Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Ф. Ф. Бурак, Р. I. Лявгцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
ЗЮЗШК (Lycopus), род шматгадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядома болып за 10 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і, 1 у Аўстраліі. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі — 3. еўрапейскі (L. europaeus). Расце па берагах рэк, азёр, балот, канаў, у сырых хмызняках, на поймавых лугах, узбалотках. Цвіце ў ліп.— жніўні. Нар. назвы балотная крапіва, сардэчная трава, дзікі матачнік. Лек. (кроваспынялыіы, сардэчна-сасудзісты — заменнік валяр’яны і сардэчніку, проціліхаманкавы, заспакаяльны сродак), дубільная і фарбавальная расліна. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць лісце, сцяблы, кветкі (збіраюць у чэрв.— жн.).
Расліна выш. 30—100 см. са шнурападобным членістым карэнішчам з доўгімі тонкімі падземнымі парасткамі. Сцябло баразнаватае, 4-граннае, амаль голае. Лісце супраціўнае, чаранковае, апушанае, яйцападобна-ланцэтнае, каля асновы сцябла перыста-надрэзанае, астатняе — надрэзана-пілаватае. Кветкі дробныя, невыразнадвухгубыя, белыя з пуг.пуровымі кропкамі, ў густых несапраўдных кальчаках у пазухах сярэдняга і верхняга лісця. Плод — 4-арэшак; арэшкі 3—4гранныя, да асновы звужавыя, уверсе тупыя. М. Г. Кудрашова.
ЗЯБЕР (Galeopsis), род аднагадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных ва ўмераных абласцях Еўразіі (пераважна ў Зах. Еўропе). У СССР, у т. л. на Беларусі, 5 відаў. Алейныя (у насенні да 40—50 % алею), вітамінаносныя, лек. і меданосныя расліны; многія віды палявое пустазелле, ёсць ядавітыя.
3. ладаннікавы (G. ladanum, нар. назвы каласніца летняя, меднік ружовы, базіліка палявая) расце на аблогах, папарах, у пасевах, зрэдку на лугах і схілах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна выш. 10—40 (70) см. Сцябло 4-граннае, часта чырванаватае, па вузлах мяккаапушанае. Лісце супраціўнае, чаранковае, яйцападобна-ланцэтнае, зубчастае, апушанае валаскамі 1 залозкамі. Кветкі сядзячыя, у шматкветных несапраўдных кальчаках у пазухах лісця. Чашачка трубчаста-званочкавая, з шыпападобна завостранымі няроўнымі зубцамі. Вяночак двухгубы, з доўгай белаватай трубкай, пурпурова-фіялетавай верхняй губой і жоўтай плямкай каля асновы ніжняй губы. Плод — 4-арэшак. Старадаўні адхарквальны сродак. Выкарыстоўваюцца сцяблы. лісце. кветкі (збіраюць у час цвіцення). Ядавіты. 3. звыч а й н ы (G. tetrahit) расце на аблогах, папарах, у пасевах, радзей на лугах і схілах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна выш. 10—40 см. Кветкі з калючай чашачкай 1 чырванаватым вяночкам, сярэдняя лопасць ніжняй губы якога з пурпурова-карычневым малюнкам, суцэльнакрайняя. 3. двухнадрэзаны. або жабрэй (G. bifida), расце ў сырых лясах, на палях, агародах. засмечаных мясцінах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Выш. 15—45 см. Сцябло галінастае, пад вузламі патоўшчанае, пакрытае шчацінкамі і залозкамі. Лісце па краі вызублена-пілаватае,
знізу залозістае. Кветкавыя кальчакі збліжаны на канцах сцяблоў і галінак у пазухах верхняга лісця. Зубцы чашачкі роўныя, на канцы з вастрыём. Вяночак чырвоны. серна-жоўты або белы, сярэдняя лопасць ніжняй губы вузкая, з выем-
Зюзнік еўрапейскі: 1—галінка з лісцем і суквеодямі; 2 — кветка; 3 — плод; 4 — плодзік.
Зябрына звіслая.
кай на канцы. каля зева з жоўтай плямкай і малюнкам з пурпурова-карычневых ліній. 3. п р ы г о ж ы, або зябра (G. speciosa, нар. назвы жыбрак, мядоўнік), расце на палях. агародах, засмечаных мясцінах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Выш. 20—100 см. Сцябло прамастойнае., шчацініста-апушанае. пад вузламі выразна патоўшчанае. У верхняга лісця крылатыя чаранкі. Кветкі буйныя. Вяночак светла-жоўты, з фіялетавай плямкай на сярэдняй лопасці ніжняй губы. 3. п уш ы с т ы (G. pubescens) — рэдкі від, адзначаны ў Брэсцкай (в. Манькавічы Столінскага р-на, Белавежская пушча, Брэст), УІінскай (Радашковічы, Плешчаніцы, Мінск), Гродзенскай (Навагрудак) абласцях. Расце ў хмызняках, пасевах, на ўзлесках, высечках, па берагах ручаёў, каля жылля. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Выш. 15—16 см. Сцябло тонкае, моцна галінастае, апушанае. Лісце зубчаста-пілаватае. Кветкавыя кальчакі шматкветныя. за выключэннем ніжніх. Вяночак пурпурова-чырвоны з жоўтай трубкай і жаўтаватымі плямкамі на ніжняй губе. Арэшкі даўж. да 2 мм.
М. Г. Кудрашова.
ЗЯБЛІК, птушка атр. вераб’інападобпых; тое, што берасцянка.
ЗЯБРА, расліна сям. ясноткавых. Гл. ў арт. Зябер.
ЗЯБРБІНА ЗВІСЛАЯ (Zebrina pendula), шматгадовая травяністая расліна сям. камялінавых. Радзіма — Цэнтр. Амерыка. На Беларусі вырошчваюць у пакоях, аранжарэях. Ампельпая лісцева-дэкар. расліпа. У літаратуры часта трапляецца пад назвай традэсканцыя зябрына.
Сцябло паўзучае або вісячае, даўж. да 1 м. Лісце чаргаванае, яйцападобнае, гладкае, зверху зялёнае з 2 серабрыстабелымі палосамі. знізу фіялетавае. Кветкі дробныя, ружова-ліловыя. Цвіце амаль круглы год. Размнажаецца сцябловымі чаранкамі на працягу ўсяго года. Непатрабавальная да ўмоў вырошчвання: расце на любых глебах (таксама ў вадзе); у халаднаватых 1 цёплых, све’тлых і зацененых памяшканнях. Рэкамендуецца штогод вырошчваць нанава, бо старыя экземпляры трапяць дэкаратыўнасць. ЗЯЗІОЛЕПАДОБНЫЯ (Cucuniformes), атрад птушак. Пашыраны на ўсім зямным шары, акрамя Арктыкі і Антарктыды. У сусв. фауне 148 відаў з 43 родаў; у СССР 6 відаў, з іх на Беларусі пашырана зязюля звычайная.
Зябер: 1 — ладапнікавы; 2 — прыгожы; 3 — звычайны (а — кветка, б — плод).
ЗЯЗЮЛШ ЛЁН, л угав ы л ё п, пал і т р ы х у м (Polytrichum), род брыевых імхоў сям. палітрыхавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. У СССР 13 відаў, з іх у БССР 6. Даміпанты яловых, хваёвых і інш. лясоў, пекаторыя віды — балот, сырых лугоў. Т орфаўтвара льнікі.
Двухдомныя, радзей аднадомныя, часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі. Сцябло прамастойнае, выш. 2—40 см. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай; жылка шырокая, звычайна выступае за верхавінку чырванавата-бурым, радзей бясколерным зубчастым вастрыём. Спарагоны адзіночныя. Каробачка са спорамі прызматычная, 4—6-гранная. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.
На Беларусі пайб. вядомы 3. л. з в ы ч а й н ы (Р. commune). Разрастаецца суцэльным цёмна-зялёным дываном або вял. падушкамі ў лясах-даўгамошніках, па сырых высечках і лугах. Зменьвае водна-паветрапы рэжым глебы і садзейнічае яе забалочваншо (утварэнне дзярніны і будова лісця абумоўліваюць паверхневае назапашванне вільгаці). Сцябло выш. да 40 см. Лісце з светлай похвай, шылападобна завостранае, шчыльна ўкрывае сцябло. Каробачка авальна-цыліндрычная, па доўгай, чырвона-жоўтай ножцы. Каўпачок залаціста-жоўты, бліскучы, закрывае ўсю каробачку. Спараносіць летам. 3. л. я д л о ў ц авы (Р. juniperinum) расце на пясчанай глебе, у сухіх хвойных і лісцевых лясах. Дзярнінкі шызазялёныя. Сцябло выш. да 10 см, зрэдку вілавата разгалінаванае. Лісце з жаўтаватай похвай, шырока загнутым суцэльным краем. Каробачка жоўта-зялёная, падоўжаная, на чырвона-бурай ножцы. Каўпачок светла-буры. звычайна даўжэйшы за каробачку. Спараносіць вясной і летам. 3. л. валасканосны (Р. ріliferum) — піянер глебавых агаленняў. Расце на сухой пясчанай глебе ў хваёвых лясах, асабліва ў маладых лесапасадках, таксама на ўкрытых глебай камянях. Святлалюбная ксерафітная расліна. Сцябло выш. 1—4 см, сухое і цвёрдае. Лісце цвёрдае, з плеўкавай жоўтай похвай, суцэльнакрайняе, жылка выступае доўгім бясколерным пілаватым вастрыём. Каробачка амаль кубічпая да кароткапрызматычнай, на пурпуровай пожцы выш. 1—4 см. Каўпачок чырвапаваты, потым светлабурьх Спараносіць вясной і восеншо. На вярховых і пераходных балотах разрастаецца 3. л. п р ы-
альпійскі, або сціснуты (Р. аіреstre), — адзін з торфаўтваральнікаў. Дзярнінкі звычайна шчыльныя, шызавата-зялёныя да бураватых. Сцябло выш. 10—30 см, знізу да лісця ўкрыта густым, жоўта-белым або бураватым лямцам. Лісце з жаўтаватай похвай, з шырока загнутым суцэльным краем. Каробачка амаль кубічная, па ножцы выш. 2—3 см. Каўпачок залаціста-буры. Радзей у цяністых лясах трапляюцца цёмна-зялёныя дзярнінкі 3. л. прыгожага (Р. formosum), у забалочаных лясах і на лугах, на нізінных балотах — зялёныя або жоўта-зялёныя дзярпінкі 3. л. з г р а бнага (Р. gracile). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лістасцябловыя імхі.
Г. Ф. Рыкоўскі.
Зязюлін лён: 1 — зграбны; 2 — ядлоўцавы (а — агульны выгляд раслін, б — лісты. е — каўпачкі).
Зязюля звычайная.
ЗЯЗЮЛІН ЦВЕТ, расліна сям. гваздзіковых. Гл. ў арт. Светнік.
ЗЯЗЮЛЬКА, расліна сям. ятрышнікавых. Гл. ў арт Ягрышнік і Венерын чаравічак.
ЗЯЗЮЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ (Cuculus canorus), птушка сям. зязюлевых атр. зязюлепадобных. Пашырана на ўсім зямным шары, акрамя Арктыкі і Антарктыды. На Беларусі звычайны гнездавальны і пралётны від. Жыве ў светлых лясах, садах. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка: корміцца насякомымі і іх лічынкамі (у т. л. і касматымі вусенямі).
Даўж. цела 16—19 см, маса 120—126 г. Апярэнне зверху шэрае, цёмяа-шэрае ці рыжаватае, знізу белаватае з цёмнымі папярочнымі палосамі. Па афарбоўцы нагадвае ястраба-перапёлачніка. Ногі кароткія, пер’е на галёнках падоўжанае (мае т. зв. «штаны»). Прылятае ў 2-й пал. красавіка. Трымаецца па адной, зрэдку парамі. Гнёздаў не робіць. Нясе да 20 і болей яец, якія па адным падкладвае ў гнёзды (гнездавы паразітызм) пераважна вераб’інападобных птушак, напр., сітаўкі белай, мухалоўкі шэрай, заранкі і інш. Яйцы 3. з. па афарбоўцы падобныя да яец птушак, у гнёзды якіх падкладваюцца, але крыху большыя за іх. Птушаняты выводзяцца праз 11—13 сут, праз 10—16 гадз выкідваюць з гнёздаў птушанят прыёмных бацькоў. Вылятаюць праз 20 сут. Адлятае 3. з. ў 2-й пал. жн.— верасні. Зімуе ў Афрыцы і на Пд Азіі. ' У. М. Байдакоў.
ЗЯЛЁНІУНЫЯ КУЛЬТУРЫ. агародніпныя расліны, якія выкарыстоўваюцца ў ежу зялёнымі (свежымі або капсервавапымі). На Беларусі вырошчваюць цыбулю, кроп, салату, шчаўе, пятрушку, сельдэрэй, рэвень, а таксама радыску, маладыя караняплоды якой спажываюцца свежымі. 3. к. багатыя вітамінамі, мінер. солямі, азоцістымі рэчывамі, арган. к-тамі. Прыдатныя на лячэбнае харчаванне.