавіках. На тэр. Беларусі 3. трапляюцца паасобку ці групамі, пераважна ў зоне паазерскага зледзянення — на водна-ледавіковых, радзей азёрналедавіковых нізінах, на ўчастках марэнных раўнін ці краявых марэнвых град. У раёнах больш стараж. зледзяненняў трапляюцца радзей, перакрыты матэрыялам дэнудацыі.
    Дно 3. роўнае, тарфяністае або ўкрыта мінер. пародамі з блізкім узроўнем грунтавых водаў. Некаторыя 3. заняты вадой і ўяўляюць сабой невял. азёры, часта пад "увільготненымі нізкапрадукцыйнымі натуральнымі лугамі.
    Ю. П. Начкоў, В. М. Яцухна.
    ЗОНА ПАДПОРУ ПАДЗЁМНЫХ ВбДАУ, вобласць або плошча ваданоснага пласта, у межах якой свабодная паверхня падземных водаў павышаецца пад уплывам іх падпору пры дзеянні штучных (вадасховішчы, шлюзы, плаціпы) або натуральных (паводкі, разводдзе, уцечка з каналаў) фактараў. Падпор падземных водаў можа прывесці да падтаплепня нас. пунктаў і с.-г. угоддзяў, выклікаць апоўзні і абвалы. Асаблівасць фарміравання зоны падпору на буйных вадасховішчах (Салігорскае, Чырвонаслабодскае, Вілейскае, Заслаўскае і ініп.) — падняцце ўзроўню вады ў іх вышэй дзённай паверхні зямлі. Для барацьбы з фільтрацыяй вады наладжваюць прыдамбавы дрэнаж. Зона падпору распаўсюджваецца на 3—4 км, іншы раз на 10 км і больш у залежнасці ад амплітуды, працягласці перыяду падымання і фільтравальнай здольяасці ваданоснага гарызонта. Фарміраванне яе ў перыяд пад’ёму ўзроўню вады ў асн. вадасцёках (Прыпяць, Днепр, Бярэзіна, Зах. Дзвіна) вызначаецца характарам змянення ўзроўню вады і гідрагеал. ўмовамі рачнога вадазбору. У сувязі з буд-вам вял. колькасці вадасховішчаў па Бел. Палессі распрацоўваюцца спосабы меліярацыі і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм у 3. п. п. в. Пры распрацоўцы праектаў водагасп. прызначэння абавязкова складаюцца прагнозныя карты распаўсюджвання зоны падпору.
    Л. В. Швядоўскг.
    ЗОНЫ АБСАЛЮТНАЙ ЗАПАВЁДНАСЦІ, гл. ў арт. Зоны спакою.
    ЗОПЫ АДПАЧЙНКУ, тэрыторыі са спрыяльнымі прыроднымі ўмовамі, прызначаныя для размяшчэння ўстаноў і комплексаў доўгатэрміновага адпачынку, турызму, санаторна-курортнага лячэння дарослых і дзяцей, а таксама для арганізацыі розных відаў кароткатэрміновага адпачынку.
    3.	а. ў БССР пачалі стварацца ў 1920-х г. разам з дамамі адпачынку каля Мінска і Гомеля. У 1941 была створана 1-я ў рэспубліцы зона кароткатэрміновага адпачынку па штучным Камсамольскім вадасх. ў Мінску. У пасляваен. гады сетка ўста'ноў і месц загараднага адпачынку адноўлена і расшырана. Асноўныя напрамкі развіцця 3. а. ў БССР вызначаны Пастановаіі ЦК КПБ і CM БССР «Аб размяшчэнні і развіцці зон адпачынку. сеткі санаторна-курортнага лячэння і турызму на Беларусі» ад 5.10.1970.
    У БССР вылучаны 11 курортаў, 15 3. а. рэсп. (у т. л. 3 рэзервовыя) і 186 мясц. значэння (гл. карту-схему). 3. а рэсп. значэння ствараюцца