• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ЗУБРБІНЫ ЛЕС, радовішча глін і суглінкаў за 1 км на Пн ад в. Галубіца Петрыкаўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання дняпроўскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 4,37 млн. м3.
    Гліны і суглінкі буравата-жоўтыя, карычнева-шэрыя шчыльныя. месцамі тлустыя. пластычныя і высокапластычныя; гліністых часцінак драбней за 0.01 мм і 0.001 мм у іх адпаведна 32— 94 % і 22—70 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—6,5 м, ускрышы (пяскі) 1 — 3.8 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы, керамзіту, аглапарыту. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЗУЁК ВЯЛІКІ. гальштучнік (Charadrius hiaticula), птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, у СССР — па ўзбярэжжы Балтыпскага м. і а-вах Арктыкі да 75° паўн. шыраты, на ПнУ да 61° паўн. шыраты, на Пд да Салавецкіх а-воў. На Беларусі рэдкі від (адзначаны на Прыпяці паблізу Турава), трапляецца на вясеннім (крас.— пач. мая) і асеннім (канец жн,— 1-я пал. вер.) пралётах, зрэдку летам, пераважна на пясчаных берагах, косах і водмелях Дняпра, Сажа, Прыпяці і інш. Корміцца чарвямі, малюскамі.
    Даўж. цела да 22,5 см, маса 45—63 г. Ад зуйка малога адрозніваецца адсутнасцю белай палосы над чорнай плямай на лбе і жоўтых кругоў вакол вачэй, аранжавай афарбоўкай асновы дзюбы. Патыліца, спіна і надхвосце буравата-шэрыя, грудзі, брушка 1 надхвосце белыя, на валляку папярочная чорная палоса («гальштук», адсюль другая назва). На ніжняй частцы лба, упоперак цемя, ад вока да вока ідзе шырокая чорная палоса. За вачыма белая пляма. Ногі аранжава-жоўтыя. Пры палёце на крылах бачна белая палоса. У самак вушныя пёры буравата-шэрыя, у самцоў чорныя. Крык— меладычнае «кюіі», у час пілюбных гульняў «квіту — віу».
    ЗУЁК МАЛБІ (Charadrius dubius), птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы; у СССР — ад паўд. граніц на Пн да 64° паўн. шыраты, ад зах. граніц на У да ніжняга
    Зуброўка духмяная: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — каласок.
    Зуёк малы.
    цячэішя Амура. На Беларусі пералётная птушка, селіцца па берагах рэк (з пясчанымі і галечнымі водмелямі, косамі) і азёр. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі і інш. беспазваночнымі, якіх здабывае ў вільготным пяску.
    Даўж. да 18 см, маса да 55 г. Адрозніваецца ад зуйка вялікага чорным наддзюб’ем, белай палоскай над чорнай на лбе, жоўтымі кругамі вакол вачэй. На крылах няма белай палосы. Прылятае ў 2-й пал. красавіка. Крык — меладычнае «піу». Гняздо — ямка на пяску. Нясе ў маі 4 блакітна-зеленаватыя. крэмавыя, жаўтаватыя з чорна-бурымі стракаціна.мі яйцы. Наседжванне 22—24 сут. Вылет птушанят у канцы ліпеня. У жніўні 3. м. трымаецца чародкамі па 11—12 асобін. Адлятае ў капцы жніўня. Зімуе на Пд Азіі і ў Афрыцы.
    ЗУЁУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, каля паўд.-зах. ускраіны в. Зуі Крычаўскага р-на. Лінзападобны паклад выцягнуты ў мерыдыянальным напрамку ўздоўж Сажа, звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступапня сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 25,6 млн. т.
    Гліны шэрыя і карычневыя стужачныя, пясчаністыя, месцамі шчыльныя, пластычныя, тонкадысперсныя, з лінзамі 0,2—2,5 м тонказярністага пяску (алеўрытаў); гліністых часцінак драбней за 0,06 мм у іх 93—99 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 19— 40 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі, марэнныя супескі) 2—20 м. Гліны прыдатныя ў якасці гліністага кампанента на вытв-сць цэменту. Радовішча распрацоўваецца Крычаўскім цэментна-шыферным камбінатам.	М. Ф. Янюк.
    ЗУЙКА. рака, левы прыток Сэрвачы (бас. Віліі), у Докшыцкім і Мядзельскім р-нах. Даўж. 28 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Вадазбор (142 км2) на ўсх. ускраіне Нарачана-Вілейскай ніз., пад лесам 25 %.
    ЗУСТА, рака, правы прыток Спягліцы (бас. Нарачы), у Смаргонскім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Куляшы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (49 км2) у межах Нарачана-Вілейскай ніз., пад лесам 9 %.
    ЗЫБУН, зыбкае балота, якое ўтвараецца часцей за ўсё пры зарастанні азёр з паверхні сплавінаю. Зверху ўкрыта шчыльным травастоем, пад нагамі чалавека зыбаецца, але не правальваецца.
    ЗЫКОУСКАЕ ВбЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Крашанка. Пл. 0,22 км2. Даўж. 0,8 км, найб. шыр. 0,38 км. Пл. вадазбору 27,5 км2. Катлавіна выцягнута з Пн на Пд, складаецца з двух плёсаў. Схілы выш. 5—7 м (на Пн 2 м), спадзістыя, пераважна пад хмызняком, на У разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,15 км) звілістая. Злучана ручаямі з азёрамі Саламірскае і Атводы. На ўсх. беразе в. Зыкова.
    ЗЭЛЬВЕНСКАЯ БРАХІАНТЫКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура ў Зэльвенскім р-не, у межах Зэльвенска-Іўеўскага вала Цэнтр.-Бел. масіву Бел. антэклізы. Выяўлена свідраваннем пры геолага-здымачных работах. Выдзяляецца па паверхні крышт. фундамента. Mae субшыротнае распасціранне і абмежавана ізагіпсай паверхні фундамента 0. Памеры 21X9 км.
    ЗЭЛЬВЕНСКІ РАЁН, на Пд Гродзенскай вобл. Пл. 0,9 тыс км2. Гарадскі пас. Зэльва — цэнтр раёна; 124 сельскія нас. пункты, 10 сельсаветаў.
    Паверхпя ўзгорыста-платопадобная. На 3 Ваўкавыскае ўзвышша, на У Слонімскае ўзвышша, паміж імі даліна Зальвянкі; на Пн частка Нёманскай нізіны. 15 % тэр. ніжэй за 150 м, 60 % у межах 150—200 м, у т. л. 48 % — 160—180 м, 25 % тэр. вышэй за 200 м. Найвышэйшы пупкт 239 м (каля в. Мадзейкі Зэльвепскага с/с), найб. нізкая адзнака 118 м (на Пп р-на каля в. Залацеева, урэз р. Зальвянка). Глыбіня расчлянення рэльефу на водападзелах і ў далінах да 2,5 м/км2, на схілах да 10 м/км2. На ўчастках пашырэння лёсападобных парод трапляюцца западзіны, яры.
    Геалагічная будова і к арысныя выкапні. У тэктанічных адносінах тэр. раёна прымеркавана да Цэнтральнабеларускага масіву на 3 Бел. антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту, пераважна га-
    лацэнавыя і алювіяльныя адклады паазерскага зледзянення, пад імі адклады дняпроўскага, бярэзінскага, а ў ледавіковых лагчынах і беларускага зледзяненняў. Магутнасць антрапагенавых адкладаў да 70—100 м, у ледавіковых лагчынах да 150 м. Ніжэй ляжаць неагенавыя і палеагенавыя пароды магутнасцю 40—50 м. мелавыя да 50 м. На 3 раёна пашыраны юрскія пароды магутнасцю да 10 м, а на Пд —верхнепратэразойскія (венд) да 50—70 м. Пароды крышт. фундамента на глыб. 300—400 м ніжэй узр. мора. Вядомы 17 дробных радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 1,2 млн. т; 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 27,8 млн. м3 (Кашалёўскае і Беражкоўскае); Дзеркачоўскае радовішча цэментнай гліны. Пра кожнае радовііпча гл. адпаведны артыкул.
    К л і м а т. Тэрыторыя належыць да Гродзенска-Івацэвіцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —5,1, ліп. 18 °C. Ападкаў 536 мм за год. Вегет. перыяд 198 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Ваўкавыская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі адносяцца да Нёманскага гідралагічнага раёна. Найб. рэкі Зальвянка і Шчара з прытокам Луконіца. Густата натуральнай рачной сеткі 0,43 км/км2. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 1,8 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 74 км, магістральных і падвадных каналаў 213 км, рэгуляцыйных каналаў 290 км. Г л е б ы. Тэр. раёна належыць да Гродзенска-Ваўкавыска-Слонімскага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў
    ЛАНДШАФТЫ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА
    1. Дробна-
    сярэдне-
    ўзгорыста-ўвалістае марэннае ўзвышша з мелавымі адорвенямі, далінамі, лаг-j чынамі. Глебы дзярновападзолістыя, дзярнова-пад-
    Востраві
    золістыя
    участкі
    забалочаныя су-
    Ворныя землі, шыракаліста-яло-
    Конна.
    . АРТрыцкавічы
    'тар.Г'алынка'
    Снежная о
    вых, бярозавых, хваёвых л ясоў.
    2. Платопадобнае марэннае ўзвышша з западзінамі. Глебы дзярнова-падзо-
    .^Мадзейкі
    Зэльва
    х. V Чырвонае Сяло
    СынковЛы
    лістыя супясчаныя. ныя землі.
    3. Дробнаўзгорыста
    Вор-
    ўва-
    лістае марэннае ўзвышша з камамі. Глебы дзярновападзолістыя сугліністыя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
    4. Спадзістахвалістая марэнная раўніна з камамі, лагчынамі, западзінамі.
    Каралін )1 у Межырэчы
    Бязводная
    ^Дабрасел ьц ы	I
    (	У(Слабацічы
    о о
    Цэнтр раёна
    Цэнтры сельсаветаў
    Глебы стыя землі, соў.
    дзярнова-падзолісупясчаныя. Ворныя участкі хваёвых ля-
    Аўтар: Г.І.Марцынкевіч
    5. Спадзістахвалістая марэнная раўніна
    рэннымі
    ма-
    камавымі ўзгоркамі, западзінамі,
    участкі
    ба.
    хваёвых лясоў.
    лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі забалочаныя сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі.
    6. Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, катлавінамі. Глебы дзярновападзолістыя супясчаныя. Ворныя землі.
    7.	Спадзістахвалістая тэраса з астанцамі марэннай раўніны, дзюнамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, часта забалочаныя пясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
    8.	Даліна з плоскай поймай, лакальнымі тэрасамі з дзюнамі, прыдаліннымі зандрамі. Нізінныя балоты, участкі ворных зямель.
    (У %): дзярновыя і дзярнова-карбапатныя 0,1, дзярнова-падзолістыя 64,3, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 11,5, дзярновыя і дзярнова-карбаііатныя забалочаныя 8,7, поймавыя (алювіяльныя) 2,9, тарфяна-балотныя 12,5; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 13,8, супясчаныя 67, пясчаныя 6,7, тарфяныя 12,5. Плоскасная эрозія на 12,7 % ворных зямель, з іх на 7,8 % слабая; 8,1 % ворных зямель завалунена. Ра с л іпны і ж ыв ё л ь н ы с в е т. Прыродная расліннасць раёна адносіцца да НёманскаПерадпалескай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 16,1 тыс. га. Сухадолы займаюць 17,2 %, нізінныя 56,6 %, заліўныя 26,2 %. Пад лясамі, якія належаць да падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, 12 % тэрыторыі. Лясы пераважна невял. масівамі пл. да 1 км2. Склад лясоў (у %): хваёвыя 59,5, яловыя 7,5, бярозавыя 15,4, асінавыя 7, грабовыя 3,2, дубовыя 5,9 і інш-; 35 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнпі. 17 нізінных балот (належаць да Гродзенска-Навагрудскага тарфянога раёна) пл. 1,8 тыс, га. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца заяц-бяляк і заяцрусак, ліс, куніца, тхор, янотападобны сабака, вавёрка. 3 птушак прамысл. значэнне мае шэрая курапатка. Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 71,8 % тэр. (52,4 % ворных зямель, 17,8 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарысталыіікі — 14 калгасаў (55,6 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 4 дзяржгасы (5,7 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання). На пач. 1982 асушана 9,2 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 43, найвышэйшы 50, найніжэйшы 37. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля і буракаводства, пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. Прадпрыемствы харч. і буд. матэрыялаў прам-сці. 3 жывёл, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, заходзіць зубр, з раслін трапляецца пералеска высакародная, чубатка пустая, чына гладкая, зубніца клубняносная, званочак персікалісты, сон шыракалісты, наперстаўка буйнакветная, лілея царскія кучары, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі, чараўнік двухлісты. На 1.1.1982 у раёне 9,6 тыс. індывід. і 20 калект. членаў т-ва аховы прыроды.