• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Да арт. Зубатыя першасныя молі. Аднаколерная залатая зубатая моль.
    Зубнік дахавы: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка.
    Зубніца: 1 — клубняносная (а — агульны выгляд расліны, б — клубеньчык, в — плод); 2— пяцілістая.
    Кветкавыя кошыкі дробныя на лямцава-апушаных кветаножках; абгорткі шараватаапушаныя. Стараж. лек. расліна (водны настой травы выкарыстоўваюць як слабільны сродак, здрабнелую траву прыкладваюць да скуры пры фурункулах, карбункулах). 3. балотны (С. palu­dosa) расце на балотах, у балоцістых лясах і хмызняках, на вільготных лугах, па сырых берагах рэк і ручаёў. Цвіце ў чэрв,— жпіўні. Мнагалетнік выш. 30—100 см, з чырванавата-фіялетавым голым сцяблом. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжана-яйцападобпае, звужана ў крылаты зубчасты чаранок, верхняе сядзячае, лапцэіападобнае. Кветкавыя кошыкі сабраны па 8—10 у шчыткі. Абгорткі ўкрыты залозістымі валаскамі. Чубок на сямянках з амаль жаўтаватых валаскоў. 3. двухгадовы (С. biennis) трапляецца рэдка, у асн. у Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абл. Расце на лясных лугах, узлесках, палянах, у зарасніках хмызняку, зрэджаных лясах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна выш. 60—100 см. Сцябловае лісце сцяблоабдымнае, з зубчастымі вушкамі, ніжняе каля асновы стругападобна-перыста-раздзельнае, шурпатае. Абгорткі кветкавых кошыкаў шараватаапушаныя, з чорнымі залозістымі валаскамі. Зрэдку трапляюцца 3. мяккі (С. mollis) і 3. тупакарэнішчавы (С. praemorsa). У навук. л-ры для тэр. БССР таксама прыводзіцца 3. воласападобпы (С. capillaris).	і. м. Ляховіч.
    ЗУБНІЦА (Dentaria), род шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 20 відаў, пашыра-
    пых у Еўразіі і Амерыцы. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек. (вяжучы сродак), дэкар. і харч. расліны.
    3.	клубняносная (D. bulbifeга) — рэдкі еўрап.-малаазіяцкі від, паўн,ўсх. мяжа суцэльнага пашырэння якога праходзіць па тэр. Беларусі. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Трапляецца даволі рэдка, пераважна ў сярэдняй і паўд. ч. рэспублікі. Вядома на тэр. Бярэзінскага, Прыпяцкага запаведнікаў Белавежскай і Налібоцкай пушчаў, дзе знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму. Расце невял. групамі ў сырых густых шыракалістых і мяшаных лясах; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР і на Рэсп. станцыі юных натуралістаў. Веснавы эфемер. Цвіце ў крас.— чэрвені. Жывародная расліна (у пазухах верхняга лісця і ў суквецці ўтвараюцпа дробныя карычнева-фіялетавыя або амаль чорныя клубеньчыкі, якія ападаюць і даюць пачатак новым раслінам); размнажаецца таксама насеннем (вельмі рэдка) і вегетатыўна. Выш, да 60 см, сцябло прамастойнае, карэнішча доўгае паўзучае, укрытае зубцападобнымі ’мясістымі лускавінкамі (адсюль і назва). Ніжняе лісце 3—5-перыста-рассечанае, верхняе суцэльнае. Кветкі буйныя лілова-ружовыя або белыя, па 6—12 у кароткай гронцы. Плод — падоўжана-ланцэтны стручок даўж. 20—35 мм. Насенне авальнае, жоўта-бурае, бліскучае. Колькасць віду паменшылася ў выніку высечкі лясоў. Для зберажэння віду неабходны кантроль за станам папуляцый. 3. п яц і л і с т а я (D. guinquefolia) трапляецца ў Віцебскай (Гарадоцкі р-н) і Міпскай (Налібоцкая пушча) абласцях. Расце ў шыракалістых лясах. Цвіце ў крас.— маі. Расліна выш. 15—30 см. Сцябло прамастойнае, у верхняй ч. з 3 збліжанымі ў кальчак лістамі, якія звычайна складаюцца з 2—3 пар ланцэтна-лінейных тупазубчастых лісцікаў. Кветкі з фіялетавымі, радзей ружовымі пялёсткамі, у густой мяцёлцы. Стручкі даўж. 35— 50 мм. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя раслгны. Н. В. Казлоўская. ЗУБР ЕЎРАПЁЙСКІ (Bison bonasus), млекакормячая жывёла сям. пустарогіх атр. парнакапытных. На Беларусі жыве падвід 3. е. б е л а в е жскі (В. b. bonasus). Рэдкі, знаходзіцца ў стадыі аднаўленпя папуляцыі, якое ажыццяўляецца ў загонах і на волі з выкарыстаннем шырокай сістэмы біятэхн. мерапрыемстваў (Белавежская пушча, Бярэзінскі біясферны запаведнік). Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з добра развітым маладняком і падлескам, густым і разнастайным травяньш покрывам. Зімой жывёлы канц:штруюцца каля пупктаў падкормкі. 3-за перанаселенасці інш. дзікімі капытнымі кармавая ёмістасць месцаў пражывання 3. е. ў Белавежскап пушчы знізілася. Асобныя жывёліны адзначаны на тэр. Зэльвенскага. Бераставіцкага, Мастоўскага, Свіслацкага, Дзятлаўскага, Слонімскага, Івацэвіцкага, Брэсцкага, Бярозаўскага, Клецкага, Барысаўскага і інш. раёнаў. Вольныя статкі 3. е. ёсць у сумежных з БССР раёнах Літоўскай ССР. УССР, ПНР.
    У мінулым арэал 3. е. ахопліваў усю сучасную тэр. Беларусі. Пад канец 18 ст.
    3.	е. захаваліся толькі ў Белавежскай пушчы. дзе ў канцы 19 ст. было 400— 600, у 1914—727 асобін. У перыяд 1-й сусв. 1 Грамадз. войнаў абарыгенная папуляцыя поўнасцю вынішчана, апошні 3. е. забіты браканьерамі ў 1919. Аднаўленне папуляцыі ішло за кошт жывёлін, завезепых у пушчу ў канцы t920-x гадоў. Да сярэдзіны 1941 там налічвалася 19 3. е.. на пач. 1980-х гадоў у Белавежскай пушчы (на тэр. БССР) 141 і ў Бярэзінскім біясферным запаведніку 15 жывёлін. Болып за 100 асобін вывезена за межы БССР.
    Летам 3. е. корміцца травяністай і дрэвавай расліннасцю (ужывае 331 від раслін), зімой парасткамі, карою дрэў і кустоў, чарнічнікам, верасам (спажывае да 50 відаў раслін), апрача таго, яго падкормліваюць сенам, грануляванай травяной мукой, буракамі, бульбай, морквай. За суткі самец летам з’ядае 40— 60 кг зялёнай масы. Цікавы як рэлікт стараж. фауны. Перспектыўны для гібрыдызацыі з оуйн. par. жывёлай. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП, Чырвоную кнігу СССР, Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Прынятыя меры аховы: у 19 ст. ўведзены абмежаванні на адстрэл 3. е. як аб’екта палявання прывілеяваных асоб. У цяперашні час ажыццяўляецца вольнае развядзенне жывёл у спалучэнні з правядзеннем строгіх мер аховы на ўсёй тэр. рэспублікі. Здабыча зуброў у СССР забаронена. Работы над аднаўленнем віду на Беларусі вядуцца ў цесным
    супрацоўніцтве з ПНР. Для зберажэння віду неабходна ствараць новыя пункты развядзення жывёл, у т. л. за межамі рэспублікі.
    3.	е.— адзін з найб. прадстаўнікоў сучаснай бел. фауны. Даўж. да 3,5 м, 'выш. ў карку да 1,85 м. маса самца 700—800, зрэдку да 1000—1200 кг, самкі 400— 600 кг. Пярэдняя ч. тулава масіўная за кошт гарба, утворанага асцістымі адросткамі шыйных і спінных пазванкоў. Галава адносна невял. з парай серпападобных рагоў. Шыя кароткая 1 тоўстая. Грудзі шырокія, магутныя. Поўсць адносна кароткая, зімой вельмі гўстая, бурая; на карку, шыі, падбародку доўга'я, утварае грыву, бараду, махры падгузка. Трымаюцца жывёлы статкамі, у якіх каля 20 асобін (у 1906 трапляліся статкі па 40—60 галоў). На чале статка самка. Жыве 3. е. 25—30 гадоў. Полавая спеласць у 3—4 гады. Шлюбны перыяд у зуброў, якія жывуць у прыродных умовах, пачынаецца ў канцы ліп. 1 пры зімовай падкормцы цягнецца да сакавіка. Каля 65 % выпадкаў спароўвання прыпадае на жн.— кастрычнік. Цяжарнасць 266 сут. Большасць самак целіцца ў пач. лета. Нараджаевда 1 зубраня. Лактацыя 8—10 мес. Многія зубрыцы целяцца раз у 2 гады. У пач. акліматазацыйных работ прырост статка складаў 24,6 %, у размнажэнні ўдзельнічала 77,9 % палаваспелых самак. У наступным гэтыя паказчыкі знізіліся да 13,9 % і 51,2 %. Суадносіны полаў у прыплодзе амаль 1:1, смяротнасць маладняку 3,5 %. Іл. гл. на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы.
    Літ.: у кн.: Беловежская пуіца: ІІсследовання. Мн., 1971, 1974, в. 4, 8; С е рж а н п н II. Н. Млекопптаюгцпе Белорусснп.—2 язд.— Мн., 1961; Копытные зверн.— М., 1977.— (Редкне жнвотные СССР); Зубр. Морфологяя, спстематпка, эволюцпя, экологня,— М., 1979.
    Л. М. Корачкгна. ЗУБРАЎКА, Зубраўскае возер а, у Шчучынскім р-не, у бас. р. Котра. Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,58 км, найб. шыр. 0,2 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 2—5 м, спадзістыя, пад лесам і хмызняком, на У разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1.32 км) слабазвілістая. Упадае меліярацыйны канал, выцякае ручай у р. Котра.
    ЗУБРОЎКА (НіегосЫоё), род пшатгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 30 відаў, пашыраных пераважна ў Еўразіі і Амерыцы. У СССР 12 відаў, з іх на Беларусі 2. Духмяныя расліны (маюць кумарын), лек. (сродак для ўзбуджэння апетыту і ўзмацнення дзейнасці страўнікава-кішачнага тракта) і дэкар. (сухія букеты) расліны. Выкарыстоўваюцца ў лікёрагарэлачнай прам-сці для араматызацыі напіткаў, прыгатавання настойкі «Зуброўка» і эсенцып.
    3.	д у х м я н а я (Н. odorata, нар. назвы зубрава трава, цяпалоць, тураўка) расце на лугах, узлесках на пясчанай глебе, у хмызняках, па берагах рэк; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў крас.— чэрвені. Размнажаецца насеннем 1 вегетатыўна. Расліна выш. да
    70 см, з доўгім паўзучым карэнішчам і нешматлікімі гладкімі сцябламі. Прыкаранёвае лісце лінейнае, завостранае, сцябловае — лінейна-ланцэтнае, больш кароткае, знізу тусклае, шэра-зялёнае, зверху ярка-зялёнае, бліскучае; похвы гладкія або шурпатыя, язычкі даўж. да 4 мм. Мяцёлка яйцападобная, даўж. 10—12 см. Каласкі залацістаабо буравата-жоўтыя, круглавата-яйцападобныя, 3-кветныя (1 двухполая і 2 тычынкавыя кветкі), на кароткіх голых ножках. Каласковыя лускавінкі падоўжана-яйцападобныя. У тычынкавых кветак ніжняя каласковая лускавінка з асцюком. Плод — цёмнакарычневая зярняўка. Кармавога значэння не мае (хутка грубее), аднак надае прыемны пах сену. Выкарыстоўваецца на пляценне, для замацавання адхонаў, чыг. насыпаў. 3. паўднёвая (Н. australis) расце ў разрэджаных лясах, сярод хмызняку, на палянах. Цвіце ў маі — чэрвені. Расліна выш. 30—50 см, з кароткім карэнішчам, утварае рыхлыя дзярнінкі. Сцяблы голыя. баразнаватыя. Лісце пляскатае, похва верхняга ліста ўздутая, без пласцінкі. Мяцёлка малакаласковая, ножкі пад каласкамі з пучкамі белаватых валаскоў. Ніжняя кветкавая лускавінка двухполай кветкі па краі з рэдкімі кароткімі валаскамі. Расліну добра паядаюць зубры (адсюль і назва).	Г. А. Кгм.
    ЗУБРБІ, нізіннае балота на Пд Драгічынскага р-на, у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Глыб, торфу да 3 м, сярэдняя 0,9 м, ступень распаду 44 %, попельнасць 18,8 %. На 1.1. 1978 запасы торфу 1,2 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыст. пад ворыва і сенажаць.